Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

Водитель со стажем (CMigrator copy 1)

24.02.2017
Кожны працоўны дзень пасля ранішняй разнарадкі амаль ніводнай хвіліны не прастойвае без работы вялікагрузны МАЗ, якім кіруе вадзіцель КУП «Капыльская ЖКГ» Аляксандр Гірко. IMG_9993 У камунальную гаспадарку Аляксандр Мікалаевіч прыйшоў адразу пасля службы ў арміі. Вось ужо на працягу 28 гадоў старанна працуе на карысць роднага прадпрыемства. «Адслужыў у пагранвойсках і вярнуўся на радзіму. У тадышнім СПТВ-211 скончыў курсы вадзіцеляў і ўладкаваўся ў ЖКГ, — расказвае Аляксандр Гірко. — Спачатку   атрымаў  КамАЗ з бочкай, на якім даводзілася перавозіць мазут са Слуцка. Тады кацельні працавалі яшчэ на гэтым паліве. Аўтамабіль быў хоць і не новы, але на-дзейны ў рабоце. Бывала, здараліся паломкі, і трэба было хутка рамантаваць, каб своечасова выйсці ў рэйс». Калі ў Капыль правялі газ, на грузавік паставілі кузаў, і Аляксандр Мікалаевіч пачаў перавозіць разнастайную сыравіну, будаўнічыя матэрыялы, камплектуючыя і абсталяванне для прадпрыемства. Пасля Аляксандр Гірко перасеў на лесавоз. На працягу сямі гадоў вопытны вадзіцель рабіў па некалькі рэйсаў у дзень, дастаўляючы дровы для кацельняў. Зусім нядаўна Аляксандр Мікалаевіч атрымаў новенькі МАЗ-6422, які таксама часта запатрабаваны на грузаперавозках. Зімой даводзілася дастаўляць дранку са Старобіна для гарадской кацельні №5, соль для прыгатавання пясчана-солевай сумесі, каб падсыпаць дарогі і вуліцы. Часта Гірко адпраўляюць у камандзіроўку ў Смалявічы, дзе ідуць работы па ачыстцы лесу ад буралому, што застаўся пасля моцнага ліпеньскага ўрагану. Адтуль вадзіцель дастаўляе драўніну ў асноўным для школьных кацельняў, якія знаходзяцца на абслугоўванні Капыльскай ЖКГ. У  вольны час  Аляксандр Гірко разам з жонкай Валянцінай Мікалаеўнай любіць займацца ўладкаваннем свайго дома, які знаходзіцца ў аграгарадку Пацейкі. На яго прысядзібным участку заўсёды чысціня і парадак —  як і павінна быць у добрага гаспадара Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей