Что объединяет ветеранов Бобовнянского сельсовета? Любовь к земле, трудолюбие и желание сделать свой уголок лучше. Именно это они и продемонстрировали на районном конкурсе «Ветеранское подворье». Заглянем в на их ухоженные подворья.
У населеных пунктах сельсавета прайшлі сходы грамадзян. У аг. Пясочнае разглядалі пытанне закрыцця аднаго з магазінаў. У в. Бабоўня гаварылі пра рэканструкцыю электрасетак для дадатковых установак па электраацяпленні. Таксама прааналізавалі сітуацыю з пажарамі і адміністрацыйнымі правапарушэннямі ў Капыльскім раёне.
Падчас двух пасяджэнняў савета грамадскага пункта аховы правапарадку, арганізаваных сельвыканкамам, разгледжаны сітуацыі чатырох беспрацоўных грамадзян і 12 асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. З кожным з іх правялі прафілактычныя гутаркі, растлумачылі наступствы ўхілення ад працаўладкавання і адказнасць за парушэнне правапарадку.