Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

В агрогородке Лесное вовлекли в сельхозоборот четыре гектара пустующих земель

27.09.2026

У аг. Пясочнае, дзе цяпер пражывае 431 чалавек, у адной з сем’яў нарадзілася чацвёртае дзіця – хлопчыка назвалі Яраслаў. У вёсцы Бабоўня (насельніцтва – 309 чалавек) другім дзіцем у сям’і стала дзяўчынка Ясенія. Гэтыя падзеі аказалі станоўчы ўплыў на сацыяльны клімат рэгіёна.

Уведзены ў севазварот

УП «ПІК-Лясное» аказала  дапамогу ў разорванні пустуючых участкаў. У выніку ў севазварот паспяхова ўключаны чатыры гектары зямлі ў аг. Лясное, што паспрыяе павелічэнню сельскагаспадарчых магчымасцей.

Памятным месцам – належны выгляд

На працягу верасня нададзена значная ўвага захаванню гістарычнай памяці і добраўпарадкаванню тэрыторый. Супрацоўнікі арганізацый сацыяльнай сферы, сельгаспрадпрыемства і валанцёры прывялі ў належны выгляд 26 воінскіх пахаванняў і 14 памятных месцаў.

Асаблівая ўвага нададзена могілкам у пасёлку Клецішча, дзе знаходзіцца магіла герояў Лаўскага бою. Там праведзена маштабная работа: прыбраны тэрыторыя, старыя галіны, ачышчана плітка, ускладзены кветкі. Шэфства над гэтым помнікам узялі супрацоўнікі Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі. Яны наведваюць і даглядаюць памятнае месца два разы ў год.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей