Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Очистить землю от аварийных построек: как преображается Бобовнянский сельсовет

26.07.2026

Працягваюцца планавыя работы па зносе пустуючых дамоў. На дадзены момант цалкам знесена пяць аварыйных будынкаў у в. Рымашы. Таксама падрыхтаваны пакет дакументаў на захаванне яшчэ трох старых дамоў.

 

 

Прафілактыка ўзмоцнена

Адбылося чарговае пасяджэнне савета ГПАП  пры сельвыканкаме. У яго рабоце прыняў удзел намеснік начальніка Капыльскага РАУС – начальнік крымінальнай міліцыі Дзмітрый Ліпніцкі. Па выніках разгляду былі прыняты меры прафілактычнага ўздзеяння ў адносінах да трох асацыяльных асоб, якія стаяць на ўліку.

свята першага снапа

Хлебаробы УП «ПІК-Лясное» адзначылі пачатак уборачнай кампаніі. На полі каля в. Лоцвіны адбыўся традыцыйны абрад «Зажынкі». Старт масаваму жніву даў дырэктар Леанід Буцэвіч, блаславіў на добрую справу настаяцель Свята-Троіцкай царквы ў Цялядавічах айцец Генадзь. Культурную праграму падрыхтавалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Лоцвінскага цэнтра аматарскай творчасці.

Домаўладанні пад наглядам

Работнікамі сельвыканкама, як адным з суб’ектаў прафілактыкі, праве-дзены рэйдавыя мерапрыемствы. Абследаваны домаўладанні ў вёсках Выня, Каласаўшчына і Язвіны па выкананні жыхарамі правіл супрацьпажарнага рэжыму. Маніторынгам было ахоплена 35 домаўладанняў грамадзян, якія пражываюць пастаянна і часова. 

 


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей