Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

За август — минус пять домов: в Бобовнянском сельсовете наводят порядок на земле

30.08.2026

На працягу жніўня падчас навядзення парадку на зямлі ліквідавалі аварыйныя будынкі. Знесена пяць старых дамоў, якія не эксплуатаваліся: тры ў в. Думічы, па адным – у вёсках Заруднае і Вялешына 1. Тэрыторыі пасля дэмантажу прыведзены ў належны стан.

 

 Чысціня і дагледжанасць

Работнікамі Капыльскай ЖКГ выкананы комплекс работ на тэрыторыі могілак у в. Клецішча. Праведзена скошванне травы, высечаны зараснікі кустоў і прыбраны рэшткі дрэў.  

Небяспечнай  расліне шлях закрыты

Праводзяцца планавыя мерапрыемствы па барацьбе з сумнікам канадскім. Скошванне небяспечнага пустазелля выканана ў вёсках Лугавая, Рымашы, Бабоўня, Цялядавічы, Калінаўка 2 і Заруднае. Апрацавана плошча больш чым пяць гектараў. У рамках прафілактычнай работы выдадзена 15 рэкамендацый гаспадарам прыватных падвор’яў з патрабаваннем ліквідаваць ачаговыя месцы росту сумніку на сваіх участках. 

270 літраў штодня

Закуп малака з асабістых падсобных гас-падарак грамадзян працягваецца. Штодзённа лішкі дзяржаве здаюць уладальнікі 11 падвор’яў з шасці населеных пунктаў сельсавета: аг. Пясочнае, вёсак Вялешына 1, Лугавая, Бабоўня, Цялядавічы, Лоцвіны. Сутачны аб’ём збору сыравіны складае 270 літраў.

                      


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей