Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Документы на снос готовы: на Копыльщине избавятся еще от 14 заброшенных строений

30.05.2026

У населеных пунктах сельсавета прайшлі сходы грамадзян. У аг. Пясочнае разглядалі пытанне закрыцця аднаго з магазінаў. У в. Бабоўня гаварылі пра рэканструкцыю электрасетак для дадатковых установак па электраацяпленні. Таксама прааналізавалі сітуацыю з пажарамі і адміністрацыйнымі правапарушэннямі ў Капыльскім раёне.

Каб не было старых дамоў

На пачатак года на тэрыторыі сельсавета ў 26 з 32 населеных пунктаў налічваецца 186 пустуючых дамоў. Работнікамі сельвыканкама падрыхтаваны дакументы на знос 14. Звесткі пра іх унесены ў адзіны рэестр. На працягу мая два старыя дамы захаваны ў в. Рымашы і два – у в. Бабоўня.

Лішкі – дзяржаве

На асабістых падвор’ях вяскоўцаў утрымліваюцца 24 каровы. Ад 15 з іх (з 11 падвор’яў у сямі населеных пунктах) гаспадары здаюць дзяржаве за дзень каля 250 літраў малака. Збор лішкаў прадукцыі праводзіць УП «ПІК-Лясное».

Новы жыхар

У сельвыканкаме ў маі зарэгістравалі чарговае нараджэнне. Хлопчыка назвалі Ігарам, ён стаў другім дзіцём у сям’і жыхароў в. Бабоўня. Увогуле ў гэтым населеным пункце зараз пражывае звыш 310 чалавек.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей