Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

41 памятное место под опекой – узнали, как в Бобовнянском сельсовете готовят мемориалы к маю

27.04.2026

Пад увагай – гераічныя месцы

На тэрыторыі сельсавета размешчана 41 памятнае месца, звязанае з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Работнікі мясцовых арганізацый, школьнікі навялі парадак каля воінскіх пахаванняў, помнікаў ахвярам фашызму, абеліскаў, на некаторых з іх выканалі касметычны рамонт. Спонсарскую дапамогу ў набыцці фарбы аказала УП «ПІК-Лясное».

Дом без пажару

З 16 па 20 красавіка ў населеных пунктах сельсавета прайшло спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Дом без пажару». Падчас акцыі ўстаноўлена дзесяць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у домаўладаннях асацыяльных асоб.

Узялі шэфства над брацкай магілай

Шэфства над брацкай магілай 18 партызан, якія загінулі ў Лаўскім баі, узялі супрацоўнікі Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі і яго тэрытарыяльных падраздзяленняў. Яны правялі суботнік па добраўпарадкаванні месца пахавання.

Прафілактычнае пасяджэнне

З удзелам пракурора Капыльскага раёна Віталя Афанасенкі ў Лясноўскім цэнтры культуры і вольнага часу прайшло выязное пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку. Разгледжаны 14 асоб асацыяльных паводзін, з іх восем не занятых у эканоміцы раёна.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей