Што такое сям’я? Адказы не будуць адрознівацца, таму што амаль кожны скажа, што сям’я – гэта мужчына і жанчына, каханне і павага, дзеці, утульны дом, дзе добра кожнаму.
Марына і Сяргей Аўсяннікавы маюць 28-гадовы стаж сямейнага жыцця. За сваім шчасцем не хадзілі за тры моры (лёс і на печы знойдзе, калі гэта тваё). Сустрэліся аднойчы, адчулі, што добра ім побач, што пакахалі адзін аднаго, і ажаніліся.
Сёння Аўсяннікавых не двое, а пяцёра – Аляксей, Раман, Ірына. Праўда, Аляксей год таму стварыў сваю сям’ю, жыве асобна.
Марына Станіславаўна працуе кіраўніком гуртка выяўленчага мастацтва Цэнтра дзіцячай творчасці, Сяргей Мікалаевіч – рабочы бетонарастворнага вузла ДУП ПМК-194. Занятыя бацькі ў дзетак, але тыя не адчуваюць недахопу бацькоўскай любові, увагі, клопату. Наадварот, бацькі зацікаўлены, каб дзеці раслі разумнымі, добрымі людзьмі, паспяхова вучыліся, захапляліся цікавай справай. Рома – увесь у спорце, выбраў і любіць здаровы лад жыцця, Ірына захапляецца вышываннем, добра малюе. А ўсіх разам іх аб’ядноўвае любоў да прыроды, да тых мясцін, дзе жывуць. Усе любяць сялянскую справу – кожны выхадны спяшаюцца ў Падгорцы, каб дапамагчы бацькам, бабулі і дзядулю.
Нягледзячы на тое, што гарадскі (родам з Салігорска), Сяргей Мікалаевіч здольны на любую справу. Па словах жонкі, лягчэй пералічыць тое, чаго ён не ўмее. У вольны час захапляецца маляваннем. Наогул, гэта сям’я мастакоў.
Напэўна, таго чалавека можна назваць сапраўды шчаслівым, хто знайшоў сваё месца ў жыцці, аказаўся на тым адзіным для яго шляху, які вядзе да поспеху, дабрабыту і, самае галоўнае, да душэўнай раўнавагі. Займацца любімай справай, знайсці годнае прымяненне сваім магчымасцям – ці не да гэтага ў рэшце рэшт імкнецца кожны з нас, вандруючы па жыццёвых сцяжынках?
Марына Станіславаўна пры выбары прафесіі амаль не вагалася. Прыняла правільнае рашэнне, пра якое не шкадуе. Пасля заканчэння Мінскага мастацкага вучылішча не заўсёды даводзілася працаваць па спецыяльнасці. 17 гадоў была выхавальніцай дзіцячага сада №2 г. Капыля і толькі з 2000 года, калі адчыніў дзверы Цэнтр дзіцячай творчасці, вярнулася да любімай справы. Штогод яе выхаванцы ўдзельнічаюць у розных конкурсах, выходзяць пераможцамі, атрымліваюць прызы і ўзнагароды. Многія з былых вучняў абралі прафесію выкладчыка дэкаратыўнага выяўленчага мастацтва. Марына Станіславаўна – “сонечны” чалавек, на дзіва, вясёлы і добразычлівы. Яе адкрытая, ветлівая ўсмешка – адзнака таго, што жанчына з’яўляецца носьбітам дабрыні, душэўнасці і спагады. Яна любіць і цэніць людзей, кожнага гатова выслухаць і дапамагчы, даць слушную параду. За гэта яе цэняць калегі, любяць і шануюць дома родныя і блізкія. На ўзаемнай любові і трымаецца яе сям’я.
Любоў ПЯТРОВА
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
В п. Сенница 14 мая прошел ежегодный областной смотр-конкурс «Лучшая многодетная семья Минской области-2010». Наш район представляла семья Людмилы и Сергея Солодухо, о которой не раз писала районка. Кстати, именно наши земляки стали победителями.
Старшему Евгению - 17 лет, он учащийся Копыльского СПЛ, младшему Павлу только семь, он посещает детский сад.
Родители создали для своих детей все условия для культурного, физического и нравственного развития. Взаимоотношения между членами семьи теплые и доверительные. Дети растут отзывчивыми, добрыми, самостоятельными и, главное, трудолюбивыми. Каждый знает свои обязанности по дому, умеет выполнять посильную работу.
Кроме того, все дети - одаренные. Женя прекрасно поет, увлекается лыжным спортом, Андрей – хорошо рисует, таким же талантом обладает и Даниил. В нынешнем году он отмечен дипломом III степени областного конкурса рисунков «Спасатели глазами детей». Сергей, учащийся 5 «Б» класса СШ №3, и Александр (4 «А») очень активны в общественной жизни школы, зачинатели многих мероприятий, умеют ценить друзей и помочь им в трудной ситуации.
В доме Солодухо уютно, тепло, часто пахнет пирогами, а это свидетельство того, что здесь хорошая хозяйка. Людмила Васильевна, несмотря на большую занятость (она – социальный работник ГУ «Копыльский территориальный центр социального обслуживания населения»), всегда находит время для общения с детьми, их воспитания и интеллектуального развития. 9 лет назад Людмила Васильевна была награждена орденом Матери. Папа, водитель ОАО «Копыльский маслосырзавод», старается, чтобы сыновья выросли добрыми и отзывчивыми людьми. Сергей Александрович талантливый и романтичный человек: хорошо играет на гитаре, любит организовать семейный отдых на лоне природы. Сыновьям прививает любовь к технике, воспитывает в них настоящих мужчин.
Любовь ПЕТРОВА
Трэці раз на Капыльшчыне прайшоў асабіста-камандны чэмпіянат упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама палёгкаатлетычным кросе.
На ўрачыстым адкрыцці, якое адбылося на фізкультурна-аздараўленчым комплексе, удзельнікаў спаборніцтваў віталі начальнік аддзела падрыхтоўкі кадраў упраўлення кадраў УУС Мінаблвыканкама Алег Пугач, яго намеснік Алег Смулькевіч, намеснік начальніка Капыльскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Уладзімір Рудакоўскі. Яны пажадалі камандам паспеху на цяжкіх капыльскіх дыстанцыях.
Далей удзельнікі кросу перамясціліся ў гарадскую зону адпачынку, дзе і адбывалася асноўнае дзейства. Праграма складалася з трох відаў, па выніках якіх падводзіцца агульнакаманднае месца. Дарэчы, за першынство прыехалі змагацца 22 каманды раённых і гарадскіх аддзелаў і ўпраўленняў унутраных спраў Міншчыны.
Першым на дыстанцыю 3000 метраў выйшла маладое пакаленне міліцыянераў. З вялікім адрывам ад бліжэйшых праследавацеляў фінішную лінію перасёк прадстаўнік Мінскага раённага ўпраўлення ўнутраных спраў Ягор Казлоў. Капылянін Дзмітрый Сянюк апынуўся на 10 месцы. Ветэраны ўнутранай службы пераадольвалі адлегласць у 1000 метраў. Больш за палову дыстанцыі група старалася дагнаць Міхаіла Мельнічэнку, які ўзначаліў пелетон (групу спартсменаў). Але прадстаўнік аддзялення ДАІ Капыльскага РАУС не пакінуў сапернікам ніводнага шансу.
Самай захапляльнай і відовішчнай стала эстафета 3х1500 м, дзе ў склад каманды ўваходзілі адна жанчына і двое мужчын. Гонар капыльскай міліцыі адстойвалі Наталля Лукша, Андрэй Трублоўскі і Андрэй Буневіч. Пераадолеўшы частку дыстанцыі, кожны ўдзельнік забягаў на стрэльбішча і выконваў тры выстралы па трох мішэнях з пісталета Макарава. За промах налічвалася 20 штрафных секунд. Некаторыя каманды ўмудрыліся зарабіць па 100 і больш такіх секунд. Не завалілі стральбу ў гэтым відзе капыльскія і маладзечанскія міліцыянеры, якія не патрапілі ў мішэнь толькі па адным разе. Але дзякуючы хуткаму бегу найменшы час быў у каманды Мінскага раённага ўпраўлення ўнутраных спраў. Капыляне ў эстафеце сталі чацвёртымі.
Па суме месц “бронзавым” прызёрам стала каманда Любанскага РАУС, “серабро” ўзялі барысаўскія міліцыянеры, а “золата” чэмпіяната апынулася ў капылян.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
НА ЗДЫМКАХ: 1. М. Мельнічэнка імчыць да перамогі; 2. На агнявой пазіцыі – Андрэй Трублоўскі; 3. Уладзімір Рудакоўскі (злева) атрымлівае грамату за перамогу ў камандным заліку.
Фота аўтара
В реализации Государственной программы возрождения и развития села на 2005-2010 годы большое место отводится вовлечению сельского населения в активные занятия физкультурой и спортом. Именно стремление к здоровому образу жизни и позволяет достигать основную цель, какой является устойчивое социально-экономическое развитие сельских территорий, направленное на придание привлекательности сельскому образу жизни и труду, достижение установленных социальных стандартов, позволяющих поддерживать и повышать качество жизни населения.
Поэтому вполне оправдано восстановление с 1 января 2008 года деятельности республиканского общества «Урожай», теперь уже именуемого как районный физкультурно-спортивный клуб при отделе физической культуры, спорта и туризма райисполкома. Именно под эгидой «Урожая» в Копыльском районе за счет бюджетных средств была организована работа инструкторов-методистов по физкультурно-оздоровительной работе с населением в Семежево, Тимковичах, Старице, Грозово, Ванелевичах, Маже, Быстрице, Потейках, Песочном, Докторовичах, Камене. С 1 января 2011 года в штате появятся инструкторы в Жилихово, Братково, Скабине.
— И хотя на эту должность предусмотрено только полставки, все равно результат налицо, — рассказывает председатель клуба «Урожай» Николай Жук. – Работая совместно с учреждениями образования, удается привлечь к активному занятию физкультурой и спортом немало сельской молодежи, людей старшего возраста. Об этом свидетельствует организация различных соревнований, участие в спартакиадах работников агропромышленного комплекса. Хотелось бы отметить работу инструкторов из Мажи — Александра Молчана, Грозово — Анжелы Холод, Семежево — Виктора Дащинского и многих других.
Кстати, Семежево, как ни один другой регион, славится своими спортивными традициями. Большой толчок для развития физкультуры и спорта в свое время дало строительство физкультурно-оздоровительного комплекса, который включал в себя спортивный, тренажерный и гимнастический залы, комнаты для настольных игр. Тогда и была образована ДЮСШ колхоза «Семежево». Но со временем это учреждение перешло под эгиду райкома профсоюза работников агропромышленного комплекса, а сама спортивная база перестала функционировать. И лишь спустя годы при реализации программы возрождения и развития села, когда в Семежево началось обустройство агрогородка, активизировалась и физкультурно-спортивная работа. Инструктором-методистом был назначен тренер-преподаватель ДЮСШ РК профсоюза работников АПК Виктор Дащинский. Тренировочная база радушно предоставлена Семежевской средней школой, где наряду с учащимися занимаются в самых различных секциях представители хозяйства. Виктор Дащинский называет самых активных – Юрия Зеньковича, Сергея Пилата, Евгения Анашко, Дмитрия Рожко, Кирилла Нечая, Сергея Коваленко, Виталия Ждановича и многих других.
Один только факт, что футбольная команда ПСК «Семежево» последние два года становится чемпионом района, говорит о плодотворной работе в данном направлении. А участие в спартакиадах, соревнованиях различного ранга по мини-футболу, волейболу, настольному теннису, гиревому спорту! Все это, по мнению инструктора-методиста, плод совместной работы правления хозяйства, Семежевского сельского Совета и, несомненно, учреждения образования, учителя физкультуры которого Владимир Николаеня и Олег Щерба являются активными помощниками.
И таких примеров в районе много. Ведь только совместными усилиями можно приобщить сельское население к занятиям физической культурой и спортом, открыть путь к здоровому образу жизни, без которого невозможно представить дальнейшую судьбу села.
Мария ШЕИНА
НА СНИМКЕ: Виктор Дащинский (справа) с представителем сельской молодежи Евгением Анашко и юными спортсменами.
Фото автора
З 15 па 31 мая на Капыльшчыне, як і ва ўсёй рэспубліцы, пройдзе акцыя “Беларусь супраць тытуню”. Яе дэвіз – “За прыгажосць жанчын і здароўе дзяцей!”
У сувязі з гэтым дзяржаўнай установай “Капыльскі РайЦГЭ” будуць арганізаваны дні адкрытай інфармацыі і работа тэлефонаў даверу па пытаннях прафілактыкі тытунекурэння, кансультацыі для жадаючых кінуць курыць у кабінеце здароўя падлеткаў і моладзі.
Звяртайцеся па тэлефонах: 54-3-04 (цэнтральная раённая бальніца), 56-9-10 (РайЦГЭ).
12 мая адбылася першая сесія Капыльскага раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання, на якой разгледжаны арганізацыйныя пытанні. У яе рабоце прымалі ўдзел 39 з 40 выбраных дэпутатаў. Таксама былі запрошаны начальнік землеўпарадкавальнай службы Мінаблвыканкама Генадзь Пліскоўскі і старшыня Капыльскага райвыканкама Міхаіл Бода.
Як адзначыў старшыня раённай выбарчай камісіі Іван Бабко, у нашым раёне паспяхова праведзены выбары ва ўсе ўзроўні Саветаў. У Мінскі абласны Савет абраны: па Цімкавіцкай выбарчай акрузе №47 старшыня Клецкага раённага Савета дэпутатаў Святлана Чакун і па Капыльскай выбарчай акрузе №48 галоўны ўрач УАЗ “Капыль-ская ЦРБ” Ірына Гулевіч. Па ўсіх 40 выбарчых акругах выбраны дэпутаты раённага Савета дэпутатаў, па 13 сельскіх Саветах выбраны 168 дэпутатаў сельскіх Саветаў. Па 40 акругах быў зарэгістраваны 41 кандыдат: ад працоўных калектываў – 16, ад грамадзян шляхам збору подпісаў – 25; 22 дэпутаты мелі вопыт дэпутацкай работы ў 25-м скліканні і раней. З 25 313 выбаршчыкаў, уключаных у спісы для галасавання на выбарчых участках, прыйшло 24 143 (95,38%).
Як паведаміла мандатная камісія, з 40 дэпутатаў райсавета – 23 мужчыны і 17 жанчын, 1 член Камуністычнай партыі Беларусі. Скаргаў і заяў ад выбаршчыкаў па парушэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь у раённую выбарчую камісію не паступала, таму прызнаны паўнамоцтвы ўсіх дэпутатаў.
Старшынёй Капыльскага раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання аднагалосна выбрана Марыя Сандрозд, якая займала гэты пост ужо два папярэднія скліканні. Паўнамоцтвы намесніка старшыні дэлегаваны Уладзіміру Рудакоўскаму (Старыцкая выбарчая акруга №3), дырэктару ААТ “Старыца-Агра”.
Старшынёй мандатнай камісіі выбраны Генадзь Лопух (Душаўская выбарчая акруга №9), старшыня Пацейкаўскага сельскага Савета дэпутатаў; старшынёй камісіі па бюджэтна-эканамічных пытаннях, прамысловасці, паслугах насельніцтву і жыллёва-камунальнай гаспадарцы – Галіна Міцкевіч (Рамашкінская выбарчая акруга №10), начальнік фінансавага аддзела райвыканкама; старшынёй камісіі па аграрных пытаннях, харчаванні і сацыяльным развіцці тэрыторыі – Анатоль Жданеня (Семежаўская выбарчая акруга №27), старшыня ВСК “Семежава”; старшынёй камісіі па развіцці сацыяльнай сферы – Алена Острыкава (Цімкавіцкая Маладзёжная выбарчая акруга №33), старшыня Цімкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў.
У склад прэзідыума Капыльскага раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання ўвайшлі старшыня Савета, яго намеснік і старшыні камісій.
Сяргей КОЗЕЛ
Какие факторы влияют на наше здоровье, как его сохранить до старости? Об этом разговор с заместителем главного врача УЗ «Копыльская ЦРБ» Михаилом Викторовичем РОВБУТЕМ.
— Михаил Викторович, в последнее время много говорится о здоровье. Так что же такое здоровье?
— Здоровье – это полное физическое, душевное и социальное благополучие. Как видите, это понятие очень огромное и многофакторное.
— Какие факторы влияют на здоровье?
— Основной фактор, влияющий на здоровье, это образ жизни. В структуре влияния на здоровье ему отводится примерно 50%, т. е. половина.
К сожалению, в процессе своей жизни мы приобретаем много вредных привычек: учимся курить, злоупотребляем спиртными напитками. Алкоголизация населения, пожалуй, основной фактор, пагубно действующий на здоровье. Анализ причин смертности умерших в трудоспособном возрасте в нашем районе показывает, что около 70% смертей связаны с длительным употреблением алкоголя. С детского возраста в семье, школе твердим «Пить нельзя», а когда наши дети становятся взрослыми, то оказывается, что они совершенно не подготовлены к культуре употребления спиртного. Согласно статистике, употребляют алкоголь 85,2% юношей и 82,4% девушек. В Республике Беларусь приходится на 1 жителя в год около 10 литров абсолютного алкоголя.
В нашей стране около 50% молодежи курит, в том числе 27% — девушки. Курение способствует развитию рака полости рта, легких, болезней сердечно-сосудистой системы (инфаркт, инсульт), выкидышей при беременности и т. д. Причем, статистика показывает, что свыше 40 процентов случаев смертности среди мужчин в возрасте 35-69 лет и 7 процентов среди женщин этого же возраста связано с курением.
— Из вышесказанного следует, что на 50% состояние здоровья зависит от нас.
— Совершенно верно.
— А как влияет на здоровье окружающая среда?
— В структуре влияния на здоровье ей отводится около 20%. Сюда относятся состояние чистоты воздуха, воды, почвы и т. д. Для Копыльского района характерно превышение в некоторых местах нитратов и железа в воде, что может влиять на состояние иммунной и кроветворной систем человека.
— От каких еще факторов зависит наше здоровье?
— На состояние здоровья также влияет наследственность, около 20%, и развитие медицинской науки — около 10%. Это выявление заболеваний в ранних стадиях, внедрение современных новых технологий в обследовании и лечении больных.
— Михаил Викторович! Какие рекомендации Вы, как врач, дадите читателям «СП»?
— Уважаемые читатели! Как видите, здравоохранение на наше здоровье влияет только на 10%, а основное – это здоровый образ жизни. Наше здоровье – в наших руках. Каждый житель нашего района должен не менее одного раза в год посетить врача, знать свое артериальное давление. Если оно повышено, то регулярно принимать гипотензивные препараты. Также контролировать содержание холестерина и сахара в крови, свой вес. Это так называемые факторы риска, которые, если их не контролировать, могут привести к серьезным заболеваниям и смерти.
— Спасибо за беседу.
Записала Татьяна РАИЦКАЯ
Обращение Копыльского районного исполнительного комитета и районного отдела по чрезвычайным ситуациям
Уважаемые жители г. Копыля и Копыльского района!
Наступил пожароопасный период. Любая неосторожность с огнем в это время несет повышенную опасность жизни и здоровью людей, приводит к уничтожению лесных и торфяных массивов, посевов сельскохозяйственных культур, жилых и производственных зданий, сооружений, техники и оборудования, птиц и животных, загрязняет окружающую среду продуктами горения.
Тушение пожаров - это опасный, тяжелый труд многих людей, требующий привлечения большого количества техники, значительных материальных затрат.
Вместе с тем, соблюдение необходимых норм и правил пожарной безопасности на рабочих местах, в быту, на отдыхе, контроль за детьми зависят от конкретного человека, т. е. от каждого из вас.
Помните, что с наступлением пожароопасного периода КАТЕГОРИЧЕСКИ ЗАПРЕЩАЕТСЯ:
- ВЫЖИГАНИЕ СУХОЙ ТРАВЫ И СТЕРНИ, ПОРУБОЧНЫХ ОСТАТКОВ, МУСОРА;
- РАЗВЕДЕНИЕ КОСТРОВ, ИСПОЛЬЗОВАНИЕ ОТКРЫТОГО ОГНЯ В НЕОБОРУДОВАННЫХ ДЛЯ ЭТОГО МЕСТАХ И ЧАСТНЫХ ПОДВОРЬЯХ;
- ВЪЕЗД НА ТЕРРИТОРИЮ ТОРФЯНЫХ И ЛЕСНЫХ МАССИВОВ НА ЛИЧНОМ ТРАНСПОРТЕ;
- РАБОТА АВТОТРАНСПОРТНЫХ СРЕДСТВ И ТЕХНИКИ БЕЗ ИСКРОГАСИТЕЛЕЙ, С НЕИСПРАВНЫМИ СИСТЕМАМИ ПИТАНИЯ И ЗАЖИГАНИЯ, НЕ ОБЕСПЕЧЕННЫХ ПЕРВИЧНЫМИ СРЕДСТВАМИ ПОЖАРОТУШЕНИЯ.
В случае возникновения любого, даже незначительного возгорания, немедленно сообщайте об этом по телефонам 101, 55-4-47, принимайте неотложные меры по тушению имеющимися первичными средствами пожаротушения.
Будьте всегда предельно осторожны и внимательны в обращении с огнем. От этого зависит жизнь и здоровье людей, ваше благополучие!
Председатель Копыльского райисполкома М. Т. Бода
И. о. начальника Копыльского РОЧС А. А. Скрипинский
Толькі ў маі 1943 года вярнуліся ў старыцкі лес. У гэты час падпольным райкамам партыі кіраваў сакратар Ніл Дзянісавіч Емяльянаў. Склад газетчыкаў змяніўся. Вярстаць і друкаваць раённую газету пад ранейшай назвай запрасілі Ганну Гурыновіч, былую работніцу капыльскай друкарні. Як яна ўспамінала, былі ў партызанскай друкарні шрыфты і нейкі запас паперы. Друкарня выпусціла першы нумар 12 ліпеня 1943 года, але пад загалоўкам яна набрала, як у тэксце, нумар 71. Як растлумачыў рэдактар Клюйка, гэта каб абхітрыць гітлераўцаў, няхай думаюць, што раёнка выходзіць даўно назло іх карным экспедыцыям. Прымітыўная друкарня выпускала яшчэ і ўздзенскую газету “За савецкую радзіму”, а таксама лістоўкі.
З радасцю чыталі людзі партызанскую праўду, яна давала ім веру ў перамогу над заклятым ворагам. Дапамагаў друкаваць лісты партызан Вячаслаў Астрэйка.
Ніл Дзянісавіч запрасіў да сябе партызанскага разведчыка Мікалая Дарашэвіча і прадставіў рэдактару падпольнай райгазеты. Клюйка пацікавіўся ў 18-гадовага хлопца, ці той працаваў у газеце да вайны, Мікалай адказаў, што працаваў. І тады Емяльянаў і Клюйка ўгаварылі маладога партызана стаць літсупрацоўнікам падпольнага выдання. “Так я стаў журналістам газеты “Калгаснік Капыльшчыны. Нас было трое. Рэдактар Клюйка добра ведаў газетную справу, і таму кожны нумар райгазеты быў цікавы. Сакратар Коршук па прафесіі педагог, але меў добрыя журналісцкія задаткі. Шмат газетчыкам дапамагаў Емяльянаў, які ў свой час працаваў рэдактарам і добра ведаў журналісцкую справу. Мне было ў каго вучыцца пісаць”, — так успамінаў пра той час Мікалай Канстанцінавіч.
Рэдакцыя з цяжкасцю здабывала паперу для друкавання не толькі раёнкі, але і лістовак, таму тыраж не выходзіў за межы 500 – 600 экземпляраў. У забеспячэнні важным газетным матэрыялам дапамагаў сакратар партбюро атрада імя Чапаева Павел Сцяпанавіч Лагвіненка. Аднойчы завітаў у атрад камсамолец Іван Зіневіч – кіраўнік капыльскай падпольнай групы. Ён прынёс звесткі аб гарнізоне, а таксама паперу для газеты і медыкаменты для партызанскага шпіталя. Пазней, калі наступіў востры дэфіцыт і вось-вось магло спыніцца друкаванне газеты, з Масквы разам з боепрыпасамі і медыкаментамі прыслалі некалькі пасылак паперы. Тады рэдакцыя перабазіравалася ў глухі забалочаны лес каля вёскі Роспы. З цэнтра штодзённа ішло шмат цікавых паведамленняў аб поспехах нашых пехацінцаў, лётчыкаў і маракоў, і таму часцей даводзілася друкаваць лісткі “Весткі з фронту”. Актывізаваліся баявыя дзеянні, і газетчыкі ўжо пісалі вельмі коратка, каб паведаміць аб усім чытачам. Супрацоўнікі рэдакцыі не замыкаліся толькі на выпуску газеты, яны часта выязджалі ў вёскі і чыталі жыхарам свежыя нумары “Калгасніка Капыльшчыны”, а таксама атрыманыя зводкі з Масквы. Пасля такіх сустрэч многія юнакі і дарослыя ўліваліся ў рады народных мсціўцаў.
Дарэчы, ва ўспамінах Мікалая Дарашэ- віча (будучага рэдактара пасляваеннай райгазеты “Калгаснік Капыльшчыны”) узгадваецца калектыў рэдакцыі ўздзенскай падпольнай газеты “За савецкую Радзіму”. “Мы працавалі разам і дапамагалі адзін аднаму і вярстаць, і пісаць падпольныя выданні. Рэдактар Іосіф Ус і сакратар Павел Ліпіла былі душой журналісцкага калектыву. Асабліва Павел Паўлавіч. Калі мы стамляліся, ён браў у рукі гітару і ўзнімаў настрой, “сыпаў”, як з кошыка, жарты. Наш любімец – аўтар вядомай песні пра Лаўскі бой і яго герояў. Яе спявалі лясныя салдаты ля кастроў і ў паходах. Словы песні клікалі на подзвіг. Уздзенскую раёнку, як і капыльскую, набраную рознымі шрыфтамі, нават зробленымі сваімі майстрамі з гумы, з цікавасцю чыталі жыхары песачанскай партызанскай рэспублікі, у Цімкавічах, Бабоўні, Семежаве, Капылі, Уздзе і нават у Слуцку і Грэску. Чытачоў прыцягвалі гнеўныя матэрыялы выдатнага журналіста Ліпілы, якія бічавалі здраднікаў і фашыстаў. На ўсё жыццё нас звязала баявое братэрства ў цесных лясных зямлянках”.
У Капыльскім краязнаўчым музеі захаваўся з дзесятак нумароў нашай газеты-партызанкі, якія расказваюць аб фашысцкіх вырадках, што лютавалі на нашай зямлі, а за гэта ім помсцілі капыльскія патрыёты. У першым нумары (сімвалічны 71) надрукаваны перадавы артыкул: “На помсту нямецка-фашысцкім акупантам. Аўтар паведамляе, што ад прыгожых вёсак Прусы, Масявічы, Калодзезнае, Жавалкі, Старыца і іншых засталіся папялішчы і сотні забітых і абгарэлых людзей. Вісельні, магілы – вось сляды гаспадарання нямецкіх карнікаў.
Жудасныя мукі выцерпелі жыхары вёскі Дусаеўшчына: у агні загінулі 64 чалавекі. У 2, 3 і 4-м нумарах расказваецца пра зверствы нямецкіх нелюдзяў, якія спалілі і замучылі дзесяткі вяскоўцаў у Траянаве і Бабоўні. Штатныя і няштатныя аўтары раёнкі заклікаюць тых, хто яшчэ жыве: “Забі гітлераўца, інакш ён заб’е цябе!”
У жнівеньскім нумары газета заклікае: “Сяляне! Хавайце хлеб ад гітлераўскіх разбойнікаў. Ні грама мяса, хлеба і іншых сельскагаспадарчых прадуктаў акупантам! Партызаны, перашкаджайце забіраць ураджай гітлераўцам. Біце фашысцкую зграю!” З гэтай заметкай пераклікаецца перадавы артыкул “Нічога не даваць нямецкім акупантам. Як груганнё, наляцела фашысцкая зграя на Беларусь і насаджае так званы свой “новы парадак” – парадак заняволення, грабяжу, здзекаў і смерці для беларускага народа. Хлеб з памешчыцкіх маёнткаў трэба адбіраць і хаваць для патрэб партызанскіх атрадаў”. На першай старонцы паведамленне Саўінфармбюро з 6 па 12 жніўня. За гэты час Чырвоная Армія на Бранскім напрамку заняла 600 населеных пунктаў. А на харкаўскім напрамку занялі 520. Знішчаны 431 нямецкі танк і ў паветраных баях збіта 617 варожых самалётаў. Такая інфармацыя ўзнімала баявы дух партызан і веру ў перамогу ў насельніцтва раёна.
На другой паласе ўвагу прыцягвае вялікі матэрыял “Жанчыны ў барацьбе з немцамі”. У ім паказваецца веліч ленінградскай жанчыны. Яны ў холадзе і голадзе пад свінцовым агнём капаюць акопы, сваім дыханнем адаграваюць станкі і, сціснуўшы зубы, куюць зброю для фронту. А таксама расказваецца пра мужнасць камсамолак пры абароне Сталінграда.
Іван ІГНАТЧЫК
У гады вайны на тэрыторыі Беларусі фашысты ўчынілі 200 канцлагераў і 110 гета.
Вялікая Айчынная вайна была адной з самых кровапралітных і спусташальных войнаў, якую зведаў беларускі народ за ўсю сваю шматвекавую гісторыю. Яна з самага пачатку для СССР склалася вельмі неспрыяльна: на ўсім фронце ад Балтыкі і да Чорнага мора Чырвоная Армія несла цяжкія страты і вымушана была паўсюдна адступаць. Беларусь не адзін раз станавілася ахвярай іншаземных захопнікаў. Але такой жорсткай акупацыі, як гэта было ў апошнюю вайну, яна яшчэ не ведала. На захопленай тэрыторыі фашысты адкінулі ўсе міжнародныя прававыя нормы, дзейнічалі так, быццам бы гэтая тэрыторыя ўжо з’яўлялася неад’емнай часткай Германіі. Згодна з так званым генеральным планам «Ост», фашысцкія захопнікі меркавалі пакінуць у Беларусі 25 працэнтаў мясцовага насельніцтва для анямечвання і выкарыстання ў якасці рабочай сілы. Астатняе падлягала знішчэнню і прымусоваму высяленню. Каб надаць больш арганізаваны і эфектыўны характар катаванням і вынішчэнню савецкіх людзей, гітлераўцы стварылі на тэрыторыі Беларусі сістэму канцэнтрацыйных лагераў і турмаў, дзе без суда і вызначэння тэрмінаў зняволення знаходзіліся дзесяткі тысяч чалавек. Месцы зняволення падзяляліся на лагеры смерці для ваеннапалонных (дулагі, шталагі, афлагі), для цывільнага насельніцтва (працоўныя лагеры, жаночыя лагеры, перасыльныя лагеры СС, штрафныя, гета). У канцэнтрацыйных лагерах утрымліваліся адначасова мільёны людзей. Час знаходжання ў іх быў даволі кароткі, паколькі асноўнае іх прызначэнне - «фабрыкі смерці». Самымі страшэннымі былі Дахаў, Асвенцым, Майданэк, Бухенвальд, Маўтхаўзен і Саласпілс. У працоўных лагерах утрымліваліся, у асноўным, людзі з акупіраваных тэрыторый, - жанчыны, а таксама дзеці з 11 год.
Усяго на тэрыторыі Беларусі было больш за 260 лагераў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў. Самым буйным на часова акупіраванай тэрыторыі не толькі Беларусі, але і ўсяго СССР з’яўляўся Трасцянецкі лагер смерці (каля Мінска), дзе было знішчана 206 500 чалавек. Гэта чацвёрты па колькасці ахвяр, загінуўшых ад фашыстаў, лагер пасля Асвенцыма, Майданэка, Трэблінкі. Для ажыццяўлення злачыннага плана масавага ўгону людзей на катаржныя работы ў Германію нямецкія захопнікі станавіліся на шлях падману, пагроз, правакацый, праводзілі паліцэйскія аблавы і карныя аперацыі. Гаспадарчай інспекцыі групы армій «Цэнтр» і генеральнай акрузе «Беларусь» прадпісвалася кожны дзень пасылаць у рэйх ад 500 да 1000 рабочых. Пачалося «паляванне на людзей». У гарадах іх хапалі на вуліцах, рынках і іншых ажыўленых месцах. На асобным рахунку ў фашысцкіх захопнікаў былі жыхары партызанскіх зон. Яны аб’яўляліся «бандытамі» ці «саўдзельнікамі бандытаў», ставіліся «па-за законам» і падлягалі знішчэнню ці пагалоўнаму ўгону ў рабства.
Гітлераўцам удалося захапіць і вывезці ў Германію з акупіраванных раёнаў Беларусі звыш 380 тысяч грамадзян, у тым ліку з Капыльшчыны - 749 чалавек, сярод іх 114 былі непаўналетнія вязні. Не абмінула цяжкая доля канцэнтрацыйных лагераў Лідзію Мядзянік, Надзею Дубаўцову, Веру Лагвіненка, Кацярыну Лебедзь, Фаіну Лазарэвіч і многіх іншых юнакоў і дзяўчат. Аб тым, што спазнала і праз якія пакуты прайшла Надзея Дубаўцова, можна даведацца з успамінаў, якія захоўваюцца ў Капыльскім раённым краязнаўчым музеі. Да вайны Надзея Сяргееўна працавала настаўніцай ў в.Андросаўшчына, вайну маладая жанчына сустрэла ў бацькоў - у в.Сялец Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, дзе яна вырашыла правесці некалькі летніх месяцаў з нованароджанай дачкой. А на Капыльшчыне застаўся яе муж Уладзімір Дарашэвіч. 3 першых дзён акупацыі яна разам з іншымі членамі камсамольскай арганізацыі вяла актыўную барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Маладой жанчыне было даручана пісаць і распаўсюджваць лістоўкі, а таксама здабываць звесткі пра нямецкі гарнізон. 3 красавіка 1943 г. Надзея Дубаўцова была сувязной з партызанскім атрадам. Ёй стала вядома, што на пачатку лютага 1944 г. плануецца аблава. Паколькі моладзі ў вёсцы было мала, пачалі забіраць старых, сярод якіх быў і бацька Надзеі. Мэтай такіх аблаў, безумоўна, было не толькі жаданне праціўніка расправіцца з партызанамі, але і выканаць гітлераўскія планы па рэзкім скарачэнні людскога патэнцыялу Беларусі. Праз некаторы час немцы зноў наведаліся ў вёску, дзе знаходзілася Дубаўцова. Але на гэты раз ёй не пашанцавала. Дачку, якую жанчына трымала на руках, выхапілі і кінулі ў снег, а саму Надзею адвезлі ў турму, а адтуль, у таварным вагоне павезлі ў далёкую Нямеччыну - у канцэнтрацыйны лагер каля нямецкага горада Людвігфельд. Надзея Дубаўцова, як і ўсе вязні з Савецкага Саюза, павінна была насіць злева на грудзях знак адрознення - нашыўку з надпісам «OCT», якую вязні тлумачылі, як «остерегайтесь советских товарищей». Умовы ўтрымання ў канцэнтрацыйных лагерах былі невыноснымі. Жылі ў бараках. На работу вадзілі пад канвоем, кармілі так, абы не памерлі з голаду. Тых, хто парушаў існуючы рэжым, адпраўлялі ў камеры, дзе яны праз 10-15 дзён паміралі. 22 красавіка 1945 г. Надзею Дубаўцову разам з іншымі вязнямі канцэнтрацыйнага лагера вызвалілі, і яна вярнулася на радзіму.
Але на радзіме былых вязняў нацысцкіх канцэнтрацыйных лагераў чакалі новыя выпрабаванні...
Таццяна Варанцова,
старшы навуковы супрацоўнік ДУ «Капыльскі раённы краязнаўчы музей»
В гимназии № 1 г. Копыля состоялось торжественное открытие музея имени Н. В. Ромашко, на которое были приглашены ветераны.
Почетное право открыть музей представилось директору гимназии № 1 г. Копыля З.В. Примич и бывшему учителю немецкого языка А.И. Орловской. Экскурсию по жизненной дороге Н.В. Ромашко провели ученики 8 класса, Станислав Цвирко и Андрей Фурик. Они рассказали всем присутствующим о героических поступках, отважных действиях и судьбе земляка. Хотелось бы сказать огромное спасибо и С. М. Кубрак, под руководством которой создавался этот музей. Кстати, с некоторыми материалами помогла А. И. Орловская. Я надеюсь, что на этом наш музей не будет останавливаться, и очень горжусь тем, что наша школа носит имя этого замечательного человека.
Евгения Лях, ученица 9 «Б» класса гимназии № 1 г. Копыля