Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

23

Увага: прамая лінія (CMigrator copy 3)

03.06.2010

4 чэрвеня, у пятніцу, з 10.00 да 12.00 адбудзецца прамая лінія з намеснікам старшыні райвыканкама начальнікам аддзела эканомікі Алай Антонаўнай РАМАНОЎСКАЙ. Калі ў вас ёсць заўвагі ці прапановы па далейшым развіцці ў раёне малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, паляпшэнні гандлёвага, бытавога і транспартнага абслугоўвання насельніцтва, тэлефануйце, калі ласка, у вызначаны час па нумары 55-7-13.

249

Прагучаў апошні званок

03.06.2010

Вось і прагучаў апошні школьны званок. Для вучняў настае, бадай, самы бесклапотны час – летнія канікулы. А ў 344 адзінаццаці- і 363 дзевяцікласнікаў Капыльшчыны наперадзе адказныя і сур’ёзныя выпрабаванні – экзамены. Дарэчы, у раёне 16 выпускнікоў з’яўляюцца прэтэндэнтамі на залаты або сярэбраны медаль. Хочацца пажадаць ім поспехаў на школьных экзаменах і лёгкіх пытанняў на ўступных іспытах. НА ЗДЫМКУ: на апошнім званку ў сярэдняй школе №2. Тэкст і фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

49

Далёкія гады і блізкія людзі

02.06.2010

— Вось гэта хораша ты напісаў пра вопыт вырошчвання канюшыны ў «Ціміразеве». Учора з абласнога радыё мне пазванілі і папрасілі дазволу прачытаць у эфіры, — пахваліў аўтара гэтых радкоў наш рэдактар Семянкевіч. Ды не з тых кіраўнікоў быў Віктар Адамавіч, каб пры ім можна было зазнацца. – Але ж вось пра лён, Казімір Іосіфавіч, мы ўпускаем пісаць, — працягвае гаворку мой тагачасны шэф. – У аўторак едзь у калгас Леніна, а на суботу каля паловы трэцяй паласы – твая.

У аўторак паездка не адбылася. Ды не таму, што журналісты «Слава працы» ігнаравалі ўказанні рэдактара. Немагчыма ігнараваць таго, каго паважаеш. Проста газета старалася паспяваць за імклівасцю жыцця, і ўжо назаўтра было атрымана заданне пабыць на чарговым раённым семінары па злабадзённай на той час тэматыцы, «асвятліць» паднятыя там пытанні, коратка і даходліва давесці іх сутнасць да масавага чытача...

І так з дня ў дзень, з месяца ў месяц, з года ў год, на працягу аж дваццаці трох гадоў. Каб чытач не стаў пазяхаць, праглядаючы гэтыя радкі, агаваруся, што не намераны мемуарным тонам апісваць шэрыя будні журналісцкай работы. А паспрабую ўспомніць найбольш цікавыя моманты, звязаныя з творчасцю,  асабістымі рысамі характару і якасцямі калег па журналісцкім «цэху». А гэта былі (некаторыя, дзякаваць Богу, жывуць і цяпер) звычайныя, вельмі простыя, сціплыя і даступныя добрыя людзі, але ад іншых іх адрозніваў дар творчасці.

З Алесем Паўлавым мне давялося працаваць нядоўга. Гэта быў сярэдняга росту русавалосы мужчына, усмешка і погляд якога нагадвалі нешта ясенінскае. Трэба сказаць, што і паэтычным дарам, і пачуццём гумару гэты чалавек не быў абдзелены прыродай. Не любіў пустаслоўя, таму рэдка выступаў на розных сходах. Але калі «залепіць» на каго эпіграмай, дык хочаш-не хочаш, а запомніш яе на ўсё жыццё. Напрыклад, вось якія радкі ён «па-сяброўску» адрасаваў тагачаснаму загадчыку ідэалагічнага аддзела райкама:

В марксизме он профан,

И в ленинизме олух...

Зато ни разу не был пьян

Районный идеолог.

Свае здольнасці часта выкарыстоўваў для газетнай працы. Калі трэба было расказаць пра выяўленыя факты махінацый у сталова-рэстаранным цэху, то свой аповед Алесь Паўлаў пачаў з «дзеючых асоб»: «Жылі-былі Маша й Яша, ды была ў іх Наташа. Маша – повар адмысловы, Яша ведае сталовай, а Наташа – калькулятар, вельмі спрытны камбінатар...».

Апавядаючы пра тое, што бацькі некаторых школьніц не звяртаюць увагі на начныя гулянкі дачок, Паўлаў спачатку паказаў, што яны «дыхту так даюць, аж ногі ледзь кранаюцца падлогі», а ў канцы рэзюміраваў: «Ах, шкада, што педагогі ў клуб сцураліся дарогі». Вершаваны эпізод пра паездку на санях п’янага брыгадзіра, што напрадвесні ўтапіў калгаснага каня, быў завершаны словамі: «а ля вёскі Бадзяжы знайшлі сані і гужы».

Каларытнай фігурай у рэдакцыі быў Усевалад Гурыновіч, які амаль увесь працаздольны перыяд свайго жыцця аддаў газеце. Ён працаваў і карэспандэнтам, і загадчыкам аддзела, і адказным сакратаром. Хочацца дабавіць – і проста добрым, спагадлівым чалавекам. Ён валодаў адметным ад іншых, рытмічна-напеўным складам пісьма, уменнем белетрызаваць любы свой аповед. Яго ахвотна публікавалі не толькі рэспубліканскія газеты, але і многія літаратурна-публіцыстычныя часопісы.

Калі вечарам у рэдакцыі чуліся моцныя адзіночныя ўдары па клавішах пішучай механічнай машынкі, гэта значыла, што Гурыновіч, стукаючы з-за вуха адным пальцам правай рукі, не толькі навылёт прабівае дзіркі ў закладцы з пяці лістоў паперы, але і што раніцай ён з задавальненнем будзе чытаць табе чарговы твор, які хутка павінен убачыць свет у салідным сродку масавай інфармацыі.

Дзякуючы дасціпнасці Усевалада Канстанцінавіча «шырокаму» чытачу сталі вядомы многія прозвішчы герояў вайны і паэтаў-герояў – нашых землякоў. Ён быў непрымірымым барацьбітом за ахову роднай прыроды, вядучым сатырычнага аддзела газеты, рубрыкі «З залы суда». А як у вольную хвіліну (пад настрой) мог трапна і смешна паказаць Гітлера! Пэўным парадкам зачэсвалася набок грыва, пад носам заціскаўся невялічкі кавалачак абгарэлай хлебнай скарынкі, характэрным жэстам узнімалася правая рука, і... усе трэсліся ад смеху.

Дуэтам разам з Рыгорам Навумавічам Швецам пад імітацыю бубна «тум-бара-та-ту, тум-бара-та-ту...» выконваўся «каронны» нумар танца бедуінаў, раўнадушным да якога не заставаўся ніхто.

Акрамя публіцыстыкі, напісаў мастацкі твор – раман «Вішнякі», асобныя эпізоды якога публікавала «Слава працы» і з задавальненнем успрымалі чытачы. На жаль, выдаць раман асобнай кніжкай у Гурыновіча не хапіла ні сіл, ні часу, ні сродкаў.

Шырока вядома чытачу раёна і вобласці тых гадоў вершаваная гумарыстычная казка «Сказ пра Бабу Ягу», сааўтарам якой пашчасціла быць мне. Усевалад Канстанцінавіч напісаў некалькі асобных частак казкі, але ў яго не атрымоўвалася «звязаць» іх у стройную канву сюжэта. І ён звярнуўся па дапамогу да мяне. Сумесна былі напісаны астатнія эпізоды і сцэны, якія цесна перапляталіся з найбольш значнымі падзеямі таго часу, што называўся адным словам «перабудова». Калі «Руст той непадбіты прызямліўся ля Крамля», «рассакрэцілі сакрэты КДБ і ЦРУ» і г. д. Калі казку апублікавалі сталічныя газеты, то нашы з Гурыновічам кашалькі абагаціліся аж на сорак рублёў, на якія можна было месяц сціпла карміцца сям’і.

Ніколі не сумаваў штатны супрацоўнік газеты і раённага радыёвяшчання, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Рыгор Швец. Не было той тэмы, у прыродзе не існавала таго задання рэдактара, выканаць якое адмовіўся б Рыгор Навумавіч. Калі штосьці не атрымоўвалася, ён яшчэ і яшчэ раз перадрукоўваў матэрыял на машынцы, пакуль той не быў даведзены да ладу. А «страчыў» на машынцы хутчэй за ўсіх нас. Славіўся сваёй дыпламатычнасцю, ніколі нікога не пакрыўдзіў. Калі трэба было папоўніць запасы паперы для друкарні, Семянкевіч пасылаў у сталіцу Швеца. І той без паперы не вяртаўся. Вельмі чулліва адносіўся да свайго здароўя. Калі ў другой палове дня Рыгор Навумавіч чхнуў, то ўсе ў рэдакцыі ведалі, што заўтра яго на рабоце не будзе.

Адным з самых таленавітых журналістаў і паэтаў сярод тых, каго я ведаў, быў Іван Іванавіч Пракарына. Рана стаўшы сіратой, ён атрымаў вышэйшую адукацыю і прыйшоў у «Слава працы» намеснікам рэдактара, затым каля васьмі гадоў працаваў рэдактарам. Гэта быў вельмі дэмакратычны чалавек, душа калектыву, гумарыст, аўтар зборніка лірычных вершаў. Не праходзіла трох-чатырох дзён, як ён заходзіў у кабінет да мяне, свайго намесніка, і чытаў адзін-два новыя вершы, прасіў выказаць сваю думку наконт твора. Уважліва ставіўся да заўваг, тлумачыў, чаму ў пэўным месцы ён выбраў менавіта гэта слова. «Верш – гэта перш за ўсё вобраз. Без вобразнасці – няма паэзіі», — не раз паўтараў ён пачынаючым аўтарам. Без пары закончаны яго зямны шлях пазбавіў чытача  магчымасці чуць пранікнёныя «струны» яго вершаваных твораў.

Так атрымоўваецца, што вымушаная эканомія газетнай плошчы дазволіла мне коратка ўспомніць толькі пра тых сваіх калег, якіх, на жаль, ужо няма сярод нас. «Што такое смерць у Капылі? — жартавала ў свой час карэктар «Слава працы» Алена Ціханаўна Кандыбовіч. – Гэта ж толькі простае перасяленне з адной гары на другую».

А сёння хочацца пажадаць моцнага здароўя і доўгіх год жыцця былому рэдактару Віктару Адамавічу Семянкевічу, фотарэпарцёру Івану Рыгоравічу Ігнатчыку, плённай працы і моцнага здароўя тым журналістам і супрацоўнікам газеты, якія і сёння стараюцца, каб «Слава працы» была жаданай госцяй у кожным доме, у кожнай сям’і роднай Капыльшчыны.

Казімір КУХАРЧЫК,

начальнік аддзела кадраў УАЗ “Капыльская ЦРБ”, член ГА “Беларускі саюз журналістаў”

35

Памятаю і люблю

02.06.2010

Узгадваючы газету «Слава працы», я вяртаюся ў далёкае школьнае юнацтва. Вучылася я тады ў Цялядавіцкай сярэдняй школе, якой ужо няма. У дзевятым класе мне пашчасціла «праславіцца» сярод равеснікаў — у раёнцы надрукавалі на рускай мове мой верш пра дзяцінства. Пасля добрай літаратурнай рэдактуры маёй творчасці там засталося мо некалькі радкоў, але ўсё роўна ў душы было небывалае адчуванне радасці. Праз колькі часу я атрымала некалькі лістоў ад старшыні літаратурнага аб’яднання Аляксандра Паўлава. Ён вельмі далікатна пакрытыкаваў мяне: «Вершы твае слабыя, але адчуваецца лірычнасць душы, абавязкова пішы…»

Ужо ў дзевятым класе прыйшло цвёрдае рашэнне паступаць на факультэт журналістыкі БДУ імя Леніна. Закончыўшы першы курс, я прыехала на практыку, канечне ж, у Капыль, у «Слава працы». Гэта быў ліпень 1973 года. У газеце друкавалі звесткі пра надоі ў калгасах, пра гектары скошаных і няскошаных траў, допісы селькораў.

Мае ўспаміны вымалёўваюцца рознакаляровай мазаікай. Кожны дзень практыкі прыносіў адкрыцці, мне было вельмі важна прыглядвацца да вопытных журналістаў. Пра галоўнага рэдактара «Слава працы» Віктара Адамавіча Семянкевіча я чула многа добрых слоў ад простых людзей. Гаварылі, што ён таленавіты арганізатар, добры сем’янін і ўрэшце чулы, спагадлівы чалавек. I гэта была аб’ектыўная характарыстыка. Віктар Адамавіч стварыў у рэдакцыі добразычлівую атмасферу. Я заўважыла ў яго характары інтэлігентнасць і патрабавальнасць, уважлівасць да маладых. Мяне вельмі ўразіла, што рэдактар акрамя ганарару выпісаў нам, практыкантам, па 30 рублёў. Мяне здзіўляла яго здольнасць арыентавацца ў розных праблемах раённага жыцця. Глыбокая павага да Віктара Адамавіча Семянкевіча захавалася ў маёй душы на ўсё жыццё.

Я не магу забыць і іншых супрацоўнікаў газеты. Рыгор Навумавіч Швец, намеснік рэдактара, быў адметным гумарыстам і жартаўніком. Мне тады падумалася, што стыль яго жыцця — прыкрываць асабістыя праблемы, розныя пачуцці вострым словам, трапным выразам, камічнай мімікай. У прысутнасці Рыгора Навумавіча заўсёды дзеелася нешта цікавае, часта можна было пачуць выбухі смеху, жартаўлівую пікіроўку. Сапернікам Рыгора Швеца па гумарыстычным цэху быў Аляксандр Паўлаў. Ён пісаў добрыя вершы і доўгі час узначальваў раённае літаратурнае аб’яднанне, ствараў радыёпраграмы, шчыра любіў беларускую мову. Жарты Паўлава былі дасціпна-пацешныя. Рэдка калі можна было ўбачыць яго сумным, маркотным, хіба, можа толькі тады, калі Паўлаў успамінаў загінуўшага на фронце бацьку. Я была вельмі ўдзячна Аляксандру Аляксандравічу за крытычныя заўвагі, за падтрымку.

Усевалад Канстанцінавіч Гурыновіч падаўся мне чалавекам спакойным, назіральным, стрыманым. Ён быў удумлівым, таленавітым журналістам, у якога можна было павучыцца. Памятаю, як Усевалад Канстанцінавіч расказваў пра свой паход у кіно і эксцэнтрычны эпізод у кіназале. Прагляд кінафільма яму сапсаваў выпівоха, якога званітавала ледзь ні перад носам журналіста. А пасля ў раёнцы з’явіўся фельетон Гурыновіча. Усіх у рэдакцыі павесяліў пачатак матэрыяла «У цемру залы ўсунуўся чалавек у скураным паліто»...

Мяне, жаўтаротую практыкантку, надзвычай здзіўляла хуткая рэакцыя журналістаў на, здавалася б, дробныя бытавыя сітуацыі. Адказным сакратаром рэдакцыі ў той час працаваў Іван Канстанцінавіч Ашэйчык. Памятаю, у рэдакцыю прыбегла жанчына са скаргай, што ў капыльскім магазіне прадавец не вярнуў ёй рэшту. Іван Канстанцінавіч пайшоў, разабраўся. I вось у газеце з’яўляецца публікацыя «Махлярства не выйшла». Іван Канстанцінавіч прыязна адносіўся да пачынаючых журналістаў і ў характарыстыцы-рэкамендацыі напісаў пра мяне вельмі добрыя словы, якіх я, канечне ж, не заслугоўвала. Памятаю, што ён любіў лётаць з Капыля ў Мінск на самалёце. I хто цяпер мне скажа, што гэта быў час застою!

Неяк пры сустрэчы Віктар Адамавіч Семянкевіч падарыў мне фота — супрацоўнікі райгазеты на ганку рэдакцыі. Канечне ж, фатаграфаваў сваіх калег Іван Рыгоравіч Ігнатчык. Я заўсёды рада бачыць гэтага чалавека. Многа гадоў ён працаваў фотакорам. Памятаю яго імклівым, усмешлівым. Усё жыццё I. Ігнатчыка звязана з газетай. Цікава, а ці падлічваў Іван Рыгоравіч, колькі ён зрабіў фотаздымкаў?

Ужо будучы рэдактарам дзіцяча-юнацкай рэдакцыі Рэспубліканскага радыё, я заўсёды цікавілася, як там наша раёнка, якія ўздымае тэмы, хто кіруе літаратурным аб’яднаннем? Памятаю, як у Рымашоўскай бібліятэцы я ўзяла «Слава працы» і, убачыўшы вершы Івана Пракарыны, пачала чытаць іх. Бібліятэкар Алена Ілюкевіч заўважыла, што ёй падабаецца вобразнасць і тонкая іронія Пракарыны. Я тады не была з ім знаёма, але мне было радасна, што газета напоўнена не толькі будзённымі справамі, але і святлом душы.

Ішоў час. Мне было прыемна пачуць, што мая зямлячка Марыя Шэіна стала рэдактарам раённай газеты. Чалавек прыроджанай дзелавітасці і энергіі, выдатны журналіст, Марыя Уладзіміраўна з уласцівым ёй і рэдкім на сённяшні дзень энтузіязмам, многа зрабіла, каб газета не расчароўвала падпісчыкаў, была сучаснай, інфармацыйна напоўненай.

У «Слава працы» сёлета юбілей. Мне думаецца, што людзі, якія зараз працуюць у рэдакцыі, чымсьці падобныя на тых, якіх я ведала ў 70-я гады мінулага стагоддзя. І яны, як іх папярэднікі, даражаць і ганарацца сваёй працай, калектывам, сваёй раённай газетай і стараюцца, каб яна была патрэбна людзям.

Людміла ДРОЖЖА,

рэдактар часопіса “Хозяин”, член ГА “Беларускі саюз журналістаў”

33

Адзіная задача - павялічыць даходную частку

02.06.2010

Галоўным бухгалтарам працую з 2002 года. Паколькі наша ўстанова – адзіная ў рэспубліцы ўключае паліграфічную дзейнасць, то і работа  бухгалтэрыі – эканаміста Алены Раіцкай, бухгалтара-касіра Іны Мінец (на здымку) – мае свае складанасці ў параўнанні з іншымі рэдакцыямі рэгіянальных СМІ: намнога большы дакументаабарот і справаздачнасць. А задача агульная для ўсіх – прыбавіць даходную частку (установа атрымлівае субсідыю на пакрыццё страт па выданні газеты), каб закончыць бягучы рамонт будынка, які значна павялічыў расходы. Чым больш у нас падпісчыкаў і заказчыкаў на паліграфічную прадукцыю, тым большы даход установы. А пры наяўнасці сродкаў будзе і прастор для творчага росту і рэалізацыі разнастайных планаў. Таму вельмі важна сёння не зніжаць тыраж газеты, пашыраць работу з рэкламадаўцамі і заказчыкамі.

Хацелася б, каб усе арганізацыі своечасова разлічваліся за аказаныя паслугі.

Людміла МАРУШЭЎСКАЯ, галоўны бухгалтар

30

Наколькі цікавая і няпростая работа

02.06.2010

Працую ў калектыве амаль 14 гадоў. З 1998  - за баранкай нязменнага «жыгулёнка». Даводзіцца ездзіць з журналістамі ў творчыя камандзіроўкі, а гэта заўсёды сустрэчы з новымі людзьмі, адкрыццё значных момантаў у паўсядзённым жыцці. Назіраю, наколькі цікавая работа ў супрацоўнікаў рэдакцыі, і наколькі няпростая. На мне таксама вялікая адказнасць па забеспячэнні прадпрыемства матэрыяльна-тэхнічнымі каштоўнасцямі: вадзіцель, экспедытар, грузчык...

У юбілей жадаю раёнцы  дабрабыту, стабільнасці, чакаю набыцця новага аўтамабіля.

Валерый ЛАЗОЎСКІ,

Вадзіцель

51

И от меня во многом зависит дизайн газеты

02.06.2010

«Вот, новый поворот…» — поется в песне. Так и в моей жизни нежданно-негаданно в апреле 90-го года произошел поворот. Попав под сокращение, я была вынуждена искать новое место работы. И нашла его в редакции газеты «Слава працы». Никогда не забуду серьезный «экзамен», который пришлось выдержать, прежде чем получила место машинистки. А затем были новые изменения, которые подтолкнули меня к освоению современной техники: я сменила печатную машинку на компьютер. Непросто далось овладение новыми, незнакомыми операциями. Порой казалось, что мне это не по силам. Однако не зря говорят: терпение и труд все перетрут. Сейчас я оператор электронного набора и верстки, и от меня во многом зависит дизайн нашей газеты. Хочется, чтобы все получалось как можно лучше.

Людмила КАРДАШ,

старший оператор электронного набора и верстки

47

На первом плане - интересное оформление

02.06.2010

В далеком 1984 году, окончив Минское училище №32 полиграфистов, я по распределению попала в г. Копыль.  И теперь с уверенностью могу сказать, что вся моя жизнь связана со «Слава працы» (общий стаж в типографии и редакции составляет 26 лет, из них 14 — в редакции). В газете работало много славных, талантливых людей, профессионалов, газета и сама является историей. С теплотой вспоминается время работы в типографии линотиписткой. Набирала тексты для газеты на наборной строкоотливной машине (линотип). Было всякое: машина выходила из строя, что-то ломалось, снова настраивалось, приходилось работать и ночью, порой до утра. Но газета должна была прийти к читателям вовремя.

Время шло. И на смену линотипу пришли компьютеры, Интернет. Нужно было переквалифицироваться. А как же было страшно сесть за компьютер! Были слезы, страх, неуверенность. Но все со временем получилось. И вот уже теперь и название профессии звучит по-другому, и требования совсем другие, и возможности.

Сверстать газету — это  не просто набрать текст и разместить его колонками. Все, что помещается на страницах газеты, имеет право на интересную подачу, интересное оформление. Считаю, что оператор должен обладать дизайнерскими способностями (к чему я стремлюсь), художественным вкусом, уметь воплотить в жизнь задуманное редактором. Всегда, верстая очередную страницу, волнуюсь, стараюсь подобрать размер и начертание шрифта так, чтобы читатель, развернув газету, захотел прочитать ту или иную статью. Это своего рода творчество, в котором нет границ. Хочу, чтобы газета была привлекательной, интересной, и ее с нетерпением ждали в каждом доме

Елена ДРУГАЛЬ,

старший оператор электронного набора и верстки

46

Друкарскі працэс патрабуе майстэрства

02.06.2010

Мой стаж працы ў друкарні больш за два дзесяткі гадоў, таму магу параўнаць як змяніўся працэс выдання газеты. На змену лінатыпам з адліўнымі радкамі і стэрэатыпным формам са спецыяльнага друкарскага сплаву прыйшлі камп’ютэры. Зараз дыяпазітыў старонкі атрымліваецца непасрэдна з лазернага прынтэра шляхам друку на спецыяльнай плёнцы (кальцы). Затым з дыяпазітыва рыхтуецца друкарская афсетная форма, якая ўстанаўліваецца на друкарскую машыну. Працэс складаны і патрабуе ад сённяшніх друкароў майстэрства і цярпення. Якасць паліграфічнай прадукцыі ў многім залежыць і ад якасці паперы, і фарбы, наладкі самой друкарскай машыны.

У вытворчым аддзеле (былы друкарскі ўчастак) чатыры чалавекі: загадчык аддзела Сяргей Зарамбоўскі (здымак 1), майстар, і два друкары — Віталій Пратасевіч (здымак 2 справа, працуе з 1999 года) і Дзяніс Збіруховіч, які толькі пачынае асвойваць азы друкарскай справы.

А «Слава працы» для нас - гэта асноўная работа, яна займае больш за 50% у аб’ёме нашай вытворчасці. Акрамя сваёй раёнкі мы друкуем уздзенскую газету «Чырвоная зорка», розную бланачную прадукцыю, а таксама поўнакаляровыя этыкеткі, візітоўкі, лістоўкі, выконваем іншыя паліграфічныя заказы.

Жадаем нашай юбілярцы даўгалецця і пабольш падпісчыкаў.

Іна САНКІНА, майстар вытворчага аддзела

57

Вельмі падабаецца родная мова

02.06.2010

Лёс склаўся так, што два гады таму прафесію педагога змяніла на працу карэктара. Здаецца, нічога новага: замест сшыткаў правярай і выпраўляй памылкі ў газетных матэрыялах. Ды як ні старайся, пазбегнуць іх не ўдаецца, яны, як тыя партызаны, усё адно праскокваюць, хоць газету, акрамя мяне, вычытваюць яшчэ два чалавекі. У асноўным даводзіцца змагацца з пунктуацыйнымі памылкамі, радзей сустракаюцца граматычныя. Ну а стыль і змест – гэта ў кожнага творчага супрацоўніка свой, асабісты. Але, калі сустракаю няправільна пабудаваны сказ, не праміну паспрачацца з аўтарам і выправіць стылістычныя хібы. Стараюся павышаць свой прафесійны ўзровень, навучалася на курсах павышэння кваліфікацыі ў Інстытуце журналістыкі, вельмі падабаецца родная беларуская мова.

Святлана АПАНАСЧЫК,

карэктар

40

Путь в профессию

02.06.2010

В последнее время все чаще хочется спросить себя: журналист — это призвание или профессия? Некоторые относят журналистику к творчеству, другие – к профессии, но достоверно одно: журналисты ни за что не променяют свою работу ни на какую другую.

Что касается меня, то мой выбор профессии был сделан совершенно осознанно. В то время как мои одноклассники усиленно штудировали математику или историю (все сразу решили стать экономистами и юристами), меня привлекал русский язык и, в гораздо большей степени, литература. Твердые знания и частичку себя в меня вложила и моя учительница  – филолог Светлана Константиновна Шиманская. Слушая ее рассказы на уроках, я начала глубже понимать те возможности, которые открывает мир словесного творчества. Затем был четкий ориентир: после школы иду на журфак.

Поступила в БГУ на факультет международной журналистики, где и продолжила свое знакомство с миром литературы. Студенческие годы пролетели быстро. И вот в руках – заветный диплом молодого специалиста. После окончания вуза вернулась в районную газету «Слава працы», где проходила производственную практику и где были сделаны первые пробы пера. Вначале приходилось писать не большие материалы, а простейшие информационные заметки длиной в пятьдесять строк, составлять простенькие сообщения, собирать сведения для обзоров. Так называемая черновая работа, из которой состоит на три четверти деятельность опытного журналиста, у меня, как у новичка, занимала все время. А вот прежде чем был опубликован мой первый материал, пришлось попотеть основательно: бесконечные звонки, поиск, иногда изнурительный, нужной информации из самых разных источников, всевозможные редакторские правки и сокращения, после которых материал возвращался на «доработку», порой приходилось переписывать все заново.

Два года работы в редакции (сейчас я нахожусь в отпуске по уходу за ребенком), дали мне новый опыт. Постигнуть азы и овладеть секретами журналистского мастерства мне помогли умудренные жизненным опытом люди – Маргарита Владимировна Сакович (именно она была моим первым руководителем практики) и, конечно же, главный редактор Татьяна Михайловна Раицкая. Одним из лучших наставников для меня стала Мария Владимировна Шеина, благодаря которой я смогла творчески самореализоваться, поднаторела в литературном редактировании. Ведь раньше, обладая, что называется, врожденной грамотностью, не особенно обращала внимание на правила, писала интуитивно и не всегда верно. И сегодня можно с полной уверенностью сказать, что я сделала правильный выбор. Моя работа в «Слава працы» — это постоянная смена событий, общение с умными и интересными людьми, а также активный образ жизни, способный заменить и сон, и отдых, и даже развлечения. И я люблю ее за то, что она дает мне возможность постоянно учиться, развиваться, узнавать много нового. Сейчас очень важно, шагая в ногу со временем, не забывать о журналистской этике, о чести и долге. Ведь самую главную оценку журналисту, как и раньше, дают его непосредственные читатели, которым не нужна фальшь, а нужны факты и мнения знающих людей. И донести до них эту информацию в первую очередь способны мы, журналисты. Поэтому в юбилей нашей районной газеты хотелось бы пожелать своим коллегам не отчаиваться даже в самых трудных ситуациях, потому что мы никогда не будем опускать руки.

Татьяна АНИСКОВЕЦ,

корреспондент