Мой стаж працы ў друкарні больш за два дзесяткі гадоў, таму магу параўнаць як змяніўся працэс выдання газеты. На змену лінатыпам з адліўнымі радкамі і стэрэатыпным формам са спецыяльнага друкарскага сплаву прыйшлі камп’ютэры. Зараз дыяпазітыў старонкі атрымліваецца непасрэдна з лазернага прынтэра шляхам друку на спецыяльнай плёнцы (кальцы). Затым з дыяпазітыва рыхтуецца друкарская афсетная форма, якая ўстанаўліваецца на друкарскую машыну. Працэс складаны і патрабуе ад сённяшніх друкароў майстэрства і цярпення. Якасць паліграфічнай прадукцыі ў многім залежыць і ад якасці паперы, і фарбы, наладкі самой друкарскай машыны.
У вытворчым аддзеле (былы друкарскі ўчастак) чатыры чалавекі: загадчык аддзела Сяргей Зарамбоўскі (здымак 1), майстар, і два друкары — Віталій Пратасевіч (здымак 2 справа, працуе з 1999 года) і Дзяніс Збіруховіч, які толькі пачынае асвойваць азы друкарскай справы.
А «Слава працы» для нас - гэта асноўная работа, яна займае больш за 50% у аб’ёме нашай вытворчасці. Акрамя сваёй раёнкі мы друкуем уздзенскую газету «Чырвоная зорка», розную бланачную прадукцыю, а таксама поўнакаляровыя этыкеткі, візітоўкі, лістоўкі, выконваем іншыя паліграфічныя заказы.
Жадаем нашай юбілярцы даўгалецця і пабольш падпісчыкаў.
Іна САНКІНА, майстар вытворчага аддзела
Комментарии