Галоўным бухгалтарам працую з 2002 года. Паколькі наша ўстанова – адзіная ў рэспубліцы ўключае паліграфічную дзейнасць, то і работа бухгалтэрыі – эканаміста Алены Раіцкай, бухгалтара-касіра Іны Мінец (на здымку) – мае свае складанасці ў параўнанні з іншымі рэдакцыямі рэгіянальных СМІ: намнога большы дакументаабарот і справаздачнасць. А задача агульная для ўсіх – прыбавіць даходную частку (установа атрымлівае субсідыю на пакрыццё страт па выданні газеты), каб закончыць бягучы рамонт будынка, які значна павялічыў расходы. Чым больш у нас падпісчыкаў і заказчыкаў на паліграфічную прадукцыю, тым большы даход установы. А пры наяўнасці сродкаў будзе і прастор для творчага росту і рэалізацыі разнастайных планаў. Таму вельмі важна сёння не зніжаць тыраж газеты, пашыраць работу з рэкламадаўцамі і заказчыкамі.
Хацелася б, каб усе арганізацыі своечасова разлічваліся за аказаныя паслугі.
Людміла МАРУШЭЎСКАЯ, галоўны бухгалтар
Комментарии