Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

64

Вельмі падабаецца родная мова

02.06.2010

Лёс склаўся так, што два гады таму прафесію педагога змяніла на працу карэктара. Здаецца, нічога новага: замест сшыткаў правярай і выпраўляй памылкі ў газетных матэрыялах. Ды як ні старайся, пазбегнуць іх не ўдаецца, яны, як тыя партызаны, усё адно праскокваюць, хоць газету, акрамя мяне, вычытваюць яшчэ два чалавекі. У асноўным даводзіцца змагацца з пунктуацыйнымі памылкамі, радзей сустракаюцца граматычныя. Ну а стыль і змест – гэта ў кожнага творчага супрацоўніка свой, асабісты. Але, калі сустракаю няправільна пабудаваны сказ, не праміну паспрачацца з аўтарам і выправіць стылістычныя хібы. Стараюся павышаць свой прафесійны ўзровень, навучалася на курсах павышэння кваліфікацыі ў Інстытуце журналістыкі, вельмі падабаецца родная беларуская мова.

Святлана АПАНАСЧЫК,

карэктар


Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей