У мінулы чацвер інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Марыяй Сандрозд сустрэлася з працаўнікамі ВСК “Семежава”.
Марыя Леанідаўна пазнаёміла вяскоўцаў з сацыяльна-эканамічным развіццём раёна, расказала аб задачах на бягучы год. Прысутныя мелі магчымасць задаць хвалюючыя пытанні прадстаўнікам розных сфер. Як звычайна, большая колькасць тычылася жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Наконт якасці вады праблема павінна вырашыцца з уводам у дзеянне па праграме “Чыстая вада” ў 2011 годзе ў аграгарадку станцыі абезжалезвання, а функцыянаванне водакалонак па вул. Загуменнай павінна палепшыцца з надыходам вясны. Пытанне па вывазцы смецця таксама будзе вырашана ў бліжэйшы час. Увядзенне ІР-тэлебачання на АТС “Семежава” плануецца ў ІІІ-ІV кварталах бягучага года. Прапанова аб змяненні графіка работы цырульні будзе разгледжана адпаведнымі службамі.
Сяргей КОЗЕЛ
На прыём грамадзян, які ў Капыльскім райвыканкаме правёў кіраўнік спраў Мінскага аблвыканкама Іван Маркевіч, зваротаў было няшмат. Аднак наконт ацяплення і гарачага водазабеспячэння паступіла пытанне ад сям’і Другаль, якая пражывае па вул. Партызанскай, д. 6, кв. 58. Тэрмінова туды была накіравана камісія ЖКГ, якая высветліла, што тэмпературны рэжым у названай і суседніх кватэрах адпавядаў нормам. Гарачае водазабеспячэнне, як запэўнілі ў ЖКГ, падаецца ў адпаведнасці з сацыяльнымі мінімальнымі стандартамі (па выхадных). Спецыялістам ЖКГ рэкамендавана ўсе звароты разглядаць на месцы камісійна і быць больш тактоўнымі. Па пытаннях капылянак Леакадзіі Пятровіч і Ганны Ждановіч дадзены грунтоўныя тлумачэнні.
Сяргей КОЗЕЛ