Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

67

Прафесіяналізм памножаны на любоў да Бацькаўшчыны

18.03.2010
У рамках тура па гарадах і дарогах баявой славы 18 сакавіка ў Песачанскім сельскім Доме культуры і вольнага часу адбудзецца выступленне Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам магістра мастацтваў палкоўніка Уладзіміра Варапаева. Створаны 17 лютага 1938 года, калектыў выносіць на суд сваіх слухачоў лепшыя ўзоры песеннага і танцавальнага мастацтва. За доўгія гады актыўнай творчай работы ансамбль падрыхтаваў сотні канцэртных праграм, дзесяткі артыстаў самага высокага класа. Усё гэта атрымала высокую ацэнку: калектыву прысвоена званне “акадэмічны”, ён быў удастоены спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Музычнае мастацтва”. Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь па праве лічыцца адным з самых папулярных і арыгінальных музычных калектываў нашай краіны. Яго, так бы мовіць, візітная картка — прафесіяналізм выканаўцаў, які дазваляе ствараць яркія, разнастайныя па стылі і змесце канцэртныя праграмы. Паспех прыносіць і цеснае супрацоўніцтва з такімі знакамітымі кампазітарамі як Ігар Лучанок, Давід Тухманаў, Аляксандра Пахмутава, Леанід За-хлеўны, Эдуард Зарыцкі, выканаўцамі Іосіфам Кабзонам, Алегам Газманавым, Львом Лешчанкам, Анатолем Ярмоленкам і ансамблем “Сябры”, Ядвігай Паплаўскай і Аляксандрам Ціхановічам, ансамблем “Песняры”, Якавам Навуменкам і многімі іншымі вядомымі беларускімі і замежнымі выканаўцамі. З вялікім поспехам калектыў выступае на прэстыжных міжнародных фестывалях у Расіі, Украіне, Германіі, Францыі, Англіі, Італіі, Іспаніі, Партугаліі, Польшчы. І праз усю яго творчасць чырвонай ніткай праходзіць тэма любові да сваёй Айчыны. Словам, усе, хто вырашыць цікава правесці свой вольны час, атрымаць вялікую асалоду ад выступлення хору, аркестра і балета Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, збірайцеся ў Песачанскім сельскім Доме культуры і вольнага часу 18 сакавіка а 18 гадзіне. Маргарыта САКОВІЧ
33

Дастойныя прызы фіналістам рэспублікі

18.03.2010
[caption id="attachment_221" align="alignleft" width="240" caption="Марыя Канапелька, Аляксандр Камароўскі (трэнер), Ілля Васілевіч і Жанна Кандраценя з трафеямі рэспубліканскага спаборніцтва"][/caption] На разнастайных спартыўных мерапрыемствах  абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў, дзе прымаюць удзел капыляне, заўсёды чакаеш высокіх вынікаў. Прывыкаеш, што ў нашых спартсменаў  даволі высокі ўзровень падрыхтоўкі. Фізічныя здольнасці, мэтанакіраванасць, пастаянная работа над сабой і, бясспрэчна, добры трэнерскі састаў – складаемыя кожнага поспеху. З зайздросным пастаянствам дасягаюць значных вышынь юныя лёгкаатлеты, якія займаюцца зімовымі відамі спорту. Апошні поспех – на рахунку юнакоў і дзяўчат у спаборніцтвах сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне, лыжным спорце і стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі “Снежны снайпер”. На абласным этапе капыльская каманда выглядала значна мацней за ўсе астатнія, і ў выніку стала пераможцай. Прычым, перамога была абсалютнай: і малодшая, і старэйшая групы цвёрда замацаваліся на першым радку выніковага пратакола. На гэта і разлічвалі трэнеры Алена Анішчанка, Анатоль Сянюк і Аляксандр Камароўскі, падбіраючы каманду. Не падкачала тройка нашых “снежных снайпераў”, якая ўвайшла ў склад каманды Міншчыны, і на рэспубліканскіх спаборніцтвах, дзе ганаровым госцем была член жаночай Нацыянальнай зборнай па біятлоне, прызёр чэмпі-янату свету, чэмпіёнка Еўропы Людміла Ананька. Капыляне прынеслі заліковыя ачкі для каманды сталічнай вобласці, якая ў выніку апынулася на другім месцы. Трэба адзначыць, што юныя “зорачкі” Жанна Кандраценя (СШ №2), Марыя Канапелька, Ілля Васілевіч (СШ №3) прадстаўлялі малодшую групу, 1998-1999 гадоў нараджэння. За высокія дасягненні ў спорце ўдзельнікі атрымалі і дастойныя прызы: трэніровачныя касцюмы, лыжныя камбінезоны, пасведчанні фіналістаў, вымпелы, мяккія цацкі, а пераможцы і прызёры ў дадатак – дыпломы, медалі і кубкі з сімволікай спаборніцтваў. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара
36

Двойной праздник ветерана

18.03.2010
16 марта исполнилось 85 лет Михаилу Ивановичу МАКОВУ, который в юности был партизаном, а в 44-м их бригада в полном составе влилась в действующую армию. Бывший партизан «переквалифицировался» в заряжающего 85-миллиметрового зенитного орудия, воевал на I и II Белорусских фронтах, был дважды ранен: в ногу и руку. За мужество и героизм, проявленные в годы войны, М. И. Маков награжден орденами Славы III степени и Отечественной войны I степени, медалями «За отвагу», «За боевые заслуги», «За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг.», другими наградами. Служил в армии Маков до 1949 г., а затем вплоть до 1972 г. - в милиции. К наградам фронтовым добавились многие благодарности руководства и нагрудный знак «Отличник милиции». На День защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь, как и на День белорусской милиции, Михаил Иванович обязательно надевает пиджак с многочисленными наградами, отмечая эти праздники. Владимир СКРИПИНСКИЙ Фото Ивана ИГНАТЧИКА
36

Выборы как фактор повышения эффективности работы

18.03.2010
В четверг, 18 марта, состоится Единый день информирования населения, во время которого пойдет разговор на тему: «Выборы в местные Советы депутатов как фактор повышения эффективности работы местного управления и самоуправления». Указом Президента Республики Беларусь № 21 от 18 января 2010 года в соответствии с пунктом 2 статьи 84 Конституции Республики Беларусь на 25 апреля 2010 года назначены выборы в местные Советы депутатов двадцать шестого созыва. В предстоящую избирательную кампанию будет сформировано 1495 местных Советов депутатов, в том числе 6 областных, Минский городской, 118 районных, 12 городских (городов областного подчинения), 14 городских (городов районного подчинения), 56 поселковых, 1288 сельских Советов депутатов. Отличительной чертой нынешней избирательной кампании является то, что выборы депутатов местных Советов депутатов проходят по новым правилам. Все изменения, которые произошли в избирательном законодательстве, отвечают реалиям сегодняшней жизни Беларуси и в первую очередь направлены на совершенствование Избирательного кодекса и повышение доверия граждан к выборам. Главная цель этих выборов – формирование дееспособных, инициативных, ответственных перед избирателями местных органов власти. В Копыльском районном исполнительном комитете разработан план мероприятий по подготовке и проведению выборов депутатов местных Советов депутатов. Совместным решением президиума районного Совета депутатов и районного исполнительного комитета № 1/66 от 27 января 2010 года в районе образована Копыльская районная территориальная избирательная комиссия численностью 13 человек. 29 января 2010 года состоялось первое заседание данной комиссии, на котором принят ряд решений (решением № 1 избран руководящий состав комиссии, решением № 2 по представлению Копыльского райисполкома (решение РИК № 95 от 28 января 2010 года) образованы 40 избирательных округов). Решениями сельисполкомов Копыльского района, принятыми 27 января 2010 года, образованы 13 сельских территориальных избирательных комиссий, на территории каждого сельсовета, соответственно. 29 января 2010 года состоялись первые заседания данных комиссий, на которых приняты решения об избрании руководящего состава, образованы 168 избирательных округов. В соответствии с решением президиума Минского областного Совета депутатов и Минского областного исполнительного комитета №106/107 от 8 февраля 2010 года «Об образовании окружных избирательных комиссий по выборам депутатов Минского областного Совета депутатов двадцать шестого созыва» 9 февраля 2010 года проведены первые заседания Тимковичской окружной избирательной комиссии № 47 и Копыльской окружной избирательной комиссии № 48, на которых избран руководящий состав. Всем образованным комиссиям предоставлены помещения для их размещения, необходимое оборудование и средства связи. Во всех комиссиях имеются необходимые документы для их работы. Решением Копыльского райисполкома № 144 от 5 февраля 2010 года определены места на территории района, запрещенные для проведения пикетирования с целью сбора подписей избирателей. Решением Копыльского райисполкома № 218 от 22 февраля 2010 года образовано 37 участков для голосования по выборам депутатов местных Советов депутатов двадцать шестого созыва, с указанием границ каждого участка, места нахождения участковой избирательной комиссии и помещения для голосования. Решением Копыльского райисполкома № 294 от 9 марта 2010 года образовано 37 участковых избирательных комиссий по выборам депутатов местных Советов депутатов двадцать шестого созыва. Всего выдвинуто в состав участковых комиссий –  321 чел., из них: 146 –  граждане путем подачи заявлений, 54 – от трудовых коллективов, 121 от общественных объединений («Белая Русь» – 32, БРСМ – 16, Белорусский союз женщин – 22, Совет ветеранов – 14, профсоюзы – 11, Белорусский фонд мира – 23, БРПО – 2, союз офицеров – 1). 10 и 11 марта прошли первые заседания участковых комиссий, определен их руководящий состав. По согласованию с территориальными комиссиями приняты решения райисполкома от 3 марта 2010 года № 283, 284, 285 по определению мест для проведения встреч кандидатов в депутаты с избирателями, мест размещения агитационных материалов и проведения массовых мероприятий. На всех предприятиях, в организациях и учреждениях оформлены уголки избирателей. 15 марта 2010 г. был последний день выдвижения кандидатов в депутаты. С 16 по 25 марта 2010 г. включительно пройдет регистрация кандидатов в депутаты местных Советов депутатов всех уровней. В настоящее время списки граждан, проживающих на территории соответствующих участков для голосования и имеющих право участвовать в выборах депутатов местных Советов депутатов, передаются участковым избирательным комиссиям. Идет выдвижение наблюдателей на все участки для голосования. Отдел идеологической работы Копыльского райисполкома
139

Хваробы сістэмы кровазвароту - на першым месцы

18.03.2010
[caption id="attachment_211" align="alignleft" width="210" caption="За першы месяц б. г. у раёне нарадзіліся 14 чалавек"][/caption] Адбылося чарговае пасяджэнне раённага Савета па дэмаграфічнай бяспецы, які ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама па пытаннях сацыяльнай сферы і ідэалагічнай рабоце Ала Раеўская. У цэнтры  ўвагі было выкананне праграмы дэмаграфічнай бяспекі ў студзені 2010 года. Адзначана, што за першы месяц б. г. у раёне нарадзіліся 14 чалавек (аналагічны перыяд 2009 г. – 32 чалавекі). У горадзе – 6 (2009 г. – 9), у сельскай мясцовасці – 8 (2009 г. – 23). У студзені памерла 67 чалавек (2009 г. – 85), з іх гарадское насельніцтва – 8 чалавек (2009 г. – 16), сельскае – 59 (2009 г. – 69). Што тычыцца структуры прычын смяротнасці, то за названы перыяд першае месца займаюць хваробы сістэмы кровазвароту (52,3%), другое – няшчасныя выпадкі, траўмы, атручэнні (19,1%), трэцяе – новаўтварэнні (4,8%). За студзень у раёне адбылося 6 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх загінулі 3 чалавекі, а 3 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці (у 2009 г. – 5 ДТЗ, у якіх загінулі 3 чалавекі, 2 паранены). Усе загінуўшыя – пешаходы ў стане алкагольнага ап’янення. Нецвярозым вадзіцелем здзейснена адно ДТЗ. Выклікае занепакоенасць  і сітуацыя з пажарнай бяспекай. За гэты ж перыяд у раёне адбылося 10 пажараў (2009 г. – 6), на якіх загінулі 2 чалавекі (летась – 1). За студзень 2010 года зарэгістравана 14 шлюбаў (2009 г. – 10), разводаў – 6 (2009 г. – 6). Што тычыцца міграцыі насельніцтва, то ў студзені 2 чалавекі атрымалі грамадзянства Рэспублікі Беларусь, 4 іншаземцам выдадзены дазвол на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь. За гэты месяц з раёна выбылі 62, а прыбылі 66 чалавек. Для паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі праводзіцца пэўная работа. Так, аддзелам аховы правапарадку і прафілактыкі Капыльскага РАУС сумесна з іншымі структурамі адпрацоўваюцца населеныя пункты, лясныя масівы па выяўленні ачагоў самагонаварэння і асоб, якія займаюцца вырабам і рэалізацыяй спіртных напіткаў, праводзяцца рэйдавыя абследаванні домаўладанняў, асабліва сацыяльна-слабых катэгорый грамадзян. З мэтай недапушчэння няшчасных выпадкаў і паляпшэння стану здароўя 48 грамадзян сацыяльна-неабароненай катэгорыі размешчаны на сацыяльныя ложкі ва ўстановы аховы здароўя раёна. Капыльскі РАНС рэгулярна праводзіць інфармаванне насельніцтва для прадухілення пажараў і гібелі людзей. У прыватнасці, накіроўваюцца інфармацыйныя пісьмы, праводзяцца кіналекторыі, сходы грамадзян, вырабляецца і распаўсюджваецца наглядная прадукцыя, супрацоўнікі аддзела выступаюць у СМІ. Саветам дэмаграфічнай бяспекі прыняты шэраг рашэнняў. У тым ліку аб прадаўжэнні абследавання адзінокіх, адзінока пражываючых грамадзян пенсійнага ўзросту, а таксама мнагадзетных сем’яў і тых, што знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, наконт спраўнасці электраправодкі і пячнога ацяплення. Неабходна вывучыць магчымасць рамонту печаў адзінокім грамадзянам са сродкаў 75% ад сум штрафаў, якія спаганяюцца за парушэнне заканадаўства ў вобласці пажарнай бяспекі праз прыватнае прадпрыемства “Нясвіжская пажарна-выратавальная справа”. Таксама будзе прадоўжана абследаванне матэрыяльна-бытавога становішча ўдзельнікаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны. Гандлёвыя аб’екты горада і раёна павінны мець у продажы аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, акумулятарныя батарэі да іх, засцерагальнікі, а таксама святлоадбівальныя элементы. Кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый неабходна забяспечваць працаўнікоў спецыяльнай вопраткай са святлоадбівальнымі элементамі. Прынятае рашэнне Савета дэмаграфічнай бяспекі даведзена да ўсіх зацікаўленых структур. Сяргей КОЗЕЛ
70

"Лакнея": успех случайным не бывает?

18.03.2010
[caption id="attachment_207" align="alignleft" width="240" caption="Главный инженер Д. Тарапович, механизаторы Д. Кручков, О. Касменко, зав. мастерскими Е. Сайко на линейке готовности"][/caption] За последнее время именно 2009 год стал более удачным для земледельцев «Лакнеи» — филиала УП «Приорлизинг». С каждого гектара в среднем получено по 40,6 центнера зерновых, что на 9,4 центнера больше, чем в 2008 году. Валовое производство зерна составило 4929 тонн (118,3%). В хозяйстве с 1 балло-гектара произведено 108,6 кг зерна. — Такая прибавка стала отнюдь не случайной, — считает директор сельхозпредприятия Олег Шахнович. – Мы во многом изменили подход к выращиванию зерновых. Начали увеличивать площади под озимые культуры:  пшеницу, тритикале. Всерьез занялись органикой, под полную потребность внесли минеральные удобрения. Поменялись агротехнические приемы благодаря такой новой технике, как дискатор, комбинированный посевной агрегат «Лемкен». Урожай 2010 года закладывается по похожей схеме, правда, с еще большим анализом. Ведь успех прошлогодний не должен затеряться, а приумножиться. Поэтому снова увеличили площадь под озимые. Если в 2008 году было посеяно 500 гектаров, то нынче – 805. В качестве эксперимента засеяли и 30  гектаров озимого ячменя. Под яровые зерновые оставили только 400 гектаров. Большое внимание уделяется минеральным удобрениям. На сегодня обеспеченность азотом, фосфором и калием составляет 25%, но ожидается их внесение под 100-процентную потребность. Вывезено и внесено  с осени 7152 тонны органических удобрений. На 16 марта заготовлено 115% к плану, вывезено 86%, а внесено 40% от вывезенного. А вообще органики не хватало здешним глинистым землям. Неудивительно, что по приходу в это хозяйство новый руководитель, зоотехник по образованию, начал с подъема животноводства. Только за прошлый год провели установку молокопроводов и холодильников  на всех фермах, заменили систему водопоения, упорядочили навозоудаление, начали улучшать бытовые условия для животноводов. Плотно работать с воспроизводством стада, поднимать надои и привесы – это задачи первостепенной важности и они неотделимы от вопросов земледелия. Одно без другого существовать просто не может. Ведь без органических удобрений, сколь не богаты бы не были на минеральные, просто не реально получить хороший урожай. И хотя здесь балл пашни равен 37, но при грамотном подходе ко всем агротехническим мероприятиям можно выходить на более весомую урожайность. Руководитель считает, что технологические наработки должны войти в систему, а не быть кампанейщиной. [caption id="attachment_208" align="alignright" width="210" caption="Директор О. Шахнович (в центре) с механизаторами Ю. Коледой и В. Цвирко на заготовке органики в Барковцах"][/caption] Большое значение имеет и работа с семенами. На данный момент из  СПК «Тимирязевский» и агрокомбината «Снов» Несвижского района завезли 20 тонн элиты. Прорабатывается вопрос о закупке семян бобовых культур. Впервые в хозяйстве планируют отвести под них 50 гектаров. Что это даст? Во-первых, белковая добавка в комбикорма собственного производства, что является большим подспорьем для повышения надоев. С этой же целью в прошлом году заложили 160 гектаров многокомпонентных пастбищ. И этой весной планируется отдать под так называемый «датский» травостой еще 40 гектаров. Засеяно 250 га сенокосов, а это уже значит, что сенаж из бобово-злаковых трав значительно пополнит кормовую базу хозяйства. В весенне-посевной кампании, как и во всякой другой, велико значение подготовки техники. И здесь тоже сняты все наболевшие вопросы. Об этом говорит и техосмотр, который удачно прошел в хозяйстве. Вообще, техническая переоснащенность налицо. На мехдворе и в поле можно встретить марки тракторов различных модификаций как отечественного, так и импортного производства. Только за последний год инвестор – УП «Приорлизинг» — предоставил безвозмездную помощь на закупку техники в сумме около 1,5 миллиарда рублей. И этой весной планируется приобрести еще два трактора, агрегат для внесения жидких минеральных удобрений, погрузчик и грузовой автомобиль. Вместе с инвесторами продуман и ход весенне-посевной кампании, на которую требуется свыше 1 миллиарда рублей. Постепенно совместно решаются все насущные проблемы. Денежные вливания требуют и отчета. Расточительство и бездумный подход тут ни к месту. И это хорошо понимает руководитель сельхозпредприятия, который первым делом принялся решать кадровый вопрос. Лозунг прошлых лет «кадры решают все» и сегодня, по мнению Олега Шахновича, очень актуален. Сельскому хозяйству нужны грамотные и ответственные специалисты. Именно такими он считает инженерную службу хозяйства, подобран костяк в агрономии, идет работа и по укомплектованию зооветслужбы. Сегодня в ф-ле «Лакнея» ждут не только хороших специалистов, но и рядовых работников. Для этого строится жилье. В центре хозяйства и Комсомольского сельского Совета есть все социально значимые объекты – средняя школа, сад, ФАП, библиотека, Дом культуры, магазин, комплексно-приемный пункт. Одним словом, созданы все условия, чтобы, как говорится, пустить корни и оживить это некогда передовое хозяйство своим умением, мастерством на свое же благо. Мария ШЕИНА. Фото автора
196

Мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь

18.03.2010
[caption id="attachment_202" align="alignleft" width="210" caption="Пашпарт Д. Парыбку ўручае М. Бода"][/caption] Ужо стала добрай традыцыяй 15 сакавіка ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь праводзіць акцыю “Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь”, у рамках якой сярод шматлікіх мерапрыемстваў ярка выдзяляецца самае, бадай, памятнае для юнакоў і дзяўчат, якім толькі-толькі споўнілася 16 гадоў. Ва ўрачыстай абстаноўцы, у прысутнасці кіраўніцтва раёна, ветэранаў вайны і працы ім уручаюць самы галоўны дакумент — пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Не стаў выключэннем і сёлетні год. У зале пасяджэнняў раённага выканаўчага камітэта сабраліся прадстаўнікі гімназіі і школ горада Капыля, якія днямі адсвяткавалі сваё ўступленне ў дарослае жыццё. Трэба сказаць, што ў пераважнай большасці гэта былі выдатнікі вучобы, пераможцы разнастайных конкурсаў, спаборніцтваў, алімпіяд, канферэнцый, актывісты школьнага і грамадскага жыцця. Адкрыла свята першы сакратар райкама грамадскага аб’яднання “БРСМ” Наталля Гарбацэвіч, якая шчыра вітала ўдзельнікаў мерапрыемства і зрабіла кароткі экскурс у гісторыю ўзнікнення пашпарта. “Сёння, атрымаўшы пашпарт, — звярнулася да маладых людзей Наталля Рыгораўна, — вы станеце паўнацэннымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь з усімі прапісанымі ў Канстытуцыі правамі і абавязкамі”. Галоўны дакумент нашай краіны юным капылянам уручылі старшыня райвыканкама Міхаіл Бода і начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Капыльскага РАУС Алег Осіпаў. З рук намесніка старшыні райвыканкама Алы Раеўскай юнакі і дзяўчаты атрымалі прыгожыя памятныя кнігі “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. — Вельмі сімвалічна, што менавіта сёння, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, вы атрымалі пашпарты, — сказаў, звяртаючыся да старша-класнікаў Міхаіл Тарасавіч. — Гэта важная вяха ў фарміраванні светапогляду маладога чалавека. Вы ўжо ведаеце асновы нашага заканадаўства, знаёмы са сваімі правамі і абавязкамі. Шчыра віншую вас з такой важнай падзеяй у жыцці, з тым, што вы сталі паўнапраўнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Наша дзяржава стварае ўсе ўмовы для самавыяўлення маладога чалавека. Вам толькі трэба жыць, старанна вучыцца, атрымаць добрую адукацыю. Усё будзе залежаць ад вас. Галоўнае ў жыцці — паставіць мэту і настойліва дабівацца яе дасягнення. [caption id="attachment_204" align="alignright" width="300" caption="Фота на памяць"][/caption] Наказ на дарогу ад імя ўсіх ветэранаў вайны і працы Капыльшчыны дала віноўнікам урачыстасці член прэзідыума раённага Савета ветэранаў Часлава Грыгаровіч. Адзначыўшы, што мы знаходзімся на парозе знакавых падзей у жыцці нашай краіны — 65-годдзя Перамогі над фашысцкімі захопнікамі і выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, — Часлава Феліксаўна пажадала ўсім творчых поспехаў, моцнага здароўя, поспехаў у вучобе і ўсіх справах, быць годнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Старэйшых таварышаў са значнай падзеяй у іх жыцці павіншавалі і піянеры. Уручэнне пашпарта — не простая фармальнасць, упэўнена вучаніца СШ № 2 г. Капыля Яўгенія Дрозд: “Сёння пачаўся новы этап у нашым жыцці. І я з упэўненасцю магу сказаць, што быць грамадзянінам — вялікая адказнасць як перад грамадствам, так і перад самім сабой”. Звяртаючыся да сваіх аднагодкаў, дзяўчына заклікала іх ніколі  не быць  раўнадушнымі:  “Няхай і праз 20 гадоў вашы вочы гараць, будзьце актыўнымі, удзельнічайце ў жыцці нашага горада, смела ідзіце да сваёй мэты і вядзіце за сабою іншых!” Цудоўным святочным падарункам для ўсіх прысутных сталі песні ў выкананні выкладчыкаў Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў Марыны Сельвановіч і Льва Канапляніка. Надоўга запомніцца дзень 15 сакавіка і дзесяцікласніцы СШ № 3 г. Капыля Святлане Шуманскай, якая ўзяла ўдзел у святочнай ўрачыстасці з нагоды Дня Канстытуцыі, што адбылася ў Мінаблвыканкаме. Выдатніца вучобы, пераможца раённай алімпіяды па біялогіі, актывістка школьнага жыцця і наогул вельмі творчая асоба, абраная ў якасці прадстаўніцы Капыльскага раёна, разам са сваімі равеснікамі пабывала ў Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь, пазнаёмілася з дзейнасцю абкама ГА “БРСМ” і атрымала галоўны дакумент  — пашпарт. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара
63

Чтобы всходы были дружными

18.03.2010
Один из признаков скорого наступления весны – начало реализации семян овощных и цветочных культур на рынке и в магазинах города. В последние годы недостатка в семенах нет. Каждый, кто занимается выращиванием овощей на своих участках, может приобрести по своему вкусу семена любых культур. А что касается сортов, то их огромное множество. Прилавки магазинов пестрят привлекательными, красочными упаковками. Чтобы не растеряться в этом многообразии и приобрести семена хорошего качества, Государственная инспекция по семеноводству, карантину и защите растений предупреждает, что каждому покупателю необходимо знать следующее: 1. Семена необходимо приобретать только в специализированных киосках «СортСемОвощ» либо в магазинах города, которые являются распространителями семян ОАО «Сорт-СемОвощ» по договорам. 2. Семена овощных, цветочных, лекарственных, ароматических культур должны реализовываться только в пакетированном виде. 3. Пакеты с семенами, предназначенные для розничной торговли, должны содержать следующую информацию:

— наименование, местонахождение продавца семян;

— наименование культуры, сорта (в соответствии с Реестром);

— товарный знак производителя или продавца семян;

— номер партии;

— массу (в граммах) или количество (штук) семян в пакете;

— обозначение стандарта;

— срок использования семян.

Качество семян проверяется Государственной инспекцией по семеноводству, карантину и защите растений, однако при покупке семян следует обращать внимание на краткую характеристику сорта и условия их выращивания, указанные на каждом пакете. Только при соблюдении всех требований выращивания данной культуры можно рассчитывать на получение хорошего урожая. Валентина КУХАРЧИК, начальник Копыльской районной Государственной инспекции по семеноводству, карантину и защите растений
78

Познавательное путешествие

18.03.2010
Выходной... Пять долгих учебных дней с нетерпением ждешь момента, когда сможешь расслабиться, отдохнуть. Свои выходные я всегда планирую, потому что хочу провести их с пользой. Вот и на этот раз мы классом решили совершить экскурсию в Минск и посетить Национальный государственный драматический театр имени М. Горького. И вот настал этот долгожданный день. В девять часов утра к школе подъехал автобус, и мы расселись по местам. Почти два часа в пути прошли незаметно. По дороге мы рассказывали интересные истории и через окна любовались красотой природы: белыми заснеженными деревьями, бескрайними полями, снежинками, летающими в воздухе. Город встретил нас очень приветливо. Мы прогулялись по его многолюдным улицам, рассмотрели красивые современные строения, а потом отправились к зданию театра. Здесь нас ждала премьера спектакля «Звезды седьмого неба». Очень интересно было узнать историю о том, как обиженные злыми детьми кот Мурмот и кукла Эля захотели исполнить свою самую заветную мечту. С помощью доброй феи они отправились в опасное путешествие по семи небесам, чтобы спасти умирающие звезды. На пути им пришлось преодолеть множество испытаний. Очаровательные герои познают много нового и увлекательного в своем путешествии. А борьба добра со злом привела к счастливому финалу. Мы получили большое удовольствие от просмотренного спектакля. Ведь в нем таится огромный воспитательный смысл. Он учит зрителей быть добрыми, честными, справедливыми. Возможно, кто-то из нас после просмотра спектакля задумался о самых лучших человеческих качествах. По   дороге   домой   мы   обсуждали   спектакль,   обменивались мыслями. Даниела Лучич, ученица  6 «А» класса УО «ГОСШ №3 г. Копыля»
43

Приобщить и сплотить

18.03.2010
В шестой школьный день проводится много различных мероприятий, в том числе и спортивных. Недавно для учащихся 4 «Б» класса СШ №3 г. Копыля и их родителей состоялся спортивно-игровой праздник, в котором приняли участие школьники и их отцы. В начале мероприятия прозвучало приветствие-напутствие, а затем все участники разбились на две команды: «Спутник» и «Ракета». Конкурсы были самые разнообразные. Например, один из конкурсов назывался «Бег треногами», условием которого стал забег на дистанцию по двое со связанными ногами. Интересной была и эстафета «Перенеси шар». Отличительной особенностью этого мероприятия стало то, что оно состояло не только из спортивных эстафет и конкурсов. В перерывах между конкурсами участники приветствовали своих родителей музыкальными номерами. Они пели песни, исполняли частушки. А болельщики могли принять участие в развлекательных конкурсах. После подведения итогов все участники праздника получили памятные подарки и сладкий приз - торт. Напоследок все вместе исполнили песню «Пусть всегда будет солнце». Мероприятие получилось очень ярким, запоминающимся. Оно способствовало сплочению детей и родителей. Хочется лишь надеяться, что таких мероприятий будет проводиться как можно больше. А организаторам этого замечательного праздника — воспитателю ГПД Валентине Александровне Гулис, учительнице Наталье Леонидовне Пайвиной и учителю физической культуры Сергею Анатольевичу Бельмачу — хочется выразить слова благодарности. Виктория Коршук, ученица 11 «А» класса УО «ГОСШ №3 г. Копыля»
67

Не ўступяць прафесіяналам

18.03.2010
Для культуры Капыльшчыны 2009 год прайшоў пад знакам 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 735-годдзя г. Капыля i 85-годдзя ўтварэння Капыльскага раена. Шэраг мерапрыемстваў i значных культуралагічных акцый, праведзеных у мінулым годзе, сталі своеасаблівым вынікам развіццця галіны. Больш падрабязна пра адно з іх — раённы агляд творчых калектываў аматарскай творчасці сельскіх устаноў культуры — расказвае мастацкі кipaўнік раённага Цэнтра культуры, член журы Валянціна ЗАРАМБОЎСКАЯ: — Арыенцірам дзейнасці для работнікаў культуры раёна з’яўляецца абласная праграма развіцця культуры i мастацтва Мінскай вобласці на 2005 - 2010 гады. Новы 2010 год ставіць перад намі складаныя задачы, выкананне якіх залежыць ад прафесіяналізму i адказнасці кожнага спецыяліста. Сапраўдным экзаменам на творчую сталасць i прафесійнае майстэрства стаў раённы агляд творчых справаздач калектываў аматарскай творчасці сельскіх устаноў культуры, прысвечаны 65-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, які прайшоў пад назвай “Военных лет звучат мотивы”. А праходзіў ён з 21 студзеня па 12 лютага 2010 года з мэтай паляпшэння работы калектываў аматарскай творчасці сельскіх устаноў культуры, актывізацыі ix дзейнасці, далучэння сельскіх жыхароў да мастацкай творчасці. Больш за 1200 удзельнікаў з 27 клубаў i Дамоў  культуры  прынялі  ў iм удзел. Журы ўбачыла шмат таленавітых калектываў, асобных выканаўцаў. Многія клубныя ўстановы аддалі перавагу ваеннай тэматыцы праграм: “Пусть поколения помнят” Ванелевіцкага СДК, “Память сердца” Ляшнянскага СДК, “В лучах Победы” Цімкавіцкага СДК, “Была война, была Победа” Камсамольскага СДК, “Поклонимся великим тем годам” Быстрыцкага СДК, “Любовь, весна и сорок пятый” Песачанскага Цэнтра культуры и вольнага часу, “Калі б не вайна” Скабінскага СДК, “Мы должны помнить” Харытонаўскага клуба-бібліятэкі, “Мы не забудем никогда” Старыцкага СДК. Але некаторыя клубныя ўстановы не абмежаваліся толькі ваеннай тэматыкай i пайшлі далей названай тэмы. Хацелася б адзначыць аўтарскую работу дырэктара Жыліхаўскага СДК Аляксея Каваленкі - казку для дарослых “Сварлівая баба”, рэжысёрскую работу мастацкага кіраўніка Лоцвінскага СДК Галіны Дрожжы – “Мы разам!”, фальклорную праграму Семежаўскага Цэнтра культуры i вольнага часу “Добры вечар - шчодры вечар”, гульнёва-забаўляльную праграму Бучацінскага СДК “На привале”, якія выклікалі шмат цёплых пачуццяў не толькі ў членаў журы, але i ў гледачоў. Калектывы аматарскай творчасці паказвалі сваё майстэрства ў розных жанрах: вакальным, інструментальным, тэатральна-драматычным, харэаграфічным. З’явіліся калектывы новых накірункаў: брэйк-данс Семежаўскага Цэнтра культуры i вольнага часу. Дарэчы, яго ўдзельнікі - сапраўдныя аматары брэйк-данса. Сваімі сіламі яны ствараюць танцавальныя кампазіцыі, пастаноўкі, падбіраюць музыку да выступленняў. Не засталося незаўважаным выступленне ўдзельнікаў Дзяржынскага сельскага клуба, якія падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю па матывах вершаў самадзейнай паэтэсы з в. Дусаеўшчына Ядвігі Малевіч. Дарэчы, у ролі вядучай была сама аўтар. У аглядзе было шмат выступленняў дзіцячых калектываў. Выдатныя здольнасці прадэманстравалі ўдзельнікі дзіцячага калектыву Жыліхаўскага Дома культуры ў складзе Алены Каруннай, Хрысціны Рылач, Сашы Бабко, Дашы Сямашкі, а таксама Таццяны Рудзені - салісткі Душаўскага СДК, дзіцячага калектыву мастацкага слова Песачанскага Цэнтра культуры і вольнага часу, Алены Данілішынай - удзельніцы гуртка мастацкага слова Харытонаўскага клуба-бібліятэкі, Уладзіслава Сопата з Камсамольскага СДК, Мікалая Жданко з Быстрыцкага СДК. 3 душэўнай цеплынёй прагучалі песні ваенных гадоў у выкананні салісткі Грозаўскага СДК - Яўгеніі Леус. На аглядзе былі прадстаўлены работы 38 гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, 60 клубных аматарскіх аб’яднанняў. Справаздача была прапанавана ў выглядзе фотастэндаў, фотаальбомаў, выстаў малюнкаў, вырабаў ткачых, вышывальшчыц, майстрых па вязанні, карунка-пляценні, саломапляценні, выпечцы. Адзначана работа гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Старыцкага СДК. Вялікая работа праведзена работнікамі гэтай клубнай установы А. І. Ліннік, С. П. Юргеневай i Л. І. Жылка па зборы матэрыялу па гісторыі стварэння сваёй гаспадаркі i вёскі Старыца. 3 асаблівым эстэтычным густам была аформлена выстава народнай творчасці аматарскіх калектываў Скабінскага СДК. Пры клубных установах арганізаваны аматарскія аб’яднанні для пажылых людзей. I хочацца выказаць словы асаблівай па-дзякі ўдзельнікам гэтых калектываў, якія, нягледзячы на свой паважаны ўзрост, займаюцца творчасцю, ладзяць сустрэчы з моладдзю, з дзецьмі i падлеткамі: клуб “Мудрасць” Цімкавіцкага СДК, “Сустрэча” Браткаўскага СДК, “Залаты ўзрост” Лоцвінскага СДК, “Залатая мудрасць” Руднянскага СДК i іншыя. Калектывам аматарскай творчасці была аказана ўсебаковая падтрымка з боку метадычнай службы раённага Цэнтра культуры ў падборы рэпертуару, запісе фанаграм, распрацоўцы сцэнарнага матэрыялу. За апошні год калектывамі аматарскай творчасці сельскіх устаноў культуры арганізавана 1170 канцэртаў на розных сцэнічных пляцоўках: клубах i Дамах культуры, палявых станах, фермах, Дамах сацыяльных паслуг, маланаселеных вёсках. Актыўна ў гэтым кірунку працуюць работнікі Каменскага сельскага клуба, Ляшнянскага, Душаўскага, Жыліхаўскага, Скабінскага, Браткаўскага, Быстрыцкага, Руднянскага сельскіх Дамоў культуры. Падвёўшы вынікі раённага агляду творчых справаздач, журы вызначыла пераможцаў у намінацыях: - развіццё самадзейнай аматарскай творчасці ў клубнай установе — Лоцвінскі СДК, Скабінскі СДК; - развіццё аматарскіх аб’яднанняў — Цімкавіцкі СДК; - развіццё народных промыслаў i падтрымка народных майстроў — Праснакоўскі СК; - развіццё аматарскай творчасці сярод дзяцей, падлеткаў i моладзі - Быстрыцкі СДК; - за лепшую рэжысуру канцэрт-най праграмы - Жыліхаўскі СДК; - за лепшае афармленне выставы работ аматарскіх аб’яднанняў i гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва - Старыцкі СДК, Cкaбiнскi СДК; - за творчы дэбют калектываў аматарскай творчасці - Камсамольскі СДК.