[caption id="attachment_221" align="alignleft" width="240" caption="Марыя Канапелька, Аляксандр Камароўскі (трэнер), Ілля Васілевіч і Жанна Кандраценя з трафеямі рэспубліканскага спаборніцтва"]
[/caption]
На разнастайных спартыўных мерапрыемствах абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў, дзе прымаюць удзел капыляне, заўсёды чакаеш высокіх вынікаў. Прывыкаеш, што ў нашых спартсменаў даволі высокі ўзровень падрыхтоўкі. Фізічныя здольнасці, мэтанакіраванасць, пастаянная работа над сабой і, бясспрэчна, добры трэнерскі састаў – складаемыя кожнага поспеху. З зайздросным пастаянствам дасягаюць значных вышынь юныя лёгкаатлеты, якія займаюцца зімовымі відамі спорту.
Апошні поспех – на рахунку юнакоў і дзяўчат у спаборніцтвах сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне, лыжным спорце і стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі “Снежны снайпер”. На абласным этапе капыльская каманда выглядала значна мацней за ўсе астатнія, і ў выніку стала пераможцай. Прычым, перамога была абсалютнай: і малодшая, і старэйшая групы цвёрда замацаваліся на першым радку выніковага пратакола. На гэта і разлічвалі трэнеры
Алена Анішчанка, Анатоль Сянюк і Аляксандр Камароўскі, падбіраючы каманду.
Не падкачала тройка нашых “снежных снайпераў”, якая ўвайшла ў склад каманды Міншчыны, і на рэспубліканскіх спаборніцтвах, дзе ганаровым госцем была член жаночай Нацыянальнай зборнай па біятлоне, прызёр чэмпі-янату свету, чэмпіёнка Еўропы
Людміла Ананька. Капыляне прынеслі заліковыя ачкі для каманды сталічнай вобласці, якая ў выніку апынулася на другім месцы. Трэба адзначыць, што юныя “зорачкі”
Жанна Кандраценя (СШ №2),
Марыя Канапелька, Ілля Васілевіч (СШ №3) прадстаўлялі малодшую групу, 1998-1999 гадоў нараджэння.
За высокія дасягненні ў спорце ўдзельнікі атрымалі і дастойныя прызы: трэніровачныя касцюмы, лыжныя камбінезоны, пасведчанні фіналістаў, вымпелы, мяккія цацкі, а пераможцы і прызёры ў дадатак – дыпломы, медалі і кубкі з сімволікай спаборніцтваў.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии