Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

71

Не ўступяць прафесіяналам

18.03.2010
Для культуры Капыльшчыны 2009 год прайшоў пад знакам 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 735-годдзя г. Капыля i 85-годдзя ўтварэння Капыльскага раена. Шэраг мерапрыемстваў i значных культуралагічных акцый, праведзеных у мінулым годзе, сталі своеасаблівым вынікам развіццця галіны. Больш падрабязна пра адно з іх — раённы агляд творчых калектываў аматарскай творчасці сельскіх устаноў культуры — расказвае мастацкі кipaўнік раённага Цэнтра культуры, член журы Валянціна ЗАРАМБОЎСКАЯ: — Арыенцірам дзейнасці для работнікаў культуры раёна з’яўляецца абласная праграма развіцця культуры i мастацтва Мінскай вобласці на 2005 - 2010 гады. Новы 2010 год ставіць перад намі складаныя задачы, выкананне якіх залежыць ад прафесіяналізму i адказнасці кожнага спецыяліста. Сапраўдным экзаменам на творчую сталасць i прафесійнае майстэрства стаў раённы агляд творчых справаздач калектываў аматарскай творчасці сельскіх устаноў культуры, прысвечаны 65-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, які прайшоў пад назвай “Военных лет звучат мотивы”. А праходзіў ён з 21 студзеня па 12 лютага 2010 года з мэтай паляпшэння работы калектываў аматарскай творчасці сельскіх устаноў культуры, актывізацыі ix дзейнасці, далучэння сельскіх жыхароў да мастацкай творчасці. Больш за 1200 удзельнікаў з 27 клубаў i Дамоў  культуры  прынялі  ў iм удзел. Журы ўбачыла шмат таленавітых калектываў, асобных выканаўцаў. Многія клубныя ўстановы аддалі перавагу ваеннай тэматыцы праграм: “Пусть поколения помнят” Ванелевіцкага СДК, “Память сердца” Ляшнянскага СДК, “В лучах Победы” Цімкавіцкага СДК, “Была война, была Победа” Камсамольскага СДК, “Поклонимся великим тем годам” Быстрыцкага СДК, “Любовь, весна и сорок пятый” Песачанскага Цэнтра культуры и вольнага часу, “Калі б не вайна” Скабінскага СДК, “Мы должны помнить” Харытонаўскага клуба-бібліятэкі, “Мы не забудем никогда” Старыцкага СДК. Але некаторыя клубныя ўстановы не абмежаваліся толькі ваеннай тэматыкай i пайшлі далей названай тэмы. Хацелася б адзначыць аўтарскую работу дырэктара Жыліхаўскага СДК Аляксея Каваленкі - казку для дарослых “Сварлівая баба”, рэжысёрскую работу мастацкага кіраўніка Лоцвінскага СДК Галіны Дрожжы – “Мы разам!”, фальклорную праграму Семежаўскага Цэнтра культуры i вольнага часу “Добры вечар - шчодры вечар”, гульнёва-забаўляльную праграму Бучацінскага СДК “На привале”, якія выклікалі шмат цёплых пачуццяў не толькі ў членаў журы, але i ў гледачоў. Калектывы аматарскай творчасці паказвалі сваё майстэрства ў розных жанрах: вакальным, інструментальным, тэатральна-драматычным, харэаграфічным. З’явіліся калектывы новых накірункаў: брэйк-данс Семежаўскага Цэнтра культуры i вольнага часу. Дарэчы, яго ўдзельнікі - сапраўдныя аматары брэйк-данса. Сваімі сіламі яны ствараюць танцавальныя кампазіцыі, пастаноўкі, падбіраюць музыку да выступленняў. Не засталося незаўважаным выступленне ўдзельнікаў Дзяржынскага сельскага клуба, якія падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю па матывах вершаў самадзейнай паэтэсы з в. Дусаеўшчына Ядвігі Малевіч. Дарэчы, у ролі вядучай была сама аўтар. У аглядзе было шмат выступленняў дзіцячых калектываў. Выдатныя здольнасці прадэманстравалі ўдзельнікі дзіцячага калектыву Жыліхаўскага Дома культуры ў складзе Алены Каруннай, Хрысціны Рылач, Сашы Бабко, Дашы Сямашкі, а таксама Таццяны Рудзені - салісткі Душаўскага СДК, дзіцячага калектыву мастацкага слова Песачанскага Цэнтра культуры і вольнага часу, Алены Данілішынай - удзельніцы гуртка мастацкага слова Харытонаўскага клуба-бібліятэкі, Уладзіслава Сопата з Камсамольскага СДК, Мікалая Жданко з Быстрыцкага СДК. 3 душэўнай цеплынёй прагучалі песні ваенных гадоў у выкананні салісткі Грозаўскага СДК - Яўгеніі Леус. На аглядзе былі прадстаўлены работы 38 гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, 60 клубных аматарскіх аб’яднанняў. Справаздача была прапанавана ў выглядзе фотастэндаў, фотаальбомаў, выстаў малюнкаў, вырабаў ткачых, вышывальшчыц, майстрых па вязанні, карунка-пляценні, саломапляценні, выпечцы. Адзначана работа гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Старыцкага СДК. Вялікая работа праведзена работнікамі гэтай клубнай установы А. І. Ліннік, С. П. Юргеневай i Л. І. Жылка па зборы матэрыялу па гісторыі стварэння сваёй гаспадаркі i вёскі Старыца. 3 асаблівым эстэтычным густам была аформлена выстава народнай творчасці аматарскіх калектываў Скабінскага СДК. Пры клубных установах арганізаваны аматарскія аб’яднанні для пажылых людзей. I хочацца выказаць словы асаблівай па-дзякі ўдзельнікам гэтых калектываў, якія, нягледзячы на свой паважаны ўзрост, займаюцца творчасцю, ладзяць сустрэчы з моладдзю, з дзецьмі i падлеткамі: клуб “Мудрасць” Цімкавіцкага СДК, “Сустрэча” Браткаўскага СДК, “Залаты ўзрост” Лоцвінскага СДК, “Залатая мудрасць” Руднянскага СДК i іншыя. Калектывам аматарскай творчасці была аказана ўсебаковая падтрымка з боку метадычнай службы раённага Цэнтра культуры ў падборы рэпертуару, запісе фанаграм, распрацоўцы сцэнарнага матэрыялу. За апошні год калектывамі аматарскай творчасці сельскіх устаноў культуры арганізавана 1170 канцэртаў на розных сцэнічных пляцоўках: клубах i Дамах культуры, палявых станах, фермах, Дамах сацыяльных паслуг, маланаселеных вёсках. Актыўна ў гэтым кірунку працуюць работнікі Каменскага сельскага клуба, Ляшнянскага, Душаўскага, Жыліхаўскага, Скабінскага, Браткаўскага, Быстрыцкага, Руднянскага сельскіх Дамоў культуры. Падвёўшы вынікі раённага агляду творчых справаздач, журы вызначыла пераможцаў у намінацыях: - развіццё самадзейнай аматарскай творчасці ў клубнай установе — Лоцвінскі СДК, Скабінскі СДК; - развіццё аматарскіх аб’яднанняў — Цімкавіцкі СДК; - развіццё народных промыслаў i падтрымка народных майстроў — Праснакоўскі СК; - развіццё аматарскай творчасці сярод дзяцей, падлеткаў i моладзі - Быстрыцкі СДК; - за лепшую рэжысуру канцэрт-най праграмы - Жыліхаўскі СДК; - за лепшае афармленне выставы работ аматарскіх аб’яднанняў i гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва - Старыцкі СДК, Cкaбiнскi СДК; - за творчы дэбют калектываў аматарскай творчасці - Камсамольскі СДК.

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей