Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

99

Лёс, апалены вайной

07.03.2010
Падзеі суровых гадоў Вялікай Айчыннай вайны ўсё далей адыходзяць ад нас у гісторыю. І ўжо вырасла пакаленне людзей, якое ведае вайну толькі па кінафільмах, кнігах ды ўспамінах ветэранаў, якіх, на жаль, становіцца ўсё менш і менш. Вось і ў вёсцы Вялікая Раёўка іх засталося толькі трое: Лідзія Паўлаўна Жданко, Леанід Мікалаевіч Нікуліч, Іосіф Якаўлевіч Насевіч. Рыхтуючыся да сустрэчы з Лідзіяй Паўлаўнай Жданко, я яшчэ раз перагартала ўспаміны У. М. Якаўлева, аднаго з арганізатараў партызанскага атрада імя Шчорса, а ў далейшым начальніка штаба гэтага атрада, перачытала кнігу В. А. Акулы “Юго-западнее Минска”, звярталася да хронікі “Памяць. Капыльскі раён”, гутарыла з жыхарамі вёскі, якія памятаюць падзеі тых вогненных гадоў. Усе гэтыя крыніцы сведчаць пра размах агульнанароднай барацьбы з нямецкімі фашыстамі на Капыльшчыне. У ваколіцах вёскі Вялікая Раёўка дзейнічалі партызанскія атрады імя Шчорса, імя Катоўскага, якія разам з атрадамі імя Будзёнага і імя Чапаева ўваходзілі ў партызанскую брагаду імя Варашылава. А атрад імя Шчорса ў большасці складаўся з жыхароў Вялікай Раёўкі, навакольных вёсак і воінаў-акружэнцаў, якім, рызыкуючы ўласным жыццём, вяскоўцы далі на некаторы час прытулак. З Лідзіяй Паўлаўнай, былой партызанкай атрада імя Шчорса, мы гутарым у яе ўтульнай цёплай хаце. Весела патрэскваюць дровы ў печцы, якую паліць яе сын Мікалай, а за акном сыпле і сыпле снег. Сёлетняя зіма па-сапраўднаму валадарыла ў прыродзе: то мароз трашчыць, то завіруха разгуляецца. Гаспадыня няспешна апавядае: — Калі пачалася вайна, мне было шаснаццаць гадоў. Мой брат Юзік у самым пачатку вайны трапіў у палон, але яму ўдалося ўцячы і дабрацца да дому. Ён адразу ж пайшоў у партызанскі атрад Шчорса, быў разведчыкам. Праз некаторы час у атрад падаліся бацька, Жданко Павел Сцяпанавіч, і сёстры — Алена і Паўліна, а маці, Вольга Васільеўна, я і сёстры Зоня і Алімпа засталіся дома. Увогуле ў партызаны пайшло шмат нашых вяскоўцаў, а многія падтрымлівалі з імі сувязь, дапамагалі чым маглі. За гэта немцы два разы палілі вёску, стралялі і вешалі яе жыхароў. Асабліва страшным быў дзень 6 лютага 1943 года. Немцы з’явіліся ў вёсцы напярэдадні, пасля крывавай расправы з жыхарамі вёскі Жавалкі. Хоць у той дзень у нас яны нікога не чапалі, у вёсцы было вельмі трывожна. Назаўтра раненька мама выправіла нас, дзяўчат, у Раёк, суседнюю вёсачку. За нашай вёскай стаялі вартавыя, але нас яны, праўда, не запынілі. Так мы і выратаваліся. А ў В. Раёўцы ў гэты час разгортваліся жахлівыя падзеі. Фашысты рабавалі, катавалі людзей, а тых, хто меў сувязь з партызанамі, зганялі ў хату Лабацэвіча Антона. У нас быў свой конь, і маму забралі ў абоз — везці нарабаванае ў Капыль. Не паспелі ад’ехаць ад Раёўкі, як маму вярнулі: высветлілася, што яна партызанская жонка і маці. Яе таксама кінулі ў Лабацэвічаву хату, а потым усіх расстралялі. Там было васемнаццаць чалавек — старых, жанчын, дзяцей. Іх пахавалі ў брацкай магіле на вялікараёўскіх могілках. А мяне, Зоню і Алімпу прытуліла Муравіцкая Ядзя. Неўзабаве з палескіх лясоў вярнулася партызанская брыгада імя Варашылава, і мы даведаліся, што 5 лютага, за дзень да смерці мамы, трапіўшы ў засаду, загінуў наш брат Іосіф. Бацька забраў нас у атрад. На аперацыі мы не хадзілі. Алена была кухарам, а мы даглядалі параненых, выконвалі розную гаспадарчую работу. Пра сваё партызанскае жыццё Лідзія Паўлаўна расказвае вельмі сціпла, але пра яго яскрава сведчаць яе ўзнагароды: ордэн Айчыннай вайны другой ступені, ордэн “Партызан Беларусі”, медаль Жукава, шматлікія юбілейныя медалі. Пасля вайны мая суразмоўца спачатку працавала ў паляводчай брыгадзе, потым да выхаду на заслужаны адпачынак і пяць наступных гадоў — даяркай у калгасе “Памяць Леніна”. У 1949 годзе выйшла замуж за Віктара Іосіфавіча Насевіча, інваліда Вялікай Айчыннай вайны. У іх нарадзілася чацвёра дзяцей. Жыццё было вельмі цяжкае: муж вярнуўся з фронту без нагі, таму, пакуль падрастаў сын, частку мужчынскай работы даводзілася браць на сябе. Працаваць даяркай таксама нялёгка было. З удзячнасцю Лідзія Паўлаўна ўспамінае Сей Марыю, Зянько Вольгу і яе дачку Людмілу, што працавалі побач і не раз выручалі яе. Яны ніколі не пакідалі Лідзію Паўлаўну адну. Лёс не песціў гэтую мужную жанчыну. У 1973 годзе памёр муж. Малодшая дачка Валя толькі тады пайшла ў першы клас. Ад цяжкай працы дома і ў калгасе балелі рукі і спіна, а душа прагла прыгожага. Лідзія Паўлаўна — сапраўдная народная майстрыха. Яна і прала, і ткала, і выбівала, і вышывала. Спачатку па неабходнасці — не было чаго апрануць, а потым — для душы. Сваёй дзівоснай прыгажосцю ўражваюць выбітыя ёю вялікія, на ўсю сцяну, дываны. А меншымі, але таксама яркімі і прывабнымі, засланы ложкі. На канапах і крэслах ляжаць ажурныя накідкі, звязаныя шыдэлкам. Не раз вырабы Лідзіі Паўлаўны бралі на розныя выставы. Яшчэ не так даўно, у свае восемдзесят чатыры, яна звязала пальчаткі ўнуку Яраславу. Цяпер хацела яшчэ звязаць камізэльку дачцэ, але не слухаюцца ўжо рукі. Час ідзе. Выраслі дзеці і ўнукі, падрастаюць два праўнукі. Дочкі Лідзіі Паўлаўны, Таня, Рая і Валя, жывуць у Мінску, а сын Мікалай дома, з маці. Цяперашнім сваім жыццём яна задаволена, бо адчувае клопат і ўвагу як з боку дзяржавы, так і ад сваіх дзяцей. Аднавяскоўцы паважаюць Лідзію Паўлаўну за працавітасць, акуратнасць, сумленнасць і шчырасць. Скаргі толькі на здароўе. Чатыры перанесеныя інфаркты — гэта не жартачкі. І сёння хочацца пажадаць паважанаму ветэрану вайны і працы здароўя, цеплыні і разумення ад блізкіх. Лідзія КАЗЮЧЫЦ, метадыст ДУА “Капыльскі раённы Цэнтр дзіцячага турызму і краязнаўства”
72

Каардынатар добрых спраў

07.03.2010
1 верасня 2009 года распачала сваю работу новая дзяржаўная ўстанова адукацыі “Капыльскі раённы Цэнтр дзіцячага турызму і краязнаўства”. Яе асноўная задача — стаць каардынатарам усіх спраў, накіраваных на выхаванне школьнікаў на прыкладзе гераічнага мінулага нашай Радзімы і яе адданых сыноў і дачок, вывучэнне гісторыі роднага краю, вядзенне турыстычнай і пазнавальнай дзейнасці. Дарэчы, на базе навучальных устаноў раёна ўжо працуюць 12 гурткоў турыстычна-краязнаўчай накіраванасці. Маргарыта САКОВІЧ
237

Колькі нас

07.03.2010
32,6 тысячы жыхароў налічваецца паводле папярэдніх падлікаў на Капыльшчыне: 9,9 тысячы — у горадзе і 22,7 тысячы – ў сельскай мясцовасці. Аб гэтым паведамілі ў аддзеле статыстыкі Капыльскага раёна. Суадносіны мужчынскага і жаночага насельніцтва ў працэнтным выражэнні наступныя: па раёне мужчын – 46,6% і жанчын — 53,7%, у горадзе, адпаведна, 46,6% і 54,4%, сярод вяскоўцаў мужчыны складаюць 46,1%, жанчыны – 53,9%. Дарэчы, паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, на Міншчыне пражывае 1,41 мільёна чалавек, агульная колькасць насельніцтва Беларусі складае 9,47 мільёна. Таццяна РАІЦКАЯ
107

З работай пашанцавала

07.03.2010
Галоўны спецыяліст аддзела ЗАГС Капыльскага райвыканкама Кацярына Станіслаўчык лічыць, што з работай ёй вельмі пашанцавала. На пасадзе працуе яна з чэрвеня 2008 года і за гэты перыяд зарэгістравала больш за 20 шлюбаў. А колькі выдала пасведчанняў аб нараджэнні дзіцяці, ужо нават і не падлічыць. — Калі навучалася ў Лясноўскай сярэдняй школе, вельмі любіла біялогію, таму што выкладала яе цудоўная настаўніца Надзея Канстанцінаўна Караленка, - расказвае Кацярына. - Я часта прымала ўдзел у раённых, абласных алімпіядах. І, праўду кажучы, каб не паступіла пасля 9 класаў у юрыдычны каледж БДУ, хутчэй за ўсё, абрала б прафесію медыка. Цяпер малады спецыяліст працягвае вучобу на юрыдычным факультэце БДУ. Калі ёсць вольная хвіліна, Кацярына любіць паглядзець цікавы фільм, павандраваць па прасторах Інтэрнета. Ёй вельмі не падабаецца халоднае надвор’е. Таму лёгка здагадацца, што любімая пара года Кацярыны – лета з яго багаццем фарбаў і станоўчых уражанняў. Як большасць прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва, любіць кветкі. На пытанне, які падарунак лічыць найлепшым у Дзень жанчын, Кацярына адказала проста і зразумела: «Карыстаючыся выпадкам, віншую ўсіх жанчын з цудоўным веснавым святам. А сваім дарагім і любімым падарыце ўвагу, цеплыню і клопат». Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара
161

Поспехаў ва ўсіх справах

07.03.2010
У гэты веснавы, светлы і добры дзень прыміце самыя сардэчныя віншаванні з цудоўным святам Днём жанчын! Ва ўсе часы гарантам здароўя грамадства была і ёсць жанчына. Яе са старажытнасці лічылі захавальніцай дамашняга ачага. Самыя важныя складальнікі жыццёвага шляху кожнай жанчыны — стварэнне сям’і, нараджэнне і выхаванне дзяцей. Менавіта жанчыне належыць ганаровая роля прадаўжальніцы роду чалавечага. У Капыльскім раёне есць тысячы прыкладаў дружных, зладжаных сем’яў, дзе паважаюць старэйшых, дзе беражліва захоўваюцца добрыя сямейныя традыцыі, дзе адказна ставяцца да выхавання дзяцей. За ўсім гэтым стаяць нястомны энтузіязм, спагадлівая душа, добрае сэрца і адданасць сваёй справе нашых жанчын. Няма такога напрамку дзейнасці, дзе б нараўне з мужчынамі не працавалі жанчыны. Ваша самаадданая праца служыць узорам выканання прафесійных і грамадскіх абавязкаў. Дазвольце выказаць вам глыбокую ўдзячнасць за ўсё тое добрае, што вы робіце для сям’і, раёна і краіны. Ад усё душы жадаем вам вялікага шчасця і светлага кахання, сямейнага дабрабыту і моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах. Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў
68

Турнір плыўцоў

07.03.2010
[caption id="attachment_111" align="alignleft" width="216" caption="Удзельнікі спаборніцтваў. "][/caption] Капыльскі райкам ГА «БРСМ» цесна супрацоўнічае з аддзелам фізічнай культуры, спорту і турызму. Адным з сумесных мерапрыемстваў стала спаборніцтва плыўцоў. Каля трох дзесяткаў аматараў здаровага ладу жыцця з васьмі прадпрыемстваў і арганізацый на дарожках басейна фізкультурна-аздараўленчага комплексу выяўлялі мацнейшых у асабістым і камандным першынстве. Самыя хуткія секунды паказалі: у мужчын - прадстаўнік аддзела ўнутраных спраў  Андрэй Трублоўскі, у жанчын – Ганна Скуба з Капыльскай ЦРБ. У камандным заліку першае месца заваявалі плыўцы Капыльскага РАУС, другое месца дасталося філіялу № 609 ААТ “ААБ Беларусбанк”, трэцяе – УАЗ “Капыльская ЦРБ”. Сяргей ЛАЗОЎСКІ
75

Казка на ноч, або Татаў дзень

07.03.2010
[caption id="attachment_107" align="alignleft" width="240" caption="Конкурс «Татаў дзень»"][/caption] У плане мерапрыемстваў, праводзімых райкамам ГА “БРСМ”, аддзелам па справах моладзі, сустракаюцца разнастайныя праекты і конкурсы. Адным з самых відовішчных, цікавых і вясёлых з’яўляецца “Супертата”. Чарговы конкурс для мужчын, прымеркаваны да Дня абаронцаў Айчыны, прайшоў у мінулую суботу  ў Цімкавіцкім Доме культуры. Яго ўдзельнікамі сталі працаўнікі адкрытага акцыянернага таварыства «Капыльскае» Сяргей Гібок, Уладзімір Лосеў, Аляксей Сергіеня, Віталь Каляда і Мікалай Садоўскі. Першы традыцыйны конкурс - «Візітная картка». Кожны з маладых татаў стараўся расказаць пра сябе, сваю сям’ю, захапленні. Ва ўсіх атрымоўвалася па-рознаму: хто надта хваляваўся, хто ўвогуле разлічваў на ўдалы экспромт. Журы ў складзе старшыні Цімкавіцкага сельвыканкама Алены Острыкавай (старшыня журы), дырэктара Цімкавіцкага Дома культуры Святланы Лазоўскай, актывісткі капыльскай раённай арганізацыі ГА «БРСМ» Марыны Байкаш, сакратароў пярвічак «БРСМ» ААТ «Капыльскае» і «ААБ Беларусбанк» Юрыя Гурыновіча і Таццяны Гуцько ўважліва сачыла за міні-выступленнямі канкурсантаў і давала адпаведную ацэнку. Лепшай была прызнана візітоўка Уладзіміра Лосева. «Казка на ноч» - конкурс, які стаў сапраўдным падарункам для ўсіх гледачоў у зале. Умовы, на першы погляд, былі не надта простымі: скласці за 4-5 хвілін казку, ужыўшы словы, прапанаваныя арганізатарамі мерапрыемства. Пакуль таты рыхтаваліся, для прысутных свае шчырыя, сардэчныя песні падарылі самадзейныя артысты Цімкавіцкага СДК Ала Дайнека і Алег Голубеў. [caption id="attachment_108" align="alignright" width="240" caption="Члены журы Юрый Гурыновіч, Марына Байкаш, Таццяна Гуцько, Алена Острыкава і Святлана Лазоўская. "][/caption] І вось надышоў час казкі. Гэта, скажу я вам, варта было паслухаць! Пісьменнікі-гумарысты супраць нашых канкурсантаў - статысты. Ад душы і залу, і членаў журы павесялілі. І сабралі нядрэнны ўраджай балаў. Найвышэйшую адзнаку атрымалі «казачнікі» Аляксей Сергіеня і Віталь Каляда. Не менш вясёлым быў «Татаў дзень». Завязаць хустку, фартух, абабраць і пачысціць моркву, цыбулю, бульбу, дробна пакрышыць усё, пасля чаго – спавіць немаўля (у ролі якога выступіла звычайная лялька – С. Л.), з ім на руках прыбраць са стала смецце, скінуць фартух і хустку і сесці глядзець тэлевізар - гэта і былі заданні на трэці конкурс. Адзіным паказчыкам, які б мог вызначыць пераможцу выпрабавання, быў час. Але хуткія секунды ніхто не пільнаваў. Таму ўсе таты зарабілі максімальны бал. Конкурсы «Інтэлектуальны» і «Ачумелыя ручкі» былі даволі хуткаплыннымі. І вось журы выносіць свой вердыкт: пераможцам конкурсу «Супертата-2010» з перавагай у адзін бал ад бліжэйшага праследавацеля стаў Віталь Каляда. Але не памылюся, калі скажу, што прайграўшых у гэты вечар не было. Кожны ўдзельнік атрымаў каштоўны падарунак ад раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», райкама прафсаюза работнікаў АПК, прафкама ААТ «Капыльскае», аддзела па справах моладзі і райкама ГА «БРСМ» і ў дадатак – шчодрыя апладысменты ад задаволеных гледачоў. Сяргей ЛАЗОЎСКІ
66

К мечте - с уверенностью

07.03.2010
[caption id="attachment_104" align="alignleft" width="210" caption="Г. В. Загоровская с Д. Петкевичем в кабинете биологии. "][/caption] Дмитрий благодарен за подготовку и помощь своему учителю биологии Галине Владимировне Загоровской. Радуется, что оправдал надежды своей мамы Тамары Владимировны, ведь она верила в его силы и всячески поддерживала сына. На областной олимпиаде по биологии было два тура – теоретический и практический. Самый сложный, по словам Димы, — практический тур, поскольку все вопросы были далеко за пределами школьной программы. Нужно было приготовить микропрепараты, определить химический состав, проводить качественные реакции. Здесь ему пригодились знания по химии (в 2008 году Дима занял I место на районной олимпиаде по химии). На мой вопрос, почему выбрал биологию, Дима ответил: «Мечтаю поступить в медицинский институт и стать врачом». Отправная точка его увлечения биологией – работа с микроскопом. «Было очень интересно, пересмотрел не только кожицу лука, но и растительные и животные ткани, одноклеточные организмы, внутреннее строение листа, стебля», — поделился Дима. По мнению Галины Владимировны Загоровской, Дима целеустремленный, трудолюбивый, усидчивый, очень заинтересованный ученик, который не только хорошо учится, но и активно участвует в школьной жизни. Так, он оказывал большую помощь в подготовке и проведении недели биологии, исполнял роль судьи в «Лечебном приговоре» пьянству, наркомании, курению. С седьмого класса Дима  мечтает стать врачом и делает все, чтобы достичь своей цели. Сейчас он усиленно готовится к республиканской олимпиаде: участвовал в недельных сборах команды области в г. Минске, штудирует вузовские учебники… Пожелаем Дмитрию Петкевичу успехов на олимпиаде, исполнения мечты. Вероника СТАНКЕВИЧ, ученица 9 «А» класса УО «ГОСШ №2 г. Копыля им. Т. Гартного», член кружка «Проба пера»
69

З дабрыней да дзяцей

07.03.2010
[caption id="attachment_100" align="alignleft" width="198" caption="Падчас конкурснай праграмы; Вераніка Вярбіла, Таццяна Гуцько і Пётр Лобаў з выхаванцамі прытулка."][/caption] Адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці райкама ГА «БРСМ» з’яўляецца валанцёрскі рух. Члены гэтай арганізацыі, а таксама  раённага савета ГА «БРПА» праводзяць работу па ўтрыманні ў належным санітарным стане памятных мясцін баявой славы, магіл удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, воінаў–інтэрнацыяналістаў, аказваюць дапамогу састарэлым, інвалідам, мнагадзетным сем’ям і інш. Адным з такіх мерапрыемстваў стала наведванне дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльным прытулку г. Капыля. Валанцёрскі атрад «Дабрыня» сярэдняй школы №3 узяў шэфства над дзецьмі гэтай установы яшчэ ў мінулым годзе. Сёлетні візіт быў прымеркаваны да Дня абаронцаў Айчыны. Падзяліўшыся на дзве каманды, дзеці прынялі ўдзел у забаўляльнай конкурснай праграме, дзе знайшлося месца жартам, песням, вясёлым танцам. Кожнае выпрабаванне ацэньвалі загадчык аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ТЦСАН Пётр Лобаў, галоўны спецыяліст райкама ГА «БРСМ» Вераніка Вярбіла і сакратар пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» ААТ «ААБ Беларусбанк» Таццяна Гуцько, якія ўвайшлі ў склад журы. Як звычайна бывае на такіх мерапрыемствах, перамогу святкавала... сяброўства. Ад райкама ГА “БРСМ” камандам былі ўручаны падарункі, а пасля для выхаванцаў прытулка быў накрыты салодкі стол, які арганізавалі члены пярвічкі ГА «БРСМ» ААТ «ААБ Беларусбанк». Сяргей ЛАЗОЎСКІ
58

У ветеранов есть чему поучиться

07.03.2010
Первичная организация ветеранов отдела внутренних дел Копыльского райисполкома создана в начале 70-х годов. Поначалу малочисленная, она в 90-х годах заметно увеличилась. Сегодня в наших рядах насчитывается 50 человек. В ней – 3 бывших начальника райотделов милиции, 2 их заместителя и несколько начальников отделений и служб. Несомненно, что они могут оказать и оказывают реальную помощь нынешним сотрудникам милиции. Совет ветеранов из пяти человек, возглавляемый председателем, стремится к тому, чтобы максимально активизировать жизнь организации. Мы участвуем не только в юбилейных мероприятиях, но и в художественной самодеятельности, обязательно поздравляем наших юбиляров. С этой целью интересуемся у ветерана состоянием его здоровья, спрашиваем, где бы он хотел, чтобы его поздравили коллеги. И если тот, по тем или иным причинам, не может прибыть в райотдел, то с группой его сослуживцев выезжаем к нему домой. Вручаем специально подготовленную открытку-поздравление, конверт с двумя базовыми величинами, исполняем под аккомпанемент баяна песни для виновника торжества. Не забываем о тех, кто находится на излечении в больнице, навещаем их, вручаем конверт с материальной помощью в размере 1 б. в., а при погребении родственникам умершего выделяем помощь в 10 б. в., ну и, естественно, венок от организации. У иных может возникнуть вопрос: откуда мы берем на все это деньги? Это, в первую очередь, наши взносы. Их ветераны уплачивают два раза в год по 15 тыс. руб. Помимо этого каждый сотрудник РОВД отчисляет в фонд организации свое однодневное денежное содержание. Конечно же, налажен строжайший учет расходования денежных средств. 7 марта исполнится 60 лет майору милиции в запасе Николаю Иосифовичу Максимене, который прослужил более двух десятков лет участковым инспектором Семежевского и Блевчицкого сельсоветов. Награжден медалями «За безупречную службу» I, II и III степеней, а также Почетной грамотой Верховного Совета БССР. Чем, спрашивается, не «ходячая энциклопедия» для молодого участкового инспектора? Эти, да и другие наши ветераны, образно говоря, — кладезь опыта, знаний, использовать которые мы обязаны в полной мере. У ветеранов есть чему поучиться. С праздником вас, бывшие, нынешние и будущие коллеги! Николай БЕРДНИКОВИЧ, председатель первичной организации ветеранов отдела внутренних дел Копыльского райисполкома, бывший начальник РОВД
71

Помощники следствия

07.03.2010
[caption id="attachment_94" align="alignleft" width="157" caption="Cтарший эксперт майор Геннадий Ярмолик (сидит) и эксперт Сергей Сергеев за осмотром вещественного доказательства."][/caption] Экспертно-криминалистическая группа (ЭКГ) Копыльского РОВД в составе старшего эксперта майора милиции Геннадия Ярмолика и эксперта майора Сергея Сергеева по итогам работы за 2009 год признана лучшей среди ЭКГ райотделов Минской области. Интересуюсь у Геннадия Константиновича, как удалось достичь первого места? В ответ услышал, что за 2009 год их группой проведено 533 осмотра места происшествия (ОМП), из которых  235 – по возбужденным уголовным делам. За прошедший год сотрудниками ЭКГ проведено 334 криминалистические экспертизы и 21 исследование, в 33 случаях раскрытию преступлений способствовали изъятые следы рук, в 16  – следы обуви и транспортных средств, в 3  – следы орудий взлома. Геннадий Константинович скромно умолчал о том, что не последнюю роль играет также опыт, который он приобрел, работая криминалистом с 1992 года, а его напарник – с 2004 года, да и напряженность работы, когда бывает по 5 – 6 выездов в сутки. О том, что экспертам ради достижения истины приходится проводить массу экспертиз, свидетельствует следующий факт: в Копыле на ул. Тимковичской был совершен наезд на пенсионерку 1937 г. р., которая от полученных травм погибла на месте, а водитель с места ДТП скрылся. В результате оперативно-розыскных мероприятий водитель был задержан, но отрицал случившееся. При осмотре его автомашины ВАЗ-21013 на переднем правом крыле был изъят след одежды, на щетке переднего правого стеклоочистителя были обнаружены и изъяты два волоса, а на кузове – волокна и следы вещества бурого цвета. По изъятым в ходе следствия материальным объектам были назначены и проведены трассологическая, автотехническая, волокноведческая, комплексная судебно-медицинская и автотехническая, биологическая, генотипоскопическая и химическая экспертизы. В результате вина водителя Сергея М., 1963 г. р., полностью доказана, а учитывая, что в момент совершения ДТП он находился в состоянии алкогольного опьянения, суд воздал ему по «заслугам». Владимир СКРИПИНСКИЙ