
Галоўны
спецыяліст аддзела ЗАГС Капыльскага райвыканкама Кацярына Станіслаўчык лічыць, што з работай ёй вельмі пашанцавала. На пасадзе працуе яна з чэрвеня 2008 года і за гэты перыяд зарэгістравала больш за 20
шлюбаў. А колькі выдала пасведчанняў аб нараджэнні дзіцяці, ужо нават і не падлічыць.
—
Калі навучалася ў Лясноўскай сярэдняй школе, вельмі любіла біялогію, таму што выкладала яе цудоўная настаўніца Надзея Канстанцінаўна Караленка, - расказвае Кацярына. -
Я часта прымала ўдзел у раённых, абласных алімпіядах. І, праўду кажучы, каб не паступіла пасля 9 класаў у юрыдычны каледж БДУ, хутчэй за ўсё, абрала б прафесію медыка.
Цяпер малады спецыяліст працягвае вучобу
на юрыдычным факультэце БДУ. Калі ёсць вольная хвіліна, Кацярына любіць паглядзець цікавы фільм, павандраваць па прасторах Інтэрнета. Ёй вельмі не падабаецца халоднае надвор’е. Таму лёгка здагадацца, што любімая пара года Кацярыны – лета з яго багаццем фарбаў і станоўчых уражанняў. Як большасць прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва, любіць кветкі.
На пытанне, які падарунак лічыць найлепшым
у Дзень жанчын, Кацярына адказала проста і зразумела:
«Карыстаючыся выпадкам, віншую ўсіх жанчын з цудоўным веснавым святам. А сваім дарагім і любімым падарыце ўвагу, цеплыню і клопат».
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии