[caption id="attachment_107" align="alignleft" width="240" caption="Конкурс «Татаў дзень»"][/caption]
У плане мерапрыемстваў, праводзімых райкамам ГА “БРСМ”, аддзелам па справах моладзі, сустракаюцца разнастайныя праекты і конкурсы. Адным з самых відовішчных, цікавых і вясёлых з’яўляецца “Супертата”. Чарговы конкурс для мужчын, прымеркаваны да Дня абаронцаў Айчыны, прайшоў у мінулую суботу ў Цімкавіцкім Доме культуры.
Яго ўдзельнікамі сталі працаўнікі адкрытага акцыянернага таварыства
«Капыльскае» Сяргей Гібок, Уладзімір Лосеў, Аляксей Сергіеня, Віталь Каляда і Мікалай Садоўскі.
Першы традыцыйны
конкурс -
«Візітная картка». Кожны з маладых татаў стараўся расказаць пра сябе, сваю сям’ю, захапленні. Ва ўсіх атрымоўвалася па-рознаму: хто надта хваляваўся, хто ўвогуле разлічваў на ўдалы экспромт. Журы ў складзе старшыні Цімкавіцкага сельвыканкама
Алены Острыкавай (старшыня журы), дырэктара Цімкавіцкага Дома культуры
Святланы Лазоўскай, актывісткі капыльскай раённай арганізацыі
ГА «БРСМ» Марыны Байкаш, сакратароў пярвічак
«БРСМ» ААТ «Капыльскае» і «ААБ Беларусбанк» Юрыя Гурыновіча і Таццяны Гуцько ўважліва сачыла за міні-выступленнямі канкурсантаў і давала адпаведную ацэнку. Лепшай была прызнана візітоўка
Уладзіміра Лосева.
«Казка на ноч» -
конкурс, які стаў сапраўдным падарункам для ўсіх гледачоў у зале. Умовы, на першы погляд, былі не надта простымі: скласці за 4-5 хвілін казку, ужыўшы словы, прапанаваныя арганізатарамі
мерапрыемства. Пакуль таты рыхтаваліся, для прысутных свае шчырыя, сардэчныя песні падарылі самадзейныя артысты Цімкавіцкага
СДК Ала Дайнека і Алег Голубеў.
[caption id="attachment_108" align="alignright" width="240" caption="Члены журы Юрый Гурыновіч, Марына Байкаш, Таццяна Гуцько, Алена Острыкава і Святлана Лазоўская. "][/caption]
І вось надышоў час казкі. Гэта, скажу я вам, варта было паслухаць! Пісьменнікі-гумарысты супраць нашых
канкурсантаў - статысты. Ад душы і залу, і членаў журы павесялілі. І сабралі нядрэнны ўраджай балаў. Найвышэйшую адзнаку атрымалі «казачнікі»
Аляксей Сергіеня і Віталь Каляда.
Не менш вясёлым быў
«Татаў дзень». Завязаць хустку, фартух, абабраць і пачысціць моркву, цыбулю, бульбу, дробна пакрышыць усё, пасля чаго – спавіць немаўля
(у ролі якога выступіла звычайная лялька – С. Л.), з ім на руках прыбраць са стала смецце, скінуць фартух і хустку і сесці глядзець тэлевізар - гэта і былі заданні
на трэці
конкурс. Адзіным паказчыкам, які б мог вызначыць пераможцу выпрабавання, быў час. Але хуткія секунды ніхто не пільнаваў. Таму ўсе таты зарабілі максімальны бал.
Конкурсы «Інтэлектуальны» і «Ачумелыя ручкі» былі даволі хуткаплыннымі. І вось журы выносіць свой вердыкт: пераможцам конкурсу
«Супертата-2010» з перавагай у адзін бал ад бліжэйшага праследавацеля стаў
Віталь Каляда. Але не памылюся, калі скажу, што прайграўшых у гэты вечар не было. Кожны ўдзельнік атрымаў каштоўны падарунак ад раённай арганізацыі
РГА «Белая Русь», райкама прафсаюза работнікаў АПК, прафкама
ААТ «Капыльскае», аддзела па справах моладзі і райкама
ГА «БРСМ» і ў дадатак – шчодрыя апладысменты ад задаволеных гледачоў.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Комментарии