Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

117

Хваробы сістэмы кровазвароту - на першым месцы

18.03.2010
[caption id="attachment_211" align="alignleft" width="210" caption="За першы месяц б. г. у раёне нарадзіліся 14 чалавек"][/caption] Адбылося чарговае пасяджэнне раённага Савета па дэмаграфічнай бяспецы, які ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама па пытаннях сацыяльнай сферы і ідэалагічнай рабоце Ала Раеўская. У цэнтры  ўвагі было выкананне праграмы дэмаграфічнай бяспекі ў студзені 2010 года. Адзначана, што за першы месяц б. г. у раёне нарадзіліся 14 чалавек (аналагічны перыяд 2009 г. – 32 чалавекі). У горадзе – 6 (2009 г. – 9), у сельскай мясцовасці – 8 (2009 г. – 23). У студзені памерла 67 чалавек (2009 г. – 85), з іх гарадское насельніцтва – 8 чалавек (2009 г. – 16), сельскае – 59 (2009 г. – 69). Што тычыцца структуры прычын смяротнасці, то за названы перыяд першае месца займаюць хваробы сістэмы кровазвароту (52,3%), другое – няшчасныя выпадкі, траўмы, атручэнні (19,1%), трэцяе – новаўтварэнні (4,8%). За студзень у раёне адбылося 6 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх загінулі 3 чалавекі, а 3 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці (у 2009 г. – 5 ДТЗ, у якіх загінулі 3 чалавекі, 2 паранены). Усе загінуўшыя – пешаходы ў стане алкагольнага ап’янення. Нецвярозым вадзіцелем здзейснена адно ДТЗ. Выклікае занепакоенасць  і сітуацыя з пажарнай бяспекай. За гэты ж перыяд у раёне адбылося 10 пажараў (2009 г. – 6), на якіх загінулі 2 чалавекі (летась – 1). За студзень 2010 года зарэгістравана 14 шлюбаў (2009 г. – 10), разводаў – 6 (2009 г. – 6). Што тычыцца міграцыі насельніцтва, то ў студзені 2 чалавекі атрымалі грамадзянства Рэспублікі Беларусь, 4 іншаземцам выдадзены дазвол на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь. За гэты месяц з раёна выбылі 62, а прыбылі 66 чалавек. Для паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі праводзіцца пэўная работа. Так, аддзелам аховы правапарадку і прафілактыкі Капыльскага РАУС сумесна з іншымі структурамі адпрацоўваюцца населеныя пункты, лясныя масівы па выяўленні ачагоў самагонаварэння і асоб, якія займаюцца вырабам і рэалізацыяй спіртных напіткаў, праводзяцца рэйдавыя абследаванні домаўладанняў, асабліва сацыяльна-слабых катэгорый грамадзян. З мэтай недапушчэння няшчасных выпадкаў і паляпшэння стану здароўя 48 грамадзян сацыяльна-неабароненай катэгорыі размешчаны на сацыяльныя ложкі ва ўстановы аховы здароўя раёна. Капыльскі РАНС рэгулярна праводзіць інфармаванне насельніцтва для прадухілення пажараў і гібелі людзей. У прыватнасці, накіроўваюцца інфармацыйныя пісьмы, праводзяцца кіналекторыі, сходы грамадзян, вырабляецца і распаўсюджваецца наглядная прадукцыя, супрацоўнікі аддзела выступаюць у СМІ. Саветам дэмаграфічнай бяспекі прыняты шэраг рашэнняў. У тым ліку аб прадаўжэнні абследавання адзінокіх, адзінока пражываючых грамадзян пенсійнага ўзросту, а таксама мнагадзетных сем’яў і тых, што знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, наконт спраўнасці электраправодкі і пячнога ацяплення. Неабходна вывучыць магчымасць рамонту печаў адзінокім грамадзянам са сродкаў 75% ад сум штрафаў, якія спаганяюцца за парушэнне заканадаўства ў вобласці пажарнай бяспекі праз прыватнае прадпрыемства “Нясвіжская пажарна-выратавальная справа”. Таксама будзе прадоўжана абследаванне матэрыяльна-бытавога становішча ўдзельнікаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны. Гандлёвыя аб’екты горада і раёна павінны мець у продажы аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, акумулятарныя батарэі да іх, засцерагальнікі, а таксама святлоадбівальныя элементы. Кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый неабходна забяспечваць працаўнікоў спецыяльнай вопраткай са святлоадбівальнымі элементамі. Прынятае рашэнне Савета дэмаграфічнай бяспекі даведзена да ўсіх зацікаўленых структур. Сяргей КОЗЕЛ

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей