Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

127

Вада-вадзіца, пра яе паклапаціцца

07.03.2010
У мінулы чацвер інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Марыяй Сандрозд сустрэлася з працаўнікамі ВСК “Семежава”. Марыя Леанідаўна пазнаёміла вяскоўцаў з сацыяльна-эканамічным развіццём раёна, расказала аб задачах на бягучы год. Прысутныя мелі магчымасць задаць хвалюючыя пытанні прадстаўнікам розных сфер. Як звычайна, большая колькасць тычылася жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Наконт якасці вады праблема павінна вырашыцца з уводам у дзеянне па праграме “Чыстая вада” ў 2011 годзе ў аграгарадку станцыі абезжалезвання, а функцыянаванне водакалонак па вул. Загуменнай павінна палепшыцца з надыходам вясны. Пытанне па вывазцы смецця таксама будзе вырашана ў бліжэйшы час. Увядзенне ІР-тэлебачання на АТС “Семежава” плануецца ў ІІІ-ІV кварталах бягучага года. Прапанова аб змяненні графіка работы цырульні будзе разгледжана адпаведнымі службамі. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей