Аллея героев в честь земляков заложена в день республиканского субботника в центре Копыля
24 апреля 2010 года войдет в историю Копыльщины как день закладки Аллеи Героев. Символично то, что это мероприятие приурочено к 65-ой годовщине Великой Победы. Инициатива районного исполнительного комитета поддержана районной организацией РОО «Белая Русь», районным Советом ветеранов, общественными объединениями «БРСМ», «БРПО».
На небольшом митинге рядом с уже заложенной Аллеей трудовой славы в центре города ученики средних школ Копыля приветствовали не только руководство райисполкома, районного Совета депутатов, общественных объединений, но и ветеранов Великой Отечественной войны Виктора Адамовича Семенкевича, Николая Георгиевича Киселева, а также Сергея Максименю – внука Героя Советского Союза Иосифа Максимени.
В своем выступлении председатель райисполкома Михаил Бода отметил, что данная Аллея станет местом патриотического, духовного и нравственного воспитания молодежи. Каждый молодой человек Копыльщины должен знать своих Героев и гордиться их ратными и трудовыми подвигами.
— С гордостью и волнением я присутствую сегодня при закладке Аллеи, — обратился к участникам митинга сотрудник РОЧС Сергей Максименя. – Потому что смогу посадить дерево в честь своего отважного предка, чья кровь течет в моих жилах. Мой дед Максименя Иосиф Маркович первым на Копыльщине удостоен звания Героя Советского Союза – за мужество и отвагу, проявленные в борьбе с белофиннами в 1940 году. Во время Великой Отечественной войны он сражался в партизанском отряде, после победы работал председателем колхоза, в лесничестве, неоднократно избирался депутатом Верховного Совета БССР.
Права заложить Аллею Героев были удостоены все присутствующие на митинге. По одну и другую сторону посажено по 11 деревьев в честь уроженцев Копыльщины – 11 Героев Советского Союза, 10 Героев Социалистического Труда и одного Героя Беларуси. В городе появилось еще одно место, в котором в память потомкам воедино соединились подвиг, честь, патриотизм не одного поколения наших земляков.
Мария ШЕИНА
Фото автора
У маі далёкага 1930 года выйшаў першы нумар раённай газеты пад назвай “Калгаснік Капыльшчы-ны”. І вось ужо амаль 80 гадоў раёнка піша летапіс роднага краю. Мяняліся назвы выдання, але нязменнымі заставаліся задачы, што стаялі перад калектывам рэдакцыі, – дакладна, аператыўна інфармаваць насельніцтва аб важнейшых падзеях эканамічнага, сацыяльнага і культурнага жыцця рэгіёна, выхоўваць патрыятычныя пачуцці да сваёй Радзімы. Супрацоўнікі рэдакцыі разам з сучаснікамі крочылі па жыцці і расказвалі пра гэта жыццё ў сваіх матэрыялах.
Да ўвагі чытачоў “Слава працы” прапануем матэрыял былога супрацоўніка рэдакцыі Івана Рыгоравіча Ігнатчыка, у якім аўтар паспрабаваў прааналізаваць развіццё раённай газеты праз прызму гістарычных падзей, што адлюстроўваліся на яе старонках.
30-я гады мінулага стагоддзя – гэта гады гіганцкіх планаў па перабудове сельскай гаспадаркі на новыя рэйкі. Галоўным кірункам была калектывізацыя, якая прайшла вельмі балюча. У некаторых вёсках Капыльшчыны сялян-аднаасобнікаў заганялі ў калгасы сілком. Знішчэнне кулака, як варожага класа, прывяло да ліквідацыі сярэдніх гаспадарак. Было рэпрэсіравана шмат сялян. Цэлымі сем’ямі іх вывозілі ў Казахстан, Сібір і іншыя раёны Расіі. Вельмі сімвалічна, што дзіцем разам з бацькамі трапіла ў Казахстан Алена Іосіфаўна Свінкоўская, якая за працоўныя дасягненні стала там Героем Сацыялістычнай Працы і тым самым праславіла Капыльшчыну. У вёсцы Чарнагубава, на месцы, дзе стаяла хата Свінкоўскіх, месціцца помнік ахвярам тых рэпрэсій. У 1930 годзе ў Капылі была створана МТС (адна з першых на Міншчыне), дзякуючы якой хутчэй укараняецца тэхнічны прагрэс у сельскай гаспадарцы, павышаецца культура земляробства і жывёлагадоўлі, рыхтуюцца кадры высокакваліфікаваных механізатараў. На гэтай хвалі ў маі 1930 года пачынае выходзіць раённая газета “Калгаснік Капыльшчыны”, якая пазней зменіць назву на “Сацыялістычнае земляробства”, а перад пачаткам вайны адновіць ранейшую назву. Для арганізацыі сялянскіх мас на сацыялістычнае спаборніцтва і для актывізацыі па-літасветы пры МТС і саўгасах ствараюцца палітаддзелы. Пры палітаддзеле Капыльскай МТС пачне выпускацца газета “За бальшавіцкія калгасы”, а ў саўгасе імя Дзяржынскага з цэнтрам у в. Дусаеўшчына – шматтыражка “Ударнік соўгаса” (арфаграфія захавана – І. І.). Дарэчы, раёнка будзе дапамагаць гэтым выданням, у тым ліку і насценным газетам сельгасарцеляў у асвятленні важных праблем жыцця. Раённая газета “Калгаснік Капыльшчыны” разам з падшэфнымі друкаванымі органамі стала добрым дарадчыкам для сялян. Жыхары Капыльшчыны з цікавасцю чыталі кожны новы нумар.
Аднак шлях у свет друкаванага слова быў нялёгкім, нездарма журналістаў параўноўваюць з шахцёрамі. Яны, як і забойшчык шахтаў, падвяргаюцца рызыцы і за кожнае слова нясуць адказнасць. Як успамінае першая супрацоўніца райгазеты Алена Ціханаўна Шкірыч (Кандыбовіч), калі пачала выпускацца райгазета, у яе штаце не было ніводнага работніка. Рэдагаваў раёнку загадчык райана Лазоўскі, а рыхтавалі матэрыялы аматары друку Аляксандр Кандыбовіч, які ў той час за плячыма меў пачатковую адукацыю, як ён сам гаварыў, “па тых мерках значную” і дырэктар Дома культуры Барысаў, які дазволіў працаваць у сваім кабінеце тэхнічнаму сакратару Алене Ціханаўне. Першыя нумары, з горам папалам аддрукаваныя ў Слуцку, заклікалі сялян хутчэй уступаць у калгасы, было там шмат перадруковак з рэспубліканскіх газет (у асноўным розныя тэзісы і пастановы партыі). Тым не менш, яна знайшла свайго чытача.
Затым неяк набылі друкарскую машыну, якая размясцілася ў саматужнай маленькай майстэрні на Мінскай вуліцы ў райпрамкамбінаце. У пакойчыку стаяў доўгі стол – рэал, на якім мясціліся наборныя касы. Загадваў саматужнай друкарняй Анатоль Трафімавіч Захараў. Ён разам з друкаром Перакладнёвым набіраў і вярстаў газету. Станок прыводзіўся ў рух райпрамкамбінатаўскім рухавіком, а пазней, калі друкарня перамясцілася ў іншае месца, уручную друкмашыну будзе круціць рабочы. А рэдакцыя абсталявалася па вуліцы М. Горкага ў доме Каласоўскіх (прыкладна, дзе двухпавярхоўка пад №10).
Неўзабаве Лазоўскага заменіць прысланы ў раён рэдактар Халепа, але ён доўга не затрымаецца, яго заменіць Гаўрыіл Антонавіч Анішчук. У прыватным доме Каласоўскіх рэдакцыйны калектыў будзе мясціцца да пачатку 1932 года. Менавіта сюды Анішчук запросіць таленавітага газетчыка Канстанціна Навумавіча Длугашэўскага са Слабада-Кучынкі, а таксама з розных капыльскіх арганізацый Іосіфа Сапешку, Цімоха Макаранку, Вольгу Макейчанка. Гэты згуртаваны калектыў будзе непрымірымым да недахопаў і адстойваць ад паклёпнікаў сумленных лю-дзей.
Жылося цяжка, існавала картачная сістэма. І хоць адзенне было латанае і пералатанае і не хапала ежы, усе працавалі самааддана і верылі, што цяжкасці часовыя і прыйдзе лепшы час. Журналісты, як маглі, абаранялі людзей ад несправядлівых абвінавачванняў і крытыкавалі кіраўніцтва сельгас-арцеляў і палітаддзела за няўмелую арганізацыю спаборніцтва пры правя-дзенні важных сельгасработ, асабліва, калі ішла ўборка ўраджаю, бо несвоечасова пакладзены пад павеці ўраджай мог прывесці да вялікіх страт.
Тадышні сакратар райкама партыі Мурашкевіч увесь час нападаў на рэдактара і лічыў, што ён са сваімі газетчыкамі перашкаджае раённым арганізацыям працаваць і выконваць план хлебанарыхтовак, да апошняга зерня забраць хлеб у кулака. Ад члена бюро РК КПБ Анішчука патрабавалі спыніць крытыку. Калектывізацыя на той час яшчэ не завяршылася і невялікія астраўкі сераднякоў-аднаасобнікаў яшчэ не ўліліся ў калгасы альбо сельгасарцелі. Анішчук лічыў, што сераднякі ніколі не былі нашым класавым ворагам, а кулакі ці заможныя сяляне зніклі, бо іх вынішчылі НКУСаўцы.
Мурашкевіч ледзь не з кулакамі кідаўся на рэдактара і абяцаў разагнаць калектыў рэдакцыі, называў усіх не інакш, як падкулачнікамі. Гэта скончылася тым, што Анішчука арыштавалі. І вось тады на абарону райгазеты прыйшла газета “Правда” – цэнтральны аўтарытэтны орган Камуністычнай партыі Савецкага Саюза. На яе старонках з’явіўся фельетон вядомага праўдзіста, а пазней пісьменніка Міхаіла Кальцова. Там ёсць такі сказ: “И пошел наш редактор посреди мостовой, а за ним конный страж с шашкой нагало”.
Фельетаніст пабываў у рэдакцыі газеты, пагутарыў з кожным супрацоўнікам, праехаў па ўсіх вёсках раёна і дасканала ўсё расследаваў, і як вынік, праз некалькі дзён “Правда” бічавала загібшчыкаў хлебанарыхтовак і адзначала, што калектыў рэдакцыі правільна разумее генеральную лінію партыі і мужна і справядліва змагаецца за ідэалы сацыялізму.
Праўдзісты ўзнялі прэстыж нашай раёнкі, і ЦК КПБ вымушаны быў вызваліць ад работы кіраўніка раённай партарганізацыі, а ўсім членам бюро, акрамя Анішчука, была аб’яўлена вымова. А магло быць інакш: усе супрацоўнікі разам з рэдактарам паехалі б на Салаўкі, а Мурашкевіч, глядзіш, дарос бы і да кіраўніка ЦК.
У 1932 годзе Анішчук дабіўся ў мясцовым Савеце выдзялення памяшкання, яму прапанавалі выселіць магазін “Цэнтраспірт”, які стаяў да вайны ўздоўж плошчы на месцы цяперашняй раённай Дошкі гонару. Давялося паваяваць з гандлярамі некалькі месяцаў, пакуль рэдактар іх выселіў. Затое, як гаварыла Алена Кандыбовіч, колькі было радасці. Пасля капітальнага рамонту амаль у кожнага літсупрацоўніка быў свой кабінет, ды яшчэ месца хапіла для друкарні. Сюды прыйшла на працу вучаніцай Марыя Антонаўна Шкілевіч. Наборнай справе яе навучыў брыгадзір Захараў. Пазней яна стане таксама брыгадзірам друкарні і навучыць многіх друкарскай прафесіі. З ёю набіралі ўручную па адной літары старонкі райгазеты вучні Есман і Чарнаглазаў.
Калектыўным гаспадаркам кадрамі дапамагалі гарады. Не менш як 25 тысяч чалавек з арганізацыйным вопытам работы паставілі яны вёсцы. Адзін з такіх 25-тысячнікаў быў Іван Якаўлевіч Сыцік, які арганізаваў калгас у вёсцы Вераб’евічы. Ён стаў адным з першых селькораў райгазеты, трымаў з ёю цесную сувязь. Пісаў матэрыялы пра аратых, даярак, свінарак. Друкаваў свае заметкі і артыкулы пад псеўданімам. Усё-такі боязь нейкіх ворагаў была, бо калі давялося чытаць райгазету за 30-я гады, заўважыў, што большасць артыкулаў падпісаны то “Калгаснік”, то “Сапожнік” (яны, дарэчы, захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы), то замест прозвішча псеўданім “Праязджаючы” ці А. К. Затым мы расшыфравалі, што гэта вядомы селькор Аляксандр Кандыбовіч. Ён шмат пісаў як у раёнку, так і палітаддзелаўскую газету пры МТС. Як ён выказваўся: “На заранку новага жыцця вельмі важнай была вага друкаванага слова, людзі цягнуліся да святла праўды”.
“Я быў у гушчыні жыцця, чэрпаў адтуль праўдзівую інфармацыю, ускрываў недахопы, але недаставала ведаў умяне. Як актыўнага рабселькора, двойчы пасылалі ў Мінск на вучэбныя курсы. Так я рос і дасягаў газетнага майстэрства”, — успамінаў Кандыбовіч.
Ды яшчэ селькораўская дзейнасць дамапагала яму ў камсамольскай і партыйнай рабоце (нездарма ў гады вайны яго выбіраюць сакратаром падпольнага РК ЛКСМБ).
Сёння можна пазайздросціць мужнасці газетчыкаў даваеннай эпохі. Яны працавалі ў складаных умовах, не было ніякага транспарту (райвыканкам і райкам партыі мелі 2-3 кані, якімі нават не ўсе адказныя работнікі маглі карыстацца). Яны абыходзілі пешшу ўвесь раён. А хіба яны не рызыкавалі сваім жыццём, калі праз граніцу, якая была побач, прарываліся шматлікія дыверсанты і забівалі актывістаў. Ды і шмат было так званых пакрыўджаных “кулакоў”. На супрацоўнікаў райгазеты (без каня) узвальвалася шмат абавязкаў акрамя рэдакцыйных. Яны былі ўпаўнаважанымі ад кіраўніцтва раёна і на пасяўной кампаніі, і на ўборачнай, і па агітмасавай рабоце, як кажуць, не вылазілі з ботаў.
Друкаванае слова прапагандавалі нават на першамайскай дэманстрацыі 1933 года. Рэдактар Анішчук пазычыў на гэты час у МТС грузавую машыну, і рэдакцыйны калектыў з друкарамі выехаў на ёй. Друкарская машына, якую прыводзіў у рух нагой друкар Далговін, штампавала прыгожыя лістоўкі, і яны, як птушкі, разляталіся над галовамі дэманстрантаў, а людзі ў калонах лавілі і радаваліся незвычайным падарункам.
Так газетчыкі заваёўвалі аўтарытэт у сваіх падпісчыкаў, бо райцэнтр у час свята збіраў шмат жыхароў Капыльшчыны. “Мужнелі крылы нашай газеты, падрасла і я. З тэхнічнага сакратара стала карэктарам-выпускаючым і ў 1934 годзе паехала на вучобу. Паехаў на другую работу і мой любімы рэдактар Анішчук, якому я была ўдзячна на ўсё жыццё. Ён навучыў мяне майстэрству газетнай справы”, — расказвала нам, маладым журналістам, Алена Ціханаўна Кандыбовіч.
У 1934 годзе адказным рэдактарам стаў Канстанцін Слабодчанка, сакратаром райкама партыі Штэйнгарт, а старшынёй райвыканкама Рубен. Праглядваючы падшыўкі раёнкі, заўважаеш, што кіраўніцтва раёна ўжо не крыўдзіць газетчыкаў, мабыць, праўдзінскія ўрокі пайшлі на карысць, але і Слабодчанка ведае, як праводзіць лінію партыі. Пры ім друкуецца вялікі матэрыял за чэрвень “Аб контррэвалюцыйнай антысеміцкай вылазцы настаўнікаў Ст.-Капыльскай няпоўнай сярэдняй школы”. Ну пасварыліся настаўнікі Шарупіч, Дзямідчык і дырэктар школы Швыдрык з яўрэем-крамнікам Флейшманам, калі яны завіталі да прылаўкаў з экскурсантамі школы, каб узяць чаго паесці. А ён, мабыць, прыхаваў і не даў, бо быў тады дэфіцыт (каму дам, а каму не дам). Разгарэлася спрэчка, як прыпамінаюць старакапыльцы, ды і пайшлі тыя ні з чым. Але крамнік быў хітры, рашыў педагогам адпомсціць і падаў скаргу пракурору Хархурыну, што яго пабілі, хоць ніхто яго не біў.
І вось у газеце пішацца: “Гэта факт агіднай вылазкі агентаў класавага ворага выпадкова пралезшых у шэрагі КСМ, прафсаюз і настаўніцтва”. Далей гаворыцца, што добра выявіла раёнка замаскіраваных пахвальнымі граматамі, якія сумелі на глебе нацыянальнай ненавісці ўцягнуць у агідную справу вучняў. Зразумела, педагогам не паздаровілася: іх выгналі з працы, ды і вучняў пакаралі. Пазней “Слава працы” смела крытыкавала прадаўцоў (крамнікаў) за грубыя адносіны да пакупнікоў і патрабавала прыняць меры ўздзеяння да грубіянаў. А тады гэта падшывалася больш невінаватым. У гэты час ідуць пошукі класавых ворагаў, і любы данос ці скарга толькі на руку барацьбітам з класавым ворагам. Зразумела, Анішчук не дапусціў бы такога. Ён апытаў бы ўсіх жыхароў вёскі і праўдзіва данёс чытачам інфармацыю.
На старонках газеты часта выступае інструктар райкама партыі Антон Траяновіч (бацька былой нашай машыністкі Зінаіды Антонаўны), які даходліва расказвае аб дзейнасці партыйных арганізацый раёна. Крытыкуе некаторых кіраўнікоў сельгасарцелей за безгаспадарчасць. Пра тое, як ідзе сенакашэнне, паведамляюць селькоры Дарашэвіч з Грозава, Кіеня са Старыцы і старшыня калгаса “1-е жніўня” Новік Ніканор з Дубеек, як касцы косамі скошваюць па 0,6 гектара пры плане 0,3. Старшыня здзіўляецца, што 70-гадовы стары Варона Язэп выкошвае за дзень больш за дзве нормы. Вось гэта маладзец!
Янка Хведараў піша, як у калгасе “Чырвоныя Роспы” Старыцкага сельсавета наладжаны добры догляд за цяглавай сілай. А вось у калгасе “Іскра Ільіча” гэтага ж сельсавета ў Садках старшы конюх Гарэльскі — злосны гультай, “коні стаяць у гразі. Ад яго хутчэй трэба пазбавіць коней”. І ананімны подпіс — “Калгаснікі”.
Правільна крытыкуюць старшыню калгаса імя Крупскай Ліхадзіеўскага, што ён не прывёў інвентар у парадак і не выконвае пастанову райвыканкама аб правядзенні ў сваёй арцелі інвентарызацыі. Частка маёмасці валяецца ў Забалацці і завалена лубінам і саломай. “Такія адносіны Ліхадзіеўскага з’яўляюцца шкоднымі, яны граюць на руку класаваму ворагу”, — напісаў ужо вядомы нам Барысаў. Але прычым тут класавы вораг? Вось так стваралася падазронасць, хоць абыякавасць не мае ніякіх адносін да класавых ворагаў. Зразумела, і селькоры, і тыя ж “калгаснікі” хацелі зрабіць як лепш і не заўважалі, што маглі і самі трапіць у такую ж пастку.
За 16 чэрвеня 1934 года ў райгазеце друкуецца паўтары старонкі пра палітаддзел саўгаса імя Дзяржынскага. І, на жаль, начальнік палітаддзела Шнітко не пазбавіўся ворагаманіі. Ён лічыць, што гаспадарка засмечана варожымі кулацкімі элементамі (ды дзе ім тут быць, калі саўгас арганізаваўся з былых батракоў на пачатку Савецкай улады. – І. І.). І таму палітаддзел змагаецца за чысціню рабочага калектыву.
Палітаддзел праводзіў вялікую работу, як на ідэалагічным, так і гаспадарчым узроўні. І, зразумела, павысілася адказнасць камуністаў і камсамольцаў за даручаную работу. Шырока разгарнулася соцспаборніцтва і ўдарніцтва. А галоўнае – сталі вучыцца маладыя і старыя. У Дусаеўшчынскай школе навучалася 68 дзяцей. Палітаддзел уцягнуў у вучобу дарослых. Стварыў 5 відаў вучобы: палітгурток – 9 чалавек, вячэрняя рабочая школа – 40, кандыдацкая школа – 12, саўпартшкола – 15, завочнае навучанне – 7 чалавек. Актывізавалася культработа. Стварылася саўгасная бібліятэка. Шмат закуплялася газет і ў тым ліку “Калгаснік Капыльшчыны”. Наладжваюцца школы для павышэння кваліфікацыі механізатараў і жывёлаводаў. Аўтар М. Садаўскі напіша затым пра палітааддзелы МТС і іншых саўгасаў.
9 чэрвеня адбыўся раённы злёт калгасніц-ударніц. Начальнік палітаддзела Капыльскай МТС Майсееў заўважыў, што ўсе 250 дэлегатаў жадалі выступіць на трыбуне і расказаць, як яны дасягаюць высокай выпрацоўкі на фермах і ў полі. Ён пажадаў ім паказаць узоры працы ў сваіх арганізацыях і прымяняць звеннявыя метады працы. Вось у такім ключы ішлі артыкулы на старонках газеты.
У студзені 1935 года калгасны лад перамог, і намаганні кіраўніцтва раёна накіроўваюцца на тэхнічнае аснашчэнне сельскай гаспадаркі. Шмат трактароў, аўтамабіляў, сеялак і іншых сельгасмашын паступае ў Капыльскую МТС, і пра гэта інфармуе райгазета. Часта на яе старонках паведамляецца пра працоўныя поспехі праслаўленай трактарысткі Соф’і Рачок, якая выпрацавала на трактар 1500 га ўмоўнага ворыва. Пра яе грамадскую дзейнасць у якасці члена ЦВК БССР і СССР, дэпутата Вярхоўнага Савета СССР, Капыльскага раённага Савета.
“У 1937 годзе пасля вучобы я зноў прыехала ў рэдакцыю “Калгасніка Капыльшчыны”. Мяне сустрэлі ветліва і далі работу, — апавядала Алена Ціханаўна Кандыбовіч. – Тады працаваў ужо новы рэдактар Барыс Кацман, а намеснікам рэдактара быў Леў Гільчык, літработнік — А. Караваева. Друкарамі і наборшчыкамі працавалі М. Шкілевіч, А. Пенкевіч, В. Паўлюшчык і Р. Ясінская”.
Нешматлікія газетныя экспанаты нашай раёнкі беражліва захоўваюцца ў Капыльскім краязнаўчым музеі. Мне на вочы трапіў нумар райгазеты за 7 мая 1938 года. На першай старонцы надрукаваны выбарчыя ўчасткі па выбарах у Вярхоўны Савет БССР. Я з цікавасцю даведаўся пра многія вёскі, пасёлкі, хутары, засценкі і мястэчкі нашай роднай Капыльшчыны. Большая палова населеных пунктаў знікла, але для цікаўных даследчыкаў і краязнаўцаў гэта будзе вялікім адкрыццём. Тут жа на 1-й старонцы ёсць рэкамендацыі, як правесці бальшавіцкую агітацыю на выбарчых участках. На трэцяй чытачы “Правды” аб “Правде”. Ёй прысвечаны артыкул дырэктара Капыльскай беларускай ПСШ Л. Д. Віткіна, а таксама інструктара РК КПБ А. Траяновіча. Ёсць нават здымак пра іспанскіх дзяцей (фота Прэсклішэ), а таксама матэрыялы БелТА. На чацвёртай старонцы заметка пра Забалацкую МТС, а ў іншых нумарах – пра Цімкавіцкую і Чыжэвіцкую МТС. Тыраж газеты павялічыўся да 3500, а стартаваў з 500 экзэмпляраў. Цікава, што ў Цімкавічах дзейнічае аддзяленне шавецкай арцелі “Камунар”, і ў адзін з майскіх дзён члены арцелі перакрылі нормы выпрацоўкі і мелі высокія заробкі. Стаханавец Насулевіч выканаў дзённую норму на 300 працэнтаў. А вось В. Карман, І. Грыбок, М. Бушук, К. Мейстар выканалі свае заданні на 250 працэнтаў. Члены арцелі абавязаліся працаваць яшчэ лепш. Аўтары: Варвашэня, Шалюбека, Тарузаў. Адказны рэдактар Б. Кацман.
У 1937 годзе павысіўся матэрыяльны і культурны ўзровень людзей. Калгаснікі ўжо добра апраналіся і лепш харчаваліся. Яны жылі значна лепш за заможных аднаасобнікаў, што былі на пачатку калектывізацыі. І, вядома ж, раёнка на сваіх старонках расказвае, як заможна жывуць вяскоўцы, выпісваюць пазыку, каб яшчэ больш мацаваць радзіму. Усе дзеці вучацца ў школе, адчуваецца паўсямесны клопат аб людзях. Карэспандэнты Яўген Жылка і Васіль Наркевіч пішуць нарысы аб людзях, выпускаюць літаратурныя старонкі. Свае вершы друкуе Рыгор Чарнушэвіч (Філосаф), які ў свой час друкаваўся ў “Нашай ніве”. А якія лірычныя, патрыятычныя вершы прыносяць маладыя паэты Аляксандр Коршак, Уладзімір Ясючэня! Малодшы за іх Сцяпан Александровіч піша замалёўкі і невялічкія апавяданні. Літсупрацоўнік Васіль Гаўрук усяго сябе аддае любімай газеце і разам з Наркевічам і Жылкам апавяданнямі і вершамі ўслаўляюць новае жыццё і любасць да Айчыны. Нельга не ўспомніць настаўніка Капыльскай беларускай школы (цяпер гімназія №1) Васіля Аляксеевіча Корнева, выхаванца Гомельскага педінстытута, які разам з паэтамі Леанідам Гаўрылавым, Міколам Сурначовым, як гаворыць доктар філалагічных навук Іван Штэйнер, стаялі “ля вытокаў універсітэцкай школы прыгожага пісьменніцтва. Ён запальваў сэрцы сваіх вучняў і разгортваў іх паэтычныя крылы”. Разам са сваімі вучнямі друкуе вершы ў райгазеце “Калгаснік Капыльшчыны”. Гэты таленавіты чалавек не толькі выдатна выкладаў беларускую мову, але і арганізаваў пры школе літаратурны і драматычны гурткі (вайна потым забярэ гэта сузор’е талентаў).
У канцы 1938 года райгазета на нейкі час набывае новую назву “За Сацыялістычнае земляробства”. Яўген Канстанцінавіч Жылка становіцца загадчыкам пісем і актыўна вучыць селькораў працаваць над тэкстам, завастраць тэму на важным. А Уладзімір Гаўрук восенню 1940 года прызываецца ў паветраную армію, дзе ў палкавой газеце друкуе свае вершы і матэрыялы. Служыць ён там разам са сваім земляком са Слабада-Кучынкі Іванам Трацэўскім. Маладой дзяўчынай прыходзіць у друкарню Аня Гурыновіч, а брыгадзірам становіцца Станіслаў Ігнатавіч Плюта з вёскі Вошкаты. Друкарня друкуе, як сваю раёнку, так і дзве палітаддзелаўскія газеты: саўгаса Дзяржынскага і Капыльскай МТС.
Грымнула вайна, і фашысцкія самалёты бамбяць Капыль. Валянціна Мікалаеўна Паўлюшчык перад гэтым друкавала апошні нумар газеты. “Ноч была цяжкай, друкарская машына капрызнічала. З цяжкасцю яе круціў Маскалькоў ці Роцька, — успамінала яна пры сустрэчы. – Прыцягнулася дадому і адразу легла спаць. А раніцай, ледзь свет, будзіць гаспадыня кватэры: “Што ты, Валя, спіш, вайна пачалася”.
“Не маем права аддаць у рукі ворага друкарскую базу”, — гаворыць апошні рэдактар Іван Кучук. І вось па ўказанні рэдактара Валянціна Паўлюшчык, Аня Гурыновіч, Яўген Жылка, Васіль Наркевіч і іншыя супрацоўнікі паляць дакументы і хаваюць абсталяванне і шрыфты. А ў райвыканкаме па ўказанні старшыні Антона Іосіфавіча Здрайкоўскага таксама знішчаюць акты на землекарыстанне і іншыя дакументы.
Іван ІГНАТЧЫК
НА ЗДЫМКУ: даваенны калектыў рэдакцыі
Значнай падзеяй для выхаванцаў і выкладчыкаў Капыльскай і Цімкавіцкай школ мастацтваў стала правядзенне ІІІ раённага конкурсу баяністаў і акардэаністаў “Капыльскія пераборы”, які адбыўся 14 красавіка.
Яго мэта — выяўленне лепшых і таленавітых выканаўцаў (у кожным класе), развіццё іх творчых здольнасцей і павышэнне ўзроўню выканальніцкага майстэрства, удасканаленне педагагічнага ўзроўню выкладчыкаў, папулярызацыя ігры на баяне і акардэоне.
Урачыстым адкрыццём конкурсу стала выступленне навучэнцаў групы прафарыентацыі Капыльскай ДШМ, дыпламантаў адкрытага Рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І. Жыновіча Івана Усовіча (3 клас, баян, філіял Семежава) і Марыны Мяцельскай (6 клас, акардэон).
У творчым спаборніцтве прымалі ўдзел не толькі хлопчыкі і дзяўчынкі з Капыльскай і Цімкавіцкай школ мастацтваў, але і выхаванцы іх філіялаў з Семежава, Слабада-Кучынкі, Старыцы. Усе навучэнцы выступілі паспяхова, чаму садзейнічала карпатлівая, напружаная работа іх педагогаў М. П. Сільвановіч, У. Б. Чаркаса, Н. С. Каленчыц, А. В. Карповіча.
Самымі цікавымі і запамінальнымі былі выступленні Хрысціны Кавалеўскай (1 клас Капыльскай ДШМ), Аляксея Хартановіча (2 клас Капыльскай ДШМ), Алёны Каруннай (2 клас Цімкавіцкай ДШМ), Надзеі Няхайчык (2 клас Цімкавіцкай ДШМ), Уладзіслава Гурло (3 клас Капыльскай ДШМ), Максіма Казака (4 клас Капыльскай ДШМ), Максіма Кавалені (5 клас Капыльскай ДШМ), Яўгена Дарашэвіча (5 клас Цімкавіцкай ДШМ), якія атрымалі дыпломы І, ІІ і ІІІ ступеней. Граматай, як самы юны ўдзельнік, быў адзначаны вучань 1 класа Капыльскай ДШМ Андрэй Пыліла.
Хочацца пажадаць усім удзельнікам конкурсу далейшых творчых поспехаў і прызавых месц.
Наталля КАЛЕНЧЫЦ,
загадчыца аддзялення народных інструментаў Капыльскай ДШМ
Сапраўдны падарунак зрабілі аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму, адміністрацыя фізкультурна-аздараўленчага комплексу для капыльскіх малышоў і іх бацькоў, якія любяць пабалаваць маленькіх гарэзаў чымсьці цікавым і незвычайным.
Каб з карысцю для здароўя і весела правесці вольны час, завітайце на ФАК і вазьміце на пракат… электрамабіль ці матацыкл. Раней гэтай паслугай можна было скарыстацца толькі ў сталічных парках адпачынку ці буйных гарадах. А цяпер ехаць нікуды не трэба – усё побач.
Для больш дарослых аматараў карыснага баўлення часу таксама знойдзецца занятак: да вашых паслуг – ролікавыя канькі, веласіпеды, турыстычны інвентар. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца ўжо правераныя капылянамі катамаран, лодкі і многае іншае. Усё - для якаснага абслугоўвання сваіх кліентаў.
Часта прыходзіцца чуць: ну куды ў Капылі можна выйсці, дзе адпачыць? Прыходзьце на фізкультурна-аздараўленчы комплекс, знайдзіце вольную хвіліну!
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
[caption id="attachment_718" align="alignleft" width="300" caption="Н. Куприенко и Л. Станиславчик на севе лука"][/caption] В РСУП «С «Лесное» наряду с выращиванием традиционных для района яровых культур семеноводству отведено главенствующее место. Именно поэтому к хозяйству столь велико внимание со стороны РУП «Институт овощеводства». Вот и в эти дни заместитель директора по науке, заведующий лабораторией луковых культур Николай Куприенко приехал со специалистами для наладки посевного агрегата АГП-2,8, разработанного учреждением.
— В республике подготовлена и осуществляется программа по производству лука-севка, — рассказывает Николай Петрович. – На научной основе будет вестись выращивание на 130 гектарах. Мы сотрудничаем с хозяйствами Гомельской и Могилевской областей. На Минщине определен только РСУП «С «Лесное», где под культуру отведено 30 гектаров. Вообще, при финансовой поддержке институт планирует расширить площадь и довести ее до 250 гектаров. С чем это связано? Мы должны иметь свои семена. Ведь пока в республику из Голландии, Польши, Германии мы ввозим 2,5 тысячи тонн лука-севка на сумму более 3-х миллионов долларов. Разработанная специальная программа позволит на научной основе возделывать эту культуру, что послужит значительным шагом к импортозамещению.
[caption id="attachment_719" align="alignright" width="300" caption="Механизатор В. Домашевич со специалистами института настраивают агрегат"][/caption]РСУП «С «Лесное» уже не первый год работает с луком-севком. По мнению директора Леонида Станиславчика, если выращивание механизируется хотя бы на 80%, то отдача будет еще более значительна. Но и сегодня эта трудоемкая культура уже рентабельна. С гектара выходит до 8 тонн, а это – 40 миллионов рублей выручки. Вряд ли найдется в сельском хозяйстве что-то подобное. К тому же под выращивание лука-севка не нужны высокоплодородные земли. Для получения качественного посадочного материала подбираются средние по обеспеченности элементами питания площади.
Еще в хозяйстве занимаются выращиванием семян свеклы, редьки японской, овощного гороха… Но специализация не затмевает другие вопросы сельскохозяйственного назначения. Проведена подкормка всех 918 гектаров озимых зерновых, а также многолетних трав, сенокосов и пастбищ. Подсеваются многолетние травы, идет сбор камней. Под яровые культуры вспахано 485 гектаров (76%), влага закрыта на 70% запланированной площади, подготовлено к севу 670 гектаров (50%). Звершили сев яровых зерновых и зернобобовых. Посеяно 100 гектаров сахарной свеклы (67%), 4 – картофеля (10%). Еще земледельцам хозяйства предстоит возделать 300 гектаров кукурузы, 16 – кормовой свеклы, совместно с Несвижским льнозаводом – 100 га льна.
В этой веренице дел не забыт человек. На мехдворе в честь победителей соревнования ежедневно поднимается флаг трудовой славы. В диспетчерской размещена вся необходимая информация для занятых на посевных работах. На поле доставляется вкусное горячее питание. Несколько минут на обед – и снова в поле, чтобы не упустить оптимальные сроки для закладки урожая 2010 года.
Мария ШЕИНА
Фото автора
В связи с празднованием 65-летия Победы в Великой Отечественной войне, объявлением 2010 года Годом качества и во исполнение Постановления Совета Министров Республики Беларусь №530 от 7 апреля 2010 года «О проведении республиканского субботника в 2010 году», Копыльский районный исполнительный комитет решил рекомендовать трудовым коллективам принять участие в республиканском и районном субботниках 24 апреля 2010 года на рабочих местах либо осуществить благоустройство и приведение в надлежащее состояние населенных пунктов, в том числе агрогородков, мемориальных комплексов, мест боевой и воинской славы, захоронений воинов и партизан Великой Отечественной войны, захоронений массовой гибели гражданского населения, а также подготовку загородных оздоровительных лагерей к летнему сезону, оказание помощи на весенне-полевых работах в подшефных хозяйствах.
Заработанные в день проведения республиканского и районного субботников средства в объемах, определенных работниками, перечисляются на отдельный счет Копыльского районного исполнительного комитета № 3642213029000 в ЦБУ № 609 в г. Копыле филиала № 620 ОАО «АСБ «Беларусбанк» г. Несвижа, код МФО 153001523, УНП 600021700 (с пометкой «республиканский субботник», «районный субботник»).
З 20 красавіка пачаліся выбары дэпутатаў у мясцовыя Саветы. Магчымасць прагаласаваць датэрмінова даецца тым грамадзянам, якія па нейкіх прычынах у дзень выбараў будуць адсутнічаць па месцы жыхарства. У гэтым выпадку свой грамадзянскі абавязак яны выкарыстоўваюць загадзя, завітаўшы на выбарчы ўчастак з 10.00 да 14.00 ці з 16.00 да 19.00. Прычым, афіцыйнае пацвярджэнне прычын датэрміновага галасавання не патрабуецца.
Як паведаміў старшыня Капыльскай раённай выбарчай камісіі Іван Бабко, па выніках трох першых дзён свой грамадзянскі абавязак выкарысталі 18,8% выбаршчыкаў. Найбольшая актыўнасць назіралася на Грозаўскім участку для галасавання №1, Пацейкаўскім участку для галасавання №10, Цімкавіцкім Маладзёжным участку для галасавання №27, Цімкавіцкім Слуцкім участку для галасавання №28, Браткаўскім участку для галасавання №31, Навасёлкаўскім участку для галасавання №32, Жыліхаўскім участку для галасавання №35.
Пабываўшы на Партызанскім выбарчым участку для галасавання №20, які размешчаны на фізкультурна-аздараўленчым комплексе г. Капыля, пацікавіўся, чаму выбаршчыкі аддалі перавагу датэрміноваму галасаванню.
- Надышло цёплае надвор’е, шмат работы з’явілася ў агародзе, - расказвае настаўніца сярэдняй школы №2 Валянціна Гузава. – У суботу думаем садзіць бульбу, у нядзелю збіраюся ў царкву схадзіць. У іншыя дні таксама буду занята.
- Увогуле, мы выбралі той час, калі нам спадручна прагаласаваць. Сёння народу нямнога, таму спакойна выканаем свой грамадзянскі абавязак, - дадае Зоя Шкадарэвіч, сяброўка і калега Валянціны Андрэеўны.
Праз некалькі хвілін намесніку старшыні выбарчай камісіі Юрыю Трухановічу прад’яўляе пашпарт медсястра Капыльскай цэнтральнай раённай бальніцы Аксана Чацвярык.
- Датэрмінова галасую, таму што на выхадныя прыязджаюць дзеці, якія вучацца ў Мінску. У нядзелю трэба іх сабраць і адправіць на вучобу, - патлумачыла Аксана Пятроўна.
- Я ўвогуле ў выбарах удзельнічаю ўпершыню, - адзначае навучэнец Капыльскага СПЛ Дзмітрый Другаль (на здымку). – Вось з’явілася вольная хвіліна і вырашыў скарыстаць магчымасць прагаласаваць датэрмінова.
Ужо да 18 гадзін набралася тры дзесяткі выбаршчыкаў, якія аддалі свае галасы за таго ці іншага кандыдата. Старшыня выбарчай камісіі Мікалай Жук адзначыў:
- Колькасны склад выбаршчыкаў з моманту апошніх выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якія праводзіліся 28 верасня 2008 года, практычна не змяніўся. І калі параўноўваць з імі, то актыўнасць жыхароў Капыльшчыны ў гэту кампанію на датэрміновым галасаванні прыкладна ў два разы вышэйшая. Пра што сведчыць і пратакол па выніках кожнага дня, які вывешваецца на стэндзе выбарчага ўчастка.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
З кожным годам ветэранаў становіцца ўсё менш. На тварах з’яўляецца больш маршчын, ужо няма той моцы, з якой рукі сціскалі зброю, калі ішлі біць ворага. Але пры кожнай сустрэчы адчуваецца сіла духу, любоў да жыцця, што дапамаглі ім выстаяць і перамагчы ў Вялікай Айчыннай.
З нагоды 65-годдзя Перамогі 5 студзеня 2010 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ “Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку ўзнагароджвання юбілейным медалём” “65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”.
Згодна з Палажэннем, медалямі ўзнагароджваюцца ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя ўзнікі канцлагераў, турмаў, гета і іншых месц прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў перыяд Другой сусветнай вайны. “Ні адзін ветэран Вялікай Айчыннай вайны не павінен быць пакрыўджаны і пакінуты на волю лёсу, - падкрэсліў Прэзідэнт. – Калі раптам вы бачыце, што нехта пакрыўджаны, абдзелены падтрымкай – падкажыце, мы гэта выправім. Ветэраны – гэта наш залаты фонд, крэмень, апора дзяржавы”.
На тэрыторыі Слабада-Кучынскага сельсавета пражывае ўсяго 17 вязняў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
[caption id="attachment_704" align="alignright" width="300" caption="Словы ўдзячнасці – ад Леаніда Вілейкі"][/caption]16 красавіка завіталі яны на мерапрыемства, прысвечанае 65-годдзю Перамогі, у мясцовую адзінаццацігодку. З цікавасцю прайшлі ветэраны вёсак Пясочнае, Старыца, Слабада-Кучынка па мясцовым школьным музеі, разглядваючы даволі змястоўную экспазіцыю, дзе значную частку займае і перыяд Вялікай Айчыннай. Пасля ва ўрачыстай абстаноўцы ваенны камісар Капыльскага раёна падпалкоўнік Сяргей Барташэвіч, намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская, старшыня Слабада-Кучынскага сельскага Савета дэпутатаў Нэлі Гусева павіншавалі ветэранаў з надыходзячым святам і ўручылі юбілейныя медалі і пасведчанні. Словы ўдзячнасці за ратны подзвіг гучалі і ад старшынь ветэранскіх арганізацый РСУП “С “Прамень” Леаніда Вілейкі, СГФ “Крыніца” Святланы Астрэйкі.
Атрымалі віноўнікі ўрачыстасці і падарункі ад вучняў школы ў выглядзе вершаў і песень ваенна-патрыятычнай тэматыкі. А песні ваеннага ліхалецця разам з хлопчыкамі і дзяўчынкамі спявалі нават усёй залай. Сапраўдным сюрпрызам стала выступленне ветэрана вайны Канстанціна Васільевіча Падоліна, які праспяваў для ўсіх прысутных песню ўласнага сачыненя, напісаную ў гады Вялікай Айчыннай.
Але не ўсе ветэраны здолелі прыехаць у Слабада-Кучынку. Ала Раеўская, Нэлі Гусева і Сяргей Барташэвіч наведалі герояў дома, дзе са словамі ўдзячнасці і ўручылі заслужаныя ўзнагароды.
На наступны дзень юбілейныя медалі былі ўручаны 20 ветэранам Бабаўнянскага, а ў мінулы панядзелак – 8 героям вайны з Камсамольскага і 7 – Браткаўскага сельскіх Саветаў. А ўвогуле ў Капыльскім раёне юбілейныя медалі атрымаюць 233 чалавекі.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
НА ЗДЫМКАХ: 1. Ала Раеўская, Сяргей Барташэвіч уручаюць юбілейную ўзнагароду; 2. Словы ўдзячнасці – ад Леаніда Вілейкі; 3. Здымак на памяць.
Фота аўтара
Война жестока. Она ворвалась внезапно в судьбы, планы, отобрав у многих их надежды и намеченные проекты, и саму жизнь. Эхо войны звучит долго, и еще будет звучать в памяти поколений. Но есть люди, которые могут воплотить это эхо войны в музыке, в слове, в рисунке и даже в камне.
Таким человеком был Селиханов Сергей (1917-1976 гг.) белорусский скульптор, народный художник БССР (1963 г.), заслуженный деятель искусств БССР (1955 г.).
Селиханов родился в Петрограде. Жил в Белоруссии с 1921 г. Учился в Витебском художественном техникуме с 1933 по 1937 год. С 1940 года участвовал в художественных выставках. Селиханов - участник Великой Отечественной войны. С 1948 года - член Союза художников БССР. Работал в области станковой и монументальной скульптуры. В начале 50-х годов участвовал в оформлении белорусского павильона на ВДНХ СССР - композиция «Беларусь трудовая», 1950-1951 гг. - фигура Героя Советского Союза Константина Заслонова. Выполнил портрет русского писателя М. Салтыкова-Щедрина в 1951 г. С середины 1950 г. главная тема Селиханова в монументальном искусстве — подвиг советского народа в Великой Отечественной войне. Выполнил горельефную композицию «Советская Армия в годы Великой Отечественной войны» для монумента Победы в Минске (1954 г.), памятник Константину Заслонову в Орше (1955 г.), памятник Герою Советского Союза пионеру Марату Казею в Минске (1958 г.), памятник белорусской партизанке Л. Чаловской в Борисове (1958 г.), братьям-партизанам Цубам около д. Великий лес Солигорского района (1961 г.), памятник на могиле жертв фашизма в Браславе (1971 г.). Наивысшее творческое достижение Селиханова — скульптурная композиция «Непокоренный человек» во всемирно известном мемориальном комплексе Хатынь (1969 г.), за что удостоен Ленинской премии. Фигура мужчины с убитым мальчиком на руках - основной элемент мемориала - символ мужества и непокорности белорусского народа. Скульптор Селиханов создал галерею героев гражданской и Великой Отечественной войн, выдающихся деятелей культуры и искусства Беларуси, представителей городов и деревень.
Сергей Селиханов относится к старшему поколению белорусских скульпторов. Он вошел в четверку самых известных скульпторов, среди которых Андрей Бембель, Заир Азгур, Алексей Глебов.
Позировать Селиханову считали за честь поэты Якуб Колас и Янка Купала. Свою первую скульптуру «Ворошилов на маневрах» он создал в возрасте 23 лет. Через год началась война. И только 8 лет спустя мастер представил свою следующую скульптуру — «Освобождение». За полвека Сергей Селиханов вылепил десятки скульптур, высота некоторых до 30 метров. Последняя его работа — памятник Фрунзе. Через год после начала работы над ней скульптора не стало.
Он автор станковых композиций «Защитим детей» (1957 г.), «Последний бой» (1964 г.), «Защитники Брестской крепости» (1965 г.). Умер в г. Мин-ске. Скульптором стал его внук Константин Селиханов.
Какое же отношение имеет этот известный скульптор к Копыльщине? Самое прямое. Эхо войны звучит и в нашей Старице - это мемориальный комплекс в честь Победы советского народа в Великой Отечественной войне (1975 г.).
Со стороны деревни возвышается фигура воина-победителя в развевающейся плащ-палатке, которая пронизана мужеством, достоинством и ликованием. На заднем плане — монументальная стена с лицами женщины, партизана, солдата, а между ними 168 фамилий местных жителей, офицеров и солдат Советской Армии, партизан и подпольщиков.
Весь этот комплекс отражает военную истории Старицы, а в миниатюре и историю Беларуси: Старицкий партизанский бой, деревня была дважды сожжена, много жителей расстреляно и погибло в боях, умерло от ран и болезней. Фигура воина-освободителя не дает нам права все это забывать.
Алеся КРУГЛИК,
член кружка «Родное слово» Старицкого СДК
Р.S. Калі рыхтаваўся да друку матэрыял Алесі Круглік, узнікла пытанне наконт яго ілюстрацыі: фотаздымка мемарыяльнага комплексу ў Старыцы. Але аказалася, што не так проста сфатаграфаваць яго цалкам. Каля месца памяці і смутку павырастала кустоўе вышэй за рост чалавека, поўнасцю засланіўшы помнік ад дарогі.
А між іншым успамінаецца 1975 год, калі адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяла. Тады я працавала загадчыцай Русакоўскага сельскага клуба, і мы, работнікі культуры, прымалі самы непасрэдны ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Загадзя прыбіралі бераг возера, дзе яшчэ не было будынка канторы. У вызначаны час сабралася шмат народу: з Мінска, Капыля, Старыцы, навакольных вёсак. Прозвішча Селіханава ва ўсіх было на слыху. Яшчэ б, самы вядомы ў Беларусі скульптар, які ў 1970 годзе атрымаў Ленінскую прэмію за фігуру старога з забітым хлопчыкам на руках у мемарыяльным комплексе “Хатынь”, ствараў скульптурны ансамбль і на Капыльшчыне.
Пасля ўрачыстай цырымоніі, на якой выступіў і Селіханаў, надышоў самы адказны момант – адкрыццё помніка. На фігуру салдата было нацягнута белае палатно, аднак яго зняць па камандзе падчас урачыстай цырымоніі не атрымалася. Доўга развяваў вецер тканіну, пакуль агульнымі намаганнямі з ёю не ўдалося справіцца. Гэта была, на жаль, апошняя работа знакамітага майстра. Праз год Сяргея Іванавіча Селіханава не стала…
У старыцкі комплекс ён уклаў думкі і сэрца. І месца ён выбіраў таксама сам: на ўзвышшы, каб з усіх бакоў добра праглядваўся салдат з высока ўзнятай рукой. Гэта знак міру і напамінку. Ён нібы заклікае: не прайдзі міма, спыніся на хвілінку, беражы сваю зямлю, Радзіму, родных і блізкіх. На жаль, сёння комплекс акружаюць недагледжаныя насаджэнні, хаваючы ў зарасніках велічнасць гэтага мемарыяльнага комплексу, які вось ужо 35 гадоў узвышаецца на гераічнай старыцкай зямлі.
Марыя ШЭІНА