Несмотря на неоднократные предупреждения сотрудников инспекции государственного пожарного надзора Копыльского РОЧС о недопустимости сжигания сухой растительности и разведения костров в запрещенных местах, люди продолжают выжигать траву и сжигать прошлогодний мусор.
За розжиг костра к административной ответственности привлечена Татьяна Адамовна Ковш (штраф 70 000 руб.), жительница д. Калиновка Сл.-Кучинского сельского Совета, Татьяна Вячеславовна Ракевич из д. Язвины Бобовнянского сельсовета (штраф 35 000 руб.).
За выжигание сухой растительности, трав на корню, а также стерни и пожнивных остатков наказан Сергей Иванович Алешкевич, сторож СПК «Малиново» (штраф 350 000 руб.), проживающий в д. Старина Бучатинского сельсовета, и Иван Григорьевич Ковальчук, начальник участка ОАО «Старица-Агро» из д. Калиновка-1 Сл.-Кучинского сельсовета (штраф 350 000 руб.).
Уважаемые жители Копыльского района! Напоминаем, что допускается осуществлять контролируемое сжигание мусора, отходов, выполнение иных работ с применением открытого огня на расстоянии не менее 15 м от зданий, сооружений и только в безветренную погоду.
Кирилл БОТВИНОВ,
начальник инспекции ГПН Копыльского РОЧС, капитан внутренней службы
Ішоў 44-ы год… Цёмныя хмары апусціліся над ярка-чырвоным гарызонтам. Цень магутных дрэў загароджваў святло заходзячага сонца, промні якога ледзь пранікалі скрозь вялізныя навальнічныя хмары. Вецер то злёгку гайдаў вершаліны маладых бяроз і асін, то парывіста зрываў лісце з галін дубоў і клёнаў, нібыта мятлой падымаў пыл з пясчанай палявой дарогі, ганяў хвалі па рацэ. Дзесьці далёка чулася глухаватае бурчанне грому, а над лесам выгіналася змяёй вогненная нітка маланкі.
Жэнька, згінаючыся, бегла па палявой дарозе ўздоўж невялікай рачулкі, каля якой прайшло яе дзяцінства. Ужо не было бачна пячных труб, асірацелых дамоў роднай вёскі, не чуваць трывожнага брэху суседскай Жучкі. Прыціснуўшы да грудзей невялікі скрутак, дзяўчына ледзь чутна ўсхліпвала. У тым скрутку яна несла бохан хлеба і пяць яшчэ не паспелых яблыкаў «белага наліву» - гэта ўсё, што змагла даць маладой медсястры суседка, якая адна выхоўвала семярых дзяцей. Балюча было Жэні адрываць ад дзяцей апошнюю ежу, але яна разумела, што не можа вярнуцца ў лес да параненых партызанаў ні з чым.
Ішоў 44-ы год… Семнаццацігадовая медсястра, партызанка Яўгенія Палякова спяшалася да параненых салдат. Адважную дзяўчыну не палохалі маланкі і моцны вецер, які густой заслонай засцілаў дарогу да лесу. Нейкія тры кіламетры аддзялялі дзяўчыну ад лесу…
Дождж мацнеў, прыгожыя маланкі свавольна спісвалі неба яркімі феерверкамі. Спыніцца Жэню прымусіў грукат колаў, які набліжаўся. Дзяўчына замерла ў чаканні, бо здалёк ужо былі чутны незразумелыя фразы ворагаў. Мацней прыціснула да сябе скрутак з гасцінцамі для хворых. Воз спыніўся каля яе ног.
— Партызан? - панура спытаў сівы немец.
— Не, - адказала Жэня, з нянавісцю гледзячы на ворага.
— Куды дарога? - спытаў немец, паказваючы на стужку, якая вяла да лесу. Яго усмешка стала яшчэ болыш дзёрзкай і агіднай.
— На хутар, - спакойна адказала юная партызанка. - Я да цёткі іду. Хворая яна, ёй дапамога патрэбна.
— Што нясеш? - пацікавіўся малады немец.
Жэня заўважыла, якія вялікія і прыгожыя ў яго вочы, ёй на хвіліну здалося, што чалавек з такімі вачыма не можа быць злосным і жорсткім. Але яна прамаўчала, баючыся, што ненавісныя фашысты адбяруць апошняе.
- Што нясеш? - громам прагучала ўсё тое ж пытанне.
- Да партызанаў яна, - пачуўся знаёмы бас.
I толькі цяпер Жэня змагла разгледзець сілуэт аднавяскоўца Івана, якога яна месяц назад выходжвала: стары хварэў на тыф. I вось цяпер ён яхідна паглядаў на медсястру.
- Яна ў Зінаіды сёння хлеб брала, каб хворых партызан пачаставаць.
- Дзед Іван… - скрозь слёзы прашаптала дзяўчына.
- Ну, што? Я хаця і стары, але жыць хачу! Гавары, дзе хаваецеся!
- Не скажу! - храбра адказала Жэня, выціраючы слёзы.
- Не скажа яна, - кінуў дзед немцам. - У бацьку пайшла, упартая!
Малады немец з прыгожымі вачамі ўскочыў, навёў аўтамат на безабаронную дзяўчыну і раўнадушна выстраліў… Перад вачамі Жэні за хвіліну прамільгнулі хворыя, якія да вечара будуць чакаць яе: кульгавы Лёнька, каравокі Юрка з запаленнем лёгкіх і малады камандзір Аляксей, цяжка паранены ў грудзі...
…Світала. Дождж не спыняўся. Ён нібы аплакваў недарэчную смерць маладой медсястры Жэні Паляковай. Яна ляжала на дарозе, утаропіўшы нерухомы погляд у бяздоннае неба. На яе твары застыла амаль дзіцячая ўсмешка, а рука беражліва прыціскала да грудзей маленькі скрутак. Ішоў 44-ы год…
Вольга ТРЫГУБОВІЧ,
студэнтка БДПУ імя М. Танка
Ежегодно учащиеся Копыльской детской школы искусств участвуют в многочисленных фестивалях и конкурсах. Это конкурсы инструментальных коллективов, юных исполнителей на музыкальных инструментах, по изобразительному искусству и хореографии.
С целью выявления и поддержки талантливых юных музыкантов, повышения исполнительского мастерства 31 марта в г. Клецке состоялся II открытый фестиваль-конкурс фортепианной музыки «Музыкальные искорки». Учащиеся Копыльской детской школы искусств также приняли в нем участие. Младшую возрастную категорию представили учащаяся 2-го класса Яна Мороз (класс преподавателя Е. Ю. Наранович), Агнесса Ткаченко (класс преподавателя Т. Г. Семеновой), среднюю возрастную категорию - учащаяся 4-го класса Мария Горбач (класс преподавателя И. Б. Хартанович).
Только ежедневный и многочасовой труд каждого юного исполнителя может дать возможность принять участие в таком серьезном конкурсе. На сей раз в «Музыкальных искорках» приняло участие более 60 юных пианистов детских школ искусств из 18 городов Минской и Брестской областей.
Преодолевая волнение, радость, восторг, юные пианисты успешно исполняли свои конкурсные программы. Порой жюри было нелегко определить победителей. Учащиеся Копыльской школы искусств были отмечены дипломами и памятными подарками.
Стать победителем - нелегкий труд. Мы искренне желаем нашим юным музыкантам дальнейших творческих побед и новых успехов. Пусть копыльская земля множится звездочками, зажигается и светится искорками новых талантов, расширяются границы фестивалей и конкурсов и все возвращаются с наградами.
Валентина Ляшко,
преподаватель Копыльской ДШИ по классу фортепиано
Фото Сергея ЛАЗОВСКОГО
Вольга РАДКЕВІЧ,
бібліятэкар Жыліхаўскай сельскай бібліятэкі
Так называлась профилактическая акция, которая проходила на территории района с 4 по 14 апреля.
За истекший период 2010 года на территории района произошло 8 дорожно-транспортных происшествий, в которых 5 человек погибло, 3 получили ранения различной степени тяжести, 2 ДТП совершили водители в состоянии алкогольного опьянения.
Опьянение делает людей беззащитными при возникновении неординарных ситуаций. Особенно остро это проявляется в дорожном движении, независимо от того, кто находится в состоянии алкогольного опьянения - водитель или пешеход, велосипедист или возчик гужевого транспорта.
Нетрезвые водители, управляя автомобилями, сбивают пешеходов, совершают опрокидывания и лобовые столкновения на огромной скорости. Гибнут сами, лишают жизни других или делают их инвалидами.
Вот лишь некоторые примеры таких ДТП: 7 января с. г. в 23.10 на автодороге в д. Новоселки водитель а/м «Фольксваген Гольф», находясь в состоянии алкогольного опьянения, совершил наезд на пешехода, который погиб.
26 февраля с. г. в 19.20 на автодороге Осиповичи - Барановичи вблизи д.Сунаи водитель а/м ВАЗ-2101, находясь в состоянии алкогольного опьянения, совершил наезд на двигавшегося в попутном направлении велосипедиста, который погиб.
Основной пик ДТП, совершенных нетрезвыми водителями, приходится на выходные и праздничные дни. По времени суток - с 18 до 23 часов. Большинство водителей, управлявших в момент ДТП транспортным средством в состоянии опьянения, имели водительский стаж до 6 лет.
Уважаемые граждане! Если вы видите или знаете, что транспортным средством управляет водитель в состоянии алкогольного опьянения, срочно сообщите в дежурную часть ГАИ по телефону GSM 102 (звонок бесплатный). Возможно, ваша информация убережет жизнь одному человеку и не позволит сломать судьбу другому.
ОГАИ Копыльского РОВД
[caption id="attachment_632" align="alignleft" width="300" caption="Механизатор С. Белога на севе однолетки"][/caption] В сельскохозяйственном производственном кооперативе
«Ванелевичи» нынешняя весенне-посевная кампания имеет одну отличительную особенность: оптимальные сроки уходят, а на полях – переизбыток влаги.После суровой зимы оттаивание почвы шло очень медленно, что в общем-то до сих пор в некоторых местах на здешних тяжелых землях не дает возможности выйти технике в поля. Самые увлажненные участки оставляют под поздние яровые, а сев зерновых и зернобобовых проводят, можно сказать, в экстремальной ситуации. Например, на севе однолетних механизатору Сергею Белого приходится нелегко. В некоторых местах трактор с комбинированным посевным агрегатом «Сулки» то и дело застревает в вязкой почве. Ответственная за данное поле помощник бригадира Людмила Дорошевич контролирует каждый проход агрегата, сама расставляет вешки по краю поля, следит за технологией сева и своевременной подвозкой семян, которую осуществляет Михаил Мицкевич.
Сложные климатические условия еще раз напоминают, как важно, что с осени выполнен наибольший объем работ. Заслуживает внимания тот факт, что зябь была полностью поднята.
— И дело не только в том, что разгружается весенне-посевная кампания, — говорит главный агроном сельхозпредприятия Сергей Лазюк. – В данный момент некоторые виды работ провести практически невозможно. А так пускаем культиватор, подсушиваем и, хоть частями, но сеем.
[caption id="attachment_633" align="alignright" width="300" caption="Механизаторы А. Ротько и Н. Степчук на внесении Касса"][/caption]Несмотря на трудности, в хозяйстве все же успешно справляются с закладкой нового урожая. На вчерашний день на счету земледельцев 393 гектара, что составляет 76% к запланированному. Конечно, кроме двух «Сулки» основной груз ложится на комбинированный посевной агрегат «Турбо-Дрил». Мощным трактором «Джон Дир» умело управляет Сергей Вареник.
В тот же день в бригаде №1 Александр Ротько вносил КАС.
— Почва влажная, особо скорость не разовьешь, — говорит Александр Иванович.
Механизатор Николай Степчук подвозит удобрения и без промедления заправляет агрегат, чтобы очередное поле обогатилось и стало пригодным для сева уже сахарной свеклы.
Мария ШЕИНА
Фото автора
9 красавіка ў Капыльскім райвыканкаме правёў прамую лінію і прыём грамадзян начальнік галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Васіль Герасімаў. Па яго словах, жыхары Капыльшчыны даволі актыўна прымаюць удзел у такіх мерапрыемствах і звяртаюць увагу мясцовай улады на ўсе патрэбы і праблемы. У прыватнасці, паступілі пытанні па водазабеспячэнні, жыллёва-камунальнай гаспадарцы і будаўніцтве. Пастаўлена задача райвыканкаму вырашыць іх у бліжэйшы час.
Сяргей КОЗЕЛ
Менш чым праз месяц мы будзем адзначаць 65-годдзе з Дня Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вельмі вялікай цаною была здабыта Перамога. Нямала нашых землякоў набліжалі гэты радасны дзень на франтах, у партызанскіх атрадах. Гэты артыкул прысвячаецца менавіта ім.
НА ПАЧАТКУ ВАЙНЫ
З нападам Германіі на Польшчу 1 верасня 1939 года пачалася Другая сусветная вайна, а праз два з паловай тыдні адбыўся паход Чырвонай Арміі па вызваленні Заходніх Беларусі і Украіны ад палякаў. З 12 лістапада 1939 года беларусы сталі жыць у адной дзяржаве.
Сусветная вайна для нас перарасце ў Вялікую Айчынную і пачнецца яна 22 чэрвеня 1941 года. Але перад гэтай самай страшнай з усіх войн былі праведзены, быццам рэпетыцыі, дзве малыя: фінская — на поўначы Еўропы і з Японіяй — на возеры Хасін і рацэ Халхін-Гол на Далёкім Усходзе. Як успамінаў жыхар вёскі Засцеб’е Кірыл Адамавіч Жылка, позняй восенню 1939 года часць, у якой ён служыў, была перакінута на граніцу з Фінляндыяй. Хутка пачалася савецка-фінская вайна. Зіма тады была суровая, маразы даходзілі да 40 – 50 градусаў. Жылка з аднапалчанамі штурмаваў лінію Манергейма. Салдаты ішлі ў атаку на ўмацаванні і гінулі тысячамі, даводзілася ляжаць па чатыры і больш гадзін на лёдзе возера Суванаярві, і сотні фінскіх снайпераў з прыбярэжных дрэў касілі нашых воінаў. І толькі калі замянілі камандуючага фронтам, гэтую лінію абышлі збоку. Адначасова мінамёты, гарматы і самалёты падаўлялі масіраваны агонь варожых дотаў. У другім узводзе ў складзе 73-га стралковага палка хадзіў урукапашную на Карэльскім перашыйку Уладзімір Леанардавіч Шэйн з вёскі Астрэйкі. Менавіта іх часць абыходзіла ўмацаваную лінію з поўначы. У баях з белафінамі вызначыўся Іван Іванавіч Петручэня з Кудзінавіч (да вайны працаваў брыгадзірам трактарнай брыгады Капыльскай МТС). За баявыя заслугі ён быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Хутка абарона фінаў была прарвана, і ў пачатку сакавіка 1940 года ўрад Фінляндыі папрасіў міру. У той вайне загінула 15 хлопцаў з Бабаўнянскага сельсавета. Яны служылі разам з Жылкам у адным палку. Усяго з Капыльскага раёна там загінулі 194 чалавекі, а ў японскай – 3 нашы землякі: капітаны Рыгор Рыгоравіч Васілеўскі з Быстрыцы і Іосіф Фёдаравіч Яроцкі з Цімкавіч, радавы Мяфодзій Мікалаевіч Пінчук з Быстрыцы.
Можна сказаць, невялічкі поспех заспакоіў галоўнае камандаванне краіны. Яшчэ з большым стараннем прыспешнікі Берыі рэпрэсіравалі камандны састаў арміі. Ваенны гісторык Дзмітрый Валкагонаў у сваёй кнізе паведамляе, што ў перадваенныя гады былі рэпрэсіраваны 43 тысячы камандзіраў і палітработнікаў, самыя лепшыя кадры саставу арміі. Гэта значна падарвала баяздольнасць савецкіх Узброеных Сіл.
Па-зладзейску забілі генерал-лейтэнанта авіяцыі Якава Смушкевіча, як пісаў Эрэнбург, па лжывым абвінавачванні. А ён не раз прыязджаў да цімкавіцкіх пагранічнікаў, стаў двойчы Героем Савецкага Саюза. Гэта быў адзін з лепшых камандзіраў краіны. Нездарма рэйхсмаршал нямецкай авіяцыі Герынг нашага генерала параўноўваў з баявым злучэннем. Берыеўскія каты зрабілі добры падарунак фашыстам, знішчыўшы лепшых з лепшых афіцэраў. Таму вайна стала нечаканай для нашага народа і вельмі трагічнай. “З 44 дывізій на Заходнім фронце 24 былі цалкам разбіты, а астатнія страцілі да 30 % свайго саставу за першыя тыдні вайны”, — паведамляе гісторык Аляксандр Каваленя.
Капыляне — АБАРОНЦЫ БРЭСЦКАЙ КРЭПАСЦІ
Як вядома, у канцы 1939 года пасля вызвалення Заходняй Беларусі ад палякаў 17-ы Чырванасцяжны Цімкавіцкі пагранатрад быў пераведзены ў Брэсцкую крэпасць, а ў сярэдзіне 1940 сям’я начальніка заставы, будучага Героя Савецкага Саюза Андрэя Кіжаватава, пасля таго як дзеці Нюра і Іван закончылі заняткі ў Цімкавіцкай школе, пераехала ў Брэст. Дзеці былі таленавітымі, марылі стаць артыстамі, вельмі любілі спяваць беларускія песні, выступалі на школьнай сцэне. Нюра ў 1940 годзе заняла 1-е месца сярод школьнікаў Капыльшчыны. Талент дзяўчынкі заўважыў вядомы кінаакцёр Мікалай Кручкоў і сказаў: “З яе атрымаецца цудоўная спявачка”.
А ў гэты час на граніцы было неспакойна. Немцы навезлі шмат ваеннай тэхнікі і сваіх салдат, і пагранічнікі прадчувалі, што вось-вось пачнецца вайна. Праз рэчку Мухавец прабіраліся ў крэпасць перабежчыкі – нямецкія камуністы, і нават нашы разведчыкі паведамлялі, у які дзень фашысты пачнуць наступленне. Ім не верылі і расстрэльвалі як правакатараў.
Яшчэ раннім вечарам 21 чэрвеня па ўсёй граніцы надрываліся маторы, а затым стала вельмі ціха, і нават сабакі не брахалі. Вось прарэзалася белая палоска раніцы… І раптам бабахнула, загудзела, гарматы гітлераўцаў шпурляюць снарады ў крэпасць. Ляціць шкло з вокнаў, бярвенні. Хтосьці крычыць: “Вайна!” Фашысты бягуць праз мост да Цераспальскіх варот, іх агнём сустракаюць пагранічнікі 9-й заставы Кіжаватава. Адбіта шмат атак, але фашысты прарваліся ў крэпасць і захапілі клуб. Патрэбна любой цаной выкурыць адтуль ворага, і кіжаватаўцы ідуць урукапашную. Бамбёжкі, артылерыйскі абстрэл: усё палае, здаецца, ніхто не выжыве. Ізноў немцы ідуць у атаку і натыкаюцца на шквальны агонь пагранічнікаў. Абаронца крэпасці Алесь Махнач, калі наведваў нашу рэдакцыю, успамінаў: “Фашысты праз радыёрупары прапанавалі здацца ў палон, а калі не —усе будуць знішчаны. А потым прыслалі афіцэра-парламенцёра, які гаварыў: “Дарэмна супраціўляцца, бо нямецкія войскі ўжо каля Смаленска. Няўжо вы не хочаце выратаваць свае сем’і”. “Савецкія людзі не здаюцца”, — адказаў Кіжаватаў.
Але ўсё менш і менш заставалася байцоў, і таму Кіжаватаў перавёў уцалелую групу салдат у падвальныя казармы 333-га палка. Тут, ля казармаў, не адна рота немцаў знайшла сваю смерць. Валя Сачкоўская з Нюрай Кіжаватавай даглядалі параненых байцоў, змочвалі іх перасохлыя губы кроплямі вады, якія вытрасалі з апусцелых фляг. А вада даставалася цаною многіх жыццяў. Не хапала боепрыпасаў, і Андрэй Мітрафанавіч прасіў дачку Нюру збіраць патроны і набіваць імі ленты кулямётаў. Нават нямецкую зброю падбіралі. Дзеці на полі бою сапраўды праяўлялі гераізм, поўзаючы пад кулямі ворага каля забітых і выцягваючы з-пад іх аўтаматы, вінтоўкі, патранташы. Нюра з Ванем і іншымі гаўрошамі стараліся дапамагчы абаронцам Брэсцкай крэпасці. І калі ў баі загінуў кулямётчык, Нюра адцягнула забітага і стала страчыць па фашыстах, якія беглі да сцен цытадэлі. Атака была адбіта. Салдаты і бацька дзякавалі Нюры за яе геройскі ўчынак, бо калі б не яна, то, магчыма, вораг уварваўся б у казематы. Яна чырванела і радавалася шчырым словам. Алесь Махнач не выдумляў, а сапраўды ўславіў подзвіг піянераў у сваёй п’есе “Гаўрошы Брэсцкай крэпасці”, успамінала сяброўка Нюры Валя Сачкоўская, якая цудам выжыла. Разам з Нюрай у час перадышкі спяваў параненым любімыя песні яе брат Ваня. Асабліва яны прасілі паўтарыць “Синий платочек”.
Але дзецям, жанчынам, старым асаду немагчыма было вытрымаць: не хапала ні яды, ні вады, і таму Кіжаватаў з афіцэрам Патапавым вырашылі іх адправіць у палон, дзякуючы чаму многія выжылі. Развітваючыся, усе плакалі, толькі Кіжаватаў, хоць і моцна перажываў і прадчуваў, што гэтая разлука назаўсёды, не выдаў свайго хвалявання. Толькі абняў жонку Кацярыну Іванаўну, маці Настассю Іванаўну і пацалаваў дачок Нюру і Галю, сына Ваню. 14-гадовая Нюра хацела застацца з бацькам, але загад ёсць загад. Яны выжылі ў казармах, але праз год трапілі ў Вялікарыце ў аблаву і былі расстраляны.
Загінуў, вырываючыся з акружэння, Кіжаватаў. Навасёлкавец Іван Прохаравіч Грыб змог выбрацца з брэсцкага акружэння і ўдзельнічаў у многіх партызанскіх баях на Капыльшчыне, быў камандзірам атрада імя Дунаева і загінуў. На 1-й пагранза- ставе байцы пад камандаваннем памочніка начальніка заставы малодшага лейтэнанта Аляксандра Васільевіча Урусава, шмат гадоў, які як і Кіжаватаў, служыў у 17-м Цімкавіцкім пагранатрадзе, змагаліся з гітлераўцамі ў акружэнні. З акопаў яны вялі агонь па фашыстах і стрымалі на некалькі дзён ворага. Тыя, хто выжыў з першай за- ставы, адправілі поштай незабудкі, што выраслі ў акопах, блізкаму сябру Урусава, былой настаўніцы Нюры Кіжаватавай Аляксандры Антонаўне Таяноўскай, якая яшчэ да нядаўняга часу жыла ў Капылі.
Не ўсе цімкавіцкія пагранічнікі вернуты з небыцця. Але ад краязнаўца Фёдара Канстанцінавіча Абрамчыка – былога франтавіка — мы даведаліся яшчэ пра аднаго абаронцу цытадэлі, былога работніка Капыльскага райваенкамата Уладзіміра Васільевіча Шаблоўскага. Пісьменнік Махнач шмат расказваў дзецям Капыльскай дзіцячай бібліятэкі не толькі пра гаўрошаў, але і пра капітана Шаблоўскага – мужнага абаронцу Брэсцкай крэпасці. Пра яго даведаліся і капыльскія школьнікі, якіх у канцы мінулага тысячагоддзя прывезла на экскурсію ў Брэст настаўніца СШ № 2 Ліна Іосіфаўна Канкевіч (Уласавец).
Чарговае званне капітан Шаблоўскі атрымаў у Капыльскім райваенкамаце ў 1939 годзе, а ў 1940 яго перавялі ў Брэсцкую крэпасць і назначылі камандзірам батальёна 125-га стралковага палка. Вялікая сям’я Шаблоўскіх пераехала з Капыля і стала жыць у адным з афіцэрскіх домікаў у паўночнай частцы крэпасці. Шаблоўскі вызначаўся моцным целаскладам і карыстаўся аўтарытэтам у сваіх салдат. У яго было чатыры дачкі: Раіса, Гета, Наташа і Света, як ён з жартам гаварыў пра іх – жаночы батальён. Апорай і дарадчыцай была для яго любая жонка Галіна Карнееўна.
Калі пачалася вайна, полк знаходзіўся ў лагерах далёка ад крэпасці. Як і ўсе камандзіры, ён начаваў з суботы на нядзелю дома з сям’ёй. З першымі ўзрывамі Уладзімір Васільевіч зразумеў: пачалася вайна. Ад немцаў абаранялася група Шаблоўскага, на адкрытай мясцовасці пад шквалам куль і снарадаў гінулі байцы,і тады ён аддаў загад прабівацца да дамоў камсастава. Да іх далучыліся іншыя падраздзяленні палка. Дамы, у якіх нядаўна бурліла шчаслівае жыццё, у момант сталі развалінамі, сярод якіх ляжалі дзеці і іх матулі. Уладзімір Васільевіч умела арганізаваў абарону. І хоць ворагаў было ў дзесяткі разоў больш, савецкія пагранічнікі кідаліся ў атаку. Але вечарам нямецкім захопнікам удалося заняць першы паверх дома, а група байцоў Шаблоўскага трымалася на другім. Капітан распрацаваў план, як выбіць фашыстаў. Ноччу 10 добраахвотнікаў на вяроўках спусціліся на зямлю, ціха знялі вартавых і закідалі ворага гранатамі. Капітан аб’явіў смельчакам падзяку. Ужо не было ні патронаў, ні вады, ні ежы.
Ноччу нашы байцы некалькі разоў адбівалі атакі нямецкіх аўтаматчыкаў і выкарысталі ўсе патроны, а без іх у шчыльным кальцы гітлераўцаў і танкаў утрымацца было нельга. Так усе, хто застаўся з сем’ямі, трапілі ў палон. Ваеннапалонных канваіры вялі ў адной групе, дзяцей і жанчын у другой. Калі наблізіліся да маста праз Мухавец, капітан, хоць і быў паранены, з апошняй сілы адштурхнуў канваіра і з крыкам “за мною!” кінуўся ў рэчку. Услед за ім паляцела аўтаматная чарга. Так загінуў капітан Шаблоўскі. Пасмяротна ён узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені. У гонар камбата названа адна з вуліц горада Брэста.
У засценках сям’я Шаблоўскага прабыла два тыдні, а потым яе выпусцілі. Яны пасяліліся ў адной вёсачцы паблізу Кобрына. Жонка стала сувязной партызанскага атрада “дзядзькі Косці”. Галіна Карнееўна нават некалькіх паліцэйскіх уцягнула ў падпольную работу. У час аднаго задання жанчыну выдаў правакатар, і гестапаўцы яе павесілі. Дзеці засталіся сіротамі, але іх выгадавалі добрыя людзі. Таня Шаблоўская жыве ў Брэсце, Раіса з астатнімі сёстрамі — у Запарожжы.
А ў гэты час дзіўная легенда хадзіла па ўсіх франтах: байцы перадавалі адзін аднаму, што за сотні кіламетраў ад плацдармаў, дзе ідуць баі, у Брэсцкай крэпасці бясстрашна змагаюцца савецкія салдаты, і нішто не можа іх зламаць. Гэтая легенда падмацоўвала дух салдат і давала ўпэўненасць, што можна спыніць ворага і яго перамагчы.
26 жніўня Гітлер разам з Беніта Мусаліні і сваімі саратнікамі Рыбентропам, Герынгам, Кісельрынгам наведалі палітыя крывёю руіны крэпасці. Нямецкае камандаванне было здзіўлена, што іх адборным воінскім часцям супрацьстаялі моцныя духам савецкія салдаты без падтрымкі артылерыі, самалётаў і танкаў, з малым запасам боепрыпасаў стрымлівалі наступленне 45-й гітлераўскай дывізіі, узброенай і танкамі, і самалётамі. Абаронцы здзівілі сваёй мужнасцю не толькі фашыстаў, але і ўвесь свет. Аднак, той, хто выжыў, не толькі не быў ушанаваны, але і прайшоў беды фільтрацыйных лагераў, дзе кожнага, хто трапіў у палон, лічылі за здрадніка. І толькі ў часы хрушчоўскага пацяплення абаронцаў пачалі ўшаноўваць. Брэсцкая крэпасць стала крэпасцю-героем.
ЦЯЖКІЯ БАІ І ГОРЫЧ АДСТУПЛЕННЯ
Ад Беластока з баямі адступалі радавы Мікалай Мікалаевіч Жучкевіч і палітрук артылерыйскай брыгады Макар Піменавіч Бумажкоў (брат вядомага героя). На дарогах калоны нашых байцоў абстрэльвалі і бамбілі армады варожых самалётаў. У тыл былі закінуты нямецкія дыверсанты. Яны пераапраналіся ў чырвонаармейскае абмундзіраванне і нападалі непрыкметна на нашых байцоў. У гэтым месіве людскога патоку цяжка было разабрацца, хто свой, а хто чужы. Пераапранутыя гітлераўцы, карыстаючыся неразбярыхай, бралі на сябе функцыі рэгуліроўшчыкаў і накіроўвалі чырвонаармейцаў на засады фашыстаў. Такім прыдатным месцам для засады яны выбралі вёску Азярніца перад самым Слонімам. Паселішча знаходзілася ў вялікай лагчыне, быццам у кратэры вулкана. У гэты катлаван нямецкія бандыты ў форме савецкіх лейтэнантаў і накіроўвалі калоны байцоў, якія рухаліся на ўсход. Калі там сабралася не менш за 10 000 чалавек, гітлераўцы з аблюбаваных вышынь адкрылі па танках, пехацінцах і сем’ях ваенных знішчальны агонь з кулямётаў і артылерыі. У гэтым пекле ўмомант узніклі горы трупаў. Як маглі абараняліся артылерысты Бумажкова. Адстрэльваўся з вінтоўкі Жучкевіч з вёскі Траянава, ад выбуху фашысцкага снарада яго кантузіла, і траянавец трапіў у палон, дзе і загінуў. А вось капыляніну Бумажкову разам з невялікай групай артылерыстаў удалося вырвацца з ціскоў ворага, а затым з братам Піменам стварыць партызанскі атрад № 225. Пад іх умелым кіраўніцтвам народныя мсціўцы грамілі нямецкія гар- нізоны і ўзрывалі эшалоны з жывой сілай і тэхнікай. Пімен стаў Героем Савецкага Саюза, а Макар быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
Над Капыльшчынай ляталі, як саранча, гітлераўскія сцярвятнікі, яны бамбілі калоны адступаючых савецкіх салдат, гарады і вёскі. Беспаспяхова ім супрацьстаялі нашы “ястрабы” (не хапала вопыту лётчыкам, гэта потым яны атрымаюць лепшыя самалёты і будуць гаспадарамі ў небе). А ў чэрвені 1941 года ў паветры гаспадарылі ворагі. На трэці дзень вайны семежаўцы са страхам назіралі, як нямецкія сцярвятнікі прашылі кулямётнымі чэргамі два нашыя самалёты і яны, ахопленыя полымем, узарваліся, а з трэцяга, які падаў на зямлю, спускаліся на парашутах тры лётчыкі. Двое з іх прызямліліся і пабеглі ў лес, а трэці быў прашыты кулямі і ўпаў мёртвы. Вяскоўцы пахавалі пілота, а Андрэй Кіявіцкі і Мікалай Бялкоўскі па дакументах загінуўшага ўстанавілі, што 20-гадовы хлопец родам з Валагодчыны. Васіль Аляксандравіч Костыраў у званні малодшага лейтэнанта служыў у 98-м авіяпалку. Трагічна закончыліся паядынкі каля Садавіч і Браткава. На шашы паблізу ад Філіпавіч на 2 савецкія бамбардзіроўшчыкі напала звяно нямецкіх месершмітаў. Але ў гэтым баі нашым стралкам удалося падбіць адзін варожы знішчальнік, і той упаў на зямлю. У сваю чаргу нямецкія стралкі пашкодзілі савецкі самалёт. Экіпаж стараўся выратаваць і пасадзіць машыну, але недалёка ад Браткава ўзарваўся. Паблізу ад вёскі ўстаноўлены помнік савецкім асам. Дакументы згарэлі, але жыхарка вёскі Вясёлае Ліза Дудар запомніла прозвішча аднаго лётчыка – Власевіч Даніла з Краснаярскага краю.
Іван ІГНАТЧЫК,
г. Капыль
В один из мартовских вечеров в актовом зале Лесновской средней школы было особенно оживленно. По инициативе РК ОО «БРСМ» на конкурс «Мисс весна-2010» собрались конкурсантки из Песочанской, Старицкой, Слободокучинской и Лесновской средних школ. Ведущая конкурса, первый секретарь РК ОО «БРСМ» Наталья Горбацевич, представила участниц. Программа включала следующие задания: «Визитная карточка», «Поэтическая тетрадь», «Очумелые ручки», «Эрудит», «Модели будущего».
В первом конкурсе каждая участница рассказывала о своих увлечениях, интересах, представляла на суд жюри свои изделия. Жюри в составе специалиста отдела образования Валентины Корзун, заведующей отделом культурно-массовой и методической работы районного Центра культуры Любови Голубович, секретаря первички «БРСМ» ООО «Сармат» Андрея Голотика внимательно слушало выступления конкурсанток.
Свое артистическое мастерство демонстрировали девушки в конкурсе «Поэтическая тетрадь». Каждая из них читала стихотворение в разных интонациях. Аккуратность и оригинальность выполнения задания учитывались в конкурсе «Очумелые ручки»: девушкам необходимо было вышить на носовом платке свои инициалы. Участницы конкурса выполняли задание, а в это время свою физическую подготовку демонстрировали юноши–болельщики. Конкурс на отжимание принес в копилку каждой конкурсантки дополнительные баллы. Сдерживать свои эмоции здесь не могли и болельщики, они изо всех сил поддерживали участников.
Выявить интеллектуальный уровень наших конкурсанток помог конкурс «Эрудит». В яркое шоу превратили девушки конкурс «Модели будущего», демонстрируя свое домашнее задание. Участницы представляли модели одежды из нетрадиционных материалов. Сколько фантазии и труда вложено каждой из них в свою модель!
Нелегко пришлось жюри в этот вечер. И вот закончен последний конкурс. Наибольшее количество баллов и титул «Мисс Весна–2010» получила Юлия Скороход (Песочанская СШ). «Первая вице-мисс весна–2010» – Мария Чижик (Лесновская СШ), «Вторая вице–мисс весна–2010» - Татьяна Рончик (Старицкая СШ). Победители в отдельных номинациях удостоены следующих званий: «Мисс элегантность» - Виктория Будник (Лесновская СШ), «Мисс очарование» - Наталья Рыбак (Старицкая СШ), «Мисс улыбка» - Дарья Радончук (Песочанская СШ), «Мисс эрудиция» - Ольга Барташевич (Слободокучинская СШ), «Мисс симпатия» - Виктория Тригубович (Слободокучинская СШ)
От отдела по делам молодежи райисполкома, РК ОО «БРСМ», Копыльской районной организации РОО «Белая Русь», профсоюза работников ОАО «Старица-Агро» конкурсантки получили ценные подарки.
Думаю, что такие встречи найдут свое продолжение в нашей школьной жизни.
Наталья Юхо, ученица 11 класса УО «Лесновская ГОСШ»