Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

46

Зберажыце прыгажосць і жыццё!

16.04.2010
Пасля знікнення снегавога покрыва і ўсталявання цёплага надвор’я ў рэспубліцы пачынаецца паўсюднае выпальванне сухой расліннасці. Гэтая з’ява набыла настолькі шырокі і рэгулярны характар, што стала мацнейшым разбуральным фактарам, які негатыўна ўздзейнічае на навакольнае асяроддзе. Сярод насельніцтва пануе памылковая думка, што выпальванне сухой раслінасці спрыяе яе лепшаму росту. Між тым, у выніку палаў адбываецца дэградацыя прыроды, знішчаецца расліннасць, збядняецца яе відавы склад, гінуць шматлікія віды жывёлаў, птушак і насякомых, перапыняюцца працэсы глебаўтварэння, пачынаецца яе эрозія, забруджваецца паветра. У шматлікіх выпадках менавіта выпальванні з’яўляюцца прычынай пажараў у лясах і на тарфяніках. Практычна ўся тэрыторыя рэспублікі пакрыта слядамі гэтай разбуральнай дзейнасці. Даходзіць ужо да недарэчнасці, калі траву выпальваюць на гарадскіх газонах, у скверах і парках. Агонь не мінае і тэрыторыі, якія маюць асоба ахоўны статус. Мінскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя папярэджвае, што выпальванне расліннасці разбурае прыроду і наносіць непапраўную шкоду чалавеку. Згодна з артыкулам 15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь «Аб адміністрацыйных правапарушэннях», незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў або непрыняцце мераў па ліквідацыі выпальванняў на зямельных участках цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да сарака базавых велічынь.

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей