
З мэтай выхавання ў моладзі нацыянальнай і грамадзянскай самасвядомасці, павагі да гераічнага мінулага, культуры і традыцый свайго народа, умацавання грамадзянскай пазіцыі, вывучэння гісторыі роднага краю і ў гонар 65-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне з 1 красавіка па 1 мая абласны камітэт грамадскага аб’яднання “БРСМ” праводзіць працоўную акцыю “Маладосць. Праца. Перамога”. На працягу месяца маладзёжны дэсант будзе задзейнічаны ў разнастайных відах работ. Заробленыя сродкі накіруюць на рэканструкцыю памятных месц, якія звязаны з падзеямі 1941 – 1945 гадоў, развіццё аб’ектаў патрыятычнага выхавання.
Бясспрэчна, што гэта падзея не засталася па-за ўвага і Капыльскага райкама ГА “БРСМ”. Выхаванцы навучальных устаноў, працоўная моладзь сумесна з работнікамі ДЛГУ “Капыльскі лясгас” выйдуць на пасадку лесу.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Комментарии