Прайшло ўжо амаль тры месяцы з моманту фарміравання ў раёне дэпутацкага корпуса 26-га склікання. У яго склад увайшлі 40 народных выбраннікаў раённага Савета дэпутатаў і 168 – сельскіх Саветаў. Ужо трэцяе скліканне райсавет дэпутатаў узначальвае Марыя Сандрозд. Па словах старшыні Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Святланы Герасімовіч, з-за багатага вопыту старшынь Капыльскага і Салігорскага райсаветаў, гэтыя раёны абраны базавымі для стажыроўкі нядаўна выбраных старшынь Саветаў. Пра сістэму работы мясцовых Саветаў у нашым раёне расказвае старшыня райсавета дэпутатаў Марыя Сандрозд:
— Асноўным, на што звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі, для дэпутатаў з’яўляецца непасрэдна работа па месцы жыхарства. Чалавек з яго шматлікімі праблемамі – заўсёды на першым плане ў народных выбраннікаў. Для цеснай узаемасувязі выкарыстоўваюцца разнастайныя формы работы. Па-першае, карыстаючыся Законам аб статусе дэпутата, кожны з іх, згодна з графікам, праводзіць дні прыёму грамадзян. У цэлым за год дэпутатам райсавета паступала да 300 зваротаў, якія па меры магчымасці ў сваёй большасці вырашаліся станоўча.
Па-другое, сходы грамадзян, якія праводзяцца раз у два месяцы. Гэта сістэма работы ў нас ужо трывала замацавалася. На працягу чэрвеня праходзяць сходы з удзелам дэпутатаў новага склікання. Па папярэднім аналізе, людзей хвалююць размытыя з-за частых дажджоў вясковыя дарогі, стан пустуючых участкаў, могілак, спілоўванне старых дрэў і г. д. Адзначу, што адначасова прымаюцца меры па вырашэнні праблем насельніцтва. Напрыклад, ужо адбыліся суботнікі па добраўпарадкаванні могілак у вв. Аножкі, Смалічы, Ракіні. Дарожнай службай па графіку праводзіцца грэйдзіраванне, падсыпка, абкошванне дарог (Браткаўскі, Камсамольскі, Вя- лікараёўскі с/Саветы).
Мы надаём вялікую ўвагу праяўленню грамадзянскай ініцыятывы насельніцтва. З гэтай мэтай райсаветам распрацоўваюцца і зацвярджаюцца палажэнні, умовы конкурсаў на лепшы населены пункт, вуліцу, ветэранскую, маладзёжную сядзібу, што стымулюе насельніцтва зрабіць свой куточак больш прыгожым.
Яшчэ адна форма работы – Дзень дэпутата, падчас якога мы наведваем на даму ў першую чаргу праблемныя катэгорыі: непрацуючых, злоўжываючых алкаголем, састарэлых, мнагадзетныя сем’і, з якімі дэпутаты працуюць індывідуальна.
Практыкуецца ў дзейнасці райсавета і правядзенне Дзён сельскіх Саветаў, у ходзе якіх заслухоўваюцца справаздачы дэпутатаў аб рабоце з выбаршчыкамі, наведваюцца разнастайныя аб’екты, вывучаецца стан добраўпарадкавання, пытанні жыццезабеспячэння насельніцтва.
Вялікая работа праводзіцца са старэйшынамі вёсак. У раёне іх 176. Удзячнасць можна выказаць кожнаму з іх, бо яны вельмі адказныя, прыстойныя, служаць звяном паміж насельніцтвам і сельскім Саветам. На іх ускладаецца місія па зборы добраахвотнага ўзносу, арганізацыі суботнікаў, правядзенні індывідуальнай работы па падтрыманні парадку і г. д.
Гэта толькі пачатак нашай работы у гэтым скліканні, наперадзе яшчэ амаль чатыры гады. Будзем спадзявацца, што акрамя названых з’явяцца яшчэ і іншыя формы дзейнасці дэпутацкага корпуса, каб павышаць культуру насельніцтва, больш шырока развіваць асабістыя падсобныя гаспадаркі, што павінна даць станоўчы вынік у добрабыце кожнай сям’і нашага раёна.
Сяргей КОЗЕЛ
НА ЗДЫМКУ: ветэран Вялікай Айчыннай вайны П. Малевіч і старшыня райсавета М. Сандрозд
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Так называлась акция, которую недавно проводила Госавтоинспекция Минской области. Естественно, что не остались в стороне и сотрудники ОГАИ Копыльского РОВД. Они побывали на предприятиях и в учреждениях района, где выступили перед людьми, довели до них статистику ДТП на дорогах области, рассказали об основных причинах их совершения, в частности и таких, как игнорирование некоторыми водителями ремней безопасности.
Было решено также организовать совместный рейд сотрудников ОГАИ и редакции газеты «Слава працы».
На пл. В. И. Ленина райцентра инспектор ДПС лейтенант Николай Гичик останавливает автомобиль, за рулем которого индивидуальный предприниматель Вадим Вербицкий (снимок 1). Проверив документы, интересуемся у Вадима Владимировича, всегда ли он ездит пристегнутым ремнем безопасности. Оказывается, что всегда. Более того, он об этом даже не думает, а навык пристегиваться отработан до автоматизма. Сел в авто — и рука машинально набрасывает ремень…
Вторым останавливаем автомобиль, за рулем которого начальник Копыльского участка «Энергосбыт» Николай Рекс. Замечаний к водителю также нет. Лейтенант ОГАИ Наталья Протасевич вручает Николаю Алексеевичу красочную памятку «Ремень безопасности» (снимок 2), выпущенную ГАИ МВД Республики Беларусь.
А вот третий водитель а/м «Ауди-80» Игорь Черкас, которого еще издали заприметил и остановил начальник ОГАИ майор милиции Александр Киселев (снимок 3), не был пристегнут ремнем безопасности.
Забегая вперед, подчеркнем, что «забыли» выполнить эту нехитрую процедуру индивидуальные предприниматели Сергей Петрович (а/м «Опель-Вектра») и Виталий Шкутько (а/м «Мерседес-Бенц»), работники общества с ограниченной ответственностью Николай Рулинский (а/м «Сеат-Ибица»), «ДРСУ №124» Юрий Траянович (а/м «Пежо-306»), Копыльского РУЭС Валерий Финке (а/м «Тойота»), райинспекции «Энергонадзор» Михаил Драцкий (а/м «Фольксваген-Поло»), неработающие Юрий Квиткевич (а/м «Хундай-Лантра») и Валерий Корзун (а/м «Форд-Фиеста»), а также работница ООО «Леспромизделие» Ирина Брилевская. Все эти водители, нарушающие ПДД, наказаны в административном порядке.
К сожалению, пришлось столкнуться с тем, что есть немало водителей, которые имеют неверные суждения об использовании ремня безопасности. Одни, например, считают, что он не нужен при непродолжительных поездках, другие, что он не играет роли при небольшой скорости, третьи, что он и вовсе опасен, т. к. может заблокироваться, и в случае ДТП водитель не сумеет выйти из автомобиля.
Конечно же, все эти утверждения неверны: статистика утверждает, что 2/3 ДТП со смертельным исходом происходят в районах проживания участников дорожного движения. Что же касается небольшой скорости, то без ремня безопасности удар может стать смертельным даже при скорости 20 км/ч. Пластические хирурги знают немало последствий удара лицом о многослойное ветровое стекло. Если же ремень пристегнут, удар практически никогда не будет смертельным при скоростном режиме, установленном в населенном пункте. Что же касается заблокирования водителя в авто, то в случае ДТП при сильном ударе ремень безопасности предоставляет единственный шанс остаться в сознании и быстро покинуть автомобиль.
Ученые установили также, что во время переворота автомобиля сила выбрасывания возрастает в 15 раз и несет смертельную опасность. Ремень увеличивает шансы выжить в случае пожара в 5 раз и при затоплении – в 3 раза. Кроме того, случаи блокировки ремня крайне редки.
Некоторые автолюбители ссылались на то, что их авто снабжено подушкой безопасности и ремень тут не нужен. Нет нужды говорить, что и это утверждение ошибочно. Подушка безопасности представляет собой дополнительную защиту от сильного лобового удара. Для водителя это еще одно средство защиты, которое предотвратит удар головой о руль, когда тело уже удерживается ремнем. Для пассажира подушка безопасности предотвратит удар о приборную панель.
И последнее: за не использование ремня безопасности во время езды согласно ч. 4 ст. 18.12 КоАП Республики Беларусь на водителя может быть наложен штраф до 1 базовой величины (35 тыс. руб.). Поэтому мы и советовали во время рейда водителям и пассажирам как можно быстрее «привыкать» к столь необходимой процедуре, как пристегивание ремнем безопасности. Это, в конце-концов, может сохранить им жизнь.
В рейде участвовали:
Александр КИСЕЛЕВ,
начальник ОГАИ Копыльского РОВД, майор милиции;
Николай ГИЧИК,
инспектор ДПС, лейтенант милиции;
Наталья ПРОТАСЕВИЧ,
старший инспектор по административной практике, лейтенант милиции;
Владимир СКРИПИНСКИЙ,
ответственный секретарь газеты «Слава працы»
Фото Владимира СКРИПИНСКОГО
У гэтыя дні спецыялісты ўпраўлення райсельгасхарчу і ААТ “Капыльскі райаграсервіс”, а таксама агранамічная служба распачалі ўзаемаправеркі гаспадарак па пытаннях гатоўнасці камбайнавага парку, зернесушыльных комплексаў, збожжаскладоў да правядзення ўборачнай кампаніі. Згодна з рашэннем райвыканкама ўжо да 10 ліпеня сельгаспрадпрыемствы павінны быць гатовы да аднаго з важнейшых хлебаробскіх экзаменаў.
Яшчэ на пачатку тыдня ў сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве “Скабін” на мехдвары да камбайнаў прычапілі жняяркі, вялася заключная падрыхтоўка тэхнікі да лінейкі гатоўнасці.
— У нас пакуль шэсць камбайнаў, — расказвае выконваючы абавязкі старшыні сельгаспрадпрыемства Віктар Станкевіч. – Але ў хуткім часе з’явіцца “Палессе-1218”. Сёння афармлялі дакументы. Пры наяўнай уборачнай плошчы – 1200 гектараў – нагрузка на адзін камбайн будзе невялікай, што дапаможа скараціць тэрмін жніва, а гэта немалаважна асабліва пры неспрыяльных умовах надвор’я. Аднак галоўная праблема для нашай гаспадаркі не столькі ўбраць, колькі дапрацаваць. Наяўная сушылка ўжо не спраўляецца з атрыманым валам збожжа. І ўсё ж сёлета гэта пытанне будзем вырашаць па-ранейшаму. Праўда, атрымана распараджэнне старшыні Мінаблвыканкама аб выдзяленні нам новенькага ЗСК-40, мантаж якога плануецца правесці толькі ў жніўні – верасні.
Наша размова з Віктарам Канстанцінавічам адбылася адразу пасля пасяджэння назіральнага Савета, дзе і разглядваліся пытанні, звязаныя з правядзеннем уборкі. Адзначана, што заканчваецца падрыхтоўка камбайнаў, аўтамабіляў для адвозкі збожжа, праводзяцца дэзінфекцыі складоў. Як адзначыў кіраўнік гаспадаркі, занепакоенасць выклікае ўборка азімых культур, бо сёлета недастаткова спрацавалі з ядахімікатамі, а таму маюцца плошчы, зарослыя рамонкам, мятлікам.
Аднак нішто не павінна стрымліваць ход жніва. На гэта нацэлены і спецыялісты, і хлебаробы. Для занятых у полі, на таку будзе арганізавана двухразовае гарачае харчаванне. Распрацаваныя меры маральнага і матэрыяльнага заахвочвання, ідэалагічнае забеспячэнне паспрыяюць якаснай уборцы збожжавых і зернебабовых.
Марыя ШЭІНА
НА ЗДЫМКУ: Іван Лук’янаў і Аляксей Маліноўскі ўзначаляць камбайнавыя экіпажы.
Фота аўтара
9 июля 2010 года впервые в Копыле на территории физкультурно-оздоровительного комплекса пройдет областной смотр-конкурс профессионального мастерства вальщиков леса. Он является отборочным этапом перед Республиканским чемпионатом.
В смотре-конкурсе примут участие 23 команды, в т. ч. из 19 лесхозов Минской области, а также сборная команда Брестского ГПЛХО, кандидаты в национальную сборную Беларуси из Витебского, Гомельского и Могилевского ГПЛХО.
Особенно зрелищны стендовые соревнования и соревнования водителей машин лесных погрузочно-транспортных (МЛПТ).
Гостям и участникам областного смотра-конкурса будет представлена интересная концертная программа.
Начало в 10.00.
Приглашаем всех желающих.
Уже стало доброй традицией проведение благотворительной акции «Белая Русь» — с любовью к детям», в ходе которой вручаются подарки матерям, которые родили своих деток 3 июля — в День Независимости.
Среди почти 400 новорожденных, которых посетили в родильных домах страны активисты республиканского общественного объединения, была и маленькая копылянка. 5 июля ее мама, Валентина Музыка, с благодарностью принимала подарок от «Белой Руси» из рук председателя районной организации Марии Сандрозд, которая сердечно поздравила женщину с таким важным событием в ее жизни. Самые теплые слова в адрес виновников торжества высказали также заместитель председателя райисполкома Алла Раевская, заместитель главного врача ЦРБ Михаил Ровбуть.
Александр и Валентина Музыки живут и работают в Скабине. Молодой семье хозяйство выделило благоустроенный дом, в котором с нетерпением ожидает возвращения домой мамы с маленькой сестричкой трехлетняя Анечка.
Маргарита САКОВИЧ
На снимке: Валентина Музыка со своей новорожденной дочуркой.
Фото автора
Цудоўны падарунак да Дня Незалежнасці і 66-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў атрымалі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны — жыхары горада Капыля. Яны сталі ўдзельнікамі своеасаблівай экскурсіі па месцах баявой славы, арганізатарамі якой выступілі раённы Савет ветэранаў, РАС ДТСААФ, раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”, аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама.
У дзесяць гадзін раніцы ля будынка райвыканкама ўдзельнікаў мерапрыемства ўжо чакаў аўтобус. У паездцы ўзялі ўдзел крыху менш за два дзесяткі ветэранаў вайны, астатнія, хто па стане здароўя, хто па нейкай іншай прычыне, вырашылі застацца дома. Абапіраючыся на палку альбо надзейнае плячо членаў прэзідыума і проста актывістаў раённага Савета ветэранаў, сталыя людзі занялі свае месцы і… нібыта скінулі па некалькі дзесяткаў гадоў. Адразу завязалася агульная гутарка, сям-там чуліся дасціпныя жарты і вясёлы смех — па ўсім было відаць, што сустрэліся добрыя сябры, якіх многае ў гэтым жыцці звязвае.
Першым пунктам прыпынку стала вёска Слабада-Кучынка. Чаму менавіта яна? Таму што ў гэтым населеным пункце напярэдадні 65-й гадавіны з Дня Вялікай Перамогі быў адкрыты помнік воінам Чырвонай Арміі, якія загінулі ў 1941 годзе. Дарэчы, устаноўлены ён быў не на дзяржаўныя сродкі — ахвяраванні паступілі з розных куткоў краіны ў ходзе акцыі “Патрыёт”, абвешчанай прафсаюзам галін прыродакарыстання і геатэхналогій. У гэтай сувязі будзе не лішнім узгадаць, што старшынёй рэспубліканскага камітэта названай прафсаюзнай арганізацыі з’яўляецца Ганна Трацэўская, ураджэнка Слабада-Кучынкі, якая і ініцыіравала ўзвядзенне помніка. Вельмі падрабязна пра ўсё гэта расказала ўдзельнікам паездкі старшыня ветэранскай арганізацыі СГФ “Крыніца” Святлана Астрэйка. Прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання і ўсклалі да абеліска вянок.
Затым аўтобус накіраваўся ў Бабаўнянскі сельскі Савет. З цікавасцю ўдзельнікі паездкі паглядалі ў акно, любаваліся мясцовымі краявідамі, адзначалі, наколькі дагледжаныя сельскагаспадарчыя палеткі, прыгожыя дамы і вуліцы. Своеасаблівым гідам была старшыня раённага Савета ветэранаў Казіміра Ганчар, якая звяртала ўвагу прысутных на самае цікавае.
У суровым маўчанні замерлі ветэраны ля помніка загінуўшым партызанам — удзельнікам вядомага Лаўскага бою, якія пахаваны на могілках у Клецішчы. Старшыня Капыльскай РАС ДТСААФ Аляксандр Касінскі нагадаў асноўныя эпізоды бою, да помніка героям была ўскладзена карзіна. Затым ветэраны нібы на некалькі хвілін перанесліся ў гады сваёй маладосці — пра гэта ім нагадалі зямлянкі. Менавіта яны многіх ратавалі ад холаду, давалі магчымасць выжыць у тыя цяжкія ваенныя гады. Дарэчы, тры зямлянкі, якія з’явіліся ў Лаўскім лесе, былі пабудаваны, а дакладней будзе сказаць, адноўлены, напярэдадні 9 Мая сіламі работнікаў лясгаса і будаўнічых брыгад РСУП “Бабоўня” і РСУП “С “Лясное”. Безумоўна, гэта месца будзе адыгрываць вялікую ролю ў патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення, паколькі хлопчыкі і дзяўчынкі, наведваючы Лаўскі лес, змогуць на свае вочы ўбачыць, у якіх умовах даводзілася жыць партызанам.
Закончылася паездка традыцыйнай “салдацкай кашай”, падчас якой сталыя людзі змаглі падзяліцца ўспамінамі пра гады сваёй суровай маладосці, узгадаць баявых сяброў, выпіць баявыя сто грамаў за іх памяць, паспяваць ваенныя песні і нават патанцаваць пад гукі баяна.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
Капыльшчына адсвяткавала Дзень Незалежнасці
На Капыльшчыне, як і ва ўсёй краіне, прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 66-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дню Рэспублікі).
З раніцы над цэнтральнай плошчай Капыля гучаў радыёканцэрт, тут жа збіраліся прадстаўнікі працоўных калектываў. Кіраўніцтва раёна разам з ганаровымі гасцямі з г. Чэхава Маскоўскай вобласці – старшынёй Савета дэпутатаў Чэхаўскага муніцыпальнага раёна Міхаілам Кісельманам, намеснікам главы адміністрацыі г. Чэхава Вячаславам Сцяпанавым і дырэктарам Цэнтра развіцця творчасці дзяцей і юнацтва Наталляй Таранік – усклалі кветкі да помнікаў воінам-інтэрнацыяналістам і У. І. Леніну.
Затым святочнае шэсце накіравалася да помніка воінам-вызваліцелям, дзе адбыўся ўрачысты мітынг. З віншаваннем да ўдзельнікаў свята звярнулася старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд. Прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых мінутай маўчання, у іх гонар прагучаў святочны салют. Ад імя ветэранаў слова меў удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Татарынчык, ад моладзі – намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце гімназіі № 1 г. Капыля Наталля Лагавая. З прывітальнымі словамі таксама звярнуліся старшыня Савета дэпутатаў Чэхаўскага муніцыпальнага раёна Міхаіл Кісельман і ваенны камісар Капыльскага раёна Сяргей Барташэвіч. На адрас жыхароў Капыльшчыны паступілі тэлеграмы ад старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Барыса Батуры, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіла Крыштаповіча, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ганны Лаўрукевіч, жыхароў г. Цемрука Краснадарскага краю і Ёнікшскага раёна Літоўскай Рэспублікі.
Напрыканцы мітынгу прадстаўнікі працоўных калектываў усклалі вянкі да помніка воінам-вызваліцелям.
Святочны настрой жыхарам і гасцям горада стваралі ўдзельнікі канцэртнай праграмы “Квітней, родны край!” Складалася яна з трох блокаў: першы быў прысвечаны вызваленню Беларусі, другі – роднай зямлі і трэці – сучасны, эстрадны. Сваё майстэрства паказвалі лепшыя спевакі, вакальныя і харэаграфічныя калектывы Капыльшчыны. Пасля канцэрта ў зоне адпачынку святочнае дзейства прадоўжылася танцавальнай праграмай, тут жа працавалі гандлёвыя кропкі райспажыўтаварыства.
А ў гэты час на фізкультурна-аздараўленчым комплексе можна было прыняць удзел у спартыўным свяце.
Увечары мерапрыемствы перамясціліся ў цэнтр горада, дзе прайшла дыска-праграма, а таксама капыляне сталі ўдзельнікамі рэспубліканскай акцыі “Спяваем гімн разам”.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Михаил Васильевич КРИШТАПОВИЧ проводит личный прием граждан в следующие дни:
- 6 июля 2010 г. с 10.00 до 13.00 в здании Клецкого райисполкома; - 3 августа 2010 г. с 10.00 до 13.00 в здании Несвижского райисполкома; - 7 сентября 2010 г. с 10.00 до 13.00 в здании Копыльского райисполкома. Справки по телефонам: (8-01770) 62-5-16, 62-5-24.Жудасную вестку сям’я Рыгора Вайцяховіча, якая жыла на хутары Загаішча каля вёскі Рыме (цяпер Дусаеўшчына), пачула па радыё 22 чэрвеня. У сялянскай сям’і было чацвёра дзяцей: дзве дачкі — Алена (з 1914 г.) і Ядвіга (з 1926 г.) і сыны Міхаіл і Іван. Міхаілу (1922 г. н.) напярэдадні Капыльскім ваенкаматам была ўручана павестка, а старэйшы Іван (1919 г.) ужо з верасня 1939 года нёс службу на тэрыторыі Расіі. Бацькі ганарыліся ім — працавіты, старанны ў вучобе. Пасля заканчэння 4-х класаў Рыменскай пачатковай школы працягваў вучобу ў школе на хутары Багданы (за Квіцянамі), размешчанай у панскім доме. Праз тры гады, атрымаўшы атэстат няпоўнай сярэдняй школы, працуе сакратаром камсамольскай арганізацыі ў саўгасе імя Дзяржынскага. Капыльскі райкам камсамола накіроўвае яго на вучобу ў Мінск, у партыйную школу пры ЦК КПБ, пасля заканчэння якой Іван вяртаецца ў Капыль і працуе ў райкаме камсамола.
Армейская дарога завяла хлопца далёка ад беларускай мяжы: Паўночна-каўказская ваенная акруга, Краснадарскі край, Растоўская вобласць, станіца Пралетарская, 191-ы казачы кавалерыйскі полк. Разам з ім сюды з Капыльскага ваенкамата былі накіраваны для праходжання службы яшчэ 10 чалавек. Сярод іх з вёскі Рыме Іван Валога, Уладзімір Берднік, Аляксандр Раіцкі, Пётр Малевіч і Міхаіл Пласкавіцкі з Капыля і інш.
Як успамінае Іван Рыгоравіч, ён быў залічаны ў палкавую школу, Малевіч — у аркестравую часць (іграў на трубе). У маі 1941 года пачалося расфарміраванне казацкіх часцей. Франтавыя дарогі з некаторымі землякамі разышліся. І з Пятром, якога залічылі ў лётную школу.
Івана выклікалі ў штаб палка для адпраўкі ў Армавір. Арганізоўвалася новая танкавая дывізія. У ёй застаўся і Раіцкі.
На досвітку 22 чэрвеня сяржант правядзе на поезд сям’ю афіцэра (жонка і сын), якія ехалі ў водпуск у Кіеў, купіць яму на развітанне пачак цыгарэт “Казбек”. Вярнуўшыся, прыляжа адпачыць з думкамі пра прызначанае спатканне з Марыяй (немкай па нацыянальнасці). Яе бацькі ў свой час шукалі шчасця ў Расіі. Дзяўчына працавала на швейнай фабрыцы, і трэба было забраць у яе перашытую гімнасцёрку.
На прахадной дарогу перагарадзіў салдат:
— Звальненне забаронена — вайна!
Пачалася мабілізацыя, фарміраванне палкоў. Ужо 27 ліпеня 1941 года пагрузіліся ў эшалоны і адправіліся на Заходні фронт, які пачынаўся пад Смаленскам. 24-я армія вядзе баі за Ельню. Іван служыць у штабе (хімікам). Меў заданне: у 8.00, 15.00, 24.00 кожны дзень вызначаць тэмпературу паветра, зямлі, напрамак, сілу ветру – на выпадак, калі праціўнік прыменіць хімічную зброю.
У жніўні 1941 г. адбілі Ельню. Штаб размяшчаўся ў населеным пункце Семлева. Першы трафей – падбіты нямецкі танк. У ім знойдзены процівагаз, плашч-палатка, шлемы, пілоткі. Коўдры віцебскай фабрыкі (не была знята маркіроўка) сведчылі беларусу, які абараняў зямлю брацкай Расіі, што нямецкія салдаты не толькі топчуць, але ўжо і рабуюць яго родную беларускую зямлю.
Цяжка было глядзець, як гінуць аднапалчане. А ў адным з баёў загінуў Раіцкі Аляксандр, аднавясковец, сябар, які ўмеў узняць настрой, усяліць веру ў лепшае. Саша быў наводчыкам чатырохствольнага спаранага кулямёта для збівання нямецкіх самалётаў, устаноўленага на палутарцы. Пасля аднаго з баёў Вайцяховіч, як заўсёды, прыбег, каб пераканацца, што Раіцкі жывы, але пачуў:
— Няма Сашы… Прамое пападанне варожай бомбы — і ўвесь кулямётны разлік склаў галовы.
4 жніўня 1941 года 24-я армія трапляе ў акружэнне. Застаўшыся па невядомай прычыне без камандзіра, салдаты запанікавалі. Іван з двума байцамі вырашыў прарвацца з акружэння, каб дабрацца да беларускай тэрыторыі, да родных мясцін (другога выйсця не бачылі). У горадзе Драгабуш іх схапілі і кінулі за калючы дрот. Тэрыторыя асвятлялася пражэктарамі. За ёй кусты. Хлопцам удаецца ўцячы. Другі раз іх схапілі і загналі ў эшалон, які фарміраваўся для адпраўкі ў Германію. Чуецца ўкраінская, руская мовы. І тут арганізуецца пабег. Разбілі, у каго былі, салдацкія кацялкі на дробныя чарапкі. Імі рэзалі прыдзверныя дошкі, каб зрабіць адтуліну для высвятлення ўмацавання дзвярэй. Поезд адпраўляўся ноччу. Сарвалі драцяную рашотку з акна, стараннямі адчынілі дзверы і, мінуўшы Смаленск, выскоквалі ўсе па ходу цягніка. Ляжалі, пакуль не прайшоў эшалон, таму што немцы праз кожныя 5 хвілін адкрывалі стральбу з кулямёта на адкрытай платформе.
Не ведалі, куды ісці. Рухаліся ад вёскі да вёскі. Людзі, як маглі, паказвалі шлях. Ля Мінска спыніліся адпачыць у знаёмых аднаго з хлопцаў, і тут дарогі разышліся. Праз Мінск Іван прабіраўся адзін. Ідучы па Савецкай вуліцы на Камароўскі рынак, бачыў разбураны горад і вісельні з вісельнікамі. Гэта відовішча выклікала нянавісць да ворага, хацелася помсціць.
Мінуўшы ўжо Узду, у вёсцы Паледзі ён трапляе ў рукі паліцаяў (адзін з іх быў зямляк). Івана прыводзяць у камендатуру Узды. Знаёмы паліцай заступіўся за юнака, прывёў у свой кабінет і сказаў не выходзіць, сядзець пад сталом. Хтосьці забіў немца – арыштавалі трох мужчын, на якіх трапіла падазрэнне. Іх расстралялі. Паліцаю ўдалося зберагчы хлопца ад смерці і паведаміць бацькам, дзе іх сын. Яго адпусцяць пры ўмове, што бацька прывозіць ім кабана.
Многія аднавяскоўцы былі на фронце, некаторыя падаліся ў партызаны. Апошнія ўзрываюць кругласутачны дзіцячы садзік імя Сталіна – прыгожы двухпавярховы будынак з вялікімі вокнамі, зашклёнай верандай, што стаяў ля лесу ў канцы цяперашняй Кастрычніцкай вуліцы.
Летам 1942 г. немцы даюць Івану Вайцяховічу і Аляксандру Бердніку павесткі ехаць у Слуцк для адпраўкі ў Германію. Лёс ізноў дапамагае ўцячы са Слуцка. 18 жніўня 1942 года салдат ідзе ў партызаны.
А наперадзе яшчэ былі доўгія кіламетры і больш за два гады народнай вайны з ворагам. У вёсцы не дачакаліся з фронту 31 воіна-земляка. Мне пашчасціла жыць побач і па доўгу службы клапаціцца аб здароўі некаторых абпаленых вайной франтавікоў, якія вярнуліся і ўзнімалі на ногі саўгас, сям’ю: Віславуса Івана, Карпука Канстанціна, Нікульскага Васіля, Зяневіча Уладзіміра, Баранчыка Уладзіміра, Ганчара Ягора, Вайкуля Антона, Карпука Івана, Каненкава Пятра, Аскеркі Аляксандра, партызан-аднавяскоўцаў Квіткевіча Аркадзя і Лазоўскага Іосі- фа. Усім ім ужо дала прытулак зямля вясковых могілак.
Мой ужо адзіны сведка тых часоў Іван Рыгоравіч Вайцяховіч па партызанскіх дарогах дайшоў да камандзіра. Чытаю выпіску з архіўных дакументаў:
«Секретарю Ляховичского райкома КПБ
…Партизанил в отряде им. Чапаева, бригады №27 им. Чапаева с 10.11.1942 по 18.06.1944 г. в должности командира отделения. Показал себя смелым, выдержанным в бою. На своем боевом счету имеет 7 убитых фрицев. Взорвана на мине вражеская танкетка, где было убито два фрица. В группе 40 человек взорвана и обстрелена вражеская “кукушка” (небольшой поезд), где было убито 76 фрицев на дороге Ганцевичи – Денисковичи. Участвовал в боях: Старицком, Лавском, Орликовском.
Награжден: медалью “Партизану Отечественной войны” I степени, орденом Отечественной войны II степени».
Пасля вайны Рыгоравіч да выхаду на пенсію працаваў бухгалтарам у адным з калгасаў Ляхавіцкага раёна. Пасля смерці жонкі вярнуўся ў сваю родную вёску да сям’і сястры Ядвігі, пляменніцы Алены.
Ядвіга МАЛЕВІЧ,
в. Дусаеўшчына