О том, что в сельскохозяйственном филиале «Криница» большое внимание уделяется качеству, мы еще приметили издали, когда редакционная машина приблизилась к урочищу «Велешино». Здесь на 20-гектарном поле ярового ячменя наряду с высокопроизводительными современными комбайнами никак не могли обойтись без рабочих рук. И, несмотря на то, что зерноуборочные машины оснащены стеблеподъемниками, в некоторых местах полеводы подбирали прибитые ветром к земле полегшие хлеба, иногда брались за косы. Не сторонними наблюдателями, а непосредственными участниками всего этого процесса были главный агроном Татьяна Логман и начальник производственного участка №1 Любовь Тригубович,а также помощники комбайнеров.
— В нынешнюю жатву во главу угла мы ставим качество, — рассказывает руководитель сельхозфилиала Александр Кажуро. – Как видите, привлекаем людей для ручной подборки. Ведь поставлена задача — свести потери зерна к минимуму.
Два раза в день проверяем качество регулировки комбайнов. И главный агроном, и начальники участков следят за машинами на отвозке. Кузова в обязательном порядке должны уплотняться, использоваться автопокрывала. В рабочем плане нынешней уборочной так и записано: если водитель нарушает один из пунктов, он лишается натуральной оплаты по итогам жатвы.
Качественная отвозка зерна повлияет на конечные результаты не только водителей. Во всех этих вопросах заинтересованы и сами комбайнеры. Не случайно один из них — опытный Александр Коршук — очень придирчиво осматривает кузов автомобиля, куда из бункера его новенького КЗС-1218 направляется струя свежеубранного зерна. Но МАЗ, которым управляет Виктор Тригубович, к перевозке подготовлен очень тщательно.
Такое обоюдное, можно сказать, стремление к качеству принесет свои плоды. Ведь нынче на полях хозяйства, плодородие почвы которого оценивается всего в 28 баллов, созрел неплохой урожай. Правда, пока получают по 31 центнеру с гектара, немного ниже, чем в прошлом году. Но на отдельных участках, например, на этом ячменном, намолот составлял и 36 ц/га. Конечно, недобор в некоторых случаях можно списать все на ту же тяжелую зиму, которая во многих местах не пощадила озимые. Например, рапс весь вымерз, досталось и другим культурам. Их подсевали, уплотняли. Но в общем итоге в хозяйстве к уборке созрело свыше 1000 гектаров, которые нужно убрать не столько быстро, сколько качественно.
Александр Чеславович попросил перечислить всех, кто в эти тяжелые знойные июльские дни понимает ответственность момента и делает все, чтобы провести уборочную на уровне. Это – экипажи комбайнов в составе Александра Коршука и Василия Тригубовича, Сергея Клюйко и Александра Кандыбовича, Владимира Францкевича и Александра Леуса, Виталия Хилько и Виталия Грицкевича, Александра Яблонского и Сергея Угаренко, а также водители Виктор Тригубович, Анатолий Кандыбович, Николай Грицкевич, Михаил Швыдченко, Константин Гуринович. Веское слово и за машинистами КЗС – Владимиром Богдановичем, Александром Козичем, Александром Кашубой, Владимиром Борташевичем, Дмитрием Домоцким, Николаем Лиходиевским, которые готовят зерно для выполнения госзаказа. А он нынче составляет 500 тонн плюс столько же — комбинатам хлебопродуктов за поставленные комбикорма.
Свою лепту в общее дело вносят и сотрудники ПАСП-15. В день нашего приезда добросовестно несли службу командир отделения Николай Драбушевич и водитель, младший сержант внутренней службы Николай Демидчик. Они отслеживали работу каждого комбайна, по необходимости делали промывку техники, одним словом, осуществляли пожарную безопасность на хлебной ниве.
Большое значение имеет сама организация труда. Что нужно человеку в поле? Конечно, плотный обед. Горячее питание не только днем, но и к вечеру доставляется из столовой кооппита. Уже с утра председатель профкома Вероника Клюйко раздает каждому по бутылке холодной минеральной воды, к вечеру – еще одну. В поля с питанием и расчетными листками привозят рукомойник, а уж более тщательно после трудового дня можно помыться в бане, организованной на мехдворе.
Ход уборочной проходит под контролем ответственного от райисполкома – председателя РК профсоюза работников АПК Александра Татарицкого, сотрудников управления райсельхозпрода и при непосредственном участии инвесторов – ОАО «Минскремстрой». Еще до начала массовой уборки для покупки ГСМ было перечислено 20 миллионов рублей, а на зернотока в Харитоновку и Черничное предоставлены два автомобиля ГАЗ-53.
— Если позволит погода, то жатву завершим в первых числах августа, — отмечает Александр Кажуро. – Когда в хозяйстве будет сжато 70% уборочной площади, перейдем на приусадебные участки. Это тоже очень ответственный момент – вовремя придти на помощь сельчанам.
Мария ШЕИНА
НА СНИМКАХ: 1. А. Кажуро (справа) с комбайнером А. Коршуком (в центре) и помощником В. Тригубовичем на ячменем поле. 2. Так убирают полеглицу. 3. Н. Драбушевич и Н. Демидчик заступили на вахту.
Фото автора
Афіцыйны старт уборачнай кампаніі на Капыльшчыне далі раённыя “Зажынкі”, якія 20 ліпеня прайшлі ў МАУП “Доктаравічы”.
Сюды на прыгожа аздобленае поле каля аграгарадка сабраліся яго шматлікія жыхары, кі-раўніцтва раёна, сельгаспрадпрыемстваў і галоўныя госці свята – камбайнеры і вадзіцелі мясцовай гаспадаркі, якія будуць убіраць вырашчаны ўраджай.
Сёлетні год выдаўся для хлебаробаў нялёгкім (хоць наогул лёгкага хлеба ніколі не бывае – Т. Р.): моцныя лютаўскія маразы, вясенняя непагадзь, шквалістыя летнія вятры і праліўныя дажджы пайшлі не на карысць будучаму ўраджаю, аднак, па ацэнках спецыялістаў, на палетках Капыльшчыны ён вырас не горшы, чым у мінулым годзе (у 2009 у раёне ў амбарнай вазе атрымалі 150,8 тыс. тон – самы высокі намалот у вобласці – Т. Р.). Менавіта на дасягненне мінулагодняга рэзультата настройвала кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў раёна, меха-нізатараў у сваім выступленні в. а. старшыні раённага выканаўчага камітэта Ірына Кісляк.
“Сёння жніво ўжо стартавала ў раёне, — адзначыла Ірына Мікалаеўна. – Убрана больш за 2 тыс. га збожжавых. Убіраецца рапс. Але гэта мізэр. Нам трэба ўбраць амаль 40 тыс. га, да 1 жніўня намалаціць 109 тыс. тон, а ўсяго атрымаць больш за 160 тыс. тон. Выкананне пастаўленых задач будзе залежаць ў першую чаргу ад механізатараў, іх рукамі і стараннямі ўбіраецца хлеб, а таксама ад спецыялістаў і кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, перад якімі стаіць задача вырашаць арганізацыйныя пытанні ўборачнай кампаніі”. Ірына Кісляк пажадала хлебаробам моцнага здароўя, высокіх намалотаў і працоўных перамог і выказала надзею, што колькасць экіпажаў-тысячнікаў сёлета не зменшыцца ў параўнанні з мінулым годам.
На свяце першага снапа сёлета ўпершыню ў якасці госця, а не кіраўніка раёна, вітаў яго ўдзельнікаў Міхаіл Бода, старшыня Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў. “Я спадзяюся, што вы, як і ў мінулыя гады, зробіце ўсё магчымае і немагчымае, каб атрымаць бліскучую перамогу і пацвердзіць свой высокі леташні намалот. Паверце, я буду вельмі рады”, — сказаў Міхаіл Тарасавіч і выказаў пажаданне, каб хлебаробы спяшаліся павольна, каб усе заставаліся жывымі і здаровымі.
Зажынкі – адзін з самых старажытных земляробчых абрадаў. І арганізатары сёлетняга раённага свята пастараліся захаваць і перадаць гэтыя славянскія традыцыі: узнёслыя пранікнёныя звароты вядучых (Вячаслава Курчыка і Любові Дубовік) да ўдзельнікаў свята, да хлебнай нівы, Боскае бласлаўленне з вуснаў благачыннага цэркваў Капыльскай акругі айца Сергія ўсіх працаўнікоў і асвячэнне збажыны і тэхнікі. І, бадай, самы хвалюючы момант: жнеі – сталыя жанчыны ў нацыянальным адзенні, удзельнікі фальклорнага калектыву в. Вуглы – з абрадавымі прымаўкамі і песняй ідуць праз “жывы калідор” мясцовых дзяцей зажынаць першы сноп, а над полем разносіцца гучная мелодыя беларускай дудкі ў выкананні Аляксандра Булакевіча.
Зажаўшы першы сноп, жнеі з песняй нясуць яго да цэнтральнай пляцоўкі, уручаюць упрыгожаныя кветкамі і стужкамі снапы І. М. Кісляк, М. Т. Боду і дырэктару МАУП “Доктаравічы” У. У. Дземянкову. Снапамі доктаравіцкага поля віншуюць таксама кіраўнікоў усіх гаспадарак раёна і экіпажы механізатараў. Гаспадару ўручаюць вянок з каласоў, ён танчыць са жняёй традыцыйную польку, а затым звяртаецца з прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў свята і просіць прысутных прыняць хлеб і пачаставацца караваем з мукі леташняга ўраджаю. Святочны настрой ствараюць фальклорны калектыў в. Вуглы і народны ансамбль народнай музыкі “Капыляне”.
Нарэшце наступае кульмінацыйны момант: У. У. Дземянкоў аддае каманду экіпажам: “Па машынах!”, чуецца рокат магутных рухавікоў, і 6 камбайнаў накіроўваюцца да хлебнай нівы, каб урачыста адкрыць жніво-2010 на Капыльшчыне.
У добры час, хлебаробы!
Таццяна РАІЦКАЯ
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
В связи с установившейся высокой температурой, слабым притоком воды, разложением иловых отложений в пруду №1 г. Копыля резко снизился уровень растворенного кислорода в воде. В результате произошла массовая гибель («летний замор») рыбы. Об этом сообщил начальник районной инспекции природных ресурсов и охраны окружающей среды В. М. Жогло.
Василий Михайлович рассказал, что для минимизации последствий замора были проведены необходимые мероприятия: Слуцкой межрайонной лабораторией 17 июля взяты пробы воды в пруду №1 и речках Мажа и Каменка до впадения в водоем; Копыльским ПМС произведено известкование участков водотоков, впадающих в пруд; погибшая рыба собрана и утилизирована работниками КУП «Копыльское ЖКХ» и РОС БООР.
Тэлеперадачы і кіно для дарослых пераважаюць на сучасным тэлебачанні. Для дзяцей, нягледзячы на тое, што лета, канікулы, малыя шмат часу праводзяць дома, колькасць перадач і фільмаў нязначная. Бацькам можна толькі параіць, каб яны адказна выконвалі бацькоўскі абавязак, выбіраючы для прагляду толькі тыя перадачы, якія спецыяльна прадугледжаны для дзяцей. Прыкладам такіх перадач могуць служыць “Калыханка” і “Добры вечар, малыш”.
Але і тут не ўсё так проста. Два тэлеканалы – СТБ і ЛАД – прапануюць малышам перад сном паглядзець мультфільм. Гэта, канечне ж, добра. Тым больш, што ў эфір яны выходзяць паслядоўна, амаль адна за другой, ёсць магчымасць паглядзець дзве тэлеперадачы. Выбар за бацькамі.
На тэлеканале ЛАД дзецям прапануецца “Калыханка”, якая некалькі год таму выходзіла на БТ. Усіх маленькіх гледачоў вітаюць у 21.00 два прыемныя добрыя звяркі – медзведзяня Топа і ліска Яначка. Да іх у ходзе размовы далучаюцца Маляваныч і Фея (іх ролі выконваюць беларускія артысты). На працягу 6-9 хвілін вядучымі разыгрываюцца павучальныя сцэнкі, напрыклад, пра патрэбу асабістай гігіены, аб шкодных звычках, аб добрых учынках, ёсць і тэматычныя святочныя перадачы. Яшчэ трэба дадаць, што ў вядучых вельмі прыемныя галасы, добрая дыкцыя, і, да таго ж, што асабіста я лічу самым вялікім плюсам, перадача выходзіць толькі на роднай беларускай мове. Астатнія 10-14 хвілін эфіру займае мультфільм. Асаблівая падзяка рэдактарам праграмы за выбар мультыплікацыі. Кожны будні вечар не толькі маленькія гледачы, але і іх бацькі могуць атрымаць асалоду ад прагляду павучальных, цікавых, савецкіх мультфільмаў. Тэлеканал ЛАД не забывае і пра сучаснасць – паказваюць мультфільмы і апошніх гадоў выпуску. Яшчэ чым можа зацікавіць “Калыханка” – гэта застаўкай. Ну як можа не прывабіць песня, у суправаджэнні анімацыі, у выкананні Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча!
На тэлеканале СТБ перадача “Добры вечар, малыш” у эфір выходзіць у 20.15 і вядзецца толькі на рускай мове. Ды і вядучыя на першы погляд не зусім зразумелыя. Двум вугалькам – Угу і Лёку – дапамагаюць Цётка Чапяла і дзяўчынка (лялька) Агнюша. Каля пяці хвілін перадачы займае гутарка герояў пераважна аб сяброўстве. А затым на працягу дзесяці хвілін нашай увазе прапануюцца мультфільмы, часцей за ўсё замежныя, не зусім якасныя як па анімацыі, так і па змесце. Да таго ж, большасць мультфільмаў серыйныя, спыняюцца на паўсерыі, а ў наступным выпуску мы вымушаны глядзець заканчэнне адной серыі і пачатак другой. А вось застаўка прываблівае дзяцей.
У адной і другой перадачы ёсць агульны недахоп – яны не выходзяць па выхадных днях, нібы у суботу ці нядзелю маленькім не хочацца перад сном паглядзець мультфільм.
Магчыма, камусьці ўсё роўна, што глядзяць іх дзеці. Тады зразумела, што ім падыходзяць дзве гэтыя перадачы. А тым, каму неабыякава наша будучае, трэба зрабіць выбар, што лепей для іх дзяцей: пачуць прыклад нашай літаратурнай мовы, праз якую рэалізуюцца выхаваўчыя мэты, ды яшчэ паглядзець якасны мультфільм, альбо прэзентаваць сябе сучаснымі і моднымі бацькамі і выбіраць для сваіх малых сучасныя “мульцікі” ні пра што…
Але што б вы не выбралі, памятайце, што гавораць навукоўцы: тэлебачанне не зробіць вашых дзяцей разумнымі пры бязмэтавым і бесперапынным праглядзе.
Кацярына ЧЫГІРОВА,
студэнтка 5 курса БДПУ імя М. Танка
Многія людзі думаюць, чым сябе заняць на пенсіі. Работы шмат, асабліва ў вёсцы. Праца на прысядзібным участку, хатняя жывёла - усё гэта вельмі добра. Але як адпачываць? Можа, пасядзець на лаве каля хаты або схадзіць у мясцовую краму, каб даведацца пра навіны? Таксама нядрэнна, але гэта не адпачынак.
У вёсцы Бучаціна Капыльскага раёна пенсіянеры праводзяць свой вольны час па-іншаму. На базе вясковай бібліятэкі спецыяльна для іх створаны клуб “Аднавясковец”. Арганізавалі яго старшыня савета ветэранаў Таццяна Мікалаеўна Лагун і бібліятэкар Валянціна Яўгенаўна Драбеня.
Кожны месяц у клубе праходзіць віншаванне юбіляраў і імяніннікаў. З’язджаецца шмат гасцей не толькі з Бучаціна, але і з суседніх вёсак: Лютовічы, Ракіні, Садавічы, Смалічы і іншых. СВК “Ціміразеўскі” і Бучацінская сярэдняя школа аказваюць транспартную дапамогу: выдзяляецца аўтобус для падвозу пенсіянераў.
Вучні Бучацінскай сярэдняй школы таксама актыўна ўдзельнічаюць у правядзенні мерапрыемстваў. Яны заўседы здзіўляюць пенсіянераў мілагучнай песняй, прыгожымі вершамі і вясёлымі танцамі. Кіруе арганізацыяй канцэртнай праграмы настаўніца Валянціна Іванаўна Бань. Ды і самі пенсіянеры ідуць у нагу з моладдзю. Яны прымаюць актыўны ўдзел у конкурсах: лепшы танцор, лепшая частушка, лепшая песня. Гучыць вясёлая музыка, чуецца звонкі смех - людзі адпачываюць душой.
Для пажылых людзей заўсёды накрываюць салодкі стол. У такіх прыемных умовах хочацца жартаваць з сябрамі, а не думаць пра свае праблемы і скардзіцца на хваробы.
У клубе “Аднавясковец” праводзяцца сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны. Напярэдадні юбілею Вялікай Перамогі ў госці запрасілі Паўла Адамавіча Германовіча — жыхара вёскі Лютовічы. Ён расказаў пра цяжкія ваенныя гады. Была арганізавана выстава яго карцін.
У клубе сёлета праходзіла сустрэча з народнымі ўмельцамі. Тут можна было пазнаёміцца з вырабамі, створанымі сваімі рукамі: вышываннем, пляценнем з саломкі і бісеру, вырабамі з цеста, вязаннем. Было вельмі цікава. У выставе прынялі актыўны ўдзел Ніна Васільеўна Коўзусь, Валянціна Іванаўна Бань, Валянціна Васільеўна Шумская, Тамара Паўлаўна Прыма і іншыя.
Клуб “Аднавясковец” дапамагае ветэранам і пенсіянерам весці актыўны лад жыцця, забыцца пра свой узрост. Вельмі важна зразумець, што жыццё працягваецца і пасля пенсіі. Добра, што ёсць такія людзі, якія не даюць сумаваць у адзіноце, якія заўсёды прыйдуць на дапамогу. Так трымаць!
Таццяна ГРЫНЕВІЧ,
студэнтка 5 курса БДПУ імя М. Танка
Рэспубліканскі конкурс, васемнаццаты па ліку, праводзіла Міністэрства культуры краіны з мэтай узмацнення ролі публічных бібліятэк у фарміраванні нацыянальнай свядомасці насельніцтва, распаўсюджвання ідэі беларускасці, прапаганды нацыянальнай спадчыны гісторыі, літаратуры, мовы, народнай культуры. У конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” за 2009 год у намінацыі “За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем” трэцяя прэмія прысуджана Цімкавіцкай сельскай бібліятэцы сеткі публічных бібліятэк Капыльскага раёна (загадчыца Надзея Рудэнка, бібліятэкар ІІ катэгорыі Зінаіда Станкевіч).
Марыя ШЭІНА
Рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта №736 ад 25 чэрвеня 2010 года падведзены вынікі абласнога агляду-конкурсу на лепшае інфармацыйна-ідэалагічнае абсталяванне і афармленне аб’ектаў агітацыйна-ідэалагічнай работы.
У намінацыі “Лепшы інфармацыйны куток” сярод арганізацый культуры ў ліку пераможцаў — Лясноўская сельская бібліятэка Капыльскай сеткі публічных бібліятэк (бібліятэкар І катэгорыі Святлана Лазарава).
Рыта КУПРАШЭВІЧ
Значнай падзеяй у культурным жыцці нашага раёна стала ўнясенне каляднага абраду “Цары” в. Семежава ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, якая патрабуе тэрміновай аховы. І вось сёлета, на VI Рэспубліканскім фестывалі фальклорнага мастацтва “Берагіня”, які прайшоў з 24 па 27 чэрвеня ў г. п. Акцябрскі Гомельскай вобласці, калектыву мастацкай самадзейнасці Семежаўскага Цэнтра культуры і адпачынку, які аднавіў і выконвае абрад “Цары”, быў уручаны адпаведны сертыфікат.
Як расказала дырэктар установы культуры Таццяна Шаура, творчасць калектыву высока ацанілі намеснік міністра культуры Тадэуш Стружэцкі і старшыня Нацыянальнай камісіі па справах UNESCO Уладзімір Шчасны, якія і ўручылі сертыфікат.
— Гэта азначае, — упэўнена Таццяна Уладзіміраўна, — што абрад “Цары” набыў вельмі высокі статус, за яго развіццём будзе наглядаць міжнародная камісія і аказваць пэўную дапамогу. Гэта першы і адзіны на Беларусі абрад такога высокага кшталту. Мае аднавяскоўцы вельмі ганарацца такой ацэнкай нашага абраду і пры сустрэчах заўсёды выказваюць удзячнасць удзельнікам гурта за тое, што яны аднавілі абрад, прапагандуюць яго сярод жыхароў Капыльшчыны і ўсёй Беларусі. Мы, у сваю чаргу, прыкладзём усе намаганні, каб жылі нашы абрады, песні, танцы, якія прыйшлі з даўніх часоў. Будзем засвойваць іх, рабіць натуральнымі ў сённяшнім ужытку. Галоўнае — перадаваць з пакалення ў пакаленне не толькі знешнюю форму, але і глыбокую духоўную сутнасць народнай традыцыйнай культуры.
Распытвала Маргарыта САКОВІЧ
НА ЗДЫМКУ: сертыфікат Т. Шаура, К. Нячаю і Г. Ціманаву ўручае старшыня Нацыянальнай камісіі па справах UNESCO Уладзімір Шчасны.
Районный координационный центр профилактики асоциального поведения, созданный в 2008 году, продолжает работу. 15 июля в СДК аг. Быстрица совместно с судом Копыльского района состоялось очередное выездное заседание.
Основной контингент приглашенных для разговора - люди, страдающие алкогольной зависимостью. Несмотря на положительную динамику в выявлении лиц, находящихся в общественном месте в состоянии алкогольного опьянения, совершивших мелкое хулиганство, занимающихся изготовлением и реализацией алкогольной продукции, конечный результат профилактической работы не радует: количество преступлений, совершенных в состоянии алкогольного опьянения, в районе увеличилось с 68 в 2009 году до 77 в текущем.
Алкоголизм становится болезнью не только мужчин, но и женщин, даже подростков. В Беларуси действует национальная программа по предупреждению пьянства, в рамках которой профилактическая работа по искоренению этого зла проводится в форме открытости и гласности.
Так, по ходатайству начальника Копыльского РОВД судом Копыльского района под председательством судьи Татьяны Карпучок, рассматривались административные дела по направлению в лечебно-трудовой профилакторий Владимира Сукача (д. Лотвины), Геннадия Лечко (д. Телядовичи), Михаила Дубовика (д. Криница), Анны Чилик (д. Думичи), Галины Коржовник (д. Воробьевичи). Причины, по которым этих граждан изолировали в ЛТП сроком на 1 год (каждого), типичны: нахождение на рабочем месте и в общественных местах в состоянии алкогольного опьянения, невыход на работу, семейные скандалы, хулиганство. Все они состоят на учете у нарколога и не имеют противопоказаний для прохождения лечения в ЛТП. Поражает то, что приговор суда они принимают спокойно, как должное. Анна Чилик – обязанное лицо, лишена родительских прав в отношении 5 детей, но даже это ее не остановило: женщина продолжала вести аморальный образ жизни. Результат – скамья подсудимых.
О вреде пьянства знают все, но с каждым годом пьют все больше и больше. Причем, не благородных вин, а крепких напитков. Жажда затуманить мозги приводит и к употреблению различного «зелья».
Александру Одинцу из г. Копыля 36 лет, а он уже четырежды судим. Суд рассмотрел в отношении гражданина Одинца уголовное дело, связанное с изготовлением, употреблением и хранением без цели сбыта наркотических средств.
5 апреля текущего года подсудимый в своей квартире из имеющихся семян мака и других составляющих с помощью подручных средств незаконно изготовил наркотическое средство, часть которого употребил, а остальное оставил для хранения дома. В тот же день был задержан органами правопорядка. На суде Александр вину свою признал. Оказалось, что впервые наркотики попробовал в возрасте 22 лет. Как не удивительно, наркозависимости у него (по причине редкого употребления), на основании медицинского заключения, нет, больше алкогольная, что создает проблемы: он нигде не работает, имеет задолженность по выплате алиментов, хулиганит. На путь исправления не стал. Суд приговорил А. Одинца к тюремному заключению в колонии строгого режима сроком на два года с одновременным прохождением лечения от алкогольной зависимости. Он был взят под стражу в зале суда.
Суд также рассмотрел административные дела в отношении Александра Яцука, жителя д. Деречино, и Сергея Ушолика (д. Мацкевичи). Первый привлекался к ответственности за хранение у себя дома самогонного аппарата и наказан штрафом в размере 35 тысяч рублей, второй в состоянии опьянения спровоцировал драку с несовершеннолетним, за что также получил штраф в сумме 140 тыс. руб.
У человека, который выпивает, есть выбор: пить или не пить. У жен и мужей тоже есть выбор: жить вместе или разойтись. И только у детей такого выбора нет, они остаются заложниками ситуации. Злоупотребляющие алкоголем мужчины, тем более женщины, – бич нашего времени. Как с этой бедой справиться? Такой вопрос возникает у каждого, кто по долгу службы сталкивается с этим явлением, кому не безразличны судьбы детей.
Члены координационного центра, председатель Блевчицкого сельского Совета Сергей Выскварка, участковый инспектор Андрей Трубловский старались в ходе встречи найти общий язык с неблагополучными семьями, проживающими на территории региона, еще и еще раз убедить сбившихся с правильного пути изменить свой образ жизни, разбудить свою совесть. Кто-то внимал сказанному, а кто-то, к сожалению, по-прежнему оставался равнодушным.
Что мешает нормально жить и воспитывать троих несовершеннолетних детей Наталье Волынской из д. Лешня? Семья полная, муж Сергей Миронович уважаемый в хозяйстве работник, можно сказать, что в доме на нем все и держится: мама «гастролирует» по подругам, выпивает, скандалит. Поскольку семья находится в социально опасном положении (СОП), то, видно, недолго осталось маме вести разгульный образ жизни.
Любовь Кукушкина из аг. Быстрица, мать пятерых детей (старшей дочери – 15), спиртным не злоупотребляет, работает, но дома – не хозяйка. Огород зарос сорняками, в жилом помещении антисанитария, дети без присмотра, зато есть молодой сожитель, который пролеживает диван перед телевизором и о работе имеет смутное представление.
Не зря поставлены на учет как социально опасные семьи Елены Рисевец (д. Гулевичи), Елены Хроничевой (д. Лешня), Александра Пантелейко (д. Деречино), Светланы Семенович (аг. Быстрица). Со всеми ими проводится постоянная профилактическая работа. Есть примеры исправления, но есть и обратное, тогда меры принимаются неотложные и конкретные. С целью проверки бытовых условий семей, состоящих в СОПе, по окончании выездного заседания члены координационного центра посетили их на дому.
Любовь ПЕТРОВА
Прошедшая неделя для работников РОЧС и гражданской обороны района была очень напряженной.
Произошло два пожара. 12 июля пришлось тушить хозпостройку в д. Черногубово, а 17 июля – нежилой дом в д. Заневедомка.
13 июля в 15 часов в РОЧС начали поступать сообщения о последствиях сильного ветра, принесшего разрушения крыш строений в Бучатинском и частично в Тимковичском сельских Советах. Порывами ветра были повреждены кровли строений в СПК «Тимирязевский», крыши зерносклада в д. Лютовичи, навеса для стоянки сельхозмашин в д. Бучатино и сарая по улице Садовой этой деревни.
В ЗАО «Жилихово» порывами сильного ветра были повреждены 15(!) строений.
В ОАО «Копыльское» пострадали зерносклады в дд. Домонтовичи и Лешня, а также молочнотоварный комплекс в д. Тимковичи.
Вечером 13 июля не выдержала порывов ветра кровля телятника в д. Телядовичи, принадлежащего КСУП «Совхоз «Лесное».
Ветер, конечно же, наделал бед, но в общую картину разрушений внес свою лепту и сильный проливной дождь. 16 июля в РОЧС поступило сообщение об обрушении кровли в магазине д. Черногубово. К счастью, никто из покупателей и продавцов не пострадал. Люди, услышав угрожающее потрескивание плит перекрытия, успели выбежать из здания…
Прибывшим на место происшествия спасателям предстала жуткая картина: рухнувший подвесной потолок из гипсовой плитки усеял пол и прилавки магазина, лопнувшие и свисающие на арматуре железобетонные плиты перекрытия. Общая площадь обрушения составила 4,5х6 м.
Спасатели демонтировали такие плиты во избежание травмирования людей. Не исключено, что причиной обрушения может быть износ несущей арматуры плит перекрытия (здание построено в 1967 году), оголение арматуры при монтаже деревянной обрешетки подвесного потолка. Нельзя сбрасывать со счетов и увеличение нагрузки на плиты перекрытия из-за переувлажнения утеплителя (древесно-цементные плиты) и нарушения гидроизоляции кровли от обильных осадков.
Материальный ущерб подсчитывается.
Владимир СКРИПИНСКИЙ
НА СНИМКАХ: 1. Крыша зерносклада в д. Лютовичи после разгула стихии; 2. Так выглядит изнутри навес для хранения сельхозтехники в д. Бучатино СПК «Тимирязевский»; 3. Обрушение перекрытия в магазине д. Черногубово.