Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

49

Покліч нівы

09.07.2010

У гэтыя дні спецыялісты ўпраўлення райсельгасхарчу і ААТ “Капыльскі райаграсервіс”, а таксама агранамічная служба распачалі ўзаемаправеркі гаспадарак па пытаннях гатоўнасці камбайнавага парку, зернесушыльных комплексаў, збожжаскладоў да правядзення ўборачнай кампаніі. Згодна з рашэннем райвыканкама ўжо да 10 ліпеня сельгаспрадпрыемствы павінны быць гатовы да аднаго з важнейшых хлебаробскіх экзаменаў.

Яшчэ на пачатку тыдня ў сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве “Скабін” на мехдвары да камбайнаў прычапілі жняяркі, вялася заключная падрыхтоўка тэхнікі да лінейкі гатоўнасці.

— У нас пакуль шэсць камбайнаў, — расказвае выконваючы абавязкі старшыні сельгаспрадпрыемства Віктар Станкевіч. – Але ў хуткім часе з’явіцца “Палессе-1218”. Сёння афармлялі дакументы. Пры наяўнай уборачнай плошчы – 1200 гектараў – нагрузка на адзін камбайн будзе невялікай, што дапаможа скараціць тэрмін жніва, а гэта немалаважна асабліва пры неспрыяльных умовах надвор’я. Аднак галоўная праблема для нашай гаспадаркі не столькі ўбраць, колькі дапрацаваць. Наяўная сушылка ўжо не спраўляецца з атрыманым валам збожжа. І ўсё ж сёлета гэта пытанне будзем вырашаць па-ранейшаму. Праўда, атрымана распараджэнне старшыні Мінаблвыканкама аб выдзяленні нам новенькага ЗСК-40, мантаж якога плануецца правесці толькі ў жніўні – верасні.

Наша размова з Віктарам Канстанцінавічам адбылася адразу пасля пасяджэння назіральнага Савета, дзе і разглядваліся пытанні, звязаныя з правядзеннем уборкі. Адзначана, што заканчваецца падрыхтоўка камбайнаў, аўтамабіляў для адвозкі збожжа, праводзяцца дэзінфекцыі складоў. Як адзначыў кіраўнік гаспадаркі, занепакоенасць выклікае ўборка азімых культур, бо сёлета недастаткова спрацавалі з ядахімікатамі, а таму маюцца плошчы, зарослыя рамонкам, мятлікам.

Аднак нішто не павінна стрымліваць ход жніва. На гэта нацэлены і спецыялісты, і хлебаробы. Для занятых у полі, на таку будзе арганізавана двухразовае гарачае харчаванне. Распрацаваныя меры маральнага і матэрыяльнага заахвочвання, ідэалагічнае забеспячэнне паспрыяюць якаснай уборцы збожжавых і зернебабовых.

Марыя ШЭІНА

НА ЗДЫМКУ: Іван Лук’янаў і Аляксей Маліноўскі ўзначаляць камбайнавыя экіпажы.

Фота аўтара


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей