Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

42

Разам - да адной мэты

09.07.2010

Прайшло ўжо амаль тры месяцы з моманту фарміравання ў раёне дэпутацкага корпуса 26-га склікання. У яго склад увайшлі 40 народных выбраннікаў раённага Савета дэпутатаў і 168 – сельскіх Саветаў. Ужо трэцяе скліканне райсавет дэпутатаў узначальвае Марыя Сандрозд. Па словах старшыні Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Святланы Герасімовіч, з-за багатага вопыту старшынь Капыльскага і Салігорскага райсаветаў, гэтыя раёны абраны базавымі для стажыроўкі нядаўна выбраных старшынь Саветаў. Пра сістэму работы мясцовых Саветаў у нашым раёне расказвае старшыня райсавета дэпутатаў Марыя Сандрозд:

— Асноўным, на што звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі, для дэпутатаў з’яўляецца непасрэдна работа па месцы жыхарства. Чалавек з яго шматлікімі праблемамі – заўсёды на першым плане ў народных выбраннікаў. Для цеснай узаемасувязі выкарыстоўваюцца разнастайныя формы работы. Па-першае, карыстаючыся Законам аб статусе дэпутата, кожны з іх, згодна з графікам, праводзіць дні прыёму грамадзян. У цэлым за год дэпутатам райсавета паступала да 300 зваротаў, якія па меры магчымасці ў сваёй большасці вырашаліся станоўча.

Па-другое, сходы грамадзян, якія праводзяцца раз у два месяцы. Гэта сістэма работы ў нас ужо трывала замацавалася.  На працягу чэрвеня праходзяць сходы з удзелам дэпутатаў новага склікання. Па папярэднім аналізе, людзей хвалююць размытыя з-за частых дажджоў вясковыя дарогі, стан пустуючых участкаў, могілак, спілоўванне старых дрэў і г. д. Адзначу, што адначасова прымаюцца меры па вырашэнні праблем насельніцтва. Напрыклад, ужо адбыліся суботнікі па добраўпарадкаванні могілак у вв. Аножкі, Смалічы, Ракіні. Дарожнай службай па графіку праводзіцца грэйдзіраванне, падсыпка, абкошванне дарог (Браткаўскі, Камсамольскі, Вя- лікараёўскі с/Саветы).

Мы надаём вялікую ўвагу праяўленню грамадзянскай ініцыятывы насельніцтва. З гэтай мэтай райсаветам распрацоўваюцца і зацвярджаюцца палажэнні, умовы конкурсаў на лепшы населены пункт, вуліцу, ветэранскую, маладзёжную сядзібу, што стымулюе насельніцтва зрабіць свой куточак больш прыгожым.

Яшчэ адна форма работы – Дзень дэпутата, падчас якога мы наведваем на даму ў першую чаргу праблемныя катэгорыі: непрацуючых, злоўжываючых алкаголем, састарэлых, мнагадзетныя сем’і, з якімі дэпутаты працуюць індывідуальна.

Практыкуецца ў дзейнасці райсавета і правядзенне Дзён сельскіх Саветаў, у ходзе якіх заслухоўваюцца справаздачы дэпутатаў аб рабоце з выбаршчыкамі, наведваюцца разнастайныя аб’екты, вывучаецца стан добраўпарадкавання, пытанні жыццезабеспячэння насельніцтва.

Вялікая работа праводзіцца са старэйшынамі вёсак. У раёне іх 176. Удзячнасць можна выказаць кожнаму з іх, бо яны вельмі адказныя, прыстойныя, служаць звяном паміж насельніцтвам і сельскім Саветам. На іх ускладаецца місія па зборы добраахвотнага ўзносу, арганізацыі суботнікаў, правядзенні індывідуальнай работы па падтрыманні  парадку і г. д.

Гэта толькі пачатак нашай работы у гэтым скліканні, наперадзе яшчэ амаль чатыры гады. Будзем спадзявацца, што акрамя названых з’явяцца яшчэ і іншыя формы дзейнасці дэпутацкага корпуса, каб павышаць культуру насельніцтва, больш шырока развіваць асабістыя падсобныя гаспадаркі, што павінна даць станоўчы вынік у добрабыце кожнай сям’і нашага раёна.

Сяргей КОЗЕЛ

НА ЗДЫМКУ: ветэран Вялікай Айчыннай вайны П. Малевіч і старшыня райсавета  М. Сандрозд

Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей