Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

Наша галоўнае свята

09.07.2010

Капыльшчына адсвяткавала Дзень Незалежнасці

На Капыльшчыне, як і ва ўсёй краіне, прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 66-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дню Рэспублікі).

З раніцы над цэнтральнай плошчай Капыля гучаў радыёканцэрт, тут жа збіраліся прадстаўнікі працоўных калектываў. Кіраўніцтва раёна разам з ганаровымі гасцямі з г. Чэхава Маскоўскай вобласці – старшынёй Савета дэпутатаў Чэхаўскага муніцыпальнага раёна Міхаілам Кісельманам, намеснікам главы адміністрацыі г. Чэхава Вячаславам Сцяпанавым і дырэктарам Цэнтра развіцця творчасці дзяцей і юнацтва Наталляй Таранік – усклалі кветкі да помнікаў воінам-інтэрнацыяналістам і У. І. Леніну.

Затым святочнае шэсце накіравалася  да помніка воінам-вызваліцелям, дзе адбыўся ўрачысты мітынг. З віншаваннем да ўдзельнікаў свята звярнулася старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд. Прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых мінутай маўчання, у іх гонар прагучаў святочны салют. Ад імя ветэранаў слова меў удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Татарынчык, ад моладзі – намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце гімназіі № 1 г. Капыля Наталля Лагавая. З прывітальнымі словамі таксама звярнуліся старшыня Савета дэпутатаў Чэхаўскага муніцыпальнага раёна Міхаіл Кісельман і ваенны камісар Капыльскага раёна Сяргей Барташэвіч. На адрас жыхароў Капыльшчыны паступілі тэлеграмы ад старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Барыса Батуры, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіла Крыштаповіча, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ганны Лаўрукевіч, жыхароў г. Цемрука Краснадарскага краю і Ёнікшскага раёна Літоўскай Рэспублікі.

Напрыканцы мітынгу прадстаўнікі працоўных калектываў усклалі вянкі да помніка воінам-вызваліцелям.

Святочны настрой жыхарам і гасцям горада стваралі ўдзельнікі канцэртнай праграмы “Квітней, родны край!” Складалася яна з трох блокаў: першы быў прысвечаны вызваленню Беларусі, другі – роднай зямлі і трэці – сучасны, эстрадны. Сваё майстэрства паказвалі лепшыя спевакі, вакальныя і харэаграфічныя калектывы Капыльшчыны. Пасля канцэрта ў зоне адпачынку святочнае дзейства прадоўжылася танцавальнай праграмай, тут жа працавалі гандлёвыя кропкі райспажыўтаварыства.

А ў гэты час на фізкультурна-аздараўленчым комплексе можна было прыняць удзел у спартыўным свяце.

Увечары мерапрыемствы перамясціліся ў цэнтр горада, дзе прайшла дыска-праграма, а таксама капыляне сталі ўдзельнікамі рэспубліканскай акцыі “Спяваем гімн разам”.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА


Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей