Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

31

Им – искреннее спасибо

12.01.2011
Профессия социального работника – одна из самых востребованных в обществе. И отрадно, что здесь – в системе социальной защиты населения нашего района — рождаются и трудятся семейные династии. Одной из них является семья Дякович. Родилась она сравнительно недавно. Отец Олег Михайлович второй год является рабочим по обслуживанию и ремонту административного здания ГУ «Копыльский ТЦСОН», а его сын Виталий после окончания Копыльского СПЛ пришел на работу в учреждение социальным работником по срочному обслуживанию населения. Основной принцип работы семьи Дякович – помощь на дому пожилым людям, инвалидам и другим нуждающимся. Именно они в горячие весенне-осенние сезоны вспахивают огороды, помогают по хозяйству, скашивают траву и приводят в порядок приусадебные участки. И что не менее важно – постоянно общаются с одинокими людьми, за что не раз слышат искреннее «спасибо». И как отмечают сами собеседники, в данной отрасли работают особенные люди, те, которые в силу своих убеждений и независимо от психологической настроенности способны ладить с нашим старшим поколением даже в непростых условиях. Ведь кто-то просто прикипел душой к одиноким, беспомощным и брошенным родственниками людям… Татьяна БОХАН НА СНИМКЕ: Виталий и Олег Дяковичи во время уборки территории от снега. Фото автора
38

Патрабаваннi, сугучныя часу

12.01.2011
«Больш так працаваць нельга» гэту выснову зрабіў старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня падчас нарады з кіраўнікамі, галоўнымі заатэхнікамі і ветурачамі раёна, якая адбылася ў першыя дні новага года. Падстава для такой заявы больш чым грунтоўная, паколькі вынікі работы жывёлаводаў раёна за мінулы год не толькі не радуюць, але нават засмучаюць. 13 гаспадарак дапусцілі зніжэнне пагалоўя жывёлы, 12 сельгаспрадпрыемстваў па такім паказчыку, як валавы надой малака, не дасягнулі нават мінулагодняга рэзультата. Толькі ААТ “Скабін” па надоі ад адной каровы пераўзышло шасцітысячны рубеж, у пяці гаспадарках надаілі па пять тысяч і болей кілаграмаў малака, а такія сельгаспрадпрыемствы, як ААТ “Малінава” і “Суворава-Агра” маюць крыху больш за 3 тысячы кілаграмаў. Мала хто можа пахваліцца і добрымі прывагамі — тут замыкае турнірную табліцу РСУП “Бабоўня”, дзе атрымана крыху больш за 200 г прывагі. Асабліва трывожыць факт, што зніжаецца паказчык выхаду цялят на 100 кароў і цялушак. Усё вышэйпералічанае сведчыць пра тое, што недапрацоўвае зоаветэрынарная служба як непасрэдна ў гаспадарках, так і раённая. Старшыня райвыканкама быў катэгарычным: “Вы не робіце таго, што патрабуюць зоаветэрынарныя мерапрыемствы. Не сакрэт, што ў многіх гаспадарках выкананне тэхналогіі ўтрымання статка адда-дзена на водкуп нават не загадчыкам фермаў, а падвозчыкам. Не ўсюды ёсць раздзяленне статкаў, няма кантролю за работай ветэрынараў і асемянатараў”. Анатоль Іосіфавіч акцэнтаваў увагу кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў на тым, што прыйшоў час думаць і дзейнічаць як гаспадары, а не чакаць, каб нейкія праблемы за іх рашалі райсельгасхарч ці старшыня райвыканкама. Міністр сельскай гаспадаркі Міхаіл Русы паставіў перад сельгасвытворцамі ў бягучым годзе задачу па нарошчванні вытворчасці прадукцыі, павышэнні яе рэнтабельнасці і паляпшэнні якасці (каб мець магчымасць годна канкурыраваць на сусветным рынку), павелічэнні паставак на экспарт, уцягненні ў абарот земляў, якія не выкарыстоўваюцца, задзейнічанні пустуючых будынкаў, прадаўжэнні мадэрнізацыі фермаў, будаўніцтва жывёлагадоўчых комплексаў, сховішчаў і збожжасушылак. А таму  патрабаванне, выказанае старшынёй райвыканкама, было сугучным часу. “Мы павінны дабівацца, перш за ўсё, росту валавой вытворчасці і рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі, — сказаў Анатоль Жданеня. — Будзе рэзультат, будзе і рост заработнай платы”. Падчас нарады былі абмеркаваны таксама пытанні праходжання тэхагляду і рамонту тэхнікі, здачы металалому, захавання правіл электрабяспекі. Маргарыта САКОВІЧ
58

Дыялог улады і бізнесу

12.01.2011
Дырэктыва №4 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь” адкрывае новыя перспектывы перад айчыннай эканомікай. Яна шырока абмяркоўваецца ў нашай краіне. Мы пацікавіліся думкамі тых, хто на Капыльшчыне мае непасрэдныя адносіны да развіцця прадпрымальніцтва. Аляксандр КУРЫЛЬЧЫК, дырэктар ТАА “Лес-ПромИзделие”: — Дырэктыву №4 уважліва вывучылі і абмеркавалі. Адразу адзначу, што за яе я галасую абедзвюма рукамі. Дакумент вызначае асноўныя прынцыпы і стратэгію развіцця. Вывучаючы Дырэктыву №4, падкрэсліў, што, калі б яна была прынята раней, то можна было б значна вышэй узняць маё прадпрыемства. Нарэшце наладжваецца дыялог улады і бізнесу. Раней думалі, што прадпрымальнік – гультай, а на самай справе — гэта працавіты чалавек, які прыкладвае шмат намаганняў, каб зарабіць грошы. Значна спросцяцца многія арганізацыйныя працэдуры, зменшыцца колькасць праверак. А ўсё гэта дасць дарогу для развіцця малога бізнесу. Уладзімір БАБКО, кіраўнік фермерскай гаспадаркі: — На маю думку, Дырэктыва №4 — вельмі добры, неабходны дакумент, які ўсяляе аптымізм. Прыемна, што ў Дырэктыве ўлічаны прапановы прадпрымальнікаў. Правільна, што Прэзідэнт заклікаў усе органы дзяржаўнага кіравання аказваць падтрымку бізнесу, а не душыць яго штрафамі і забаронамі. Дырэктыва доўгачаканая і вельмі важная, з ёй звязаны вялікія надзеі. Спадзяюся, што яна вельмі паспрыяе больш хуткаму развіццю фермерскага руху ў нашай краіне. Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ
32

Электраэнергія з... салёных агуркоў

12.01.2011
Дыплом І ступені на абласным этапе конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ навучэнцаў атрымаў дзевяцікласнік СШ № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага Вячаслаў Калевіч. Як паведаміла спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Алена Карпіленя, усяго на конкурс было прапанавана 4 работы — з Бучацінскай, Старыцкай адзінаццацігодак, гімназіі №1 і СШ №2 г. Капыля. Лепшай была прызнана работа Вячаслава, у якой пад кіраўніцтвам педагогаў В. М. Сянькевіч і С. У. Калевіч юнак даследаваў магчымасці атрымання альтэрнатыўных відаў энергіі з салёных памідораў і агуркоў. Ён атрымаў права прадстаўляць Мінскую вобласць на рэспубліканскім этапе. Да таго ж, мяркуецца, што яго работа зацікавіць і арганізатараў міжнароднага конкурсу, таму Славе прапанавана падрыхтаваць яе абарону і на англійскай мове. Дыпломам ІІІ ступені было адзначана даследаванне і Яўгеніі Лях — дзесяцікласніцы з гімназіі №1. Маргарыта САКОВІЧ
26

Калядныя кірмашы

12.01.2011
У перыяд з 6 па 8 студзеня ў Капылі праходзілі Калядныя кірмашы. За тры дні рэалізавана тавару на суму 6,5 млн рублёў. Асаблівым попытам у пакупнікоў карысталіся кандытарскія вырабы (тарты, пірожныя), харчовыя тавары і мясныя паўфабрыкаты. На свята Нараджэння Хрыстова работнікі райспажыўтаварыства прынялі ўдзел у кірмашы, які адбыўся ў Першамайскім раёне г. Мінска. Тавараабарот капылян склаў 5,2 млн рублёў. Сяргей  ЛАЗОЎСКІ
42

Увага - добраўпарадкаванню

12.01.2011
Напрыканцы студзеня, у адпаведнасці з графікам, ва ўсіх населеных пунктах раёна пройдуць сходы грамадзян. Як паведаміла старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд, насельніцтву для азнаямлення будзе прадастаўлена праграма па добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Таксама будуць даведзены патрабаванні па ўтрыманні прыдамавых тэрыторый, графік вывазу смецця і іншае. Сяргей КОЗЕЛ
15

Все важнейшие показатели Основных направлений денежно-кредитной политики Беларуси за 2010 год выполнены

12.01.2011
Президент Беларуси Александр Лукашенко принял с плановым отчетом председателя правления Национального банка Петра Прокоповича, сообщили БЕЛТА в пресс-службе белорусского лидера. Главе государства было доложено о том, что все важнейшие показатели Основных направлений денежно-кредитной политики за 2010 год выполнены. "Мы обеспечили выполнение тех показателей, которые в первую очередь нужны для развития экономики. Это стабильный курс национальной валюты, стабильная ситуация на валютном рынке, показатели по кредитованию экономики. Так, объем выданных кредитов с начала года увеличился на 40%", - сказал Петр Прокопович. Он добавил, что в прошлом году эффективно реализовывалась процентная политика, успешно работала платежная система. "То есть экономика Беларуси получила от банковской системы все, что нужно реальному сектору", - подчеркнул руководитель Нацбанка. Кроме того, были сделаны определенные усилия и для развития самой банковской системы. Обеспечено наращивание ресурсной базы, собственного капитала банков, выполнение всех нормативных показателей. Это создает уверенность в том, что и в текущем году все запланированные показатели банковской системой будут выполняться. Петр Прокопович выразил уверенность и в том, что в 2011 году Национальный банк выполнит показатель по золотовалютным резервам. "В текущем году есть все возможности выполнить показатель. Это связано с тем, что у нас значительно лучше будет сальдо внешней торговли, значительно больший будет приток валюты от экспорта товаров и услуг", - сказал он. В соответствии с Основными направлениями денежно-кредитной политики Беларуси на 2011 год золотовалютные резервы Беларуси должны возрасти не менее чем на $1,2 млрд. За 2010 год международные резервные активы Беларуси, рассчитанные по методике МВФ, сократились на 11% до $5030,7 млн. Планировалось, что они возрастут на $0,5-1,83 млрд. по стандартам МВФ. Руководитель Нацбанка пояснил, что причиной невыполнения этого показателя стал ажиотажный спрос населения на валюту, особенно в конце года. "Сейчас его уже нет. В прошлом году мы продали на чистой основе населению $1,5 млрд. Эти деньги ушли из золотовалютных резервов и они фактически лежат у населения дома, вместо того чтобы работать на республику, на экономику", - подчеркнул Петр Прокопович. "Я хотел бы посоветовать гражданам, которые хранят деньги дома, неважно в белорусских рублях или в другой валюте, принести их в банк. Во-первых, там обеспечивается сохранность сбережений, во-вторых, начисляются проценты. Тогда эти деньги будут использоваться для экономики, для того, чтобы наша жизнь улучшилась", - отметил руководитель Нацбанка. Он напомнил, что к концу 2015 года стоит задача - выйти на средний уровень зарплаты не менее Br3 млн. Это очень сложная задача, которая требует усилия всех граждан. Александр Лукашенко потребовал от Национального банка выполнения всех показателей денежно-кредитной политики в текущем году. Особое внимание должно быть уделено кредитованию реального сектора экономики, выполнению параметров, которые заложены по процентной политике, и самое главное - обеспечить стабильную и эффективную работу банковской системы. Петр Прокопович заверил Президента, что все показатели, заложенные в Основных направлениях денежно-кредитной политики на 2011 год, утвержденные соответствующим указом главы государства, будут выполнены в полном объеме. Также на встрече Александру Лукашенко было доложено о выполнении ряда его поручений, в том числе о ходе работ по реализации государственной программы "Припятское Полесье", о принятых мерах в рамках программы, а также о перспективах работы в текущем году. Эта программа очень сложная, важная. От ее реализации многое будет зависеть, поэтому глава государства держит ее на особом контроле. Семь районов Беларуси Брестской и Гомельской областей, примыкающих к реке Припять, в текущей пятилетке получат абсолютно новый облик, здесь будут созданы все необходимые условия для привлечения туристов, соответствующие европейским стандартам. Петр Прокопович будет ежеквартально докладывать главе государства о ходе реализации этой программы.
27

“Цары” — лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта

12.01.2011
Прыемная навіна прыйшла днямі са сталіцы: абрадавы калектыў “Цары” з Семежаўскага цэнтра культуры і вольнага часу стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за вялікую работу па вывучэнні, адраджэнні і захаванні народных традыцый. Урачыстая цырымонія адбылася 8 студзеня ў Палацы Рэспублікі. Уручэнне прэмій такога кшталту не выпадкова праводзіцца на калядныя святы. Пра гэта гаварыў Прэ-зідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка: “Па добрай традыцыі ў гэтыя дні на самым высокім дзяржаўным узроўні падводзяцца вынікі года мінулага. Гэта па сутнасці — агляд творчых сіл краіны, яскравае сведчанне таго, якім грамадскім прызнаннем карыстаецца кожнае дасягненне, кожны значны крок на сцежцы мастацтва, міласэрнасці, маральных пошукаў, служэння людзям і Айчыне”. На мерапрыемства сярод іншых была запрошана і дэлегацыя Капыльскага раёна на чале з начальнікам аддзела культуры Наталляй Царковай.  А ўзнагароду з рук кіраўніка дзяржавы атрымала кіраўнік фальклорнага калектыву дырэктар Семежаўскага цэнтра культуры і вольнага часу Таццяна Шаура. Для семежаўскіх “Цароў” прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь стала яшчэ адным пацвярджэннем унікальнасці абраду. Як вядома, у 2009 годзе калядны абрад быў занесены ў Спіс сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА, а напрыканцы чэрвеня мінулага года калектыў атрымаў адпаведны сертыфікат. Паназіраць за святочным дзействам, якое праводзіцца ў Шчодры вечар (з 13 на 14 студзеня), прыязджаюць шматлікія госці. Работнікамі культуры сабрана мноства матэрыялаў, якія расказваюць пра адраджэнне і дзень сённяшні “Цароў”, выпушчаны буклет, святочныя паштоўкі. З усім гэтым удзельнікі цырымоніі ўзнагароджвання, а таксама шматлікія госці змаглі пазнаёміцца ў адным з залаў Палаца Рэспублікі. І не толькі палюбавацца каларытнымі фотаздымкамі, але і на свае вочы пабачыць урыўкі са святочнага абраду, якія дэманстраваў фальклорны калектыў “Цары” з Капыльшчыны. Дарэчы, у самы бліжэйшы час і капыляне  атрымаюць магчымасць пазнаёміцца са спецыяльнай экспазіцыяй, прысвечанай абраду “Цары”, якая пачне сваю работу ў раённым краязнаўчым музеі. Маргарыта САКОВІЧ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
28

План подготовки законопроектов на 2011 год утвержден в Беларуси

11.01.2011
Президент Беларуси Александр Лукашенко утвердил план подготовки законопроектов на 2011 год. Соответствующий указ №10 подписан 6 января. Указом предусматривается подготовка 49 проектов законов, из которых 11 законопроектов являются новыми. Среди них, в частности, законопроекты о конституционном судопроизводстве, о коммерческой тайне, о медиации, о фельдъегерской связи. С учетом того, что главой государства приняты решения, направленные на совершенствование проведения обязательной юридической экспертизы правовых актов и ведения Национального реестра правовых актов, указом корректируются сроки внесения в Палату представителей законопроекта "О правовых актах Республики Беларусь", установленные планом подготовки законопроектов на 2010 год (с апреля на ноябрь 2011 года). Также документом в 2011 году запланирована подготовка и внесение на рассмотрение главы государства концепции проекта закона "Об объединениях нанимателей".  Источник БЕЛТА
32

Осторожно: бешенство!

11.01.2011
 За 2010 год на территории Копыльского района зарегистрировано 2 лабораторно подтвержденных случая бешенства плотоядных животных (лиса — Грозовский сельсовет, кот — Сл. Кучинский сельсовет), за аналогичный период 2009 года случаев бешенства среди животных не зарегистрировано. В прошедшем году по поводу укуса (ослюнения) подозрительными на бешенство животными обратилось 86 человек (2009 г. — 65 чел.). С учетом показаний 34 пострадавшим назначен курс антирабических прививок (2009 г. —30). Бешенство (гидрофобия, водобоязнь, рабическая инфекция) — острое инфекционное заболевание нервной системы, которое вызывается вирусом. Всюду, где есть очаги бешенства среди животных, под угрозу попадают люди. Пожалуй, нет более тяжелого заболевания, чем бешенство. От человека к человеку оно, как правило, не передается, заражают людей и друг друга животные. Особую опасность представляют бродячие собаки, безнадзорные кошки, а из диких животных — лисы, волки, которые в период болезни теряют страх перед человеком и заходят в населенные пункты. Признаки болезни у животных очень разнообразны. Наиболее характерны: слюнотечение, агрессивность, водобоязнь, рвота, паралич. Но иногда заболевание протекает бессимптомно. У собак и кошек чаще бывает «буйная форма» бешенства: беспокойные и пугливые животные прячутся по углам, плохо едят, убегают из дома. Собака может грызть несъедобные предметы, голос у нее становиться хриплым или совсем пропадает. Необходимо также помнить, что вирус бешенства длительное время сохраняется в окружающей среде, в трупах павших животных, на предметах обихода, на шерсти подвергшегося нападению животного. Если у животного отмечается необычное поведение и, тем более, если оно кого-то покусало, его надо изолировать и непременно сообщить в ветеринарную лечебницу. Заболевание человеку передается от животного через укусы, царапины, ссадины, ослюнение поврежденных кожных покровов, слизистой оболочки глаз, полости рта, носа и при соприкосновении с каким-либо предметом или одеждой, загрязненными слюной бешеного животного. Как же проявляется заболевание у людей? После скрытого периода, который продолжается от 3-х недель до года в зависимости от места, степени повреждения и вида животного (наиболее опасны укусы (ослюнения) в область головы, лицо, шею и пальцы рук), наступает период предвестников: повышается температура тела, появляется общее недомогание, головная боль, беспокойство, нарушается сон. Такое состояние длится несколько дней, после чего наступает период возбуждения с тяжелейшими проявлениями болезни: водобоязнь, воздухобоязнь, переходящие в стадию параличей со смертельным исходом. Какие профилактические меры необходимо провести после негативного контакта с животными? Следует немедленно обратиться в ближайшую лечебно-профилактическую организацию, где будет оказана первая медицинская помощь и пострадавшего направят в антирабический кабинет. Укушенную рану необходимо как можно раньше промыть проточной водой с мылом, края раны обработать йодной настойкой. Каждый человек должен знать, что единственное средство, которое спасет человека от неминуемой смерти, это своевременное проведение комплекса антирабических прививок (в настоящее время это 6 прививок). Во время прививок (и 6 месяцев после) необходимо категорически отказаться от употребления алкогольных напитков, прием которых может не только свести эффект прививки на нет, но и вызвать тяжелейшие осложнения. Инна Король, врач-эпидемиолог
42

Пакарыцель Арктыкi i Антарктыкi

10.01.2011
Шмат таленавітых людзей Капыльшчына падаравала нашай Радзіме. Пачэснае месца займае і цімкаўлянін Ісак Маркавіч Далгін, які ўнёс вялікі ўклад у вывучэнне Арктыкі і Антарктыкі. Нарадзіўся Ісак Маркавіч Далгін у мястэчку Цімкавічы 15 снежня 1910 года ў сям’і настаўніка. У яго была старэйшая сястрычка Малка, якая закончыла ў 1920 годзе вышэйшае пачатковае вучылішча. Разам з ёю вучыўся легендарны рэвалюцыянер Павел Жалезніковіч. Гісторыю студэнтам вучылішча выкладаў Мікалай Іларыёнавіч Раманоўскі, а законы фізікі і матэматыкі – Мікалай Міхайлавіч Карповіч. Менавіта гэтыя настаўнікі будуць вучыць Ісака, толькі ўжо ў сямігадовай школе. Хлопчык палюбіў фізіку, якая шмат у чым растлумачвала з’явы прыроды, а праз гісторыю ён даведаўся пра даследчыкаў, якія асвойвалі невядомыя землі. Цікавай яму была і літаратура, якую выкладаў бацька будучага героя Аляксандр Іванавіч Наржымскі. П’есы Гогаля, Астроўскага, Чарота, Каганца, Купалы Зінаіда Кірылаўна Грынёва ставіла на школьнай сцэне. Калі ў Ісака памёр бацька, то тут стала не да артыстычнай дзейнасці, даводзілася падрабляць у шматлікіх гандляроў: разгружаць і падносіць тавары ў ларкі і магазіны. Ён, можна сказаць, быў апорай сям’і, бо малодшы брат Моталь быў дашкольнікам. Ісак Маркавіч закончыў сямігодку на выдатна, дырэктар Шахлевіч пажадаў яму прадоўжыць вучобу ва ўніверсітэце, але не так проста сіраце было дабрацца да вяршынь навукі. Па рэкамендацыі школьнай камсамольскай арганізацыі ён працуе інструктарам райспажыўтаварыства, а ў 1930 годзе стане распаўсюджваць кінафікацыю на Капыльшчыне. Але цімкаўскага хлопца кліча да сябе Ленінград, дзе магла ажыццявіцца яго мара. Паступіў на рабфак пры Ленінградскім уні-версітэце, а пасля яго заканчэння стаў студэнтам фізічнага факультэта. Тут хлопец уцягнуўся ў вір даследчай работы, і дзякуючы гэтаму прыйшло ўменне аналізаваць розныя фізічныя з’явы, што падштурхоўвала хутчэй разабрацца ў загадкавых таямніцах прыроды. Пачынаецца вайна, і ён становіцца абаронцам Айчыны. Абараняе Маскву і не ведае, што яго маці і сястрычку фашысты знішчылі ў Цімкавіцкім гета, а брат паблі-зу ад сталіцы мужна змагаецца з ворагам. Вайну закончыць Ісак памочнікам начальніка аператыўнага аддзела штаба артылерыйскай дывізіі. Узнагароджаны за ратныя подзвігі ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны і многімі медалямі. Пасля арміі працуе ў Арктычным інстытуце, дзе становіцца навуковым сакратаром. У 1948 годзе ён узначальвае метэаралагічную экспедыцыю на лёдарэзе “Літкі”, а ў 1952-60 гады – лятаючую метэаралагічную абсерваторыю. Як успамінаў вядомы вучоны-палярнік Ігар Ільіч Цыгельніцкі, экспедыцыя насіла рамантычную назву “Разведка надвор’я: “Мой кіраўнік аддзела метэаралогіі Ісак Маркавіч Далгін прапанаваў мне прыняць удзел у лятаючай абсерваторыі, яе базай стаў самалёт “ІЛ-14”. Мы з борта самалёта забяспечвалі метэазводкамі бюро надвор’я, а таксама транспартныя і прамысловыя караблі. Папярэджвалі іх аб моцных ветрах і штормах. Самалёт быў абсталяваны спецапаратурай, якая таксама дазваляла даследаваць арктычныя франты атмасферы. Ляталі ў Арктыцы і ноччу, і днём”. Ужо летам Ісак Маркавіч узяў у склад лятаючай абсерваторыі дзвюх жанчын — Галіну Усманаўну Карымаву і Ларысу Аляксандраўну Гаўрылаву. Яны з абавязкамі метэаролагаў спраўляліся не горш за мужчын, ды і наш вучоны-зямляк падбадзёрваў іх. Дзякуючы такім няўрымслівым вучоным, як Далгін, Арктыка хутка асвойвалася. Яму даручаюць будаўніцтва новых станцый у цяжкіх арктычных умовах: ракетнай базы на востраве Хейса, а затым Врангеля, Дысана. На гэтых станцыях ажыццяўлялася тэмпературна-ветравое зандзіраванне з дапамогай ракет. Лёс закінуў Ісака Маркавіча  ў  1966–1967  гадах  у Антарктыду, якую даследчыкі называюць ледзяной пустыняй. Тут на станцыі “Мірны” наш цімкаўлянін вёў метэаралагічныя даследаванні. Сёння касмічныя спадарожнікі даюць інфармацыю, але яны не могуць яшчэ замяніць наземныя станцыі. Метэаролагі не толькі давалі прагнозы надвор’я для сіноптыкаў, але і на месцы ведалі, якія сюрпрызы чакаюць іх. Здаецца, дзень пачынаўся, як звычайна, а калі сталі запускаць зонды ў паветра, іх кідала ва ўсе бакі. “Эх, вечарам нам не паздаровіцца”, — сказаў Цыгельнікаў. І сапраўды, яго прадказанні збываліся, і надвор’е тут жа мянялася. Вывучэнне атмасферных працэсаў ішло насуперак усім перашкодам. Тут акрамя савецкіх даследчыкаў працавалі спецыялісты з розных краін свету. Такое ўзаемадзеянне было карысным. Антарктычнае лета радавала яркім сонцам. Вакол кіпела жыццё. Да людзей цягнуліся ланцужкі пінгвінаў. Грэліся ў сонечных промнях цюлені, быццам галубы, кружыліся буравеснікі. І Далгіну ўспомніўся загадкавы жывёльны свет Паўночнага ледавітага акіяна. І там бурліць жыццё. Каля самага полюса блукаюць па льдах белыя мядзведзі, на  льдзінах ён сустракаў палярных лісічак-пясцоў, дабіраецца да полюса  нерпа, а вось морж любіць шукаць ежу ў прыбярэжных водах. А якія шумныя, быццам “цімкавіцкія кірмашы”, птушыныя базары на Курыльскім востраве альбо на Новай зямлі і Шпіцбергене. У розных вандроўках ён адчуў прыгажосць нашай планеты і бурлівасць на ёй жыцця. Доктар геаграфічных навук прафесар Ленінградскага арктычнага інстытута АН СССР Ісак Маркавіч Далгін апублікаваў па метэаралогіі больш за сто навуковых прац, шэраг манаграфій, якія далі магчымасць сіноптыкам больш дакладна прагназаваць надвор’е, што, у сваю чаргу,  дае магчымасць зберагаць і папаўняць ураджаі сельгаскультур, а мараходам, авіятарам і спецыялістам многіх службаў зберагаць і папаўняць вытворчыя рэсурсы. Ён даў пуцёўку ў навуку многім вучоным, яго аўтарытэт і прызнанне вядомы вучоным свету. Нездарма Ісак Маркавіч адзначаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Шмат сваіх манаграфій, а таксама ўнікальныя здымкі з лёдавых палюсоў свету наш вучоны-зямляк даслаў у Капыльскі краязнаўчы музей. Як добра, што такія людзі, як Далгін, торачы шляхі ў невядомае, давалі нам пазнаць свет. Ён ніколі не забываў сваю малую радзіму і радаваўся поспехам землякоў. І праз райгазету “Слава працы” жадаў шчасця і поспехаў у працы капылянам. Іван ІГНАТЧЫК