Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

“Цары” — лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта

12.01.2011
Прыемная навіна прыйшла днямі са сталіцы: абрадавы калектыў “Цары” з Семежаўскага цэнтра культуры і вольнага часу стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за вялікую работу па вывучэнні, адраджэнні і захаванні народных традыцый. Урачыстая цырымонія адбылася 8 студзеня ў Палацы Рэспублікі. Уручэнне прэмій такога кшталту не выпадкова праводзіцца на калядныя святы. Пра гэта гаварыў Прэ-зідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка: “Па добрай традыцыі ў гэтыя дні на самым высокім дзяржаўным узроўні падводзяцца вынікі года мінулага. Гэта па сутнасці — агляд творчых сіл краіны, яскравае сведчанне таго, якім грамадскім прызнаннем карыстаецца кожнае дасягненне, кожны значны крок на сцежцы мастацтва, міласэрнасці, маральных пошукаў, служэння людзям і Айчыне”. На мерапрыемства сярод іншых была запрошана і дэлегацыя Капыльскага раёна на чале з начальнікам аддзела культуры Наталляй Царковай.  А ўзнагароду з рук кіраўніка дзяржавы атрымала кіраўнік фальклорнага калектыву дырэктар Семежаўскага цэнтра культуры і вольнага часу Таццяна Шаура. Для семежаўскіх “Цароў” прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь стала яшчэ адным пацвярджэннем унікальнасці абраду. Як вядома, у 2009 годзе калядны абрад быў занесены ў Спіс сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА, а напрыканцы чэрвеня мінулага года калектыў атрымаў адпаведны сертыфікат. Паназіраць за святочным дзействам, якое праводзіцца ў Шчодры вечар (з 13 на 14 студзеня), прыязджаюць шматлікія госці. Работнікамі культуры сабрана мноства матэрыялаў, якія расказваюць пра адраджэнне і дзень сённяшні “Цароў”, выпушчаны буклет, святочныя паштоўкі. З усім гэтым удзельнікі цырымоніі ўзнагароджвання, а таксама шматлікія госці змаглі пазнаёміцца ў адным з залаў Палаца Рэспублікі. І не толькі палюбавацца каларытнымі фотаздымкамі, але і на свае вочы пабачыць урыўкі са святочнага абраду, якія дэманстраваў фальклорны калектыў “Цары” з Капыльшчыны. Дарэчы, у самы бліжэйшы час і капыляне  атрымаюць магчымасць пазнаёміцца са спецыяльнай экспазіцыяй, прысвечанай абраду “Цары”, якая пачне сваю работу ў раённым краязнаўчым музеі. Маргарыта САКОВІЧ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей