20 января в районе пройдет Единый день информирования на тему: «Первый год новой пятилетки: основные ориентиры социально-экономического развития страны в 2011 году».
Прогноз социально-экономического развития Минской области на 2011 год принят с учетом важнейших макроэкономических направлений развития экономики в 2011 году и результатов работы всех отраслей экономики области в 2010 году. В предстоящем году оценка работы исполкомов будет проводиться по двум критериям: эффективность управления государственной собственностью, эффективность развития регионов.
Згодна з графікам, з 24 па 27 студзеня ў сельскагаспадарчых арганізацыях і прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу пройдзе абследаванне месцаў захоўвання і рамонту рухомага саставу на адпаведнасць патрабаванням заканадаўства для забеспячэння готоўнасці сельскагаспадарчай тэхнікі да правядзення вясенне-палявых работ 2011 года. Гэты агляд будуць праводзіць спецыялісты райсельгасхарчу разам з супрацоўнікамі Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Такая інфармацыя паступіла з упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. Згодна з загадам начальніка райсельгасхарчу, на працягу лютага-сакавіка будзе правярацца адпаведнасць тэхнічнага стану транспартных сродкаў калёсных трактароў, самаходных машын і прычэпаў да іх пры выпуску на лінію або пры вяртанні ў гараж, а таксама пройдзе абследванне захавання сельгасарганізацыямі і прадпрыемствамі АПК бяспекі дарожнага руху, выканання правіл бяспечнай эксплуатацыі транспартных сродкаў і захаванасці тэхнікі.
Кіраўнікі прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу да 15 сакавіка павінны арганізаваць праходжанне дзяржаўнага тэхнічнага агляду аўтамабіляў, калёсных трактароў і прычэпаў да іх, самаходных машын, а таксама паклапаціцца пра тое, каб з уліку была знята тэхніка, якая па тэхнічным стане не можа выкарыстоўвацца ў дарожным руху.
Маргарыта САКОВІЧ
Дыпломам І ступені ўзнагароджаны вучань 8 класа УА “ДАСШ № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага” Уладзіслаў Быліновіч, які разам з дзесяцікласнікам СШ № 3 Алегам Загрывай узяў удзел у ІІІ этапе рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па матэматыцы.
Як паведаміла спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Людміла Нагорная, акрамя юных матэматыкаў, якія спаборнічалі на базе Барысаўскага дзяржаўнага каледжа, у г. Дзяржынск выязджала і каманда аматараў роднай мовы. Свае веды паказвалі вучаніцы 9 і 10 класаў гімназіі № 1 г. Капыля Юлія Волкава і Наталля Чарніцкая, дзесяцікласніца з СШ № 2 Вераніка Станкевіч і адзінаццацікласніца з СШ № 3 Таццяна Садовік. Алімпіяды праходзілі з 10 па 14 студзеня.
У панядзелак, 17 студзеня, чарговы “дэсант” юных капылян накіраваўся на алімпіяду па рускай мове ў г. Маладзечна і па хіміі ў г. Мінск. Пажадаем ім удачы!
Маргарыта САКОВІЧ
У Барысаве 14 – 16 студзеня адбыліся алімпійскія дні моладзі Мінскай вобласці па лыжных гонках. Пасля ўпартай барацьбы каманда Капыльскага раёна набрала найбольшую суму ачкоў і паднялася на першую прыступку п’едэстала гонару.
За першынство змага-ліся сем мацнейшых каманд сталічнага рэгіёну.
Перамогу капыльскай дружыне забяспечылі Наталля Ібель, Вікторыя Леус, Вераніка Дмітранок, Сяргей Ляхаў, Дзмітрый Парыбак, Дзмітрый Трыгубовіч, Аляксандр Сысун і Павел Паплаўскі (трэнеры Дзмітрый Була, Тамара Квач і Анатоль Сянюк).
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Таварнасць малака ў Капыльскім раёне вырасла з 80 % да 91 %. Такую інфармацыю, падрыхтаваную на 14 студзеня, рэдакцыя атрымала ў дыспетчарскай упраўлення райсельгасхарчу.
Толькі 14 сельгаспрадпрыемстваў раёна з 24 павялічылі валавы надой малака ў параўнанні з мінулым годам. Самы лепшы рэзультат у працэнтных адносінах у ААТ “П-з “Дусаеўшчына” (120 %), у абсалютных лічбах — 27 810 тон — у ААТ “Ціміразеўскі”. Найбольшае адставанне дапусцілі ў РСУП “С “Прамень” — 69 %, СГФ “Крыніца” — 87 %. Усяго ў раёне на названую дату надоена 203 832 тоны малака (101 % да мінулагодняга), рэалізавана 186 158 тон.
Па надоі малака ад адной каровы лідарства трымае ААТ “Скабін” (16,2 кг), самы нізкі рэзультат у ААТ “Суворава-Агра” (5,6 %) і ААТ “Малінава” (5,7 %).
Маргарыта САКОВІЧ
На фізкультурна-аздараўленчым комплексе праходзяць матчы Кубка раёна па міні-футболе. Заяўкі на ўдзел у спаборніцтвах падалі восем каманд прадпрыемстваў і арганізацый. Першую перамогу атрымала футбольная дружына раённага аддзела ўнутраных спраў, якая абыграла каманду райвыканкама з лікам 5:3. У наступны дзень каманда “Сармат” узяла верх над футбалістамі “Факела” (4:2). Каманды “Гаргаз” і “Метэор” (аматары футбола), згуляўшы ўнічыю (3:3), запісалі на свой рахунак па адным ачку.
Нагадаем, што матчы Кубка раёна праходзяць кожны тыдзень з аўторка па пятніцу і пачынаюцца ў 20.00.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Чистая прибыль за ноябрь по сравнению с октябрем 2010 года снизилась на 13,2% и составила Br132,6 млрд.
Рентабельность реализованной продукции, работ и услуг за одиннадцать месяцев прошлого года составила 6,3% против 5% за аналогичный период 2009-го. Рентабельность продаж была на уровне 5,1% против 4%. За январь-октябрь 2010 года рентабельность реализованной продукции, работ и услуг составляла 5,9%, за ноябрь - 11%.
В январе-ноябре 33 сельхозорганизации (2,1% от общего числа) получили чистый убыток на сумму Br36,1 млрд., что в 2,2 раза больше, чем за аналогичный период 2009 года (тогда убыточными было признано 17 организаций, или 1,1%).
Да сталіцы нашай рэспублікі капыляне даязджаюць у сярэднім усяго за 12 тысяч беларускіх рублёў. Адпраўленне міжгародніх маршрутаў ажыццяўляецца згодна з раскладам, зацверджаным аўтастанцыяй і дыспетчарскай аўтапарка. Адметна і тое, што аўтобусы заходзяць на станцыю «Дружная», канцавая - «Вакзал Усходні».
Таццяна БОХАН
Зимняя погода способствует резкому увеличению количества пожаров, возникающих по причине нарушения правил обустройства и эксплуатации печного отопления. Запомните: нельзя оставлять топящиеся печи без присмотра, нельзя хранить дрова, ветошь, и другие легковоспламеняющиеся материалы около печей. Также, желая погреться, граждане зачастую нарушают правила устройства и эксплуатации электрооборудования и используют для отопления помещений неисправные или самодельные электрообогревательные приборы.
Убедительно просим вас соблюдать меры пожарной безопасности:
— не допускать перекала печей;
— топку печей в домах прекращать не менее чем за 2 часа до отхода ко сну;
— не применять для розжига печи ЛВЖ и ГЖ, не использовать для топки печей дрова, длина которых превышает размеры топки;
— золу, шлак, уголь, удаленные из топки печи, в обязательном порядке пролить водой и удалить в специально отведенное место, расположенное на расстоянии не менее 15 м от зданий и сооружений;
— избегать использования электрообогревателей в ночное время, а также ни в коем случае не использовать электронагревательные, газовые приборы и приборы на жидком топливе не заводского «кустарного» изготовления;
— следить за состоянием электропроводки в своих домовладениях.
Оберегая себя и свои семьи, не забудьте и про тех, кто проживает рядом с вами. Обратите особое внимание на престарелых и одиноких соседей, которые нуждаются в вашей помощи!
Будьте всегда предельно осторожны и внимательны при обращении с огнем. От этого зависит ваша жизнь, здоровье, благополучие.
При возникновении пожара или другой чрезвычайной ситуации звоните по телефону 101.
Вадим МОРДАСЕВИЧ,
инженер ИГПН Копыльского РОЧС, лейтенант внутренней службы
[/caption]
У Капылі для аматараў здаровага ладу жыцця працуюць пяць лядовых пляцовак. Самым папулярным у капылян і прыезджых з’яўляецца гарадскі каток, які знаходзіцца побач з фізкультурна-аздараўленчым комплексам. Калі вы не маеце ўласных канькоў, то тут іх можна ўзяць напракат па даволі даступнай цане. У наяўнасці маецца сто пар самых розных размераў. Дарэчы, стаць на канькі можна не толькі на выхадныя, але і ў любы іншы дзень. З пачатку зімовага сезона гэтай паслугай скарысталася больш за 700 чалавек.
Практычна пры кожнай школе раёна таксама ёсць лядовыя пляцоўкі. Як паведамілі ў аддзеле фізкультуры, спорту і турызму, ва ўстановы аддзела адукацыі і Капыльскі СПЛ тры гады таму было перададзена 307 пар канькоў. І калі ў хлопчыкаў і дзяўчынак з сельскай мясцовасці з’яўляецца вольная хвіліна, яны ведаюць, як яе правесці весела і карысна.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара