Таварнасць малака ў Капыльскім раёне вырасла з 80 % да 91 %. Такую інфармацыю, падрыхтаваную на 14 студзеня, рэдакцыя атрымала ў дыспетчарскай упраўлення райсельгасхарчу.
Толькі 14 сельгаспрадпрыемстваў раёна з 24 павялічылі валавы надой малака ў параўнанні з мінулым годам. Самы лепшы рэзультат у працэнтных адносінах у ААТ “П-з “Дусаеўшчына” (120 %), у абсалютных лічбах — 27 810 тон — у ААТ “Ціміразеўскі”. Найбольшае адставанне дапусцілі ў РСУП “С “Прамень” — 69 %, СГФ “Крыніца” — 87 %. Усяго ў раёне на названую дату надоена 203 832 тоны малака (101 % да мінулагодняга), рэалізавана 186 158 тон.
Па надоі малака ад адной каровы лідарства трымае ААТ “Скабін” (16,2 кг), самы нізкі рэзультат у ААТ “Суворава-Агра” (5,6 %) і ААТ “Малінава” (5,7 %).
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии