Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

Першыя ачкі ў залік

18.01.2011
На фізкультурна-аздараўленчым комплексе праходзяць матчы Кубка раёна па міні-футболе. Заяўкі на ўдзел у спаборніцтвах падалі восем каманд прадпрыемстваў і арганізацый. Першую перамогу атрымала футбольная дружына раённага аддзела ўнутраных спраў,  якая абыграла каманду райвыканкама з лікам 5:3. У наступны дзень каманда “Сармат” узяла верх над футбалістамі “Факела” (4:2). Каманды “Гаргаз” і “Метэор” (аматары футбола), згуляўшы ўнічыю (3:3), запісалі на свой рахунак па адным ачку. Нагадаем, што матчы Кубка раёна праходзяць кожны тыдзень з аўторка па пятніцу і пачынаюцца ў 20.00. Сяргей ЛАЗОЎСКІ

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей