У РЦК адбылася ўрачыстасць, прымеркаваная да Дня выратавальніка. У фае была арганізавана выстава дзіцячых малюнкаў на пажарную тэматыку. Экспанаваліся разнастайныя пажарныя апавяшчальнікі, вогнетушыцелі, прадметы нагляднай агітацыі, якія прадставіла УП “Нясвіжская пажарна-выратавальная справа” РДГА “Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства”.
Пасля ў глядзельнай зале супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, ветэраны службы, госці прымалі віншаванні з прафесійным святам ад начальніка Капыльскага РАНС Аляксандра Бобрыка.
За дасягненні высокіх паказчыкаў у службовай дзейнасці распараджэннем старшыні райвыканкама былі аб’яўлены Падзякі начальніку ПАВП №14 в. Бучаціна Сяргею Лук’янаву, камандзіру аддзялення ПАВЧ №2 аг. Цімкавічы Аляксандру Салодкаму, вадзіцелю ПАВП №15 в. Сл.-Кучынка Сяргею Суботніку, якія ім уручыў кіраўнік спраў Віктар Плашкевіч. Таксама, згодна з загадам Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь, граматамі і грашовымі прэміямі ўзнагароджаны начальнік РАНС Аляксандр Бобрык, камандзір ПАВЧ №1 г. Капыля Віктар Юха, вадзіцель ПАВЧ №2 аг. Цімкавічы Аляксандр Астахаў, вадзіцель ПАВЧ №1 г. Капыля Аляксандр Ляхаў.
Словы віншавання прагучалі ад ветэрана службы, былога начальніка Капыльскага РАНС Мікалая Тарасюка, дырэктара УП “Нясвіжская пажарна-выратавальная справа” Людмілы Бутэр. Вясёлыя і жартоўныя музычныя і танцавальныя нумары дарылі віноўнікам урачыстасці ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці РЦК.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
НА ЗДЫМКУ: А. Салодкі, С. Лук’янаў, С. Суботнік.
Фота аўтара
З 25 па 28 студзеня па Капыльшчыне пройдзе 46-ы зорны паход студэнтаў і выкладчыкаў Белдзяржпедуніверсітэта імя М. Танка па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа. Зводны атрад “Трылогія” факультэта псіхалогіі і факультэта беларускай і рускай філалогіі падрыхтаваў канцэртную праграму, майстар-класы, трэнінгі, гульнёвыя праграмы. Адным з асноўных момантаў стане прафарыентацыйная работа. А 27 студзеня ў 14 гадзін у РЦК адбудзецца сустрэча старшаклас-нікаў са студэнтамі і выкладчыкамі навучальнай установы з прэзентацыяй універсітэта, факультэтаў, ток-шоу, прафарыентацыйнай дыягностыкай.
Сяргей КОЗЕЛ
Адзіны дзень інфармавання насельніцтва прайшоў у раёне ў мінулы чацвер. Як паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы райвыканкама, 80 дакладчыкаў інфармацыйных груп сустрэліся з працоўнымі калектывамі горада і раёна, дзе абмеркавалі асноўныя арыенціры сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў першым годзе новай пяцігодкі, а таксама выслухалі надзённыя пытанні насельніцтва.
Сяргей КОЗЕЛ
В Большом зале Дворца Республики состоялась торжественная церемония вступления в должность вновь избранного Президента Республики Беларусь Александра Лукашенко, передает корреспондент БЕЛТА.
В присутствии высших должностных лиц страны, а также многочисленных приглашенных на инаугурацию Александр Лукашенко, положив правую руку на Конституцию Беларуси, произнес слова присяги: "Вступая в должность Президента Республики Беларусь, торжественно клянусь верно служить народу Республики Беларусь, уважать и охранять права и свободы человека и гражданина, соблюдать и защищать Конституцию Республики Беларусь, свято и добросовестно исполнять возложенные на меня высокие обязанности".
После подписания акта о принесении присяги председатель Центральной избирательной комиссии Лидия Ермошина вручила Александру Лукашенко удостоверение Президента Республики Беларусь.
Современная социальная политика нашего государства направлена, в первую очередь, на сохранение семьи как социального института. Следовательно, от того климата, который существует в современной семье, духовного и физического становления в ней детей в наибольшей степени зависит успешность процессов развития личности. Но в последнее время все больше семей оказываются на грани перехода в категорию неблагополучных, где пьянство, уклонение родителей от воспитания и содержания детей становятся характерными чертами. Кстати, последствия, к которым приводят алкоголизм и курение в нетрезвом виде, присутствующие смогли увидеть во время демонстрации видеофильмов.
На территории Докторовичского сельского Совета проживает 1839 человек, 45 из которых – граждане, склонные к употреблению спиртных напитков, 8 престарелых человек, которые проживают с лицами асоциального поведения.
По словам заместителя председателя комиссии по делам несовершеннолетних райисполкома Зои Дайняк, от внутрисемейного неблагополучия, в первую очередь, страдают дети, которые впоследствии становятся одинокими при живых родителях. В ходе реализации Декрета Президента Республики Беларусь №18 «О дополнительных мерах по государственной защите детей в неблагополучных семьях» с 2006 года в районе было отобрано 118 детей. В настоящее время в Копыльском социальном приюте находится 15 детей. В среднем на одного ребенка, находящегося на государственном содержании, горе-родителю приходится заплатить более 300 тысяч белорусских рублей в месяц. В списке обязанных лиц на территории Докторовичского сельсовета находится 13 человек, общая сумма задолженности которых составляет около 87 млн рублей. Причина такого положения дел кроется зачастую в незаинтересованности самих должников рассчитываться с государством.
Каждый из участников координационного центра рассматривал общие проблемы социального неблагополучия в наиболее узком ему аспекте. Так, Владимир Непокупный, заместитель прокурора, и Виталий Кажуро, заместитель начальника отдела охраны правопорядка и профилактики Копыльского РОВД, проанализировали совершенные в нашем районе преступления и правонарушения в состоянии алкогольного опьянения: на 466 преступлений 157 пришлось на долю нетрезвых лиц. Основные же преступления в 2010 году, которые зарегистрированы на территории Докторовичского сельсовета, – кражи (33), 11 из которых – повторные. Отметим также, что в данном сельсовете проживает 14 человек, освободившихся из мест лишения свободы.
О работе службы Копыльского ТЦСОН по оказанию психологической помощи рассказала заведующая отделением социальной адаптации и реабилитации Светлана Путейко.
Подводя итоги, начальник отдела идеологической работы райисполкома, заместитель председателя координационного центра Людмила Комкова отметила, что у семейного неблагополучия глубокие корни и полностью эту проблему пока не удается решить. Поэтому, кроме традиционных встреч с лицами, находящимися в зоне риска, члены координационного центра выезжают в неблагополучные семьи, что приносит немало положительных результатов в восстановлении утраченных семейных связей.
Татьяна БОХАН
Об этом заявил премьер-министр Беларуси Михаил Мясникович во время начавшихся сегодня в Москве переговоров с руководителем российского правительства Владимиром Путиным, передает корреспондент БЕЛТА.
"Для нашего правительства Российская Федерация - стратегический партнер, это однозначно", - сказал Михаил Мясникович.
Премьер-министр Беларуси поблагодарил правительство России за проведенную работу, которая сделана в Таможенном союзе. "То, что подписаны все базовые документы, создало серьезную основу, чтобы двигаться вперед в создании Единого экономического пространства", - отметил Михаил Мясникович.
Он напомнил, что Беларусь полностью ратифицировала все документы по Единому экономическому пространству, и выразил надежду, что Россия и Казахстан в ближайшее время завершат соответствующие внутригосударственные процедуры.
"Необходимо создать весь алгоритм, чтобы с 1 января запустить ЕЭП в полном объеме, - подчеркнул премьер-министр Беларуси. - Самое главное - создать равные условия для субъектов хозяйствования, другими словами - равные условия для их конкуренции".
В свою очередь премьер-министр России Владимир Путин выразил благодарность Президенту и правительству Беларуси за активную работу в рамках Таможенного союза и по формированию Единого экономического пространства.
Об этом сообщили БЕЛТА в Национальном статистическом комитете Беларуси.
По всем основным видам продукции черной металлургии достигнута положительная динамика темпов роста производства. Производство стали вышло на объем более 2,671 млн.т, что составило 109,1%. Проката черных металлов выпущено почти 2,459 млн.т (107%). Изготовлено 177,1 тыс.т стальных труб, что составило 171,4% к 2009 году. Произведено проволоки обыкновенного качества 292,6 тыс.т (129,7%) и стальной проволоки 76,8 тыс.т (164,1%). В 2010 году выпущено 92,9 тыс.т металлокорда, или 153% к предыдущему году.
По данным Белстата, запасы готовой продукции в отрасли невелики и составили на 1 января 2011 года 15,3% к среднемесячному объему производства, или Br73,6 млрд. Запасы труб стальных составляют 46,5%, готового проката черных металлов - 4,9%, проволоки обыкновенной - 12,3%.
Ужо каторы год запар у аграгарадок Семежава на свята Шчодрага вечара, у ноч з 13-га на 14-е студзеня, спяшаюцца шматлікія госці, каб паглядзець на ўнікальны семежаўскі абрад, які ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, а ў мінулым годзе занесены ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. А ўжо сёлета абрадаваму калектыву “Цары” за работу па вывучэнні, адраджэнні і захаванні народных традыцый прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
У мінулы чацвер стаць сведкамі відовішчнага семежаўскага абраду прыехалі супрацоўнікі пасольства ФРГ, Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, Інстытута культуры Беларусі, Інстытута этнаграфіі і культуры Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага грамадскага аб’яднання “Адпачынак у вёсцы”, журналісты сродкаў масавай інфармацыі краіны і г. д. Як заўсёды, на свята ў Семежава прыбылі ўраджэнцы гэтай вёскі – Герой Беларусі Міхаіл Высоцкі, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, прафесар Мікалай Манак, доктар медыцынскіх навук Міхаіл Рымжа. Госці пазнаёміліся з экспа- зіцыямі раённага краязнаўчага музея, дома-музея Міхаіла Высоцкага. Пабывалі яны і ў раённым Цэнтры ткацтва, дзе сваё майстэрства прадэманстравалі юныя ткачы.
Яшчэ задоўга да пачатку абрада ў цэнтры Семежава разгарнуўся своеасаблівы калядны кірмаш. Для шматлікіх гледачоў работнікі Скабінскага, Быстрыцкага, Ляшнянскага, Семежаўскага сельскіх дамоў культуры спявалі песні, заклікалі прысутных пачаставацца выпечкай, рознымі сялянскімі стравамі. Народныя калектывы “Спадчына” і “Капыльскія пацехі” забаўлялі сцэнамі шчадравання з удзелам пераапранутых, варажбой, вясёлымі конкурсамі, у якіх з цікавасцю прымалі ўдзел госці. Кожны жадаючы на некалькі хвілін мог адчуць сябе крышачку “царом”, апрануўшыся ў абрадавы касцюм.
Як толькі стала змяркацца, перад вяскоўцамі, гасцямі, журналістамі з’явіліся “Цары”.
Асветленыя ўспышкамі фотакамер, яны заходзілі ў кожную хату, дзе разыгрывалі знаёмае, але адначасова і прыцягальнае для семежаўцаў прадстаўленне. Шчодрыя гаспадары па традыцыі адорвалі бравых “салдатаў” рознымі смачнасцямі, сярод якіх галоўны далікатэс – духмяная свойская каўбаса. Калі на двары сцямнела зусім, калядоўшчыкі запалілі яркія факелы, што прыдало іх шэсцю значна большую згадкавасць і таямнічасць. Яшчэ доўга ў цемры быў чуцён гулкі страявы крок “Цароў”, якія спяшаліся трапіць у кожны двор…
- Наш абрад узнік у ХVIII стагоддзі, калі ў вёсцы стаялі рэгулярныя войскі царскай арміі, – расказвае кіраўнік калектывуТаццяна Шаура. - Доўгімі зімовымі вечарамі салдаты хадзілі па Семежаве і паказвалі сваё прадстаўленне. Вось ужо тры стагоддзі перадаецца гэта традыцыя з пакалення ў пакаленне. У 1996 годзе мы далі ёй другое жыццё. Словы абраду поўнасцю захаваны дзякуючы нашым продкам. І вось ужо 15 гадоў ходзім па нашай вёсцы, радуем аднавяскоўцаў. Вельмі добра сустракаюць, запрашаюць у хату. Працэсія цароў на Шчадрэц разыгрывае драму “Цар Максіміліян”. Сярод калядоўшчыкаў ёсць і мясцовыя персанажы – Дзед і Баба. А калі “Цары” не зайшлі ў які-небудзь дом, лічаць, што яны пакрыўджаны на гаспадароў.
У абрадзе ўдзельнічаюць маладыя мужчыны і юнакі, апранутыя ў адмысловыя касцюмы: белыя штаны і кашулі, чырвоныя семежаўскія паясы з геаметрычным арнаментам, крыж-накрыж навязаныя на грудзях кожнага цара, на галаве – высокія шапкі з рознакаляровымі папяровымі стужкамі.
Ужо ў суботу, 15 студзеня, абрадавы калектыў “Цары” прыняў удзел у рэспубліканскім свяце “Шчадрэц”, які прайшоў пад эгідай Беларускага дзяржаўнага музея архітэктуры і побыту ў в. Азярцо Мінскага раёна.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
НА ЗДЫМКАХ: 1. Ідуць “Цары”; 2. Пачастункі для ганаровых гасцей; 3. Спявае “Спадчына”.
Фота аўтара
— Аляксандр Віктаравіч, вядома, што асноўная задача вашай работы накіравана на стабілізацыю абстаноўкі з надзвычайнымі сітуацыямі, пажарамі і гібеллю людзей на іх. Прааналізуйце, калі ласка, якой была сітуацыя ў мінулым годзе?
— 2010 год для нас быў складаным. Адбылося павелічэнне колькасці пажараў і гібелі людзей на іх. Так, у мінулым годзе зафіксаваны 73 пажары (у 2009 г. – 64), у агні загінулі 15 чалавек (у 2009 г. – 8). У сувязі з гэтым актывізавана работа аглядных камісій у сельвыканкамах, асабовага саставу па праверцы ўсяго жылога сектара. Асаблівую ўвагу надаём сацыяльна-неабароненым катэгорыям грамадзян. Калі выяўляюцца недахопы, цесна супрацоўнічаем з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па лік-відацыі парушэнняў. За 2010 год каля 18 млн рублёў было выдзелена на рамонт печаў, электраправодкі, устаноўку аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. На 6,5 млн рублёў была выраблена наглядная агітацыя і раздадзена ў сельвыканкамы. Адным словам, прыкладаем усе намаганні, каб стабілізаваць абстаноўку.
— Акрамя тушэння пажараў і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, выратавальнікі выконваюць шэраг іншых функцый. Спыніцеся на некаторых з іх.
— У структуру аддзела ўваходзіць інспекцыя дзяржаўнага пажарнага нагляду, якая займаецца прафілактыкай пажараў на аб’ектах сельгасвытворчасці, праводзіць пажарна-тэхнічнае абследаванне з указаннем выяўленых недахопаў і трымае на кантролі іх ухіленне. У прафілактыцы пажараў і гібелі людзей у жылым сектары, акрамя інспекцыі, задзейнічаны ўвесь асабовы састаў. Два разы ў год праводзіцца пажарна-тэхнічнае абследаванне: дэталёвае – зімой і кантрольнае – перад пачаткам ацяпляльнага сезона, а з сацыяльна-небяспечнымі катэгорыямі працуем пастаянна. Такая служба, як дзяржаўная сістэма прадухілення і ліквідацыі надзвычайных сітуацый грамадзянскай абароны, праводзіць работу з арганізацыямі, аб’ектамі па правядзенні камандна-штабных, тактыка-спецыяльных вучэнняў па дзеяннях у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый ці сігналаў грамадзянскай абароны.
Супрацоўнікі нашага аддзела таксама займаюцца аказаннем платных паслуг насельніцтву і арганізацыям.
— Аляксандр Віктаравіч, а якія з іх карыстаюцца найбольшым попытам?
— Спектр даволі вялікі – недзе каля 30 відаў. За мінулы год іх было аказана на 146 млн рублёў. У ліку запатрабаваных можна назваць: дзяжурства тэхнікі ля камбайнаў у перыяд уборачнай кампаніі, выезд на спілоўванне аварыйна-небяспечных дрэў, адпампоўванне, падвоз вады, знос аварыйных будынкаў і г. д. Напрыклад, летась спецыяльны кран для зносу працаваў у Мінскай вобласці (атрымана 55 млн рублёў). Для аказання паслуг ёсць прэйскурант цэн, абсталяванне, спецыялісты.
З кожным годам з’яўляюцца новыя віды. Так, прапрацоўваецца пытанне па перазарадцы парашковых вогнетушыцеляў на базе ПАВЧ №2 аг. Цімкавічы. Ужо закуплена амаль усё абсталяванне. Вырашаецца пытанне па навучанні па спецыяльнасці печніка для аказання паслуг па рамонце печаў.
— Безумоўна, нельга не ўзгадаць пра тых, хто і дзень, і ноч знаходзіцца на варце нашай бяспекі.
— У штаце аддзела 101 супрацоўнік. Усе капыльскія выратавальнікі — добрасумленныя, адказныя, выконваюць пастаўленыя задачы. У дзень свята падзякуем усяму асабоваму саставу за іх працу. А вось некаторыя будуць асабліва адзначаны. Так, ад Мінскага абласнога ўпраўлення МНС атрымаюць узнагароды камандзір аддзялення ПАВЧ №1 г. Капыля Віктар Юхо, вадзіцель ПАВЧ №1 г. Капыля Аляксандр Ляхаў, вадзіцель ПАВЧ №2 аг. Цімкавічы Аляксандр Астахаў, ад Капыльскага раённага выканаўчага камітэта – начальнік ПАВП №14 в. Бучаціна Сяргей Лук’янаў, камандзір аддзялення ПАВЧ №2 аг. Цімкавічы Аляксандр Салодкі, вадзіцель ПАВП №15 в. Слабада-Кучынка Сяргей Суботнік.
— І па традыцыі – Вашы віншаванні да свята.
— У гэты дзень хацелася б пажадаць усяму асабоваму саставу моцнага здароўя, асабістага шчасця, сямейнага дабрабыту, поспехаў у працоўнай дзейнасці, як мага менш выклікаў на на-дзвычайныя сітуацыі і ўсяго найлепшага.
— Дзякуй за размову. Са святам!
Гутарыў Сяргей КОЗЕЛ
НА ЗДЫМКАХ: 1. Начальнік Капыльскага РАНС А.В. Бобрык; 2. Ідуць вучэнні; 3. Камандзір аддзялення ПАВЧ №1 Аляксандр Мацуль.
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Крещение - один из главных христианских праздников. Считается, что крещенская вода обладает особой силой и целебностью. Вот почему в Беларуси даже в крещенские морозы тысячи людей - и стар и млад! - окунаются в «Иордан», чтобы смыть с себя грехи, очистить тело и душу.
Сегодня и на озере вблизи Копыля отец Сергий, благочинный церквей Копыльской округи, осветит «всех вод естество».
Фото Сергея ЛАЗОВСКОГО
У аўторак, 25 студзеня 2011 года, з 11 да 12 гадзін па тэлефоне 54-2-64 адбудзецца прамая лінія, а з 12 да 14 гадзін у кабінеце №31 (2-гі паверх Капыльскага райвыканкама) – прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці Аляксандрам Рыгоравічам РАМАНОЎСКІМ.