Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

Праверка тэхнікі

19.01.2011
Згодна з графікам, з 24 па 27 студзеня ў сельскагаспадарчых арганізацыях і прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу пройдзе абследаванне месцаў захоўвання і рамонту рухомага саставу на адпаведнасць патрабаванням заканадаўства для забеспячэння готоўнасці сельскагаспадарчай тэхнікі да правядзення вясенне-палявых работ 2011 года. Гэты агляд будуць праводзіць спецыялісты райсельгасхарчу разам з супрацоўнікамі Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Такая інфармацыя паступіла з упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. Згодна з загадам начальніка райсельгасхарчу, на працягу лютага-сакавіка будзе правярацца адпаведнасць тэхнічнага стану транспартных сродкаў калёсных трактароў, самаходных машын і прычэпаў да іх пры выпуску на лінію або пры вяртанні ў гараж, а таксама пройдзе абследванне захавання  сельгасарганізацыямі і прадпрыемствамі АПК бяспекі дарожнага руху, выканання правіл бяспечнай эксплуатацыі транспартных сродкаў і захаванасці тэхнікі. Кіраўнікі прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу да 15 сакавіка павінны арганізаваць праходжанне дзяржаўнага тэхнічнага агляду аўтамабіляў, калёсных трактароў і прычэпаў да іх, самаходных машын, а таксама паклапаціцца пра тое, каб з уліку была знята тэхніка, якая па тэхнічным стане не можа выкарыстоўвацца ў дарожным руху. Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей