Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

Добры пачын

19.01.2011
Дыпломам І ступені ўзнагароджаны вучань 8 класа УА “ДАСШ № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага” Уладзіслаў Быліновіч, які разам з дзесяцікласнікам  СШ № 3 Алегам Загрывай узяў удзел у ІІІ этапе рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па матэматыцы. Як паведаміла спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Людміла Нагорная, акрамя юных матэматыкаў, якія спаборнічалі на базе Барысаўскага дзяржаўнага каледжа, у г. Дзяржынск выязджала і каманда аматараў роднай мовы. Свае веды паказвалі вучаніцы 9 і 10 класаў гімназіі № 1 г. Капыля Юлія Волкава і Наталля Чарніцкая, дзесяцікласніца з СШ № 2 Вераніка Станкевіч і адзінаццацікласніца з СШ № 3 Таццяна Садовік. Алімпіяды праходзілі з 10 па 14 студзеня. У панядзелак, 17 студзеня, чарговы “дэсант” юных капылян накіраваўся на алімпіяду па рускай мове ў г.  Маладзечна і па хіміі ў г. Мінск. Пажадаем ім удачы! Маргарыта САКОВІЧ

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей