Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

62

Дыялог улады і бізнесу

12.01.2011
Дырэктыва №4 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь” адкрывае новыя перспектывы перад айчыннай эканомікай. Яна шырока абмяркоўваецца ў нашай краіне. Мы пацікавіліся думкамі тых, хто на Капыльшчыне мае непасрэдныя адносіны да развіцця прадпрымальніцтва. Аляксандр КУРЫЛЬЧЫК, дырэктар ТАА “Лес-ПромИзделие”: — Дырэктыву №4 уважліва вывучылі і абмеркавалі. Адразу адзначу, што за яе я галасую абедзвюма рукамі. Дакумент вызначае асноўныя прынцыпы і стратэгію развіцця. Вывучаючы Дырэктыву №4, падкрэсліў, што, калі б яна была прынята раней, то можна было б значна вышэй узняць маё прадпрыемства. Нарэшце наладжваецца дыялог улады і бізнесу. Раней думалі, што прадпрымальнік – гультай, а на самай справе — гэта працавіты чалавек, які прыкладвае шмат намаганняў, каб зарабіць грошы. Значна спросцяцца многія арганізацыйныя працэдуры, зменшыцца колькасць праверак. А ўсё гэта дасць дарогу для развіцця малога бізнесу. Уладзімір БАБКО, кіраўнік фермерскай гаспадаркі: — На маю думку, Дырэктыва №4 — вельмі добры, неабходны дакумент, які ўсяляе аптымізм. Прыемна, што ў Дырэктыве ўлічаны прапановы прадпрымальнікаў. Правільна, што Прэзідэнт заклікаў усе органы дзяржаўнага кіравання аказваць падтрымку бізнесу, а не душыць яго штрафамі і забаронамі. Дырэктыва доўгачаканая і вельмі важная, з ёй звязаны вялікія надзеі. Спадзяюся, што яна вельмі паспрыяе больш хуткаму развіццю фермерскага руху ў нашай краіне. Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей