Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

37

Электраэнергія з... салёных агуркоў

12.01.2011
Дыплом І ступені на абласным этапе конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ навучэнцаў атрымаў дзевяцікласнік СШ № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага Вячаслаў Калевіч. Як паведаміла спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Алена Карпіленя, усяго на конкурс было прапанавана 4 работы — з Бучацінскай, Старыцкай адзінаццацігодак, гімназіі №1 і СШ №2 г. Капыля. Лепшай была прызнана работа Вячаслава, у якой пад кіраўніцтвам педагогаў В. М. Сянькевіч і С. У. Калевіч юнак даследаваў магчымасці атрымання альтэрнатыўных відаў энергіі з салёных памідораў і агуркоў. Ён атрымаў права прадстаўляць Мінскую вобласць на рэспубліканскім этапе. Да таго ж, мяркуецца, што яго работа зацікавіць і арганізатараў міжнароднага конкурсу, таму Славе прапанавана падрыхтаваць яе абарону і на англійскай мове. Дыпломам ІІІ ступені было адзначана даследаванне і Яўгеніі Лях — дзесяцікласніцы з гімназіі №1. Маргарыта САКОВІЧ

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей