У перыяд з 6 па 8 студзеня ў Капылі праходзілі Калядныя кірмашы. За тры дні рэалізавана тавару на суму 6,5 млн рублёў. Асаблівым попытам у пакупнікоў карысталіся кандытарскія вырабы (тарты, пірожныя), харчовыя тавары і мясныя паўфабрыкаты. На свята Нараджэння Хрыстова работнікі райспажыўтаварыства прынялі ўдзел у кірмашы, які адбыўся ў Першамайскім раёне г. Мінска. Тавараабарот капылян склаў 5,2 млн рублёў.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Комментарии