Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

37

ХЛЕБАРОБАМ ДЗЯКАВАЛА “БЕЛАЯ РУСЬ”

30.07.2012
Галоўным пытаннем, якое знаходзіцца цяпер пад пільнай увагай не толькі кіраўніцтва Капыльшчыны, але і раённай грамадскай арганізацыі “Белая Русь”, з’яўляецца  ўборачная. Працавітым людзям, што шчыруюць на палях, збожжасушыльных комплексах, транспарце, асабліва патрабуюцца сілы і маральная падтрымка, каб адваяваць у гарачага надвор’я спелы ўраджай збожжавых. Днямі старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Марыя Сандрозд разам з агітбрыгадай завітала ў ААТ “Піянер-Агра”, каб выказаць удзячнасць за стараннасць, якасць работы, і ўручыць падарункі ад грамадскага аб’яднання. Па тэмпах уборкі, ура- джайнасці гаспадарка штогод знахо- дзіцца ў ліку лідараў. Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы  Ларыса Юха пад- крэсліла, што і сёлета хлебаробы трымаюць сваю марку. Не абышлося і без лірычнага моманту: добрую песню падарылі аграрыям работнікі раённага Цэнтра культуры. Сяргей ЛАЗОЎСКІ НА ЗДЫМКАХ: 1. М. Сандрозд уручае падарункі ад “Белай Русі”; 2. Гучыць песня ад работнікаў культуры. Фота аўтара  
61

ХЛЕБ У СКАРБОНКУ ДЗЯРЖАВЫ

30.07.2012
Харчовая пшаніца і піваварны ячмень на рахунак дзяржзаказу ад хлебаробаў Капыльшчыны пачалі паступаць з 22 ліпеня. Як і летась, першыя тоны збожжа для Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў на Цімкавіцкі хлеба- прыёмны ўчастак ААТ “Клецкі камбікормавы завод” прыйшлі з ААТ “Скабін”. Пасля падключыліся ААТ “Капыльскае”, “Ванелевічы”, “Ціміразеўскі”, ЗАТ “Жыліхава”, СГФ “В. Раёўка” і іншыя гаспадаркі. Па аператыўнай інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу, на раніцу 27 ліпеня аграрыі паставілі для дзяржаўных патрэб больш за 2500 т пшаніцы, харчовага і піваварнага ячменю. “Усяго па плане неабходна здаць 27 800 тон збожжа. З іх пшаніца складае 18 тыс. т (яна паступіць на камбінаты хлеба- прадуктаў гарадоў Маладзечна і Барысава), 8700 — піваварнага ячменю (ААТ “Белсолад”, “Кры- ніца”) і 1100 тон харчовага ячменю (Мінскі КХП), — тлумачыць галоўны спецыяліст па закупках і якасці прадукцыі райсельгасхарчу Алена Паўлюшчык, якая падчас жніва знаходзіцца на ўчастку аг. Цімкавічы. — Пшаніца з сельгаспрадпрыемстваў на хлеба- прыёмны ўчастак паступае трэцяга класа. Радуе і піваварны ячмень. Пытанняў па якасці не ўзнікае”. У гэтым можна было ўпэўніцца, пабываўшы ў мясцовай лабараторыі. Першасны аналіз збожжа рабіўся пры ўездзе на тэрыторыю на пробаадборніку, дзе яго правяралі на засмечанасць і наяўнасць шкоднікаў, пасля — на вільготнасць і бялкі. Пастаянны калектыў Цімкавіцкага хлебапрыёмнага ўчастка складае ўсяго 20 чалавек, але да работы падчас жніва прыцягваецца яшчэ каля трох дзясяткаў сезонных работнікаў. “Работа ўчастка вядзецца з 7 раніцы да 23 гадзін вечара, пакуль у дзве змены, — расказвае начальнік Цімкавіцкага хлебапрыёмнага ўчастка Ніна Мароцкая. — Пры неабходнасці пярой- дзем на кругласутачны рэжым. Адначасова з прыёмкай харчовага збожжа ідзе дапрацоўка і адпраўка рапсу, фуражнага зерня. Паралельна вядзецца як разгрузка ў збожжасклады, так і за- грузка непасрэдна ў вагоны для Барысаўскага КХП”. Нягледзячы на тое, што на перавозцы збожжа з сельгаспрадпрыемстваў задзейнічаны транспарт ААТ “Аўтапарк №21”, “Капыльскі райаграсэрвіс”, а частка дастаўляецца некаторымі гаспадаркамі раёна самастойна, праблемы па транспарціроўцы ўсё ж такі ўзнікаюць. Звязана гэта яшчэ і з выкананнем дзяржзаказу па рапсе, які ідзе паралельна з харчовым збожжам. Тым не менш, гэта пытанне стараюцца вырашаць аператыўна. Магутнасць мясцовай сушылкі ЗСК-40 дазваляе пера- працоў- ваць да 40 тон збожжа ў гадзіну. Таму склады хутка запаўняюцца сухім зернем.  Дзяржзаказ па харчовым збожжы будзе выкананы своечасова, упэўнены на Цімкавіцкім хлебапрыёмным участку.   Сяргей ЛАЗОЎСКІ     На здымках: 1. Аператар ЗСК-40 Іван Жукоўскі; 2. Ідзе адгрузка збожжа; 3. Вадзіцель ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс” Аляксандр Гардзей; 4. Лабарант Галіна Давідовіч і галоўны спецыяліст па закупках і якасці прадукцыі Алена Паўлюшчык. Фота аўтара  
65

Праздник отважных

30.07.2012
В День  пожарной службы в районном Центре культуры состоялось подведение итогов служебной деятельности сотрудников Копыльского РОЧС и поощрение лучших огнеборцев.  Участие в этом мероприятии принял председатель райисполкома Анатолий Жданеня. Состоялся небольшой концерт художественной самодеятельности, а напротив РЦК – показ аварийно-спасательной техники и инструмента. Владимир СКРИПИНСКИЙ   НА СНИМКАХ: 1.  Анатолий Жданеня вручает Почетную грамоту райисполкома начальнику караула ПАСЧ-2 аг. Тимковичи  Владимиру Шаровару (справа); 2. Группа сотрудников  РОЧС. Фото  Сергея ЛАЗОВСКОГО  
34

У ЧЫМ АДПРАВIЦЬ ДЗЯЦЕЙ У ШКОЛУ?

30.07.2012
Здавалася б, зусім нядаўна закончыўся навучальны год, а ўжо зноў надышоў час задумацца з чым і ў чым адправіць дзяцей у школу. Як запэўнілі ў Капыльскім райспажыўтаварыстве, гэта можна паспяхова зрабіць у магазінах іх прадпрыемства, дзе яшчэ з канца мая пачалося паступленне ўсіх груп тавараў. На дадзены момант іх асартымент у дастатковай колькасці. А набыць усё неабходнае можна ў аддзелах “Усё для дзяцей” і “Цацкі” ўнівермага №1 г. Капыля, падчас вынаснога гандлю на пляцоўцы перад гандлёвай кропкай і, як заўсёды, падчас школьных кірмашоў. Дарэчы, штодня яны праходзяць не толькі ў райцэнтры, але і ў прамтаварных магазінах аграгарадкоў Ванелевічы, Н. Доктаравічы, Пясочнае і Цімкавічы. Як паведаміла  начальнік участка прамысловага гандлю райспажыўтаварыства Людміла Борыс, з 15 ліпеня да 26 жніўня спецыяльныя гандлёвыя тыдні да новага навучальнага ладзяцца ў магазінах тавараў паўсядзённага попыту ў Жыліхаве, Бучаціне, Смалічах, Семежаве, Пацейках, Грозаве, Камені, Камсамольскай, Старыцы, Лясным, Сл.-Кучынцы і Навасёлках-1. А вось на 18 жніўня запланаваны традыцыйны кірмаш з дэманстрацыяй каля капыльскага ўнівермага. Што ж можна набыць у нашых магазінах? Напрыклад, у аддзеле “Усё для дзяцей” прапаноўваюць школьныя касцюмы беларускіх вытворцаў для хлопчыкаў коштам ад 260 да 570 тыс. руб., для дзяўчынак – ад 160 да 470 тыс., кашулі (86-115 тыс.), блузкі (115-240 тыс.). Абутак будзе каштаваць ад 120 да 280 тыс. руб., спартыўны – ад 50 да 80 тыс. А вось касцюм для заняткаў  фізкультурай абы-дзецца прыкладна ў 220-270 тыс. руб. У аддзеле “Цацкі” ў шырокім асартыменце шматлікія школьныя рэчы. Так, ранцы можна набыць па цане ад 170 да 250 тыс. руб. і вышэй. Звычайны сшытак каштуе 640 руб., па пэўным прадмеце – 4400 руб., каляровая папера – пачынаючы ад 5200 руб., фарбы – ад 7650 руб., фламастары – ад 7500 руб., альбом для малявання – ад 9100 руб., наборы вокладак для кніг (з 1 па 9 класы) – звыш 20 тыс. руб. Даволі прымальныя цэны на ручкі, алоўкі, гумкі і іншыя прылады. А яшчэ Капыльскім райспажыўтаварыствам з 16 ліпеня па 31 жніўня праводзіцца вельмі неабходная акцыя. Падчас яе можна набыць тавары школьнага асартыменту (швейныя вырабы, верхні трыкатаж, абутак, ранцы) у крэдыт без працэнтаў тэрмінам на тры месяцы без першапачатковага ўзносу пры ажыццяўленні пакупкі не менш чым на 750 тыс. руб. Застаецца дадаць, што магазіны райспажыўтаварыства чакаюць вас па пакупкі. Сяргей КОЗЕЛ  
41

Весткі з палёў

30.07.2012
l Гаспадаркамі раёна на 27 ліпеня намалочана 50359,3 тоны збожжа, у тым ліку за апошні дзень — 10369,2 тоны. Летась на названую дату было, адпаведна, 42687,4 і 8457,1 тоны. l За дзень у сярэднім па раёне ўбіраецца 6,4% плошчаў. Яшчэ больш высокія тэмпы работ у асобных гаспадарках — 11% — у ААТ “Суворава-Агра”, 10,7% — у ф-ле “Лакнея”, 8,8% — у КСУП “Доктаравічы”. l Салома ўбрана на 36% вызваленых плошчаў. Найбольш паспяхова займаюцца  адвозкай у ААТ “Старыца-Агра”, дзе яна звезена з 83% убраных палеткаў.
66

Дошка гонару (CMigrator copy 8)

30.07.2012
Раённы выканаўчы камітэт, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання, райкам прафсаюза работнікаў АПК падвялі вынікі спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых сярод удзельнікаў уборачнай кампаніі па стане на 27 ліпеня 2012 года. ПЕРАМОЖЦАМІ ПРЫЗНАНЫ: Экіпаж камбайна КЗС-1218 у складзе Алега Аляксандравіча ПЯЦІГОРЦА і Уладзіміра Мікалаевіча ДРОЖЖЫ з ААТ “Ціміразеўскі”, які ўбраў 287 га і намалаціў 1005 тон. СЯРОД ВАДЗІЦЕЛЯЎ ВЫЗНАЧЫЎСЯ Валерый Мікалаевіч ЮШКЕВІЧ з ААТ “Скабін”, які на МАЗ-5551 перавёз 897,9 тоны. Раённы выканаўчы камітэт, аддзел па справах моладзі райвыканкама, райкам ГА “БРСМ” падвялі вынікі спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур сярод маладых удзельнікаў уборачнай кампаніі па стане на 27 ліпеня 2012 года. ПЕРАМОЖЦАМІ ПРЫЗНАНЫ: Экіпаж камбайна “Лексіён 570” у складзе Сяргея Уладзіміравіча СЯМАШКІ і Васіля Андрэевіча ВАСІЛЕЎСКАГА з ААТ “Ціміразеўскі”, які ўбраў 215 га і намалаціў 750 тон. Экіпаж камбайна КЗС-1218 у складзе Аляксандра Сяргеевіча ГРЫНКЕВІЧА і Аляксандра Сяргеевіча ПАЎЛЮШЧЫКА з ААТ “Скабін”, які ўбраў 125 га і намалаціў 689,8 тоны. Экіпаж камбайна КЗС-10К у складзе Аляксея Мікалаевіча МАЛІНОЎСКАГА і Юрыя Іванавіча ДЗЯМЕНЦЬЕВА з ААТ “Скабін”, які ўбраў 74 га і намалаціў 404,8 тоны. СЯРОД ВАДЗІЦЕЛЯЎ ВЫЗНАЧЫЛІСЯ: Сяргей Мікалаевіч ТУРЭЙКА з ААТ “Ціміразеўскі”, які на ГАЗ-53 перавёз 748 тон. Аляксей Сяргеевіч КАПАЧЭЎСКІ з ААТ “Ціміразеўскі”, які на МАЗ-555142 перавёз 575 тон.  
37

З ПРАЦОЎНАЙ ПЕРАМОГАЙ! (CMigrator copy 1)

30.07.2012
Словы асаблівага прызнання адрасую сёння экіпажам з адкрытага акцыянернага таварыства “Ціміразеўскі” ў складзе Алега Аляксандравіча ПЯЦІГОРЦА і Уладзіміра Мікалаевіча ДРОЖЖЫ, Сяргея Аляксандравіча ПЯЦІГОРЦА і Паўла Генадзьевіча ЛІННІКА, якія першымі ў раёне намалацілі па тысячы тон збожжа новага ўраджаю. Дасягнутае стала магчымым дзякуючы не толькі высокай арганізацыі ўборачнай кампаніі ў гаспадарцы, але і асабістай стараннасці механізатараў, іх руплівасці і адказнасці за даручаную справу. Шчыра ўдзячны лідарам жніва за разуменне пастаўленых задач і ўпэўнены, што іх працоўныя дасягненні стануць прыкладам для іншых камбайнераў раёна. Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых працоўных дасягненняў.   З павагай — старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатоль ЖДАНЕНЯ  
108

“Замковая гора” на слете байкеров

24.07.2012
С 20 по 22 июля на горнолыжном комплексе «Логойск» прошел  уже привычный международный слет байкеров. Праздничную атмосферу на слете поддерживали различные музыкальные коллективы  из России, Украины и Беларуси, среди которых была и наша рок-группа «Замковая гора» под руководством Андрея Раевского. Также свои лучшие песни исполняли «Листья травы», «Пиво вдвоем», «Бульвар», «Проспект», «Гаер», «DJ Crystal» и другие. «Замковая гора» — это группа, которую надо не только слышать, но и видеть, лучше всего на концерте. Благодаря тому, что вся музыка, которую пишет группа, выдержана в лучших традициях rock’n’rollа, коллектив завоевывает любовь людей самых разных поколений, музыкальных пристрастий и взглядов. В этом году программой фестиваля также были предусмотрены различные развлечения: фейерверк, парад байкеров, шоу каскадеров на мотоциклах, разнообразные конкурсы для участников фестиваля. Татьяна БОХАН  
65

З песняй да вяскоўцаў

24.07.2012
Пахмурным, але цеплым ліпеньскім надвячоркам усе пажылыя людзі вёскі Рымашы нібы памаладзелі. Апрануўшы прыгожыя ўборы, былыя настаўніцы, швачкі і даяркі, бухгалтары, паляводы і механізатары прыйшлі разам са сваімі дзецьмі, унукамі, якія завіталі да іх на адпачынак, да хаты, дзе раней жылі гасцінныя і працавітыя бацькі дырэктара Лоцвінскага сельскага Дома культуры Уладзіміра Дрожжы. Аўтобус з артыстамі ўжо быў на месцы. Як прыемна пабачыць твары вяскоўцаў, сардэчна павітацца з імі! Гукі музыкі і першыя песні абуджаюць успаміны, радуюць душу. Чалавеку вельмі патрэбны жывыя хвіліны радасці, каб не зачахнуць у будзённасці. Усім спадабаліся песні ў выкананні капыльскіх спявачак Валянціны Зарамбоўскай і Любові Галубовіч. Не расчаравалі і лоцвінскія самадзейныя артысткі Жанна Пісарык і Ірына Хмялеўская. Які ж канцэрт без гумару! Усіх цудоўна рассмяшылі і павесялілі Валянці- на Шыманская і мастацкі кіраўнік Лоцвінскага СДК Галіна Дрожжа. Вельмі прыгожа гучалі ў канцэрце і мужчынскія галасы. Задушэўна спявалі Уладзімір Дрожжа і Віктар Ганчар, загадчык аўтаклуба Андрэй Загорскі і Антон Шышмароў. Прыемна здзівіў жыхароў вескі  сёлетні капыльскі выпускнік Павел Дрожжа. Людзі нібы пад- сілкаваліся  маладой энергіяй, задорам, з якім юнак выконваў песні. А старэнькая бабуля Марыя перажыла моманты шчасця, радавалася за свайго ўнука. Нікому не хацелася разыходзіцца, нават, калі пачаў крапаць дождж. Бываюць розныя апладысменты: змушаныя, ветлівыя, дзяжурныя. А на гэтым канцэрце-свяце яны былі шчырыя! Не пашкадавала артыстам  лепшых руж і малінава-ружовых флоксаў са свайго прыгожага кветніку Валянціна Семяновіч. А старшыня Бабаўнянскага сельсавета Ірына Аляксандраўна Запольская была не толькі гледачом на канцэрце, яна падвозіла на машыне нямоглых жанчын, каб і тыя парадаваліся разам з усімі. Пасля канцэрта артыстам падзякавала былая жыхарка Рымашоў, выкладчык  Мінскага ліцэя лёгкай прамысловасці  Рэгіна Юр’еўна Аўчыннікава. Мы, аднавяскоўцы, паважаем яе за цудоўныя чалавечыя якасці, за любоў да роднай мовы, якую яна пранесла праз усё жыццё. — Сёння з былых часоў паўстаў прывабны, жыццярадасны вобраз нашай любімай вескі. Людзі забыліся пра свае стомленыя рукі і хворыя ногі, — сказала Рэгіна Юр’еўна. — Быццам сам Гасподзь адарыў нас сваёй літасцю-радасцю і сабраў разам тры пакаленні – бацькоў, дзяцей і ўнукаў, гараджан, у сэрцах якіх ніколі не затухала іскра любві да родных куточкаў. Мне здаецца, што сёння нават вокны зачыненых хат пазіралі на нас жыва і весела. Дзякуем вам, вельмі шаноўныя выканаўцы, за канцэрт, за сардэчнасць. Прыязджайце да нас часцей! Т. В. Стульба, А. А. Курыльчык, А. А. Пыл, жыхаркі вёскі Рымашы  
73

Спортивная смена

24.07.2012
В СШ №3 г. Копыля работает детский спортивно-оздоровительный лагерь с круглосуточным пребыванием «Олимпиец». Уже около десяти лет на базе школы организаторы устраивают детям спортивный отдых. Этим летом только одна смена, но зато детей прибыло шестьдесят восемь человек разных возрастов – от шести до восемнадцати лет. Половина из них отдыхали здесь и раньше. Здесь есть дети из разных мест – из города, деревень, таких как Жилихово, Тимковичи, Дусаевщина и др. Тренеры из ДЮСШ и школы №3 занимаются детьми на ФОКе и на школьном стадионе. Также в школе проходят тренировки на биатлонной базе и лыжероллерной трассе, в школьном тире. Занятия проходят два раза в день, за исключением воскресенья. Но кроме спортивных мероприятий еще проводятся другие – спартакиады, конкурс на лучшую комнату, лагерные соревнования, дискотеки и просмотры фильмов. В свободное время дети имеют возможность посидеть в компьютерном зале, организовываются экскурсионные поездки. Ребятам очень нравится. На вопрос, чему больше отдают предпочтение, они отвечают просто – мы любим здесь все! Павел ШЕИН, студент отделения журналистики ИПП Фото автора
57

Не быть приманкой для преступника

24.07.2012
Анализ совершенных в первом полугодии преступлений имущественной направленности показывает, что большинство уголовно-наказуемых деяний совершено путем свободного доступа, что свидетельствует о попустительстве со стороны заявителей, небрежном отношении к сохранности своего имущества. Одной из причин совершения аналогичных преступлений является отсутствие сторожевой охраны на объектах. Зачастую заявители в момент совершения преступлений находятся в состоянии алкогольного опьянения и поэтому являются приманкой для преступника. Так, 17 марта 2012 года неустановленный преступник путем свободного доступа проник в незапертый автомобиль гражданина Ш. в д. Докторовичи, откуда и похитил принадлежащий заявителю мобильный телефон. В период времени с 13 часов 5 мая до 19 часов 6 мая неустановленный преступник с территории ГУО «Тимковичская средняя школа» похитил оставленный без присмотра дорожный велосипед гражданки С. Уважаемые граждане! Убедительно просим бережно относиться к сохранности своего личного имущества. Не оставляйте вещи без присмотра, закрывайте тщательно дома, автомобили. Только ваша личная заинтересованность в сохранности имущества уменьшит степень риска стать очередной жертвой преступника. Дмитрий ЛИПНИЦКИЙ, начальник отделения уголовного розыска