Раённы выканаўчы камітэт, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання, райкам прафсаюза работнікаў АПК падвялі вынікі спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых сярод удзельнікаў уборачнай кампаніі па стане на 27 ліпеня 2012 года.
ПЕРАМОЖЦАМІ ПРЫЗНАНЫ:
Экіпаж камбайна КЗС-1218 у складзе
Алега Аляксандравіча ПЯЦІГОРЦА і Уладзіміра Мікалаевіча ДРОЖЖЫ з ААТ “Ціміразеўскі”, які ўбраў 287 га і намалаціў 1005 тон.
СЯРОД ВАДЗІЦЕЛЯЎ ВЫЗНАЧЫЎСЯ
Валерый Мікалаевіч ЮШКЕВІЧ з ААТ “Скабін”, які на МАЗ-5551 перавёз 897,9 тоны.
Раённы выканаўчы камітэт, аддзел па справах моладзі райвыканкама, райкам ГА “БРСМ” падвялі вынікі спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур сярод маладых удзельнікаў уборачнай кампаніі па стане на 27 ліпеня 2012 года.
ПЕРАМОЖЦАМІ ПРЫЗНАНЫ:
Экіпаж камбайна “Лексіён 570” у складзе
Сяргея Уладзіміравіча СЯМАШКІ і Васіля Андрэевіча ВАСІЛЕЎСКАГА з ААТ “Ціміразеўскі”, які ўбраў 215 га і намалаціў 750 тон.
Экіпаж камбайна КЗС-1218 у складзе
Аляксандра Сяргеевіча ГРЫНКЕВІЧА і Аляксандра Сяргеевіча ПАЎЛЮШЧЫКА з ААТ “Скабін”, які ўбраў 125 га і намалаціў 689,8 тоны.
Экіпаж камбайна КЗС-10К у складзе
Аляксея Мікалаевіча МАЛІНОЎСКАГА і Юрыя Іванавіча ДЗЯМЕНЦЬЕВА з ААТ “Скабін”, які ўбраў 74 га і намалаціў 404,8 тоны.
СЯРОД ВАДЗІЦЕЛЯЎ ВЫЗНАЧЫЛІСЯ:
Сяргей Мікалаевіч ТУРЭЙКА з ААТ “Ціміразеўскі”, які на ГАЗ-53 перавёз 748 тон.
Аляксей Сяргеевіч КАПАЧЭЎСКІ з ААТ “Ціміразеўскі”, які на МАЗ-555142 перавёз 575 тон.
Комментарии