Подошел к завершению первый круг II лиги Чемпионата Минской области по футболу.
30 июня копыльская команда сыграла на поле ФК «Воложин-2010» со счетом 3:2 в свою пользу. На этот раз техничность своих ударов продемонстрировал Александр Суботник (он, кстати, в первом тайме сравнял счет 1:1), Максим Шульга (воспользовался ошибкой вратаря) и вадим Лазюк.
В гостях у ФК «Любань» (Любанский р-н) ФК «Копыль» сыграл чуть хуже. После проигрыша в первом тайме со счетом 3:0 наша команда собрала волю в кулак и сумела заявить о себе. Во 2-м тайме на 57 минуте матча отличился Евгений Каханович, а его успех через 10 минут закрепил Вадим Лазюк. Третий гол забил Павел Лазовский, тем самым сравняв счет. Болельщики замерли в ожидании. Но за 6 минут до окончания игры мяч предательски оказался в сетке ворот нашей команды. Итог матча – 4:3.
Следующая игра на домашнем поле состоится 11 августа. Нашей команде предстоит сразиться с ФК «Плещеницы» (Логойский р-н).
Виктория СТРЕЛКИНА
Райкамам ГА «БРСМ» сумесна з УА «Капыльскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж» у раёне створаны студэнцкі атрад з 12 чалавек. Цяпер ён займаецца добраўпарадкаваннем тэрыторыі ферм у ААТ «Ціміразеўскі». У жніўні плануецца работа ў ААТ «Мажа-Агра», у верасні - у МАУП «Доктаравічы» і ААТ «Піянер-Агра».
Павел ШЭІН
[/caption]
Першым на маршруце значылася ААТ “Капыльскае”. Здавалася б, у гаспадарцы створаны спецыяльны аддзел, у які ўваходяць чатыры чалавекі, і пытанняў з захаваннем правілаў тэхнікі бяспекі быць не павінна. Між іншым, парушэнні рэйдавая група ўсё ж выявіла. На полі ля в. Чарнагубава некалькі экіпажаў убіралі рапс. Выбарачная праверка машын на наяўнасць сродкаў пажаратушэння, бяспечнага правядзення работ паказала наступнае: адсутнічалі кашма, скрыні з пяском, падстаўкі пад дамкрат на выпадак замены кола ў палявых умовах, штыкавыя рыдлёўкі. У дадатак, сем камбайнаў працавалі на трох палях і толькі на адным убачылі дзяжурную бочку з вадой. Уразіў яшчэ адзін факт: ні на адным участку не было спецыяліста службы аховы працы. Падчас наведвання збожжасушыльнага комплексу таксама выяўлены шэраг парушэнняў: маецца свабодны доступ да бункераў-накапіцеляў, адсутнічае ахоўная агароджа на збожжаачышчальнай машыне і г. д.
[caption id="attachment_19959" align="aligncenter" width="443" caption="М. Валуевіч (справа) на КЗС ААТ “Капыльскае”"]
[/caption]
Зусім іншая карціна назіралася ў ААТ “Семежава”. Да пачатку ўборачнай кампаніі камбайны падрыхтаваны належным чынам, маецца поўны камплект сродкаў пажаратушэння. Як адзначыў намеснік дырэктара гаспадаркі Міхаіл Мінец, яшчэ да пачатку рамонтнага перыяду былі завезены запчасткі. Таму пытанняў з рамонтам машын увогуле не ўзнікала. З усім механізатарскім саставам быў праведзены пазапланавы інструктаж. Да таго ж, людзі сур’ёзна ставяцца да сваёй работы. У хуткім часе камбайны павінны выйсці на збожжавыя, вядуцца апошнія падрыхтоўчыя работы.
[caption id="attachment_19960" align="aligncenter" width="443" caption="Старшы камбайнер ААТ “Семежава” Міхаіл Кіеня"]
[/caption]
Да пачатку важнай сельскагаспадарчай кампаніі зусім непрывабная сітуацыя склалася ў ААТ “Малінава”. На момант наведвання гаспадаркі рэйдавай групай з чатырох наяўных камбайнаў працаваў толькі адзін. Пры праверцы гэтай тэхнікі поўнасцю адсутнічалі сродкі пажаратушэння і бяспечнага правядзення работ. Да таго ж, людзі, якія задзейнічаны на ўборачнай, не прайшлі адпаведны інструктаж. Тлумачыцца гэта фактычна безадказнасцю спецыяліста па ахове працы.
У ААТ “Жыліхава” да ўборачнай таксама падрыхтаваліся як след. Дакументацыя знаходзіцца ў поўным парадку. З яе зразумела, што камбайнеры і механізатары прайшлі навучанне, інструктаж па тэхніцы бяспекі. Падчас непасрэднага агляду камбайнаў, якія працавалі на 72-гектарным рапсавым полі непадалёку ад в. Жыліхава, меўся поўны камплект сродкаў пажаратушэння. Тут жа дзяжурыў трактар з бочкай вады, але малады механізатар Яўген Гаргун няправільна выбраў месца дзяжурства. Паколькі поле рэльефнае, неабходна было выбраць кропку, з якой бы яно ўсё праглядвалася. Менавіта пра гэта Яўгену і патлумачылі члены рэйдавай групы.
Аналізуючы вынікі праверкі, можна сцвярджаць, што большасць выяўленых парушэнняў можна ліквідаваць, фактычна не ўкладваючы вялікіх матэрыяльных сродкаў. Жніво яшчэ толькі набірае абароты, і ў аграрыяў ёсць час, каб станоўча вырашыць пытанні, ад якіх залежыць жыццё чалавека.
У рэйдзе прымалі ўдзел:
Андрэй МАЦЕЙКА, галоўны спецыяліст інспекцыі дзяржпажнагляду Капыльскага РАНС;
Міхаіл ВАЛУЕВІЧ, галоўны інжынер па ахове працы, транспартнай і пажарнай бяспецы райсельгасхарчу;
Сяргей ЛАЗОЎСКІ, фотакарэспандэнт газеты “Слава працы”.
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
По состоянию на 11 июля с. г. на водах Минской области утонуло 64 человека, трое из которых – дети. В г. Борисове утонул учащийся 6 класса. На реке Березина утонула девочка 15 лет, причем находилась она там вместе со своими родителями.
10 июля в г. Несвиже утонул житель этого города, а в Дзержинском районе утонула женщина (41 год) при купании в нетрезвом состоянии. Сотрудники ОСВОД убедительно рекомендуют при купании не употреблять спиртные напитки и купаться в специально оборудованных для этого местах.
Мария КАНЦЕЛЯРЧИК,
председатель Копыльской РГОО ОСВОД
Навуковыя супрацоўнікі музея праводзяць конкурсы, мерапрыемствы з выездам у глыбінку, каб зацікавіць не толькі гараджан, але і вяскоўцаў. Выкарыстоўваюцца слайды, праводзяцца майстар-класы па вырабе розных экспанатаў, якія былі актуальнымі ў народзе ў розныя часы і сталі ўжо нашай спадчынай. Нядаўна такі майстар-клас прайшоў у Вялешыне. Жанчыны, якія прымалі ў ім удзел, прызналіся, што вярнуліся ў дзяцінства, бо сваімі рукамі, як некалі, стваралі лялькі з кавалкаў тканіны. “Сама функцыя лялек – абярэгавая, – тлумачыць старшы навуковы супрацоўнік Таццяна Варанцова. – Лялькі суправаджалі на працягу ўсяго жыцця сям’ю – дзяцей і дарослых. Напрыклад, перад нараджэннем дзіцяці маці рабіла ляльку, каб тая аберагала дзіця. Калі дзіця падрастала, лялька была прызначана для гульні. Таксама большая частка гэтых лялек перадавалася з пакалення ў пакаленне.”
Яшчэ адзін цікавы факт: лялькі рабілі і на святы. Напрыклад, перад Купаллем выраблялі ляльку і прывязвалі да яе рознакаляровыя стужачкі. Упрыгожаная лялька пускалася на ваду – людзі лічылі, што ўсе негатыўныя моманты, якія назбіраліся за год, больш ніколі не вернуцца.
Таксама існавалі асабістыя лялькі. Прызначэнне іх таксама было абярэгавым, але ніколі іншаму чалавеку не дазвалялася мець доступ да чужой лялькі. Калі гэта здарылася, была ўпэўненасць, што лялька губляе сваю аберагальную сілу.
Павел Шэін,
студэнт аддзялення журналістыкі ІПП
Копыльский райисполком принял решение №906 от 4 июля 2012 года «Об определении на территории района мест, запрещенных для проведения пикетирования».
Запрещены места для проведения пикетирования с целью сбора подписей избирателей по выдвижению кандидатов в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь пятого созыва. Ими являются – объекты железнодорожного транспорта; на расстоянии менее 50 метров от зданий местных исполнительных и распорядительных органов, районного суда, прокуратуры, территорий РОЧС, районного военного комиссариата и организаций, которые обеспечивают жизнедеятельность населения (общественный транспорт, предприятия водо-, тепло- и энергообеспечения, учреждения дошкольного образования, учреждения общего среднего образования); на расстоянии менее 100 метров от зданий организаций здравоохранения.
В Минском облисполкоме прошел обучающий семинар с руководителями окружных избирательных комиссий Минской области, который провела председатель Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов Лидия Ермошина.
По ее словам, проведение таких семинаров-тренингов — традиционная форма общения с руководителями окружных избирательных комиссий. «Здесь не только напоминают основы избирательного права, — сказала Лидия Ермошина. — Личный контакт представителей регионов с председателем Центризбиркома говорит о том, что с этого момента начинается наша постоянная связь и мы будем работать вместе. Мне бы очень хотелось, чтобы все наши комиссии работали слаженно, а для этого они должны получать однозначные рекомендации».
Лидия Ермошина также сообщила о том, что в Беларусь прибыла группа ОБСЕ, миссия которой — оценить предвыборную ситуацию, чтобы принять решение о количестве наблюдателей, которые будут направлены в страну во время выборов.
Камбайнавыя экіпажы ў складзе Уладзіміра Галушкі і Валерыя Бабейкі, Віталія Борыса і Сяргея Сінкевіча, Уладзіміра Уласовіча і Юрыя Дарошчанкі, Мікалая Лагойкі і Аляксандра Бязушкі выйшлі на палеткі азімай пшаніцы каля аграгарадка Цімкавічы і вёскі Навасёлкі. Па стане на 17 ліпеня ўжо ўбрана 112 гектараў і намалочана 506 тон. Сярэдняя ўраджайнасць складае 45,2 ц/га.
НА ЗДЫМКУ: старшы камбайнер Уладзімір Уласовіч і камбайнер Юрый Дарошчанка на пшанічным полі каля аг. Цімкавічы.
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Па ініцыятыве старшыні Доктаравіцкага сельвыканкама Міхаіла Віктаравіча Гулейкі ў сувязі са святкаваннем Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь была арганізавана паездка ў аддаленыя вёскі з канцэртнымі праграмамі мастацкай самадзейнасці Навадоктаравіцкага клуба і Ванелевіцкага СДК. Артысты з Навадоктаравіцкага віншавалі жыхароў в. Перавоз і п. Чыжэвічы. Сваю віншавальную праграму «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» артысты з Ванелевіцкага СДК даслалі жыхарам вёсак Вужа і Гарнастайлава.
Ва ўступным слове Міхаіл Віктаравіч павіншаваў вяскоўцаў са святам. Ужо не першы год стала добрай традыцыяй вось так наведваць са святам жыхароў аддаленых вёсак. Чыталіся вершы, гучалі добрыя песні ў выкананні артыстаў з Ванелевіч: Яніны Цітовай – загадчыцы дзіцячага сада, Аляксандра Ешукова – дырэктара СДК, Алены Ешуковай – сацыяльнага работніка, Ніны Роцька – бібліятэкара, а таксама і маладых выканаўцаў – Ірыны Апанасчык, Аляксандра Юніка, Артура Кандраценкі, Людмілы Дзіткоўскай, Яніны Дарашэвіч.
Канцэрт спадабаўся вяскоўцам. Былі пажаданні, каб прыязджалі часцей. Спонсарскую дапамогу ў правядзенні мерапрыемства аказалі дырэкцыі ААТ «Піянер-Агра» і МАУП «Доктаравічы».
Ніна Роцька,
бібліятэкар Ванелевіцкай сельскай бібліятэкі