Зараз вядуцца работы на малочнатаварнай ферме “Цэнтр-2”. Да гэтага тут утрымліваліся быкі для адкорму. Цяпер жа ідзе рэканструкцыя пад МТФ на 400 галоў з будаўніцтвам малочнага блока. Менавіта гэта самае важнае пытанне. З увядзеннем фермы павялічыцца пагалоўе, тэхналогія выйдзе на новы ўзровень, што дазволіць узняць прадукцыйнасць жывёлы, павялічыць вытворчасць малака.
Як паведаміў намеснік дырэктара МАУП “Доктаравічы” Канстанцін Мажэйка, у памяшканні поўнасцю дэманціравана стойлавае абсталяванне, якое было разлічана на прывязное ўтрыманне маладняку, і выкананы работы пад беспрывязное ўтрыманне дойнага статка. Прымяняецца натуральнае асвятленне з выкарыстаннем на даху празрыстага шыферу. Побач на вуліцы забетанаваны выгульны двор для жывёлы, зроблены адвод дажджавой вады (ліўнёўкі) і часткова гатова стойлавая агароджа. Акрамя таго, зараз ідзе бетанаванне яшчэ аднаго выгульнага двара, на чарзе – будаўніцтва даільна-малочнага блока. Работы вядуцца як гаспадарчым спосабам, так і з частковым прыцягненнем падрадчыкаў, напрыклад, прыватнага прадпрыемства “Колмакс-буд”. Працуе тут і брыгада рабочых са Столінскага раёна. Як і на іншых аб’ектах раёна, сродкі на набыццё матэрыялаў выдзелены бюджэтам, а самі работы выконваюцца за кошт сельгаспрадпрыемства. На дадзены момант на рэканструкцыі асвоена звыш 800 млн рублёў. Матэрыялы падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНАВыстраены ў радок камбайны. Сёлета ў ААТ “Капыльскае” будуць працаваць 23 адзінкі ўборачнай тэхнікі, за якімі замацаваны 46 камбайнераў. Неабходна ўбраць 3520 гектараў збожжавых і зернебабовых культур. А гэта значная лічба, таму не здзіўляе такая колькасць камбайнаў, рады якіх сёлета папоўніў і новенькі – “Палессе” беларускай вытворчасці.
Свята адкрылі самадзейныя артысты Ляшнянскага сельскага Дома культуры пад кіраўніцтвам Марыны Рудзені. Пад гукі акардэона, на якім па-майстэрску іграў Аляксандр Карповіч, жанчыны ў беларускіх нацыянальных касцюмах выконвалі песні, прысвечаныя роднай зямлі, хлебу і працавітым рукам. [caption id="attachment_20026" align="aligncenter" width="443" caption="Камбайнеры ААТ «Капыльскае»"]З прывітальнымі словамі таксама выступілі старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд, першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк, дырэктар ААТ “Капыльскае” Анатоль Кіула.
Якія “Зажынкі” без прыгожа аформленых першых снапоў?! Практычна кожны ўдзельнік свята атрымаў яго ў якасці падарунка, а таксама духмяны пірог, як сімвал жыцця, дабрабыту і міру. [caption id="attachment_20028" align="aligncenter" width="443" caption=" Айцец Павел благаслаўляе аграрыяў гаспадаркі"]