Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

89

Чарговы выезд – у Быстрыцу

08.07.2012
Чарговы выезд маладзёжнага шматпрофільнага перасоўнага цэнтра, створанага пры аддзеле па справах моладзі райвыканкама, адбыўся ў Блеўчыцкі сельсавет. [caption id="attachment_19714" align="aligncenter" width="443" caption="Майстар-клас В. Даманскай"][/caption] Жыхары аг. Быстрыца і навакольных вёсак мелі магчымасць атрымаць кансультацыі ад псіхолага ТЦСАН Святланы Пуцейкі, супрацоўніка ЦБП філіяла ААБ “Беларусбанк” Яўгена Пуцейкі, загадчыцы натарыяльнай канторы Вікторыі Вабішчэвіч. Маладыя людзі маглі звярнуцца па пытаннях занятасці і працаўладкавання ў летні час да в. а. першага сакратара РК ГА “БРСМ” Аляксея Загорцава. З вялікай цікавасцю выхаванцы аздараўленчага лагера, што працаваў на базе Быстрыцкай СШ, наведалі майстар-класы кансультанта па прыгажосці Вольгі Даманскай. Таксама для іх метадыст РЦК Святлана Коўш правяла гульнёвую конкурсна-забаўляльную праграму. Напрыканцы мерапрыемства шмат станоўчых эмоцый падарылі падчас канцэрта юныя артысты – выхаванцы Віктара Масквічова. [caption id="attachment_19715" align="aligncenter" width="443" caption="С. Коўш праводзіць конкурс сярод дзяцей"][/caption] Сяргей КОЗЕЛ  
94

В общих успехах — результат труда каждого

08.07.2012
Коллектив инспекции Министерства по МНС по Копыльскому району занял І место среди налоговых инспекций ІІ группы и награжден Почетной грамотой инспекции МНС Республики Беларусь по Минской области. Это свидетельство того, что налоговая служба нашего района успешно справляется с возложенными на нее государством задачами. Накануне профессионального праздника — Дня работников налоговых органов — мы встретились с начальником районной инспекции Валентиной КЕНДЫШ, чтобы подробнее узнать о составляющих такого успеха. — Валентина Михайловна, расскажите, пожалуйста, об основных задачах, которые стоят перед вашей службой. — Прежде всего, это обеспечение выполнения доходной части бюджета и повышение уровня собираемости налогов. Так, за І полугодие 2012 года в доход консолидированного бюджета Копыльского района поступило 36070,1 млн руб., что составляет 234,3% к соответствующему периоду прошлого года. Наибольший удельный вес поступлений приходится на государственный сектор экономики — 72,6%, от организаций негосударственного сектора удельный вес поступлений составляет 19,3%, от индивидуальных предпринимателей — 2,8%, от физических лиц — 2,5%. — Насколько важна роль малого бизнеса в формировании районного бюджета? — Нужно отметить, что она растет год от года. Так, количество субъектов малого предпринимательства выросло с 484 в 2011 году до 503 в текущем. Доля их платежей в 2012 году составила 27,6% в общей сумме поступлений доходов консолидированного бюджета. — Существует ли такая проблема, как задолженность плательщиков перед районным бюджетом? Как вы с ней справляетесь? — За последние полгода долги бюджету погашены в полном объеме. Чтобы обеспечить своевременное исполнение налоговых обязательств, инспекция МНС района принимает меры принудительного взыскания, предусмотренные законодательством. Таким путем в бюджет поступило 1338 млн рублей. Доля принудительного взыскания составила 3,7% в общей сумме поступлений, контролируемых налоговыми органами. Кроме того, по результатам проводимых контрольных мероприятий по вопросам соблюдения законодательства в бюджет дополнительно поступило 163,8 млн рублей налогов, пени и административных штрафов. С помощью проверок обоснованности зачета (возврат) налога на добавленную стоимость удалось предотвратить незаконный возврат из бюджета 119,5 млн руб. — Безусловно, все эти достижения являются предметом гордости для всех работников инспекции. Однако, видимо, есть специалисты, которых Вам бы хотелось отметить? — Конечно, наши успехи — это результат труда всего коллектива, и в первую очередь тех, кто работает в инспекции с самого ее образования — М. П. Мордасевич, Т. И. Русакович, С. А. Вирт, С. Я. Михайловской, О. В. Червяковой. Обращаясь со словами признательности к каждому специалисту, находящемуся сегодня на своих рабочих местах и вносящему личный вклад в общее дело, выражаю искреннюю благодарность за труд, ответственное отношение к выполнению служебных обязанностей, компетентность, профессионализм и добросовестность. Желаю вам, уважаемые коллеги, новых профессиональных успехов и достижений, радости и удовлетворения от сознания важности и необходимости своего труда для общества. Пусть позитивное настроение, возникающее в процессе работы, помогает вам создавать уют в ваших домах и поддерживать тепло семейного очага. Крепкого вам здоровья, благополучия, удачи и оптимизма! Подготовила Маргарита САКОВИЧ Фото автора На снимке: (справа налево) В. Кендыш, А. Гирко, О. Червякова, Л. Конончик, Т. Русакович, Н. Сеничкина, С. Михайловская  
41

У ведаў няма канікул

08.07.2012
[caption id="attachment_19722" align="aligncenter" width="443" caption="У Жыліхаўскай бібліятэцы"][/caption]

У Жыліхаўскай сельскай бібліятэцы прайшло мерапрыемства “Бібліятэка – казачная краіна”, куды былі запрошаны дзеці, якія праходзілі аздараўленне на летняй пляцоўцы, настаўнікі мясцовай школы, а таксама бібліятэкары і метадысты раённай бібліятэкі.

Галоўныя героі — гномы Бібліягномусы (іх ролі выконвалі А. Бабко і Я. Радкевіч), Хітрык (А. Яцына), Буквік (Т. Барташэвіч), фея Кніжаніка (Г. Мяшэчак) расказвалі дзецям, як патрэбна карыстацца кнігамі, правялі  літаратурную віктарыну, загадвалі загадкі, спявалі песні, расказалі пра акцыю “Падары бібліятэцы кнігу”, наглядна паказаўшы, якія кнігі патрэбна несці ў бібліятэку. Сябры бібліятэкі (В. Пуцейка і В. Уласовіч) чыталі вершы пра ўстанову, расказвалі правілы паводзін у ёй, тлумачылі, чаму нельга затрымліваць надоўга кнігі і чаму неабходна кожную кнігу ставіць на сваё месца. Напрыканцы свята яго ўдзельнікі выканалі песню “Бібліятэкар” і падвялі вынікі. Увогуле ў нашай установе праходзяць мерапрыемствы і  выставы, прымеркаваныя да Года кнігі. Распрацаваны цыкл выстаў пад агульнай назвай “2012 — Год кнігі”, дзе прадстаўлены кнігі-юбіляры гэтага года, правілы паводзін у бібліятэцы, указ Прэзідэнта №618, кнігі-пераможцы міжнародных конкурсаў, кнігі паэтаў-юбіляраў Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Танка. Акрамя гэтага аформлены ад-крытыя паліцы “Крыніцы дабра і любові”, дзе прадстаўлены кнігі выдавецтва Беларускага Экзархата, “Любімыя кнігі нашых бацькоў”, “Ад калыскі да школы” і інш. Каб далучыць дзяцей і падлеткаў да чытання, бібліятэкар сістэматычна наведвае ўстановы адукацыі: сярэднюю школу ў в. Жыліхава і дзіцячы сад у в. Бучаціна. З надыходам летняга адпачынку школь-нікаў распрацаваны і праведзены мерапрыемствы на аздараўленчай пляцоўцы ў мясцовай школе: віктарыны, дні інфармацыі па новых паступленнях, дні здароўя (“Табак и верзилу сведет в могилу”, “Здоровье  - это здорово”), інфармацыйны урок “Мая Беларусь сінявокая” і інш. Разам з дзецьмі мы рыхтавалі летнія насценгазеты. Хачу адзначыць, што ўсе нашы мерапрыемствы ў бібліятэцы ладзяцца з дапамогай дырэктара мясцовага клуба А. М. Вярбіцкай. Усё лета яшчэ наперадзе, і бібліятэка, і клуб чакаюць сваіх наведвальнікаў, бо ў ведаў няма канікул. Вольга РАДКЕВІЧ, бібліятэкар Жыліхаўскай сельскай бібліятэкі  
45

Прыйшоў, убачыў і… купіў

08.07.2012
[caption id="attachment_19707" align="aligncenter" width="443" caption="Л. Карабейка абслугоўвае пакупніка"][/caption] — Як працуецца? – крыху задумваецца прадавец гандлёвага цэнтра “Семежава” Людміла Карабейка. – Увогуле нядрэнна, а можна было б і лепш… — Як гэта так, — не разумею субяседніцу, — планы “валіце”, людзі незадаволены? — Ні тое, ні другое, — тлумачыць Людміла Міхайлаўна. – Планы выконваем, нараканняў няма на нашу работу. Асартыментны мінімум вытрымліваем амаль на сто працэнтаў. На прылаўках – групы харчовых тавараў, гаспадарча-хатняга ўжытку, ёсць тое-сёе з абутку, адзення, дзіцячага асартыменту. У грашовым выражэнні наш гандлёвы цэнтр таксама не ў “промаху” – штомесячны тавараабарот складае звыш 300 мільёнаў рублёў, а летам гэтая лічба значна большая. І гэта пры тым, што ў нас даволі шмат канкурэнтаў. На тэрыторыі аграгарадка працуюць яшчэ тры магазіны – у мікрараёнах “Выган”, “Падмажжа”, а таксама фірменны магазін мясцовага сельгаспрадпрыемства. У цэнтры селішча ў святочныя, выхадныя дні і ў час зарплаты актыўна працуюць камерсанты са Слуцка, Капыля, Салігорска. Вось і даводзіцца праяўляць максімум кемлівасці і ўвішнасці, каб завабіць пакупнікоў. Іншы раз пакупнік не зарыентуецца ці не ўспомніць, што хацеў набыць. То яму трэба на ўсялякі выпадак напомніць: мо гэта вам трэба, паказаць тавар, назваць цану, тэрміны захоўвання. Калі ў чалавека грошай не хапае – прапанаваць меншую ўпакоўку. Галоўнае, каб пакупнік нешта набыў. У фірменным магазіне работнікі сельгаспрадпрыемства тавары могуць набыць па заборнай ведамасці ў кошт зарплаты. Затое мы па заяўках пакупнікоў дастаўляем будаўнічыя матэрыялы, складана-бытавую тэхніку, посуд, дываны, веласіпеды і іншыя аб’ёмныя тавары. А разлічыцца ў нас можна як наяўнымі грашыма, так і банкаўскай пластыкавай карткай. Акрамя таго, маем магчымасць закупляць у насельніцтва лішкі сельгаспрадукцыі, дзікарослыя плады, прымаем шклатару. Вар’іруем і расклад работы магазіна. Летам працуем з 8 да 21 гадзіны, у асенне-зімовы перыяд – з 9 да 20 гадзін. Некалькі слоў пра калектыў. Ён невялікі –  Таццяна Кіеня, Святлана Кандратовіч, Алена Галушка, Людміла Карабейка. Першапачатковыя прафесіі ва ўсіх розныя, але ў гандлі яны працуюць не першы год, маюць вялікі вопыт работы. Цікавая і такая акалічнасць. Пасаду загадчыцы цэнтра выконваюць па чарзе ўсе прадаўцы. Такім чынам вопыт кіраўніцтва калектывам выпрацоўваецца, і работы з дакументамі, і, у рэшце рэшт, адказнасці. І хаця існуе такі жарт, што дзе збіраецца больш за дзве жанчыны, там пачынаецца “базар”, нічога падобнага ў семежаўскіх кааператараў не здараецца. Калектыў працуе зладжана, дружна. А дзе дружна – там не натужна. Іван СУРМАН, г. Узда Фота Маргарыты САКОВІЧ  
33

Вас прыме сенатар (CMigrator copy 3)

08.07.2012
Асабісты прыём членам Савета Рэспублікі  Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь  Міхаілам  Васільевічам  КРЫШТАПОВІЧАМ пройдзе: 10  ліпеня 2012 г. з 10 да 13 гадзін у Клецкім райвыканкаме; 7 жніўня 2012 г. з 10 да 13 гадзін у Нясвіжскім райвыканкаме; 4  верасня  2012 г.  з 10 да 13 гадзін у Капыльскім райвыканкаме. Даведкі  па  тэл.:   (8-01770)  62-5-16, 62-5-24.  
73

У маёй сям’і ўсе любяць чытаць

07.07.2012
У рамках Года кнігі прайшло пасяджэнне сямейных клубаў “У бібліятэку ўсёй сям’ёй” і “Сямейка”, якія працуюць пры цэнтральнай раённай і дзіцячай бібліятэках, і прысвечана яно было менавіта яе Вялікасці Кнізе. Гасцямі бібліятэкі сталі сем’і, дзе любяць, шануюць і паважаюць кнігу. Сваю размову пра кнігу бібліятэкары паспрабавалі зрабіць крыху сур’ёзнай, крыху жартаўлівай, успомнілі пра значэнне кнігі ў жыцці кожнага, аб яе ролі настаўніка, дарадчыка і добрага таварыша, а таксама з гумарам глянулі на нашы ўзаемаадносіны з кнігай. [caption id="attachment_19727" align="aligncenter" width="443" caption="Ідзе пасяджэнне сямейных клубаў"][/caption] Асаблівую цікавасць у прысутных выклікалі конкурсы, гульнёвая праграма, якая  аднолькава захапіла і дзяцей,  і дарослых. Добры настрой прысутных, гарачая гарбата і салодкія прысмакі стварылі ў бібліятэцы цёплую сяброўскую атмасферу. Валянціна КАМІНСКАЯ, намеснік дырэктара Капыльскай ЦБС па рабоце з дзецьмі  
45

У Капыльскім РЦК прайшоў конкурс «Міс лета»

07.07.2012
Чатыром канкурсанткам давялося прайсці праз шэраг выпрабаванняў: яны расказвалі пра сябе, пра свае захапленні, ім неабходна было адчуць сябе ў ролі мадэляў і інш. Трэба адзначыць, што ў візітоўках дзяўчат даволі шмат месца было адведзена прызнанню ў любові роднаму гораду – Капылю. Незалежнае журы, якое складалася з двух юнакоў, вызначыла пераможцай Дар’ю Маліноўскую, навучэнку СШ №2 г. Капыля. Дарэчы, з роллю вядучай свята ўдала справілася таксама школьніца – Ганна Ждан з СШ №2, а рыхтавацца ёй дапамагала вопытны рэжысёр, загадчыца аддзела культурна-масавай работы РЦК Любоў Галубовіч. Сяргей КОЗЕЛ Фота Наталлі Гарбацэвіч НА ЗДЫМКУ: Дар’я Маліноўская  
61

Песняру посвящается

07.07.2012
130-летие со дня рождения народного поэта Беларуси Янки Купалы отпразднуют 7 июля на малой родине песняра — в деревне Вязынка Молодечненского района Минской области. Здесь пройдет республиканский праздник поэзии, песни и народных ремесел «З адною думкаю аб шчасці Беларусі». Великий национальный поэт белорусского народа Янка Купала поднял белорусское художественное слово на мировую высоту, как никто из белорусских поэтов содействовал формированию техники стихосложения, привнес свои ритмы, интонации, определил наиболее перспективные пути, по которым в наше время развивается белорусская поэзия. Судьба распорядилась родиться поэту в конце XIX века, пройти через испытания XX века и быть необходимым в новом XXI столетии, принести в наше время свои идеи, образы и мечты. Вот уже на протяжении 40 лет каждый июль Вязынка собирает друзей со всего мира, чтобы отпраздновать день рождения белорусского классика. В этом году в Купаловском мемориальном заповеднике «Вязынка» прозвучит концертная программа «Малюся я небу, зямлі і прастору…» с участием Национального академического народного хора Беларуси имени Г. И. Цитовича, артистов Национального академического театра имени Янки Купалы и Республиканского театра белорусской драматургии, солистов Дмитрия Качеровского, Андрея Усанова и Андрея Скоринкина, фольк-медиа группы «Неруш» Белгос-университета, фольклорных ансамблей «Грамніцы» и «Талака» Белорусского государственного университета культуры и искусств, Белорусского государственного ансамбля народной музыки «Свята». На второй концертной площадке почитателей поэта ждет литературно-музыкальная программа «Адгукніся, душа!..», там же пройдут общественно-культурная акция «Чытаем Купалу разам» и выступление финалистов конкурса авторской песни «Купалаўскія вакацыі». Свое творчество зрителям подарят любительские фольклорные коллективы Минска и Молодечненского района. Кроме того, в этот день у всех желающих будет возможность посетить экспозиции мемориального заповедника и поучаствовать в мастер-классах по ткачеству, вышивке, бисероплетению, кузнечному делу, изготовлению кукол-оберегов и вещей из шерсти на ярмарке мастеров народных ремесел. 6  июля прошла торжественная церемония возложения цветов к памятнику Янке Купале в парке его имени. Открыл церемонию Государственный камерный хор Беларуси, в исполнении которого прозвучали произведения «Песня мая» и «Спадчына» на стихотворения Янки Купалы. Также у памятника прочитали произведения белорусского поэта победители конкурса чтецов «З Купалам у сэрцы».  
40

Рождество Иоанна Предтечи

07.07.2012
7 июля Православная Церковь празднует Рождество честного славного Пророка, Предтечи и Крестителя Господня Иоанна Как повествует Евангелие от Луки, праведные родители святого Иоанна Крестителя — священник Захария и Елисавета — достигли старости, но не имели детей, так как Елисавета была неплодна. Однажды святой Захария совершал богослужение в Иерусалимском храме и увидел Архангела Гавриила, который предсказал, что у Захарии родится сын — будущий провозвестник ожидаемого Спасителя. Захария смутился, на него напал страх,  он усомнился в словах Архангела и попросил знамения. Оно было дано ему, являясь одновременно и наказанием за неверие: Захария был поражен немотой до времени исполнения слов Архангела. Святая Елисавета зачала и, боясь насмешек над поздней беременностью, таилась пять месяцев, пока ее не посетила приходившаяся ей дальней родственницей Преблагословенная Дева Мария. Праведной Елисавете, исполнившейся благодати Духа Святого, первой открылась великая тайна, и она узнала в своей гостье Матерь Божию. Настало время, и Елисавета родила сына. Все родственники и друзья радовались вместе с ней — с рождением ребенка с семьи снималось бесчестие, попущенное Господом. На восьмой день по закону Моисееву совершилось обрезание младенца, и мать назвала его Иоанном. Все были удивлены, так как никто в их роду не носил этого имени. Когда спросили святого Захарию, он попросил дощечку и написал на ней: «Иоанн имя ему» — и тотчас речь вернулась к нему, и он прославил Бога и произнес пророчество о Явившемся в мир Спасителе и о своем сыне Иоанне — Предтече Господа. После Рождества Господа нашего Иисуса Христа и поклонения пастырей и волхвов нечестивый царь Ирод повелел избить всех младенцев. Услышав об этом, святая Елисавета убежала со своим сыном в пустыню и скрывалась в пещере. Святой Захария в это время находился в Иерусалиме и исполнял свое священническое служение в храме. Ирод послал к нему воинов с приказанием открыть местопребывание младенца Иоанна и его матери. Захария ответил, что это ему неизвестно, и был убит прямо в храме. Праведная Елисавета с сыном продолжала жить в пустыне и там умерла. Отрок Иоанн, охраняемый ангелом, находился в пустыне до того времени, как вышел на проповедь о покаянии и сам сподобился крестить пришедшего в мир Господа. Подготовил священник Геннадий Корнев, настоятель Свято-Троицкого храма, д. Телядовичи  
31

Да новага ацяпляльнага

07.07.2012
На мінулым тыдні адбылося выязное пасяджэнне Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, падчас якога былі наведаны Капыльскі і Уздзенскі раёны. Акрамя членаў аблвыканкама ў нарадзе прынялі ўдзел кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама і абласных арганізацый, старшыні райвыканкамаў сталічнай вобласці. Паколькі на пасяджэнні аблвыканкама разглядалася пытанне падрыхтоўкі народнагаспадарчага комплексу вобласці да ацяпляльнага сезона, лагічным было наведванне новай кацельні Капыльскай ЖКГ (на здымку), якая будзе працаваць на мясцовых відах паліва, а дакладней – на… саломе. Напярэдадні быў зроблены выпрабавальны пуск, і кацельня запрацавала на 80% сваёй магутнасці. Першым тлумачэнні даваў намеснік старшыні райвыканкама Леанід Бурак, які, у прыватнасці, расказаў, што дзесяць гадоў таму кацельня, якая належала сельгастэхніцы, была перададзена на баланс КУП “Капыльская ЖКГ”. Яна мае вялікае значэнне для нашага горада, паколькі забяспечвае цяплом і гарачай вадой трэцюю частку ўсяго жылога фонду. У 2010 годзе яна была ўключана ў Дзяржаўную праграму будаўніцтва кацельняў на мясцовых відах паліва, і з таго часу вяліся праектныя і будаўнічыя работы. Згодна з праграмай, яна павінна была ўвайсці ў строй у снежні бягучага года, але, як адзначыў Леанід Міхайлавіч, дзякуючы агульным намаганням усіх зацікаўленых служб, яе будаўніцтва практычна завершана (здымак 1). Расказ дырэктара КУП “Капыльская ЖКГ” Георгія Карэева тычыўся ўсіх аспектаў гатоўнасці да новага ацяпляльнага сезона: падрыхтоўка цеплатрас, водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі, школьных кацельняў, якія перададзены на баланс ЖКГ, замена помпавых агрэгатаў на ўсіх кацельнях. Вялікую ролю ў новым ацяпляльным сезоне, спадзяецца кіраўнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі, будзе адыгрываць і новая кацельня, на прынцыпах работы якой ён падрабязна спыніўся. Уважліва выслухаўшы выступоўцаў, старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура адзначыў, што жыллёва-камунальным гаспадаркам вобласці неабходна накіроўваць сваю дзейнасць перш за ўсё на тое, каб скараціць свае затраты і павысіць якасць абслугоўвання насельніцтва. “Людзей больш цікавіць пытанне, - адзначыў Барыс Васільевіч, - калі яны будуць піць чыстую ваду без утрымання жалеза, а не тое, якія намаганні прыкладваюць камунальнікі для таго, каб абустроіць інжынерныя сеткі”. Удзельнікі нарады атрымалі магчымасць непасрэдна пазнаёміцца з работай новай кацельні, са сталярнай і жалезабетоннай прадукцыяй, якую выпускае КУП “Капыльская ЖКГ”, прапановамі ДП “Ізаліткамун-прам”, УП “Белізалітсэрвіс”, ПУП “Палімерканструкцыя”, ІП “Чыстае святло плюс” (здымак 2), ТАА “Альтэрнатыва Плюс”, ІП “Грундфост” па энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогіях і прадукцыі, што яны выпускаюць альбо прапануюць. ЗЩ цікавасцю прысутныя пазнаёміліся з рэалізацыяй інвестыцыйнага праекта “Рэканструкцыя і тэхнічнае пераасна-шчэнне Капыльскага завода ЖБВ”, пра які расказаў генеральны дырэктар СП “Унібокс” ТАА Сяргей Русак (здымак 3). Структурным падраздзяленнем менавіта гэтай фірмы з’яўляецца СТАА “БетонБокс”, якое і абаснавалася на тэрыторыі былога завода ЖБВ. Першая стадыя інвестыцыйнага праекта, паводле слоў Сяргея Рыгоравіча,  – жалезабетонныя канструкцыі для фермы па ўтрыманні буйной рагатай жывёлы (здымак 4). Дарэчы, такая ферма зараз будуецца ў ААТ “Піянер-Агра”. На перспектыву СТАА “БетонБокс” плануе займацца вырабам жалезабетонных канструкцый для жыллёвага будаўніцтва, вытворчых збудаванняў і інш. Удзельнікі выязной нарады наведалі заводскія цэхі і пазнаёміліся з ходам вытворчага працэсу. Апошнім пунктам прыпынку стала ААТ “Ціміразеўскі”, дзе ідзе рэканструкцыя малочнатаварнай фермы “Быстрыца”. Першы намеснік старшыні райвыканкама Ірына Кісляк пазнаёміла прысутных з ходам работ у раёне па выкананні даручэння кіраўніка дзяржавы аб будаўніцтве і рэканструкцыі жывёлагадоўчых памяшканняў, набыцці сучаснага даільнага і халадзільнага абсталявання (здымак 5). Як адзначыла Ірына Мікалаеўна, сёння ўжо можна гаварыць пра тое, што на стадыі выканання больш за 25% работ знаходзяцца 12 фермаў, звыш 50% - 11 фермаў і на адной ферме (у ААТ “Капыльскае”) работы выкананы ў аб’ёме больш за 70%. Увогуле на 24 малочнатаварных фермах будзе дабаўлена 2600 пастановачных месцаў. Старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура выказаў патрабаванне, каб да 1 лістапада работы па будаўніцтве і рэканструкцыі малочнатаварных фермаў у вобласці былі завершаны, неабходна скласці і графік па пастаўцы халадзільнага і малочнага абсталявання. Цікавіла яго, колькі людзей пастаянна задзейнічана на будаўніцтве, і ці справяцца яны ў тэрмін з пастаўленай задачай? Як патлумачыў старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Жданеня, да двухсот пяці-дзесяці з лішнім чалавек, якія сёння працуюць на гэтых аб’ектах, дабавяцца яшчэ тры будаў-нічыя атрады (па 20 чалавек) з ліку навучэнцаў Капыльскага прафесійна-тэхнічнага каледжа. Удзельнікі нарады прайшлі па тэрыторыі малочнатаварнай фермы, з ходам рэканструкцыі якой пазнаёміў дырэктар ААТ “Ціміразеўскі” Аляксандр Турбан. Прадоўжылася нарада пленарным пасяджэннем, якое прайшло ў раённым Цэнтры культуры з удзелам кіраўнікоў структурных падраздзяленняў Капыльскага раёна. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  
108

Свята незалежнасці, сяброўства і адзінства

06.07.2012
3 ліпеня ў г. Капылі прайшлі святкаванні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі) і 68-й гадавіны вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці капыляне і госці горада сустракалі радасна, з добрым настроем. Ля помніка вызваліцелям Капыля сабраліся ветэраны вайны і працы, кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў, моладзь Капыльшчыны. Раздзяліць наша свята прыехалі і шаноўныя госці — прадстаўнікі гарадоў-пабрацімаў: Чэхава (Маскоўская вобласць) і Ёнішкіс (Літоўская Рэспубліка). Урачысты мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці, адкрыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд. “У жыцці кожнага народа ёсць лёсавызначальныя падзеі, якія становяцца пунктам адліку новага этапа ў яго развіцці, — адзначыла Марыя Леанідаўна. — У беларускай гісторыі гэта дзень 3 ліпеня 1944 года, калі наша краіна была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта гэты дзень мы адзначаем як Дзень Незалежнасці. Гэта свята, у якім зліліся ў адзінае цэлае сапраўды святыя паняцці — вызваленне, перамога і незалежнасць”. Хвілінай маўчання была ўшанавана памяць усіх, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны, у гэтым журботным спісе і каля 15 тысяч жыхароў Капыльскага раёна. “Памятаючы пра мінулае, нам трэба з аптымізмам глядзець у будучае, — гаварыла Марыя Леанідаўна. — Галоўным клопатам кожнага з нас павінен быць клопат пра паступальнае развіццё нашай краіны, нашага раёна, кожнага працоўнага калектыву. Ніякія крызісы не змогуць напалохаць дзяцей і ўнукаў салдат Перамогі!” Свае віншаванні ўдзельнікам мітынгу адрасавалі старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі СГФ “Крыніца” Святлана Астрэйка, в.а. першага сакратара РК ГА “БРСМ” Аляксей Загорцаў, раённы ваенны камісар Сяргей Барташэвіч. Самыя лепшыя віншаванні і пажаданні выказалі ўсім, хто сабраўся ў гэты дзень ля помніка вызваліцелям, і кіраўнікі дэлегацый з Расіі і Літвы. Далей святкаванне перамясцілася ў зону адпачынку і на фізкультурна-аздараўленчы комплекс г. Капыля. Як заўсёды, змаглі памерацца сіламі аматары шахматна-шашачных баталій, паказалі трапнасць стралкі, здолелі парадаваць і нават здзівіць сваім спрытам майстры футбольнага мяча. Дзятва з захапленнем асвойвала электрамабілі і адмярала на іх метры па бегавой дарожцы стадыёна. Яшчэ большую ўвагу гараджан прыцягнула святочная праграма, якая прайшла ў зоне адпачынку. Лепшыя народныя калектывы раёна — “Спадчына”, “Капыляне”, “Капыльскія дудары”, вакальны ансамбль РЦК пад кіраўніцтвам Таццяны Хілько, “Замкавая гара”, а таксама ўзорны аркестр дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Льва Канапляніка, танцавальныя калектывы ДШМ і РЦК, эстрадныя выканаўцы розных узростаў падаравалі гледачам самы цудоўны настрой і радасць сустрэчы з творчасцю. Не менш запамінальным было і выступленне расійскіх артыстаў — узорнага тэатра танца “Каўчэг”, народнага калектыву — ансамбля рускай песні “Нікажэль” і салісткі культурна-творчага цэнтра “Дружба” Вольгі Шабанавай. Усе яны з’яўляюцца неаднаразовымі пераможцамі міжнародных і ўсерасійскіх конкурсаў-фестываляў. Дарэчы, у другой палове дня госці з Чэхаўскага раёна парадавалі сваёй творчасцю жыхароў аг. Скабін, прапанаваўшы ім надзвычай цікавую і запамінальную канцэртную праграму. Вялікую асалоду атрымалі і тыя жыхары і госці нашага горада, якія наведалі ў гэты дзень канцэрт зоркі беларускай эстрады Аляксандра Саладухі, прысвечаны 25-годдзю яго выканальніцкай кар’еры і 80-годдзю любай матулі (дарэчы, ураджэнкі в. Вошкаты Капыльскага раёна). Разам з Аляксандрам на сцэну выйшлі яго сыны Аляксандр і Антон — удзельнікі гурта “Элемент”, а таксама дачушка Варачка. Спявак выконваў песні са свайго новага альбома “Берега” і добра вядомыя слухачу хіты “Калина”, “Здравствуй, чужая, милая”, “Виноград зеленый” і інш., і кожны з іх суправаджаўся гарачымі апладысментамі. Заключным акордам свята стала вячэрняя танцавальная праграма на цэнтральнай плошчы горада. Надзвычай хвалюючымі былі тыя некалькі хвілін, калі капыляне разам з усёй краінай у адзіным патрыятычным памкненні спявалі Гімн сваёй незалежнай Беларусі. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара і Сяргея КОЗЕЛА НА ЗДЫМКАХ: 1. Старшыня райвыканкама А. Жданеня (злева) разам са старшынёй райсавета дэпутатаў М. Сандрозд, членам раённага савета Ёнішкскага самакіравання Літоўскай Рэспублікі П. Гіржадасам, кіраўніком Адміністрацыі Чэхаўскага муніцыпальнага раёна Маскоўскай вобласці А. Слабодзіным падчас ускладання вянкоў да помніка вызваліцелям Капыля. 2-6. 3 ліпеня ў Капылі.