Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

24

Прыйшоў, убачыў і… купіў

08.07.2012
[caption id="attachment_19707" align="aligncenter" width="443" caption="Л. Карабейка абслугоўвае пакупніка"][/caption] — Як працуецца? – крыху задумваецца прадавец гандлёвага цэнтра “Семежава” Людміла Карабейка. – Увогуле нядрэнна, а можна было б і лепш… — Як гэта так, — не разумею субяседніцу, — планы “валіце”, людзі незадаволены? — Ні тое, ні другое, — тлумачыць Людміла Міхайлаўна. – Планы выконваем, нараканняў няма на нашу работу. Асартыментны мінімум вытрымліваем амаль на сто працэнтаў. На прылаўках – групы харчовых тавараў, гаспадарча-хатняга ўжытку, ёсць тое-сёе з абутку, адзення, дзіцячага асартыменту. У грашовым выражэнні наш гандлёвы цэнтр таксама не ў “промаху” – штомесячны тавараабарот складае звыш 300 мільёнаў рублёў, а летам гэтая лічба значна большая. І гэта пры тым, што ў нас даволі шмат канкурэнтаў. На тэрыторыі аграгарадка працуюць яшчэ тры магазіны – у мікрараёнах “Выган”, “Падмажжа”, а таксама фірменны магазін мясцовага сельгаспрадпрыемства. У цэнтры селішча ў святочныя, выхадныя дні і ў час зарплаты актыўна працуюць камерсанты са Слуцка, Капыля, Салігорска. Вось і даводзіцца праяўляць максімум кемлівасці і ўвішнасці, каб завабіць пакупнікоў. Іншы раз пакупнік не зарыентуецца ці не ўспомніць, што хацеў набыць. То яму трэба на ўсялякі выпадак напомніць: мо гэта вам трэба, паказаць тавар, назваць цану, тэрміны захоўвання. Калі ў чалавека грошай не хапае – прапанаваць меншую ўпакоўку. Галоўнае, каб пакупнік нешта набыў. У фірменным магазіне работнікі сельгаспрадпрыемства тавары могуць набыць па заборнай ведамасці ў кошт зарплаты. Затое мы па заяўках пакупнікоў дастаўляем будаўнічыя матэрыялы, складана-бытавую тэхніку, посуд, дываны, веласіпеды і іншыя аб’ёмныя тавары. А разлічыцца ў нас можна як наяўнымі грашыма, так і банкаўскай пластыкавай карткай. Акрамя таго, маем магчымасць закупляць у насельніцтва лішкі сельгаспрадукцыі, дзікарослыя плады, прымаем шклатару. Вар’іруем і расклад работы магазіна. Летам працуем з 8 да 21 гадзіны, у асенне-зімовы перыяд – з 9 да 20 гадзін. Некалькі слоў пра калектыў. Ён невялікі –  Таццяна Кіеня, Святлана Кандратовіч, Алена Галушка, Людміла Карабейка. Першапачатковыя прафесіі ва ўсіх розныя, але ў гандлі яны працуюць не першы год, маюць вялікі вопыт работы. Цікавая і такая акалічнасць. Пасаду загадчыцы цэнтра выконваюць па чарзе ўсе прадаўцы. Такім чынам вопыт кіраўніцтва калектывам выпрацоўваецца, і работы з дакументамі, і, у рэшце рэшт, адказнасці. І хаця існуе такі жарт, што дзе збіраецца больш за дзве жанчыны, там пачынаецца “базар”, нічога падобнага ў семежаўскіх кааператараў не здараецца. Калектыў працуе зладжана, дружна. А дзе дружна – там не натужна. Іван СУРМАН, г. Узда Фота Маргарыты САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей