Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

39

Адпачынак з карысцю

07.08.2012
На збожжавым таку ў ААТ “Мажа-Агра” ў час уборачнай задзейнічаны падлеткі. Атрад, арганізаваны РК ГА “БРСМ” у рамках індывідуальнага праца- ўладкавання дзяцей і падлеткаў, наводзіць парадак на тэрыторыі КЗС, падграбаючы кожнае зярнятка новага ўраджаю. Самі хлопцы амаль усе з Капыля, прыехалі сюды зарабіць грошай і правесці актыўна канікулы. Да канца ўборкі збожжавых падлеткі будуць працаваць у дзве змены. А ў начным рэжыме працуюць старэйшыя хлопцы, якім ужо споўнілася 18 гадоў. Усяго па раёне на дадзены момант у часовых работах задзейнічана 45 маладых чалавек, не толькі ва ўборачнай кампаніі, але і на рэканструкцыі жывёлагадоўчых аб’ектаў. Павел ШЭІН Фота аўтара  
59

Працаваць цікава

07.08.2012
Студэнтка Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Таццяна Папкова свае канікулы вырашыла правесці з карысцю. Прыехаўшы са сталіцы на адпачынак да бабулі ў аграгарадок Цімкавічы, працаўладкавалася на мясцовы хлебапрыёмны ўчастак ААТ “Клецкі камбікормавы завод”.  “Увогуле, я першы раз працую на хлебапрыёмным участку, займаю пасаду візіроўшчыка, — расказвае Таццяна. — У абавязкі ўваходзіць праверка збожжа на засмечанасць і наяўнасць шкоднікаў. Такі аналіз раблю на пробаадборніку. Пасля на другім паверсе ў лабараторыі правяраю вільготнасць і бялкі, выяўляю, якое ідзе збожжа — буйное ці дробнае”. Першакурсніца прызналася, што ёй вельмі цікава працаваць побач з людзьмі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  
49

Нараўне са старэйшымі (CMigrator copy 1)

07.08.2012
Падчас гарачай сельскагаспадарчай кампаніі на палях, збожжатаках раёна нараўне са старшымі таварышамі працуюць дзясяткі маладых людзей. Сёлета яны робяць значны ўклад у каравай новага хлеба. Гэтымі гарачымі жнівеньскімі днямі ў раёне ўжо налічвалася шэсць маладзёжных экіпажаў-тысячнікаў і адзін вадзіцель на адвозцы збожжавых. Сярод іх – камбайнеры Ігар і Дзмітрый Цвілевічы (СГФ “Руднае”), Аляксандр Грынкевіч і Аляксандр Паўлюшчык, Аляксандр Музыка і Аляксандр Карпук (ААТ “Скабін”), Алег Леановіч і Аляксандр Жогла (ААТ “Піянер-Агра”), Максім Дзеранок і Павел Турбан, Сяргей Сямашка і Васіль Васілеўскі (ААТ “Ціміразеўскі”), вадзіцель Сяргей Турэйка (ААТ “Ціміразеўскі”). Начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Наталля Гарбацэвіч, в. а.  першага сакратара РК ГА “БРСМ” Аляксей Загорцаў пастаянна выязджаюць да герояў хлебнай нівы, каб выказаць словы ўдзячнасці за працавітасць, адказнасць за даручаную справу. Сяргей ЛАЗОЎСКІ На здымку: падчас ушаноўвання маладзёжных экіпажаў ААТ “Скабін”. Фота аўтара  
43

Усё ў яго атрымліваецца

07.08.2012
Для Дзмітрыя Ражко з ААТ “Семежава” ўборачная ў якасці старшага камбайнера ўжо трэцяя. Сёлета іх экіпажу быў уручаны новенькі КЗС-1218. “Тэхніка выдатная, — расказвае малады механізатар. — У кабіне нават спёка хоць бы што. Ні ў якае параўнанне не ідзе з камбайнам, на якім працаваў мой бацька. Памятаю, калі быў малы, маім самым вялікім жаданнем было стаць камбайнерам, як тата. Як бачыце, яно спраўдзілася”. Пасля заканчэння школы Дзмітрый, памятаючы сваю дзіцячую мару, паступіў у Капыльскі СПЛ, дзе і атрымаў прафесію механізатара. У ААТ “Семежава” ён ужо працуе гадоў сем. Можна сказаць, часткова замяніў свайго бацьку, хаця той і цяпер працягвае шчыраваць у роднай гаспадарцы. Разам са сваім напарнікам Сяргеем Кіенем Дзмітрый стараецца працаваць так, каб чуць у свой адрас толькі добрыя словы. І гэта ў яго атрымліваецца. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  
81

«Мясцовыя жыхары - цiкавыя iнфарманты i ветлiвыя людзi»

07.08.2012
З 2 па 22 ліпеня 2012 года ў аграгарадку Семежава працавала экспедыцыя студэнтаў і выкладчыкаў кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Узначальваў яе загадчык кафедры, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Тадэвуш Антонавіч Навагродскі. Сваімі меркаваннямі наконт экспедыцыі падзяліліся і некаторыя студэнты гістарычнага факультэта БДУ Дзмітрый КРОХІН: — Жыхары Семежава ўвогуле спрыяльна адносіліся да нашых прылад працы, я маю на ўвазе фотаапараты і дыктафоны. Нашы інфарманты ведалі не толькі якія стравы гатаваліся ў іх сям’і, але і тую ежу, якую ўжывалі іх суседзі і аднавяскоўцы ўвогуле, гэта тычыцца і невялікіх адрозненняў у прыгатаванні адной і той жа стравы паміж сем’ямі. Памер інфармацыі, якую мы збіралі ўсе гэтыя дні, аказаўся на самой справе вельмі вялікім. Мне, і я сур’ёзна ўпэўнены, што не толькі мне, асабліва падабалася, калі даводзілася пачуць у адказ на пытанне не прамы аповед, а нейкую цікавую гісторыю. Напрыклад, На- дзея Андрэеўна Арабінка пазнаёміла маю групу з такім выпадкам, як вяселле нейкіх Міхеля і Агапы. У тыя часы ў Семежаве была групоўка з чатырох скрыпачоў-выпівак на чале з Прохарам Пятровічам, якія гралі музыку і вялі само вяселле як сучасныя тамады. Але ў той дзень, калі Міхель вырашыў ажаніцца, скрыпачы ўжо былі заняты на іншым вяселлі. Міхель настойліва запрасіў Прохара да сябе, і той згадзіўся пры ўмове, што Міхель паднясе яму напой у такой пасудзіне, з якой Прохар яшчэ ніколі не піў. Тады будучы жаніх прынёс яму запатрабаванае ў сваім саламяным лапці. Засмяяўшыся, Прохар згадзіўся весці менавіта яго вяселле. Я не ведаю, ці амаль што ўсе вёскі на Беларусі такія, ці нашай групе незвычайна пашанцавала, але практыка ў Семежаве сапраўды была незабыўнай. Прыемнай і карыснай адначасова. Ганна Іванова: —  Семежава аказалася даволі гасціннай вёскай.  З Надзеяй Васільеўнай Шчэрба мы пазнаёміліся яшчэ ў першы рабочы дзень. Яна вельмі многа ведала і, што самае галоўнае, мела жаданне расказваць. Ад яе мы пачулі, што семежаўцы – вельмі працавітыя людзі. У пацвярджэнне гэтых слоў яна распавяла пра свайго бацьку, які вярнуўся з фронту з прастрэленай рукой, але сам рабіў усё па гаспадарцы. Надзея Васільеўна Шчэрба дала настолькі шмат карыснай інфармацыі, што нашай каман- дзе нават цэлы дзень прыйшлося застацца ў школе, каб апрацаваць увесь дадзены ёю матэрыял. Нам яна падарыла збанок для малака і макацёр. Калі нашу групу перавялі на другую вуліцу, мы доўга не маглі знайсці добрага інфарманта. Мы прайшлі вельмі шмат, толькі ў канцы вуліцы выпадкова сустрэлі  Надзею Сцяпанаўну Шчэрбу. Яна гаварыла хутка, зразумела і цікава. Спадабалася тое, што жанчына пачала размову наступнымі словамі: “Жылі кеп- ска, але весела і дружна”. Добра распавяла нам пра гатаванне ежы, пра тое, як у Семежаве ткалі, шылі, вышывалі. Таксама яна расказала пра фестываль ткацтва ў вёсцы, на які з’ехаліся ткачыхі з дванаццаці раёнаў. З асаблівым гонарам Надзея Сцяпанаўна адзначыла, што на фестываль запрасілі і яе. Уражанні ад вёскі і працы засталіся станоўчыя, добрыя вынікі залежалі ад таго, што ў групе не было канфліктаў, мы спрацаваліся. Ігар Дубанос: — За ўвесь час экспедыцыі ў нас не было ніводнага выпадку, каб з намі адмовіліся гутарыць мясцовыя жыхары, спаслаўшыся на недахоп часу ці штосьці яшчэ.  Заўсёды ветлівыя, гатовыя дапамагчы — нават тыя семежаўцы, якія нічога не маглі сказаць па тэме нашай экспедыцыі, ахвотна дапамагалі нам знайсці людзей больш  інфармаваных. Нашы ўражанні пра семежаўцаў у цэлым адпавядаюць тым уяўленням пра іх, што існуюць у суседніх вёсках. Там здаўна лічылі, што няма лепшага зяця, чым семежавец і лепшай нявесткі, чым семежаўка. Вельмі іх паважалі: шанавалі за працавітасць, а таксама за тое, што семежаўскія мужчыны ніколі не мелі звычаю піць спіртное. Калі ў суседніх вёсках выпіваць лічылася нормай, то тут — не. У гутарках з інфармантамі ўсе яны падкрэслівалі, што ў іх ніколі не пілі, а максімум, што дазвалялі сабе — гэта чарачку самагонкі па вялікіх святах. Да п’яніц жа ставіліся пагардліва. Нягледзячы на тое, што тэма экспедыцыі была сфармулявана вельмі вузка — «Традыцыйная культура харчавання» — пытанні мы задавалі не толькі па ёй. Мы імкнуліся ў кожным з тых, з кім гаварылі, убачыць асобу, чалавека са сваім лёсам, сваёй гісторыяй, сваімі радасцямі і — на жаль! — сваім горам. У адказ на нашы звароты семежаўцы ахвотна расказвалі нам не толькі пра тое, як і што яны елі (хоць і без гэтага нікуды), але і пра сваё жыццё, жыццё вёскі, яе гісторыю. У канцы хацелася б падзякаваць Капыльскаму райвыканкаму і кіраўніцтву Семежаўскай школы, якія змаглі забяспечыць нам добрыя ўмовы знаходжання, што спрыяла актыўнай і плённай працы. Апытванне Н. У. Рамашка М. А. Іпатава (у цэнтры) са студэнтамі К. Луканскай і Я. Лосевай Размова з Н. С. Шчэрбай
79

У цэнтры ўвагі — Семежава

07.08.2012
З 2 па 22 ліпеня 2012 года ў аграгарадку Семежава працавала экспедыцыя студэнтаў і выкладчыкаў кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Узначальваў яе загадчык кафедры, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Тадэвуш Антонавіч Навагродскі. Асноўная задача экспедыцыі – збор палявога этнаграфічнага  матэрыялу па традыцыйнай культуры і харчаванні мясцовых жыхароў. Сабраныя этнаграфічныя прадметы былі перададзены Капыльскаму раённаму краязнаўчаму музею, а матэрыялы гутарак  з мясцовымі жыхарамі па традыцыях харчавання былі апрацаваны і падрыхтаваны да выдання ў выглядзе кнігі, прэзентацыя якой адбудзецца на V Міжнародным фестывалі “Мотальскія прысмакі” (11-12 жніўня 2012 года, в. Моталь Іванаўскага раёна, Брэсцкая вобласці). Найважнейшай часткай культуры народа з’яўляюцца традыцыі харчавання. Менавіта ў іх найбольш яскрава і выразна захоўваюцца этнічныя асаблівасці народа. Гэта праца з’яўляецца працягам сумеснага праекта кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў БДУ і Беларускага грамадскага аб’яднання “Адпачынак у вёсцы”: “Кулінарныя традыцыі Беларускага Палесся”, які быў распачаты ў ліпені 2009 года. Пазней было вырашана пашырыць геаграфію даследаванняў і назваць праект “Кулінарныя традыцыі Беларусі”. У рамках апошняга праекта на працягу трох тыдняў па спецыяльна падрыхтаваным апытальніку праводзіўся збор палявога этнаграфічнага матэрыялу па традыцыях народнага харчавання  жыхароў аг. Семежава. Было апытана звыш шасцідзесяці чалавек сталага ўзросту, якія паведамілі вельмі многа цікавай інфармацыі аб асаблівасцях мясцовых страў, спосабах і прыёмах іх прыгатавання, святочна-абрадавых стравах, правілах паводзін за сталом, а таксама аб прадметах хатняга ўжытку, якія выкарыстоўваліся для прыгатавання і ўжывання ежы. Сярод адметнасцей мясцовай семежаўскай кухні можна выдзяліць такія стравы, як гопа, нацяганка, крышані, згортвальнікі, камякі, калатуша, рэзнікі, падкалотка, праснакі, лізікі, цуроп, пухір. Найбольш пашыранай стравай у жыхароў Семежава была саладуха, таму ў суседніх вёсках называлі семежаўцаў “саладушнікамі”. Унікальнай з’явай у абрадавым жыцці семежаўцаў былі памінкі, якія адзначалі па тры дні ў дзень пахавання, на дзевяць дзён, на тры тыдні, шэсць тыдняў, паўгода і год: у пятніцу - посныя, у суботу - скаромныя і абед - у нядзелю. Матэрыялы, сабраныя ў этнаграфічнай экспедыцыі, уяўляюць важную крыніцу для далейшага вывучэння і выкарыстання традыцый народнага харчавання беларусаў. Яны могуць быць запатрабаваны гаспадарамі аграэкасядзіб, работнікамі нацыянальных кафэ і рэстаранаў у сваёй практычнай рабоце, а таксама даследчыкамі–этнолагамі, фалькларыстамі, лінгвістамі, краязнаўцамі ў навуковай працы і інш. Хочацца выказаць самыя шчырыя словы ўдзячнасці ўсім прыветлівым і гасцінным жыхарам Семежава, якія знайшлі магчымасць падзяліцца з намі сваім адметным досведам. Асаблівая наша ўдзячнасць Капыльскаму райвыканкаму, яго службам, што садзейнічалі нашай палявой рабоце. Тадэвуш  Навагродскі, дацэнт, кандыдат гістарычных навук Т. Навагродскі са студэнтамі гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта каля Семежаўскай СШ  
50

Работать с полным напряжением сил

06.08.2012
О состоянии оперативной обстановки на территории Минской области за первое полугодие 2012 года В органах внутренних дел Минской области находилось на рассмотрении 25 630 заявлений и сообщений о преступлениях, количество которых в сравнении с аналогичным периодом прошлого года уменьшилось на 6,3% (в среднем по республике – на 11,9%). Отмечается значительное снижение общего количества уголовно-наказуемых деяний (8869 против 10 016 в 2011 г.), что характерно для 15-ти регионов области. Число уголовных правонарушений возросло на территории обслуживания Вилейского, Червеньского, Солигорского, Мядельского, Воложинского, Крупского, Любанского и Столбцовского ОВД. На территории обслуживания большинства ОВД отмечается снижение количества преступлений по линии уголовного розыска (6268 против 6820 в 2011 г.), в т. ч. особо тяжких и тяжких их видов (386 против 442). Их удельный вес составил 6,2%, а средний по стране – 6,5%. Благодаря профилактике и четкой работе криминального блока удалось добиться значительного уменьшения числа наиболее резонансных уголовно-наказуемых деяний, таких как умышленные убийства и покушения на них, изнасилования, грабежи. Также зарегистрировано снижение числа хищений и угонов автомобилей, мошенничеств, хулиганств. А вот количество тяжких телесных повреждений, повлекших смерть потерпевших, и количество разбойных нападений, наоборот, увеличилось. Отмечено незначительное снижение краж имущества всех форм собственности. По линии УР установлены подозреваемые в совершении 3308 преступлений, раскрыты все убийства, изнасилования, причинения тяжких телесных повреждений, но остаются не установленными подозреваемые в двух разбойных нападениях в Молодечненском и Стародорожском районах и 16-ти грабежах. Сложной остается проблема профилактики рецидивной преступности, особенно в Червеньском, Столбцовском, Солигорском и Логойском районах. Обеспечение общественного порядка, профилактика преступлений За полугодие на территории области проведено 2784 массовые мероприятия, в которых участвовало более 4 млн человек. Общественная безопасность и правопорядок были обеспечены в полном объеме. В общественных местах совершено 1499 (-23,2%) преступлений по линии уголовного розыска (в 2011 г. – 1952). Принимались меры по предупреждению преступности в сфере семейно-бытовых отношений. Всего за полугодие в области зарегистрировано 11 (2011 г. – 11) «бытовых» умышленных убийств, 15 (15) причинений тяжких телесных повреждений. Борьба с пьянством В ходе реализации Государственной программы по предупреждению и преодолению пьянства и алкоголизма на 2011-2015 годы сотрудниками ОВД области выявлено 1809 нарушений антиалкогольного законодательства, уничтожено 417 самогонных аппаратов и мини-заводов по производству самогона, изъято 4920 литров самогона, 28 717 литров спирта и иных фальсифицированных спиртных напитков, почти 113 тонн браги. В ЛТП изолировано 417 лиц, в т. ч. 72 женщины. Дорожная безопасность Зарегистрировано за полугодие 432 ДТП, в которых погибло 102 человека, 499 – получили ранения. 52 ДТП совершены водителями в состоянии алкогольного опьянения. Осложнилась ситуация с аварийностью, в т. ч. с гибелью людей в Крупском, Логой- ском, Любанском районах. Рост ДТП отмечен также в Мядельском, Слуцком, Смолевичском и Червеньском регионах. Более 40% погибших в ДТП – пешеходы и велосипедисты. Пресечено почти 174 тыс. нарушений ПДД, задержано свыше 4,7 тыс. водителей в состоянии алкогольного опьянения и 6,3 тыс. не  имеющих водительских удостоверений. Борьба с наркоманией и торговлей людьми Органами и подразделениями внутренних дел области из незаконного оборота изъято 11,6 кг наркотических средств и психотропных веществ. Перекрыто 6 межгосударственных каналов их поставки в Беларусь (РФ – 5, Литва – 1). Задокументировано 39 преступлений в сфере противодействия торговле людьми, перекрыто 6 каналов вывоза граждан в 5 стран мира (РФ, Польшу, Германию, Кипр и Норвегию). Установлено 19 жертв торговли людьми, подвергнутых сексуальной эксплуатации, в т. ч. четверо несовершеннолетних. 14 жертв подверглись эксплуатации за пределами Беларуси, 5 – на территории нашей страны. По материалам пресс-релиза подготовил Владимир СКРИПИНСКИЙ  
43

Юбілеі спраўляюць…выданні

06.08.2012
У Капыльскай цэнтральнай раённай бібліятэцы разгорнута выстава, якая прысвечана Году кнігі і расказвае аб гісторыі друкавання. Выстава ўяўляе сабой невялікі стэнд, дзе размешчаны самыя розныя выданні. Напрыклад, у навуковым матэрыяле “Гісторыя беларускай кнігі” можна шмат цікавага даведацца і папоўніць свае гістарычныя веды. Гэта выданне ў некалькіх частках шырока расказвае аб кніга- друкаванні на тэрыторыі Беларусі. Таксама больш падрабязна можна даведацца і аб дзеячах беларускай зямлі.Тут ёсць кнігі “Семіон Полацкі” Алеся Марціновіча, “Бібліятэка Радзівілаў Нясвіжскай ардынацыі XV—XVI стст.”, “Святая Ефрасіння”. Справа размешчаны “Юбіляры года” – кнігі, якія сёлета адзначаюць пэўную дату з дня свайго выдання. Сярод іх ёсць творы класікаў беларускай літаратуры – “Спадчына” Янкі Купалы, якая з’явілася на свет 100 гадоў назад, “Песні жальбы” Якуба Коласа – 90 гадоў. Цудоўнаму твору Янкі Маўра “Чалавек ідзе” ў гэтым годзе спаўняецца 85 год. А вось раману нашага земляка Кузьмы Чорнага “Бацькаўшчына” – 80 гадоў. Больш маладыя выданні – “Меч князя Вячкі”(25 гадоў) і “Зямля пад белымі крыламі”(35 гадоў) Леаніда Дайнэкі, якія прыцягваюць увагу чытачоў. Таксама трэба адзначыць сучаснага аўтара Алеся Жука і яго твор “Паляванне на апошняга жураўля”, выдадзены 30 год назад. Кнігі тут самыя разна- планавыя і будуць цікавыя чытачам усіх узростаў. Супрацоўнікі бібліятэкі з дапамогай выставы ставяць сваёй мэтай прыцягнуць увагу чытачоў да беларускай кнігі, да выданняў, што сталі класікай,  да гісторыі кнігадрукавання. Выстава будзе працаваць да канца года і  папоўніцца іншымі, не менш знакамітымі творамі. Загляніце ў чытальную залу. Гэта сапраўды заслугоўвае ўвагі. Павел ШЭІН Фота аўтара
95

Свята Перамянення Пана

06.08.2012
Падчас побыту ў Галілеі, за год да сваёй Пакутніцкай Смерці, Езус аб’явіў сваю Боскую хвалу траім сваім любімым вучням, якія былі пасля сведкамі яго малітвы ў Садзе Аліўным: Пятру і двум сынам Зэбедэя Якубу і Яну. Узяў іх з сабой на вяршыню гары (згодна з апісаннем евангелістаў гэта была гара Табор) і “перамяніўся перад імі, а аблічча Ягонае за- ззяла, як сонца, і адзенне Ягонае стала белае, як святло” (Мц 17, 1-2; Мк 9, 2-8; Лк 9, 28-36). Апосталы таксама ўбачылі Маісея і Іллю, якія размаўлялі з Езусам. “Яны з’явіліся ў славе і казалі пра Ягоны адыход, які Ён павінен здзейсніць у Ерузалеме” (Лк 9,31). Пётр сказаў у адказ Езусу: “Пане, добра нам тут быць. Калі хочаш, я зраблю тут тры шатры: адзін для Цябе, адзін для Майсея і адзін для Іллі”. Калі ён яшчэ казаў, светлае воблака агарнула іх, і вось голас з воблака сказаў: “Гэта Сын Мой умілаваны, якога Я ўпадабаў. Яго слухайце. Пачуўшы гэта, вучні ўпалі ніцма і вельмі спалохаліся”. А Езус падышоў, дакрануўся да іх і сказаў: “Устаньце і не бойцеся. Калі яны ўзнялі свае вочы, нікога не ўбачылі, акрамя аднаго Езуса” (Мц 17, 4-8). Трэба было, каб тыя, хто хутка будуць сведкамі прыніжэння Езуса ў Гефсеманіі, убачылі Яго, апрамененага святлом Яго боскасці, і ўмацаваліся Яго хвалой. Сардэчна запрашаю на Св. Імшу а 9 гадзіне. Кс. Аляксандр ВІТКО, адміністратар парафіі св. Пятра і Паўла ў г. Капылі
58

Подготовка школ к новому учебному году — дело важное и ответственное

06.08.2012
Подготовка учреждений образования района к новому учебному году должна завершиться до середины августа. О готовности школ и дошкольных учреждений и о том, что еще предстоит сделать за оставшееся время, рассказывает начальник районного отдела образования Алексей АБРОСИМОВ: — Подготовка школ к новому учебному году – дело важное и ответственное, занимаются которым учреждения образования на протяжении всех летних месяцев. С высокой степенью ответственности к делу подошли в каждом педагогическом коллективе. Планово поставлены работы во всех дошкольных учреждениях района. Сроки и время проведения в них ремонтов, согласно графику, утвержденному в отделе образования райисполкома,  были согласованы с родителями, учтены их пожелания и предложения. Объем работ в дошкольных учреждениях очень большой: проведен косметический ремонт всех помещений, в настоящее время вносятся последние штрихи в оформление прилегающей территории. Слова благодарности хочется выразить в адрес тех руководителей, кто оказывал помощь в проведении ремонтных работ в учреждениях образования. В частности, ОАО «Приорбанк» г. Минска (Н. И. Крутой), базовые хозяйства «Старица-Агро» (В. А. Рудаков- ский), «Душево» (Н. Н. Байраш) и «Прогресс 2010» (В. Н. Торотько). Спонсорская помощь составила порядка 125 млн рублей. В числе тех, кто оказал помощь в подготовке к новому учебному году, есть и индивидуальный предприниматель Владимир Нестер, который помог провести ремонтные работы в Песочанском детском саду. Определенную финансовую поддержку в ремонте от базовых хозяйств получили и другие учреждения образования. Пока что проблемными являются те учреждения, в которых необходимо выполнить большие объемы работ. Уже завершается ремонт в социально-педагогическом центре г. Копыля. Ускоренными темпами ведутся работы и в Дзержинском УПК по реорганизации данного учебного заведения. Как обещает подрядчик, ремонтные работы будут выполнены до 15 августа. Проблемным остается и вопрос спортивного зала Старицкой СШ. Однако все необходимые здесь работы к 1 сентября планируется завершить. Большим подспорьем в подготовке школ к новому учебному году является и то, что были устранены определенные недостатки в учреждениях образования. Так, в Быстрицкой СШ завершили ремонтные работы на сумму 55 млн рублей по установке душевых кабин, выполненных в соответствии с требованиями РайЦГЭ. Финансирование ремонтных работ в Бучатинском детском саду, где произведена замена всех окон, составило 106 млн рублей. Определенную помощь оказывает и управление по труду, занятости и социальной защите райисполкома. Силами безработных и своими собственными проводятся комплексные ремонтные работы кабинетной системы в СШ №2, замена пола в Докторовичской СШ. Силами энергосервиса идет установка новых санузлов в Слободокучинской СШ. С 1 сентября планируется передача школьных столовых от райпо на баланс отдела образования. В настоящее время проводятся ремонтные работы по переоборудованию складских помещений, закуплено необходимое оборудование для хранения продуктов питания. На приобретение холодильного и технологического оборудования отделом образования направлено более 100 млн рублей. Более того, управлением образования облисполкома в район безвозмездно передан новый изотермический транспорт для организации подвоза продуктов питания. Что же касается пищеблоков, то в соответствии с санитарными нормами и правилами они готовы к эксплуатации. Принимаются меры и по противопожарной безопасности. Отделом образования на перезарядку сдано 116 огнетушителей. В соответствии с планом ремонтных работ по учреждениям образования проведена установка автоматической пожарной сигнализации в Каменском УПК, подобного рода работы в настоящее время проводятся и в Новоселковском УПК. На эти средства отделом образования выделено 300 млн рублей. Кроме этого, продолжается доставка торфобрикета и дров в учебные заведения: уже заготовлено 118 м3 дров и 70 т брикета. Фирмой «Техстандарт» г. Минска проведена проверка 33 манометров. В ходе ремонтно-строительных работ хочется отметить слаженную работу педагогических коллективов, технического персонала всех школ и дошкольных учреждений. Вместе с тем, огромный вклад внесли и учащиеся по ремонту школьной мебели. Отметим, что готовность учреждений образования на 1 августа 2012 г. составляет 85–90%. Кстати, приемка готовности учебных учреждений будет проведена определенной комиссией на протяжении двух недель: с 7 по 9 августа – в дошкольных учреждениях и с 14 по 17 августа – в школах района. Сейчас специалисты районного отдела образования занимаются подготовкой к проведению педагогических секций и августовской конференции, где будут рассмотрены инструктивно-методические письма, рекомендации министерства образования по подготовке к началу учебного года. А он, можно сказать, уже на пороге. Хочется верить, что все объекты образования получат паспорта готовности, и что в новом году наши ребята будут обучаться в комфортных условиях. Татьяна БОХАН  
52

Лідар на перавозцы

06.08.2012
Адказнасць і добрасумленная праца — аснова поспеху ў любой справе. Гэтага прынцыпу пры- трымліваецца вадзіцель  МАЗ-5551  Валерый Юшкевіч з ААТ “Скабін”. У перыяд уборачнай вопытны работнік заняты на адвозцы спелага збожжа, задаючы тон у спаборніцтве сярод вадзіцеляў. Працоўная перамога скабінскага хлебароба адзначана грашовай прэміяй райкама прафсаюза работнікаў АПК, якую ўручыў яго старшыня Аляксандр Татарыцкі. НА ЗДЫМКУ: з працоўнай перамогай В. Юшкевіча віншуе А. Татарыцкі. Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА