Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

43

О размещении агитационных печатных материалов

15.08.2012
В соответствии со статьями 24 и 45 Избирательного кодекса Республики Беларусь и по согласованию с окружной избирательной комиссией Копыльского избирательного округа №66 по выборам депутата Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь пятого созыва, районный исполнительный комитет решением №1070 от 13 августа 2012 года определил на территории участков для голосования следующие места, наиболее посещаемые гражданами, для размещения агитационных печатных материалов (плакатов, листовок) кандидатов в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь пятого созыва: информационные стенды сельских исполнительных комитетов; стенды районного Центра культуры, сельских клубных учреждений, учреждений централизованной библиотечной системы; доски объявлений, информационные стенды предприятий, организаций, учреждений  района; стенды в магазинах, столовых, помещениях отделений связи, лечебных учреждений, Центра банковских услуг  №609 г. Копыля филиала №620 открытого акционерного общества Сберегательный банк «Беларусбанк» г. Несвижа, РКЦ №6 г. Копыля отделения ОАО «Белагропромбанк» в г. Несвиже.  
25

Не забывайте о фликерах

15.08.2012
В период летних каникул увеличивается количество детей, которые передвигаются по улицам городов, деревень и дорогам района в темное время суток. Поэтому в настоящее время активизирована работа сотрудников Копыльского РОВД по контролю за ношением светоотражающих элементов в темное время суток. Кстати,  в районной газете «Слава працы» в №59 от 1 августа 2012 года была опубликована заметка «Совершен наезд», в которой по предварительным данным указывалось, что Татьяна К., 1996 г. р., двигалась по проезжей части без фликера, однако при дальнейшем разбирательстве установлено, что девушка была обозначена световозвращающим элементом. Отделение ГАИ Копыльского РОВД напоминает о необходимости ношения световозвращающих элементов в темное время суток. Михаил МЕЛЬНИЧЕНКО, ВрИД начальника отделения ГАИ Копыльского РОВД, майор милиции  
33

Дошка гонару (CMigrator copy 10)

14.08.2012
Раённы выканаўчы камітэт, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання, райкам прафсаюза работнікаў АПК падвялі вынікі спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых сярод удзельнікаў уборачнай кампаніі па стане на 10 жніўня 2012 года. ПЕРАМОЖЦАМІ ПРЫЗНАНЫ: Экіпаж камбайна КЗС-1218 у складзе Алега Аляксандравіча ПЯЦІГОРЦА і Уладзіміра Мікалаевіча ДРОЖЖЫ з ААТ “Ціміразеўскі”, які ўбраў 647,1 га і намалаціў 2105 тон. Экіпаж камбайна “Лексіён 530” у складзе Аляксандра Іванавіча і Рамана Аляксандравіча ІВАНОЎСКІХ з ААТ “Піянер-Агра”, які ўбраў 379 га і намалаціў 2009,5 тоны. Экіпаж камбайна “ДОН-1500Б” у складзе Аляксандра Мікалаевіча КАРПУЧКА і Уладзіміра Васільевіча МІСЮЧЭНКІ з ф-ла “Лакнея”, які ўбраў 223 га і намалаціў 1265 тон. СЯРОД ВАДЗІЦЕЛЯЎ ВЫЗНАЧЫЎСЯ Аляксандр Міхайлавіч ЕМЕЛЬЯНОВІЧ з КСУП “С “Лясное”, які на МАЗ-55542 перавёз 1852,2 тоны збожжа. Раённы выканаўчы камітэт, аддзел па справах моладзі райвыканкама, райкам ГА “БРСМ” падвялі вынікі спаборніцтваў на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур сярод маладых удзельнікаў уборачнай кампаніі па стане на 10 жніўня 2012 года. ПЕРАМОЖЦАМІ ПРЫЗНАНЫ: Экіпаж камбайна КЗС-1218 у складзе Ігара Валер’евіча і Дзмітрыя Валер’евіча ЦВІЛЕВІЧАЎ з СГФ “Руднае”, які ўбраў 429 га і намалаціў 1787 тон. Экіпаж камбайна “Лексіён 570” у складзе Сяргея Уладзіміравіча СЯМАШКІ і Васіля Андрэевіча ВАСІЛЕЎСКАГА з ААТ “Ціміразеўскі”, які ўбраў 399 га і намалаціў 1581,5 тоны. Экіпаж камбайна “ДОН-1500Б” у складзе Віталя Уладзіміра- віча ЯРША і Вячаслава Віктаравіча КАСЦЮКЕВІЧА з КСУП “Грозава-агра”, які ўбраў 245 га і намалаціў 981 тону. СЯРОД ВАДЗІЦЕЛЯЎ ВЫЗНАЧЫЛІСЯ: Сяргей Мікалаевіч ТУРЭЙКА з ААТ “Ціміразеўскі”, які на ГАЗ-53 перавёз 1471,1 тоны. Аляксей Сяргеевіч КАПАЧЭЎСКІ з ААТ “Ціміразеўскі”, які на МАЗ-555142 перавёз 1388,8 тоны.  
56

Апякунка зямлі

14.08.2012
15 жніўня Каталіцкі Касцёл адзначае Ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Гэта свята вядома ў народзе, як свята Маці Божай Зельнай. У еўрапейскіх краінах Маці Божая Ўнебаўзятая шануецца як апякунка зямлі і яе буйнай расліннасці. Звычайна ў гэты дзень у касцёле асвячаюцца кветкі, зёлкі, збожжа, садавіна і гародніна. Гэта свята адзначаецца ў касцёле ўжо з V стагоддзя як факт, што Марыя з’яўляецца Маці Езуса, які пасля яе смерці забірае яе да неба. Смерць Хрыста была дабравольная, а смерць Яго Маці была натуральная, уласцівая кожнаму чалавеку. Згодна з традыцыяй, Марыя беззаганна зачатая не памерла, але заснула. Паводле адной з апакрыфічных легенд у дзень, калі яна заснула, з’ехаліся апосталы з розных куткоў свету, каб пахаваць цела ля падножжа Аліўнай Гары. Не было сярод іх Тамаша Апостала, які спазняўся. Калі ж урэшце прыбыў, папрасіў адкрыць гроб Марыі. Гроб аказаўся пусты, не было ў ім цела, а на яго месцы знаходзіліся вянкі і пахучыя ліліі. Унебаўзяцце Найсвяцейшай Дзевы Марыі таксама з’яўляецца прадметам догмату каталіцкага Касцёла, які быў абвешчаны ў апостальскай канстытуцыі як Munificentissimus Deus 1 лістапада 1950 г. папам Піем XII. Гэты догмат сцвярджае, што калі Марыя зачала без першароднага граху, то таксама была вызвалена з-пад улады смерці, вызвалена ад кары за грахі – смерці, пасля заканчэння свайго зямнога жыцця і была з целам і душой узята да вечнай хвалы. Паводле традыцыі і гістарычных звестак Марыя была ўзята ў неба з целам і душой праз 15 год пасля Ўнебаўшэсця свайго сына Езуса Хрыста. Сардэчна запрашаю 15 жніўня на ўрачыстую Св. Імшу ў 9 і 18 гадзін. Пасля кожнай Св. Імшы будзе благаслаўленне зёлак. Ксёндз Аляксандр ВІТКО, адміністратар парафіі св. Пятра і Паўла ў г. Капылі  
37

Сугучна алімпіядзе

14.08.2012
З 27 па 29 ліпеня ў г. Капылі праходзіла штогадовая спартакіяда дзяржаўнага аб’яднання “Белвтормет”, прымеркаваная да 90-годдзя ўтварэння дзяржаўнай сістэмы па зборы і перапрацоўцы лому, адходаў чорных і каляровых металаў. У спартакіядзе прынялі ўдзел 10 каманд  дзяржаўнага аб’яднання: ААТ “Белвторчермет”, прыватнае прадпрыемства “Брествторчермет”, “Могилеввторчермет”, “Витебсквторчермет”, “Гродновторчермет”, “Гомельвторчермет”, ААТ “Белцветмет”, “Палессеэлектрамаш” (г. Лунінец Брэсцкай вобласці), “СИТОМО” (г. Кобрын Брэсцкай вобласці) і “Тэхнапрыбор» (г. Магілёў). [caption id="attachment_20631" align="aligncenter" width="443" caption="Каманда-пераможца з А. Анашкам (у цэнтры)"][/caption] На працягу трох дзён каманды ўдзельнічалі ў разнастайных конкурсах і спаборніцтвах. У першы дзень у аг. Мажа, дзе быў разбіты лагер, спартыўныя дружыны вітаў генеральны дырэктар ДА «Белвтормет» Аляксей Анашка. Пасля ўдзельнікі спартакіяды прадстаўлялі візітныя карткі, выносячы на суд журы і мудрагелістыя кулінарныя стравы, і нумары мастацкай самадзейнасці, і, нават, цэлыя касцюміраваныя прадстаўленні. Больш за ўсё спадабалася прысутным шоу ААТ “Белвторчермет” з усходнімі танцамі і завадной музыкай. Увогуле, для журы было вельмі складана назваць лепшага, таму кожная каманда была адзначана ў асобнай намінацыі. [caption id="attachment_20632" align="aligncenter" width="443" caption="Адборачны тур па валейболе"][/caption]

Наступныя два дні на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу г. Капыля адбываліся сапраўдныя спартыўныя баталіі па лёгкаатлетычным мнагаборстве (скачок у даўжыню з месца, эстафета 4х100 м), падніманні гіры, валейболе, стрытболе, настольным тэнісе, перацягванні каната. Самымі відовішчнымі сталі гульні па валейболе і стрытболе, дзе прадстаўнікі каманд дэманстравалі выдатную, амаль прафесійную падрыхтоўку. Гарачую падтрымку адчувалі і ўдзельнікі фіналу па перацягванні каната.

Па выніках спаборніцтваў у агульнакамандным заліку мацнейшай сёлета стала каманда «Гомельвторчермета» (17 ачкоў). Другое месца заняло ААТ «Белвторчермет», а трэцяе - «Гродновторчермет». [caption id="attachment_20633" align="aligncenter" width="336" caption="Стрытбол"][/caption] Генеральны дырэктар Аляксей Анашка ўручыў камандам-пераможцам медалі, граматы  і памятныя прызы. Удзельнікі раз’язджаліся ў выдатным настроі. У наступным годзе спартакіяда ДА «Белвтормет» пад свае сцягі зноў збярэ ў Капылі аматараў здаровага ладу жыцця. Падтрымка раённай улады, выдатная арганізацыя спаборніцтваў з боку супрацоўнікаў аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, відовішчныя ландшафты нашай зямлі прыйшліся даспадобы ўдзельнікам спартакіяды. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  
41

Увага: прамая лінія (CMigrator copy 35)

13.08.2012
У аўторак, 14 жніўня, з 10 да 12 гадзін адбудзецца прамая лінія з начальнікам раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігарам Баляслававічам ЧАРКАСОМ. Свае пытанні вы зможаце задаць у вызначаны час па нумары 55-7-15.  
32

Экран уборачнай па стане на 10 жніўня 2012 года

13.08.2012
У раёне ўбрана 97% плошчаў (летась на гэту дату было 87,1%). Намалочана 161598,9 тон зерня (127289,3 т) пры сярэдняй ураджайнасці 46,3 ц/га (38,4 ц/га). На Капыльшчыне налічваецца 76 экіпажаў, якія намалацілі больш за тысячу тон збожжа. Два з іх маюць намалот звыш дзвюх тысяч тон. У ліку тысячнікаў і 47 вадзіцеляў. Дзяржзаказ выкананы на 96,3% — з неабходных 18 200 тон пастаўлена на продаж дзяржаве 17525,1 тоны.  
41

Пад будучы ўраджай

13.08.2012
Яшчэ не паспеў сціхнуць гул збожжаўборачных камбайнаў, а ўжо на палях раёна ідзе падрыхтоўка глебы пад азімую сяўбу. [caption id="attachment_20567" align="aligncenter" width="443" caption=" Механізатары Уладзімір Дзеранок і Іван Лазук."][/caption] Актыўна  распачалося ворыва ў ААТ «Ціміразеўскі», дзе пад азімы клін адведзена каля 3500 га. У гаспадарцы запланавана пасеяць 800 га азімага рапсу, 1950 — азімай пшаніцы і 600 — трыцікале.  На ворыве працуе пяць адзінак тэхнікі. Спяшаюцца аграрыі, таму што падыходзяць аптымальныя тэрміны сяўбы. І цяпер самае галоўнае — іх не ўпусціць,  каб ужо з восені закласці трывалы падмурак пад будучы ўраджай. Сяргей ЛАЗОЎСКІ  
42

Камбайны — на прысядзiбных участках

13.08.2012
Гаварыць пра поўнае заканчэнне ўборкі збожжавых і зернебабовых можна толькі тады, калі будуць убраны збожжавыя на прысядзібных участках вяскоўцаў. У некаторых сельгаспрадпрыемствах гэта работа ўжо ідзе поўным ходам, а нехта плануе завяршыць яе да бліжэйшых выхадных. Такія планы, прынамсі, у сельгасфіліяле “Крыніца”. Ужо да чацвярга збожжавыя з палеткаў вяскоўцаў былі ўбраны ўсюды, акрамя Слабада-Кучынкі. Але і тут з самай раніцы распачалася работа. Такая адказная справа была даверана камбайнаваму экіпажу ў складзе Аляксандра Коршука і Васіля Трыгубовіча. Чаму адказная? Бо, як тлумачыць Васіль, трэба ўмець спрытна кіраваць камбайнам на такім маленькім кавалку зямлі, каб пры гэтым не пашкодзіць ні яблыні, ні якія-небудзь пабудовы ці агароджу… …Тры праходы камбайна па ўчастку — і на разасланую поліэтыленавую плёнку сыплецца пшанічны ручай. Гаспадары Ніна Рыгораўна і Уладзімір Антонавіч Дубовікі з задавальненнем набіраюць поўныя прыгаршчы зерня. “Добрая пшанічка вырасла, — гаворыць Ніна Рыгораўна. — Будзе чым курэй карміць. Нам цяпер ніякіх клопатаў: чакай сваёй чаргі, прыедзе камбайн, абмераюць участак, абмалоцяць, а нам застаецца толькі грошы ў касу заплаціць”. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  
35

Справіліся дома і пайшлі на дапамогу

13.08.2012
Адгукнуліся на просьбу аб дапамозе некаторыя сельгаспрадпрыемствы, якія хутка і якасна правялі ўборку збожжавых і зернебабовых культур на палетках сваіх гаспадарак. [caption id="attachment_20557" align="aligncenter" width="443" caption="Яўген Патапаў і Аляксандр Масяёнак"][/caption] Так, два камбайны і два аўтамабілі з ААТ “Старыца—Агра” працавалі ў КСУП “С “Лясное”, столькі ж адзінак тэхнікі накіравалася з ЗАТ “Жыліхава” ў ААТ “Душава”, ААТ “Піянер-Агра” аказвала дапамогу ААТ “Малінава”, ААТ “Семежава” — ААТ “Ціміразеўскі”. У РСУП “С “Прамень” з мінулай суботы працавалі два камбайнавыя экіпажы і столькі ж МАЗаў з ААТ “Скабін”, а ў панядзелак да іх далучыліся механізатары і вадзіцелі з ААТ “Капыльскае”. Дапамога аказалася вельмі дарэчы: калі раней тэмпы работ у саўгасе вагаліся ў межах 3—4%, то з уключэннем у работу яшчэ чатырох экіпажаў выраслі амаль да сямі. Ва ўборачнай у гаспадарцы задзейнічаны пяць сваіх камбайнаў, якія, паводле слоў дырэктара Дзмітрыя Юхі, часта ломяцца, што адмоўна адбіваецца на ходзе работ. Усяго на раніцу серады (дзень нашага наведвання сельгаспрадпрыемства. — Аўт.) заставалася ўбраць каля 160 га. Гэта 2—3 дні працы пры добрым надвор’і, упэўнены Дзмітрый Уладзіміравіч. Работы вяліся на двух палетках: памочнікі малацілі трыцікале непадалёку ад Пясочнага, свае камбайнеры шчыравалі на палетку пшаніцы ля Вялешына. З экіпажам аднаго КЗРа адбылася наша кароткая размова. Аказалася, што Яўген Патапаў і Аляксандр Масяёнак прыехалі з ААТ ”Капыльскае”. — Як вам працуецца на песачанскіх палетках? — Прынялі нас добра, арганізавалі  работу. Стараемся працаваць так, як і на сваіх палях — хлеб патрэбна ўбіраць усюды якасна. — Што можаце сказаць наконт умоў працы? — Камбайны на ноч пакідаем на мехдвары ў Пясочным, а самі вяртаемся дамоў. Кормяць смачна, два разы на дзень. “Заработную плату за гэтыя дні камбайнерам і вадзіцелям з іншых гаспадарак мы будзем плаціць самі, — уключаецца ў размову Дзмітрый Юха. — Да таго ж 13% працэнтаў іх намалотаў пойдуць на карысць тых сельгаспрадпрыемстваў, адкуль яны прыехалі. Палівам машыны таксама забяспечваем мы. Лічу, што такая форма разлікаў даволі прымальная для нас. Калі б адмовіліся ад дапамогі — страцілі б больш”. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара      
48

Приоритеты прежние — строить качественно

13.08.2012
Накануне Дня строителя на вопросы “СП” отвечает Сергей Тимошенко, директор ИСКУП «УКС-Копыль». [caption id="attachment_20551" align="aligncenter" width="448" caption="Сергей Тимошенко"][/caption] — Сергей Петрович, несмотря на определенные трудности, строительство у нас ведется. На что делается упор? — Если в предыдущие годы упор в основном делался на строительство жилья, то в текущем году акцент несколько сместился. У нас ведется строительство двух новых молочнотоварных ферм: в аг. Ванелевичи (ОАО «Пионер-Агро»)  и д. Комсичи (ОАО «Копыльское»). Фермы должны быть введены в эксплуатацию уже в этом году. Для этого прилагается максимум усилий. В сельхозпредприятиях, в основном собственными силами, ведется реконструкция и капитальный ремонт с модернизацией 24-х молочнотоварных ферм. — Расскажите, пожалуйста, о строительстве жилья. — По плану в 2012 году мы должны построить 5 тысяч квадратных метров жилья. За 1-е полугодие уже введено 2122 м2, в т. ч. в сельхозорганизациях — 11 домов (846 м2) при плане 5 домов (375 м2). Строится ЖСПК «Солнечный-2011» на 60 квартир (3676 м2). Его сдача запланирована на IV квартал 2012 года. Подрядчик ДУП «ПМК-194» делает все, чтобы дом сдать, хотя до сих пор не решен вопрос финансирования инженерных сетей.  Ведется строительство 16-квартирного жилого дома по программе «Социальное жилье» по ул. Партизанской г. Копыля, в который заселятся сироты, инвалиды, представители многодетных семей. А также возводится 2-квартирный жилой дом для самостоятельного проживания детей-сирот в возрасте 17–18 лет на территории школы-интерната в д. Калиновка. Подрядчик «Копыльский РСУ» ОАО «Универсалремстрой» обязуется сдать объект в IV квартале т. г. На будущий год запланировано строительство еще двух 16-квартирных домов по ул. Партизанской в райцентре. [caption id="attachment_20550" align="aligncenter" width="299" caption="Александр Дорошевич, Анатолий Мамчиц, Сергей Савчиц на строительстве ЖСПК “Солнечный” про ул Скабинской в г. Копыле."][/caption] — Сергей Петрович, а какова роль УКСа в строительстве? — В Копыльском районе на сегодня строится около 40 объектов. УКС ведет технический надзор по 37 объектам, из них по строительству 9-ти объектов является заказчиком (ЖСПК «Солнечный-2011», дом в Калиновке, 16-квартирный дом по ул. Партизанской, здание и  производственная база Копыльского отделения Департамента охраны МВД Республики Беларусь и другие объекты). — Участвует ли УКС в газификации жилищного фонда, и если «да», то в чем это выражается? — Мы оказываем помощь в разработке проектно-сметной документации, ведем технический надзор. Через УКС производится финансирование в части компенсации 70% стоимости проектирования и строительства уличных газопроводов с газопроводами-вводами для газификации жилищного фонда граждан согласно очередности, утвержденной решением Копыльского райисполкома. В полной мере это относится к потребительскому кооперативу (ПК) «Тимковляночка-2011», осуществлявшему газификацию домов по ул. Тимковичской г. Копыля, товариществам по газификации (ул. 17-го Погранотряда аг. Тимковичи) и «Сябры» (ул. Тракторная в г. Копыле), ПК «Песочное-газ» (аг. Песочное, улицы Октябрьская, Советская, Дзержинская). На сентябрь намечен ввод ПК «Эхо», осуществляющего газификацию домов по ул. Слуцкой в аг. Тимковичи. Беседовал Владимир СКРИПИНСКИЙ Фото Сергея ЛАЗОВСКОГО