Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

44

Апякунка зямлі

14.08.2012
15 жніўня Каталіцкі Касцёл адзначае Ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Гэта свята вядома ў народзе, як свята Маці Божай Зельнай. У еўрапейскіх краінах Маці Божая Ўнебаўзятая шануецца як апякунка зямлі і яе буйнай расліннасці. Звычайна ў гэты дзень у касцёле асвячаюцца кветкі, зёлкі, збожжа, садавіна і гародніна. Гэта свята адзначаецца ў касцёле ўжо з V стагоддзя як факт, што Марыя з’яўляецца Маці Езуса, які пасля яе смерці забірае яе да неба. Смерць Хрыста была дабравольная, а смерць Яго Маці была натуральная, уласцівая кожнаму чалавеку. Згодна з традыцыяй, Марыя беззаганна зачатая не памерла, але заснула. Паводле адной з апакрыфічных легенд у дзень, калі яна заснула, з’ехаліся апосталы з розных куткоў свету, каб пахаваць цела ля падножжа Аліўнай Гары. Не было сярод іх Тамаша Апостала, які спазняўся. Калі ж урэшце прыбыў, папрасіў адкрыць гроб Марыі. Гроб аказаўся пусты, не было ў ім цела, а на яго месцы знаходзіліся вянкі і пахучыя ліліі. Унебаўзяцце Найсвяцейшай Дзевы Марыі таксама з’яўляецца прадметам догмату каталіцкага Касцёла, які быў абвешчаны ў апостальскай канстытуцыі як Munificentissimus Deus 1 лістапада 1950 г. папам Піем XII. Гэты догмат сцвярджае, што калі Марыя зачала без першароднага граху, то таксама была вызвалена з-пад улады смерці, вызвалена ад кары за грахі – смерці, пасля заканчэння свайго зямнога жыцця і была з целам і душой узята да вечнай хвалы. Паводле традыцыі і гістарычных звестак Марыя была ўзята ў неба з целам і душой праз 15 год пасля Ўнебаўшэсця свайго сына Езуса Хрыста. Сардэчна запрашаю 15 жніўня на ўрачыстую Св. Імшу ў 9 і 18 гадзін. Пасля кожнай Св. Імшы будзе благаслаўленне зёлак. Ксёндз Аляксандр ВІТКО, адміністратар парафіі св. Пятра і Паўла ў г. Капылі  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей